<<
>>

Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага

Да канца XV - пачатку XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім дзейнічаў тыповы для раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якім органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі і судовыя функцыі.

Але 'на працягу XVI ст. назіраецца адыход ад такога парадку"вядзення спраў і ў выніку складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульна- саслоўныя, што былі заснаваныя на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў) суды. Саслоўныя суды для шляхты бьші аддзе- лены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закону ў адпа- веднасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных на- рматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вяліка- княжащі (гаспадарскі) суд, існавалі таксама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Гаспадарскі суд меў вельмі шырокія паўнамоцтвы. Ён раз- глядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў справы аб дзяржаўных злачынствах, "споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны", аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У

якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў любыя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадар- скага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падля- галі.

Суд паноў-рады мог разглядаць па даручэнні вялікага князя справы, якія паступалі на імя гаспадара.

Яго рашэнні мелі сілу незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні.

Калі суд паноў-рады разглядаў самыя розныя справы па даручэнні гаспадара, то камісарскі ўтвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камі- сары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ей рашэнне.

У Вялікім княстве Літоўскім існаваў і соймавы суд. Ён першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Статутам 1588 г. справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршал- каўскі суд. Яго мог узначальваць адзін ці два маршалкі. Гэты суд разглядаў справы па даручэнні або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў звычайна быў гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязд- . „ . 1 жаць і ў іншыя месцы .

Як вядома, вялікі князь вельмі часта адсутнічаў у дзяржа- ве, а ў межах Вялікага княства Літоўскага пераязджаў з рэгіёна ў рэгіён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсці вышэйшага судцзю, гаспадарскі суд збіраўся рэдка, у выніку чаго разгляд асобных судовых спраў затрымліваўся на дзесяткі гадоў. Напрыклад, вялікі князь Аляксандр у сваім канстытуцыйным прывілеі 1492 г. абяцаў неадкладна раз- гледзець тыя судовыя справы, якія не паспеў вырашыць яго [23]

бацька. "Але яго пераемнік Жыгімонт I павінен быў паўтарыць гэтае абяцанне і амаль праз 40 гадоў пасля смерці Казіміра абяцае "без отволоки" закончыць усе тыя судовыя справы, якія не паспелі закончыць яго бацька Казімір і яго брат Аляксандр. Але такія самыя завалы спраў засталіся і пры пераемніках Жыгімонта I - пры яго сыне і пры Стэфане Баторыю" .

3 мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэ- фана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г.

быў утвораны Галоўны суд (трибунал) - найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. 3 яго ўтварэннем судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмяжоўвалася, што ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Можна меркаваць, што з утварэннем Галоўнага суда ўзмацніўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.

Ba ўводнай частцы закона 1581 г. "Способ прав трйбу- нальскйх" абгрунтоўваецца неабходнасць утварэння Га- лоўнага суда і акрэсліваецца яго кампетэнцыя; у раздзеле "Способ обирания судей" разглядаецца парадак фарміра- вання і склад Літоўскага трыбунала.

Трыбунал Вялікага княства Літоўскага ствараўся для апе- ляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог раз- глядаць у парадку першай інстанцыі. Яго пастановы мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-

дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па

2

два ад кожнага павета, тэрмінам на 1 год . Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымі маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні, дасведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, зам- кавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні па- вятовай адміністрацыі. Ён разглядаў скаргі на рашэнні (вы- [24] [25]

ракі) панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыга- вораныхда пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў.

У якасці першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда ("всй справы пришлые, которые кольвек на суд наш госпадарскйй припадати бы имели"). Асобныя катэгорыі спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых служ- бовых асоб і суддзяў, а таксама справы, якія бьші адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г. Пад юрысдыкцыю трыбунала падпадалі таксама справы духоўных асоб, пры разглядзе якіх стваралася сумесная калегія, у якую ўваходзілі члены Га- лоўнага суда і прадстаўнікі духавенства.

Апошнія прызна- чаліся біскупамі.

Cecii трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух - сямі чалавек. Пастановы прымаліся большасцю гала- соу на аснове Статутаў Вялікага княства Літоўскага, сойма- вых Канстытуцый і звычаёвага права. He прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць аб- скарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне pa- шэнняў праводзілася павятовьші судамі або павятовымі ста- растамі.

Месцам работы сесій Галоўнага суда былі Вільня (што- год), Менск і Наваградак (па чарзе праз год). Да 1588 г. сесіі праходзілі і ў Троках.

Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.

Акрамя Галоўнага суда было яшчэ некалькі судоў вы- щэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарбавай камісіі, або "Слкарбавы трыбунал". Ён быў утвораны ў Вялікім княстве Літоўскім у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, вы- браных на сойме. Да кампетэнцыі "Скарбавага трыбунала"

/

адносіліся ўсе справы, якія тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынныхдзеян- няў, накіраваных супраць службовых асоб дзяржаўнага скарба, нявыплаты дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гродзенскага сойма частка функцый "Скарбавага трыбунала" была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.

6.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага:

  1. 4.3.Заканадаўчаезамацаванне самастойнасці Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна
  2. Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага
  3. Судзебнік Казіміра 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
  4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
  5. Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў
  6. У нй ВялІкага княства Лггоускага з Польшчай
  7. Мясцовыя судовыя органы
  8. Судовыя органы Беларусі/20 - 30-я гг.
  9. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кіравання
  10. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  11. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
  12. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.
  13. Статья 29. Исполнительные органы государственной власти и органы местного самоуправления, осуществляющие предоставление земельных участков
  14. Вышэйшыя асобы
  15. 3.4.2.3. Правоохранительные органы, как органы государственной власти
  16. ГОСУДАРСТВЕННЫЕ ОРГАНЫ (ОРГАНЫ ГОСУДАРСТВА), ПОНЯТИЕ И ВИДЫ
  17. ЗЛ. Утварэнне Вял]кага княства ЛІтоускага, Рускага і Жамойцкага
  18. 228. Вправе ли государственные органы (органы местного самоуправления) передавать имущество унитарным предприятиям и учреждениям в пользование (в аренду или в ссуду)?
  19. § 6. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -