<<
>>

Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай Віленскі генерал- губернатар сваім Маніфестам ад 17 снежня 1795 г. загадаў суд і расправу на далучаных беларускіх землях праводзіць ад імя імператарскай вялікасці "па старажытных іх правах і суддзямі, з ГЭТЫХ жа зямель абранымі...

для таго ў акругах земскія і гродскія суды, а ў гарадах ратушы і магістраты пакінуць пад загадам Літоўскага трыбунала як верхняга земскага суда" .

Гл.: Шелкоппяс B.A. Местные органы государственного управления в Белоруссии в конце XVIII - начале XIX века: Автореферат дис... канд.

юрид. наук. С. 17.

2

Ерошкин Н.П. История государственных учреждений дореволюционной России. M., 1968. С. 134.

Беларусь в эпоху феодализма. T^3. С. 26.

У 1797 г. Павел I загадаў аднавіць старыя судовыя органы, якія прадугледжаны Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 r., і ва Усходняй Беларусі. 3 цягам часу судовая сістэма Беларусі набліжалася да той, якая існавала ў Цэнтральнай Pacii. Напрыклад, у губернях Беларусі былі утвораны Ta- лоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.

Аднак трэба адзначыць, што судовая сістэма Беларусі за- хавала і шэраг адметнасцей . Так, вышэйшым судом у за- ходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпар- таменты - крымінальных і цывільных спраў. Узначальвалі дэ- партаменты старшыні, а членамі был і два саветнікі. Акрамя таго, у кожным дэпартаменце існавалі засядацелі, колькасць якіх не была аднолькавай у розных губернях Беларусі. Членамі і засядацелямі суда маглі быць толькі дваране, якія вы- біраліся на павятовых дваранскіх сходах тэрмінам на тры і адзін год адпаведна. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасці апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы гродскага, земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама раз- глядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні Галоўнага суда падаваліся ў Сенат.

У губернях Беларусі існаваў і так званы маршалкаўскі ка- місарскі суд. 'Ён ствараўся па рашэнні Галоўнага суда для разгляду скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зя- мельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятовага маршалка і некалькіх членаў, якія выбіраліся ба- камі па ўзаемнай згодзе.

У беларускіх паветах дзейнічалі судовыя ўстановы, структура якіх адрознівалася ад структуры падобных судовых op- ганаў у іншых губернях Pacii. Асноўным тыпова саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся дваранамі на тры гады. Працаваў земскі суд тры разы ў год па два - тры тыдні. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы за выключэннем тых, якія

Гл.: Шелкопляс B.A. Судебные органы в Беларуси: Конец XVIII - пер- ваяполовинаХІХвеков.Мн., 1997.

ўваходзілі ў сферу дзейнасці Галоўнага і гродскага судоў. Земскі павятовы суд разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага дваранскага суда па- даваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.

Разам з тым трэба адзначыць, што царскі ўрад, які даз-

воліў дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. у

беларускіх губернях, імкнуўся змяніць або поўнасцю адмя-

ніць некаторыя яго палажэнні. Напрыклад, калі ў XVTII ст.

згодна са Статутам 1588 г. члены павятовага земскага суда

прызначаліся вялікім князем з абіраемых на павятовых сой-

міках кандыдатаў пажыццёва, то указ ад 19 мая 1802 г. аба-

вязваў выбіраць чыноўнікаў на падставе агульнага закону

2

Расійскай Імперыі, які быў прыняты 7 кастрычніка 1775 г. A гэта значыць, што з 1802 г. прэтэндэнты на пасаду членаў земскага павятовага суда выбіраліся термінам на тры гады. Больш таго, царызм скараціў кола асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах. Бедныя шляхціцы, якія "большей частью упражнениями и образом жизни от крестьян не разнствуют", гублялі права ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Такім чынам, у XIX ст.

пры вырашэнні пытання аб удзеле ў дваранскіх выбарах на тэрыторыі Беларусі царскі ўрад кіраваўся не толькі саслоўным прынцыпам, але і класавым для таго, каб камплектаваць мясцовыя суды найбольш вер- нымі рэжыму чыноўнікамі.

У першай чвэрці XIX ст. у беларускіх губернях было часткова перагледжана і пытанне аб тым, якія віды правапарушэн- няў тычацца крымінальнай адказнасці, а якія - грамадзянскай. Пры вырашэнні гэтай праблемы суддзі павінны былі карыстац- ца не нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 r., а

3

"Уставом благочиния" 1782 г. Як крымінальныя пачалі раз- глядацца справы, па якіх папярэдняе следства праводзілася органамі паліцыі, у сувязі з чым некаторыя з іх (захоп чужой

Гл.: Полное собрание законов Российской Империи: 1-е изд. СПб., 1830. T. 27. №20273.

2 Там жа. T. 20. № 14392.

3Там жа. T. 21. № 15447. Ч

сенажаці, высечка чужогалесу і інш.), якія па Статуце 1588 г. адносіліся да грамадзянскіх і разглядаліся шляхам падачы іскаў у суд, у XIX ст. бьші аднесены да крымінальных.

Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павятовым земскім судам прадпісвалася карыстацца нараўне з нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага і агульнымі законамі Расійскай Імперыі.

Царскі ўрад прыняў шэраг указаў, якія карэнным чынам мянялі парадак прывядзення ў выкананне прыгавораў і pa- шэнняў павятовага земскага суда. Калі па Статуце 1588 г. яно праводзілася возным і гродскім судамі, то ў XIX ст. "исполнительная часть во всех губерниях, на особенных правах оставленных, от судной отделена" i рэгулявалася агульнымі законамі Расійскай Імперыі. Па гэтай прычыне "судебные приговоры в губерниях, от Польши возвращенных,

приводить в исполнение в городах полициям, а в уездах -

„1

нижним земским судам .

Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампе- тэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморый непасрэдна на спрэчным зямель- ным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз аба- значэнне мяжы участка.

У дапамогу падкаморыю выбіраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку ад сутнасці падка- морыя сам разглядаў справу падкаморскага суда і выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага суда падава- ліся ў Галоўны суд.

Акрамя названых судовых устаноў у першай трэці XIX ст.

у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенскай) працавалі

2

гродскія суды . їх членамі был і гродскі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады генерал-губерна- тарам або губернатарам. Пасяджэнні гродскага суда пра- ходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў.

Полное собрание законов Российской Империи: 2-е изд., СПб., T. 32.

№25183; T. 6. №4416.

2

Гл.: Шелкопляс B.A. Судебные органы в Беларуси: Конец XVIII - первая половинаХІХ веков. С. 14.

Гродскі суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы (аб рабаваннях, згвалтаваннях, забойствах і інш.). Апеляцыі на рашэнні гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд. Пры гэтым выкананне рашэнняў гродскага суда прыпынялася. Трэба адзначыць, што разам з судовай дзейнасцю гродскі суд выконваў і шэраг адміністрацыйных функцый.

Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі аб- межаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія (аб спаг- нанні пазыкі па вэксалі, аб прыналежнасці зямельнага участка і г.д.) і крымінальныя (аб пабоях, знявазе, ca- маўпраўстве і інш.) справы.

Пасля няўдалага паўстання 1830-1831 гг. на Беларусі па- чалася ліквідацыя старой судовай сістэмы і яе уніфікацыя. У 1831 г. замест галоўных судоў у губернях былі створаны палаты крымінальнага і цывільнага судоў, земскія і гродскія пераўтвораны ў павятовыя, усё судаводства пераведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выкон- валі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права ад- мяняць іх пастановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў стаў Сенат.

У канцы XVIII - першай трэці XIX ст. на тэрыторыі за- ходніх губерняў галоўнай крыніцай права заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Да 1811 г.

усе дзяр- жаўныя ўстановы і службовыя асобы карысталіся выданнем, надрукаваным у Вільні ў 1786 г. на польскай мове. У 1811 г. У Пецярбургу быў надрукаваны Статут 1588 г. на рускай і польскай, а ў 1819 г. - у Вільні на польскай мове.

Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд, выкары- стоўвалі нормы як Статута, так і агульнаімперскага права. Аднак у 1831 г. прымяненне дзейнасці першага было скаса- вана ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. - у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Варта памятаць, што адмена Статута 1588 г. азначала прыпыненне дзеяння толькі той часткі мясцовага права, якая да гэтага часу ўжывалася толькі на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца значнай часткі нормаў Дзяржаўнага і некаторых іншых галін права, то з часу

ўваходжання заходніх губерняў у склад Pacii яны фактычна не дзейнічалі, хаця пэўнага заканадаўчага акта, адмяніўшага такія нормы, выдадзена не было.

Такім чынам, у канцы XVIII - першай палове XIX ст. існавала два напрамкі ўпарадкавання заканадаўства Беларусі. Першы характарызаваўся ўпарадкаваннем мясцовых нарма- тыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі да ўключэння яе ў склад Расійскай Імперыі, і здзяйсняўся шляхам перакладаў і перавыданняў Статута 1588 г. і соймавых пастаноў, якія дапаўнялі яго, а таксама распрацоўкі Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў. Другі напрамак заклю- чаўся ў тым, што царскі ўрад упарадкоўваў заканадаўства шляхам адмены мясцовых асаблівасцей у праве і паступовай замены мясцовага права правам Расійскай Імперыі.

У 1826 г. пад кіраўніцтвам M.M. Сперанскага пачалася работа па падрыхтоўцы Звода законаў Расійскай Імперыі. У тэты ж час было принята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.

У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. У першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духа- венства, сялянства і мяшчанства).

Тут найбольш ярка адлюс- траваўся ўплыў агульнарасійскага заканадаўства, асабліва ў адносінах прававога становішча дваран. Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права найбольш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, а ў сферы грамадзянскага права - у адносінах да сервітутаў, не- каторых інстытутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы пра-

цэс). У той час як судовы лад на Беларусі за некаторымі вы- ключэннямі (наяўнасць межавых судоў, камісій з судовымі правамі) быў ідэнтычны судоваму ладу Расійскай Імперыі, судаводства значна адрознівалася. Так, былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна ад- розніваліся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і вы- канання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў - апошняя найбольш значная сістэматы- зацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.

Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у ac- ноўным была завершана ў 1834 r., але па некаторых раздзе- лах вялася яшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 - 1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Pacii ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспа- літай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скаса- ванні апошніх рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. Ha тэрыторыі Беларусі былі ўведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы, аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі. Менавіта таму поўнасцю адмянялася дзеянне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 r., а праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў не быў рэалізаваны.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.:

  1. Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  2. Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
  3. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
  4. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
  5. § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.
  6. Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі
  7. Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
  8. Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў
  9. Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
  10. Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст
  11. Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
  12. Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі
  13. § 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст.
  14. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
  15. Лекцыя 9. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага
  16. Кароткі агляд права Беларусі ўдругой палове ХУІ - XVIII ст.
  17. Судовыя органы Беларусі/20 - 30-я гг.
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -