<<
>>

Беларуская CCP на міжнародная арэне

1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна- рэспубліканскі народны камісарыят'".

Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замеж- нымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сувязі з гэтым Вяр- хоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў Закон аб утва-

рэнні Народнага камісарыята замежных спраў і ўнёс шэраг

2

адпаведных дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 г. (26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў пера- твораны ў Міністэрства замежных спраў). Створаны наркамат разгарнуў вялікую работу, пацвярджэннем чаму з'явіўся ўдзел БССР у стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і ў распрацбўцы яе Устава.

Пытанне аб членстве ўсіх савецкіх рэспублік у ААН.было пастаўлена CCCP восенню 1944 г. на перагаворах у Вашынг- тоне на віле Думбартон-Окс, аднак толькі на Ялцінскай кан- ферэнцыі ў лютым 1945 г. была дасягнута згода аб прад-

' Ведомости Верховного совета СССР. 1944. № 8.

2

Гл.: История государства и права Белорусской ССР. Мн., 1973. T. 2. С. 255.

стаўніцтве дзвюх з 16 савецкіх рэспублік. Адразу ж пасля адкрыцця канферэнцыі 26 красавіка савецкая дэлегацыя пас- тавіла пытанне аб уключэнні ў AAH Беларусі і Украіны, ма- тываваўшы гэта тым, што яны з'яўляюцца суверэннымі рэс- публікамі, якія маюць права выхаду з CCCP паводле як саюз- най, так і рэспубліканскіх канстытуцый. Акрамя таго, пад- крэслівалася, што кожная з іх выставіла да 1 млн байцоў у Чырвоную Армію і што менавіта гэтыя рэспублікі прынялі на сябе першы ўдар фашызму.

Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік першапачатко- вых членаў AAH было прынята адзінагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркомам замежных спраў K.B.

Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў работу канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў AAH, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.

Удзел у рабоце AAH паклаў пачатак новаму этапу знеш- непалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпавед- насці з нормамі міжнароднага права і ажыцдяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжура- давых арганізацый, мела дагаворную практыку, аказвала да- памогу краінам, якія сталі на шлях развіцця. Цэнтральныя (Прэзідыум BC БССР, Саўмін БССР, МЗС БССР) і замежныя (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і інш.) органы знешніх зносін выступалі з дэкларацыямі, заявамі і адозвамі па агульных і асобных пытаннях міжнародных адносін. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

Беларусь мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штаб- кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае прадстаўніцтва нашай дзяржавы пры AAH і цяпер садзей- нічае абароне знешнепалітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дапамагае ўступаць у дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі іншых дзяр-

жаў пры AAH. БССР мела пастаянных прадстаўнікоў пры еўрапейскім аддзяленні AAH і іншых арганізацыях у Жэневе, пры ЮНЕСКА ў Парыжы. Пэўныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносін выконвала і Пастаяннае прад- стаўніцтва Саўміна БССР пры Саўміне CCCP.

Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій CCCP, хоць канстытуцыі БССР і CCCP не змяшчалі якіх-небудзь пала- жэнняў, што перашкаджалі наладжванню і развіццю непас- рэдных дыпламатычных сувязяў БССР з замежнымі дзяржавамі.

У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі.

Так, восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.

Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі. У 40-80-я гг. рэспубліка ўдзельнічала больш чым у 300 розных міжнародных канферэнцыях. Сярод іх трэба адзна- чыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 r., скліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавороў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй - былымі саюзнікамі Германії.

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і пера- гавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі CCCP і УССР дэлегацыя Беларускай CCP удзельнічала ў рабоце Дыгшаматычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. Ha гэтай канферэнцыі был і выпрацаваны канвенцыі аб паляп- шэнні лесу раненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблек- рушэнне; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш.

У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гааг- скай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. - у Жэ- неўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важней- шых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. - у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародник, дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г.д.

Вялікай была дагаворная практыка БССР. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця. Гэта Статут Міжнароднага суд?. Кан- венцыя Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі ад 11 клст- рычніка 1947 r., Міжнародная канвенцыя эдектрасувязі ад снежня 1952 r., Канвенцыя аб падітычных правах жанчын ад 31 сакавіка 1953 r., Сусветная паштовая канвенцыя ад 3 каст- рычніка 1957 r., Міжнародная канвенцыя аб діквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі ад 7 сакавіка 1966 r., Дагавор аб прынцыпах дзейнасці дзяржаў па дасдедаванні і выкары- станні касмічнай прасторы, укдючаючы Месяц і іншыя ня- бесныя цеды, ад 27 студзеня 1967 r., Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыядьных і культурных правах і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 19 сакавіка 1969 r., Дагавор аб забароне размяшчэння на дне мораў і акіянаў і ў яго нетрах ядзернай зброі і інніых відаў зброі ма- савага знішчэння ад 7 лютага 1971 г.

і інш.

Беларуская дэлегацыя удзельнічала ва ўсіх чарговых і не- чарговых сесіях Генеральнай Асамблеі AAH. Яе члены вылу- чаліся на розныя кіруючыя пасты ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, уключаючы пасады намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій AAH: па эканоміцы і занятасці; па транспарце; па правах чалавека; па правах жанчын і інш. БССР выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Саве-

Гл.: Броека Ю.П. Белорусская CCP - суверенный участник международного общения. Мн., 1974. С. 77. ,

та, Выканкама Міжнароднага дзіцячага фонду, а таксама ў Савет Бяспекі AAH.

Немалаважным з'яўлялася членства Беларускай CCP у спецыялізаваных установах AAH, створаных на аснове міжурадавых пагадненняў, - Сусветнай мэтэаралагічнай ap- ганізацыі (CMA), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнародним саюзе электрасувязі (МСЭ), Сусветным паш- товым саюзе (СПС), Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па питаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (IKAO), Міжнародным Агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская CCP разам з CCCP і УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрагудакументаў па раззбраенні.

Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры. Адбываўся абмен дэлегацыямі, пра- водзіліся вечары дружбы, арганізоўваліся міжнародныя мас- тацкія выстаўкі, семінары, навуковыя канферэнцыі і інш.

Такім чынам, пасля ўступлення ў члены AAH БССР атры- мала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.

Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна з упэўненасцю ска- заць, што Беларуская CCP атрымала рэальную магчымасць ажыццяўляць знешнепалітычную дзейнасць толькі пасля прыняцця Закона ад 1 лютага 1944 r., хоць права выступаць на.

міжнароднай арэне яна мела яшчэ ў адпаведнасці з Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. і Канстытуцыяй 1919 r., гэта значыць з дня свайго ўтварэння.

Аднак трэба адзначыць, што рэспубліка была самастойнай у міжнародных зносінах і ў адпаведнасці з мэтамі і прынцы- памі Устава ўдзельнічала ў развіцці эканамічнага, культурна- га і навуковага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі толькі фармальна. Нягледзячы на юрыдычны статус суб'єкта міжнароднага права, Беларуская CCP заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі CCCP, намечанай ЦК КПСС. Гэта знаходзіла практычнае ўвасабленне ў дак-

ладным прытрымліванні "ўзгодненай лінії" ў міжнародных зносінах савецкіх рэспублік. У гэтым сэнсе, відаць, можна часткова пагадзіцца з вядомым даследчыкам знешне- палітычнай дзейнасці Беларусі ў пасляваенныя гады У.Е. Снапкоўскім, які сцвярджае: "Еіягледзячы на тое, што савецкаму ўраду удалося дабіцца ўключэння Украіны і Беларусі ў склад першапачатковых членаў Арганізацыі Аб'ядна- ных Еіацый, знешнепалітычная дзейнасць гэтых дзвюх рэспублік (не кажучы ўжо пра астатнія) заставалася абмежава- най жорсткім дыктатам Е[энтра. Беларуская CCP не з'яўлялася самастойным суб'єктам міжнароднага права, не прызнавалася міжнародным супольніцтвам як суверэнная і незалежная дзяржава" .

14.3.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Беларуская CCP на міжнародная арэне:

  1. Беларусь і вайна 1812 года
  2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.
  3. Беларуская CCP на міжнародная арэне
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -