Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кіравання
У пасляваенны перыяд галоўнай задачай, якая стаяла пе-
рад кіраўніцтвам рэспублікі, было аднаўленне разбуранай
вайной народнай гаспадаркі . У верасні 1946 г. Вярхоўны Ca-
вет БССР зацвердзіў першы пасляваенны пяцігадовы план
аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1946-1950 rr.,
распрацаваны на аснове агульнасаюзнага пяцігадовага плана.
Вярхоўны Савет зацвердзіў таксама Указы Прэзідыума Вяр-
хоўнага Савета БССР "Аб пераўтварэнні Савета Народных
2
Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР" , аб утварэнні новых саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і інш.
У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў указы Прэзідьгума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэзідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэдакцыйную камісію па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю.
Ha другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты Закон "Аб змяненні і дапаўненні тэксту Кан- стытуцыі БССР", у адпаведнасці з якім за вышэйшымі орга-
1 За гады Вялікай Айчыннай вайны і часовай акупацыі Савецкая Беларусь падверглася небывалым спусташэнням. Нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю ці часткова разбурылі і спалілі 209 гарадоў і населеных пунктаў гарадскогатыпу, 9200 сёлаў і вёсак, спалілі, разбурылі і пашкодзілі 70,2 тыс. жылыхдамоў, якія належалідзяржаве, 391 тыс. жылыхдамоў грамадзян і пазбавілі прытулку мільёны савецкіх людзей; разбурылі і знішчылі звыш 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў; разрабавалі ўсе калгасы, саўгасы машынна-трактарныя станцыі. За гады акупацыі ў Беларусі загінула звыш
2 млн 200 тыс чалавек, больш 380 тыс. вывезена ў Германію.
2
Гл.: Сборникзаконов Белорусской CCP и указов Президиума Верховного Совета Белорусской CCP за 1938 - 1967 гг. Мн., 1968. T. 1. С. 94.
нам і дзяржаўнай улады было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям'і, зацвярджэнне справаздачы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясенне ўдакладненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю.
Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўнапраўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.Актыўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Саве- та БССР, у складзе якогадзейнічалі канцылярыя Прэзідыума, прыёмная Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспуб- лікі, а таксама інфармацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да раз- гляду хадатайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы аддзелы. 3 1946 па 1955 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета кіраваў арганізацыйна-масавай работай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэры- тарыяльнага дзялення ў рэспубліцы, ратыфікаваў міжна- родныя дагаворы, вырашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць. Так, 25 снежня 1951 г.
ён прымае Указ "Аб дзяржаўным сцягу БССР" , а 24 верасня
2
1955 г. - Указ "Аб дзяржаўным гімне БССР" .
Пасля XX з'езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэй- шых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзідыум Вяр- хоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патраба- ваннямі Канстытуцыі - не радзей за 2 разы ў год. У закана- даўчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР стала выяўляцца агульнасаюзная тэндэнцыя пашырэння правоў саюзных рэс- публік у вырашэнні пытанняў гаспадарчага і сацыяльна- культурнага будаўніцтва.
У наступныя гады развіваецца кантрольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з'яўляюцца новыя камісіі: заканадаўчых прапаноў, па замежных справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай
Гл.: Сборник законов Белорусской CCP и указов Президиума Верховного Совета Белорусской CCP за 1938 - 1955 гг. Мн., 1956. С. 53.
2 Там жа. С. 56 - 57.
адукацыі і культурна-асветніцкай рабоце, па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні, жыллёвым будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверджана "Палажэнне аб пас- таянных камісіях Вярхоўнага Савета", у адпаведнасці з якім вызначаны два галоўныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраектаў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфек- тыўнасцю.
Да 1969 г. колькасць камісій узрасла да 15.У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі унесены змяненні ў артыкул 19 Канстытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне аблас- нога дзялення БССР, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага зна- чэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.
Знікла дробязная апека рэспублік з боку CCCP у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, была зменена практыка планавання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Усё гэта выклікала рост актыўнасці Вярхоўнага Савета БССР у галіне заканадаўчай дзейнасці. Так, з 1959 па 1967 г. ім было прынята 124 заканадаўчыя акты. Прычым калі раней ён выдаваў толькі законы аб народнагаспадарчых планах, дзяржаўных бюджэтах і зацвярджаў указы Прэзідыума Вяр- хоўнага Савета БССР, то ў гэты перыяд прымаў законы аб ахове прыроды, аб парадку адклікання дэпутатаў Вярхоўнага Савета, абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сель- скага Саветаў, аб судовым ладзе, аб адвакатуры, аб парадку адклікання суддзяў і народных засядацеляў, аб змяненні сістэ- мы органаў кіравання, аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў і інш.
Актывізуецца работа пастаянных камісій Вярхоўнага Савета, а ў 1968 г. з'яўляецца новая - па справах моладзі. У ліпені 1975 г. новы склад Вярхоўнага Савета стварыў 16 пастаянных камісій і зацвердзіў рэгламент пасяджэнняў Вяр- хоўнага Савета БССР, якім вызначаўся парадак работы сесій вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі.
У кантрольна-распарадчай дзейнасці Прэзідыума Вяр- хоўнага Савета БССР асноўнымі з'яўляліся наступныя напрамкі: удасканаленне арганізатарскай дзейнасці мясцовых
Саветаў, развіццё і арганізацыйнае ўмацаванне грамадскіх арганізацый працоўных, ахова правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. Адносна дзейнасці мясцовых Саветаў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР штогод з 1967 па 1975 г.
разглядаў па пяць-восем пытанняў, а з 1972 г. апарат Прэзідыума стаў штоквартальна выпускаць і рассылаць у мясцовыя Саветы спецыяльны інфармацыйны бюлетэнь. Ак- рамя таго, Прэзідыум BC БССР праводзіў вялікую работу па ўпарадкаванні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы рэспублікі, арганізацыі выбараў Саветаў дэпутатаў працоўных і народных судоў, тлумачэнні дзеючага заканадаўства, а так- сама па ратыфікацыі міжнародных актаў. 3 1959 па 1975 г. ім было ратыфікавана больш за 30 міжнародных пагадненняў, дагавораў, канвенцый.Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяр- жаўнай улады працаваў да пачатку 90-х rr., гэта значыць да абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі новага склікання фарміраваўся склад урада - Савет Міністраў БССР. Заданы па аднаўленні і далейшым развіцці народнай гаспа- даркі рэспублікі абумоўлівалі вялікую арганізацыйную і на- рматыўна-прававую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюс- траванне ў пастановах Савета Міністраў БССР, колькасць якіху 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступныя 12 гадоў - 1500 - 1600[60].
У 1957 г. у CCCP была ажыццёўлена перабудова кіра- вання прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы мі- ністэрстваў, арганізаваных па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў, пабудаваных на тэрытарыяльнай аснове. Рэар- ганізацыя была праведзена на аснове Закона CCCP ад 10 мая 1957 г. "Аб далейшым удасканальванні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам" з мэтай больш аператыўнага кіравання народнай гаспадаркай.
У сувязі з праведзенай рэаргашзацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР бьшо скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння складу Савета Міністраў рэспублікі.
Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання на- роднай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-рас- парадчымі паўнамоцтвамі. У прыватнасці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў падпарадкаванне прадпрыемствамі, бу- даўнічымі і іншымі арганізацыямі.
У межах сваёй кампетэн- цыі, на падставе і ў мэтах выканання законаў CCCP і БССР, а таксама пастаноў Савета Міністраў CCCP і Савета Міністраў БССР Саўнаргас рэспублікі выдаваў пастановы і распара- джэнні, абавязковыя для выканання ўсімі падпарадкаванымі яму прадпрыемствамі і арганізацыямі на тэрыторыі Беларусі. Пастановы і распараджэнні СНГ БССР маглі быць зменены, скасаваны ці дапоўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з'яўляўся калегіяльным органам, а яго структурныя падраздзяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэрыта- рыяльным прынцыпе праз саўнаргасы некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах экана- мічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вытворчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам CCP "Аб змяненні сістэмы органаў кіравання пра- мысловасцю і пераўтварэнні некаторых іншых органаў дзяр- жаўнага кіравання" ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. За- мест іх пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна- рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.
Пасля рэарганізацыі ў 1956 г. кіравання народнай гаспадаркай краіны ў Беларусі ўзрасла колькасць міністэрстваў як саюзна-рэспубліканскіх, так і рэспубліканскіх. У гэты перыяд у працэсе вышэйшай выканаўча-распарадчай дзейнасці Савет Міністраў БССР штогод прымаў ад 400 да 800 агульнанарма- тыўных прававых актаў (пастаноў). Канкрэтныя пытанні
фінансава-гаспадарчага жыцця, якія тычыліся асобных прад- прыемстваў і арганізацый, Савет Міністраў рэгуляваў распа- раджэннямі, якіх выдавалася штогод больш за 1 тыс. Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.
У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспуб- ліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяр- жаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў ix.
14.2.
Еще по теме Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кіравання:
- Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
- Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
- Рэформа дзяржаўнай вёскі.
- Вышэйшыя асобы
- Органы мясцовага кіравання
- Статья 29. Исполнительные органы государственной власти и органы местного самоуправления, осуществляющие предоставление земельных участков
- 3.4.2.3. Правоохранительные органы, как органы государственной власти
- ГОСУДАРСТВЕННЫЕ ОРГАНЫ (ОРГАНЫ ГОСУДАРСТВА), ПОНЯТИЕ И ВИДЫ
- Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
- Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя