<<
>>

Кароткі агляд права Беларусі ўдругой палове ХУІ - XVIII ст.

У другой палове XVI - XVIII ст. галоўнай крыніцай права на Беларусі, як і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, з'яўляўся III Статут Вялікага княства Літоўскага. Пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ўяго змены, паколькі Статут 1588 г.

насуперак акту Люблінскай уніі заканадаўча аформіў заха- ванне Вялікага княстваЛітоўскага якдзяржавы. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб уключэнні ВКЛ у склад Польшчы, а таму прадстаўнікі апошняй патрабавалі ўнясення паправак у некаторыя артыкулы, асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шляхта лічыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднак дамаганні кароннай шляхты былі адхілены і змест Статута некаторы час заста- ваўся без карэнныхзмяненняў. 3 цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, то нормы гэтага акта pac- паўсюджваліся і на тэрыторыю княства Літоўскага. Па законе 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты был і пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і судцзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.

Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод законаў пад назвай "Валюміна легум" ("Кніга законаў"), у якім бьші сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўна- прававыя акты, якіядзейнічалі натэрыторыі Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793 - 1795 гг. Упершыню 8 тамоў "Валюміна легум", у якіх сабраны акты за 1347 - 1779 rr., бьші выдадзены ў Варшаве ў 1732 - 1782 гг.

Такім чынам, у гэтым выданні бьші змешчаны нарма- тыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.

Дарэчы, "Валюміна легум" - неафіцыйнае выданне і не з'яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з ары- гінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага асаб- лівую каштоўнасць маюць акты "Валюміна легум" аб дзей- насці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна- эканамічным становішчы насельніцтва .

Значэнне крыніцы права мелі таксама акты, якія былі

змешчаны ў якасці дадаткада Статута 1588 г. і выдадзены на

2

польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і камен- тарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.

Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохга- довага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Ka- цярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанай у склад Pacii тэры- торыі былі створаны Пскоўская і Магілёўская губерні. Уста- наўлівалася, што "суд і расправа" ў гэтых землях, якія ты- чацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мяс- цовых "законаў і звычаяў і іх моваю", гэта значыць - па Ста- [33]

туце 1588 г. "Справы ж, што парушалі спакой i цішыню гра- мадзян", падлягалі разгляду ва установах, "кои от власти верховной на то устроены" .

Такім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілёўскай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асаб- ліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з'яўляліся Ca- борнае ўлажэнне 1649 r., "Артыкул воінскі" і іншыя акты pa- сійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 r., а па якіх - рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды.

Суддзі гэтых судоў выбіраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шлях- ціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяд- жэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы (з 1 лістапада па 1 сакавіка). Указам Сената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася

прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо "белорусское шля-

к „2

хетство издавна не имело сего в обыкновении .

Далучэнне ўсходніх раёнаў Беларусі да Pacii ў выніку пер- шага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе BKJI (тры- бунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. ён павінен быў праводзіць свае сесіі замест Вільні, Менска і Наваградка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага судаўстанаўліваўся 15лістапада, Гарадзенскай- 1 мая.

Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правяд- зення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берасцейска- га ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычнікада 31 студзеня заместтрох сесій, якія прадуг- леджваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і паветах.

Белоруссия вэпохуфеодалйзма. Т. 3. С. 26. Там жа С. 50.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Кароткі агляд права Беларусі ўдругой палове ХУІ - XVIII ст.:

  1. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ I ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (другая палова ХУІ - ХУІІІст.)
  2. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
  3. Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
  4. ГЛАВА 6. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII стст.)
  5. ГЛАВА 4. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII стст.)
  6. Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
  7. Агульная характеры стыка грамадска-палітычнага ладу ўдругой палове 1-гатыс. н. э.
  8. § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.
  9. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.
  10. Палпгычны ладВялжагакняства Лггоускага у ХІУ - першай палове ХУІ ст.
  11. Грамадсш лад Вялжага княства ЛІтоускага у ХІУ - першай палове ХУІ ст. (да 1569 г.)
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -