Агульная характеры стыка грамадска-палітычнага ладу ўдругой палове 1-гатыс. н. э.
Адным з найбольш спрэчных і цяжкіх пытанняў усяго курса гісторыі Беларусі наогул і гісторыі дзяржавы і права ў прыватнасці з'яўляецца пытанне, калі ўсё-такі з'явілася дзяржаўнасць ва ўсходніх славян.
Буйны гісторык права C.B. Юшкоў лічыў, што першыя прыкметы дзяржаўнасці ў славян адзначаюцца пасля VII ст. н. э. Акадэмік Б.А. Рыбакоў сцвярджае, што дзяржаўнасць у славян узнікла намнога раней, недзе на памежжы старой і новай эры. Вельмі цікавыя думкі аб узнікненні дзяржавы і яе сутнасці выказвае буйны вучоны Беларусі, доктар юрыдычных навук прафесар Я.А. Юхо. У прыватнасці, ён адзначае, што на тэрыторыі cy- часнай Беларусі дзяржава ўзнікла за многа гадоў да нашай эры . Прафесар Я.А. Юхо лічыць, што на рубяжы нашай эры ішоў працэс станаўлення рабаўладальніцкага і адмірання абшчынна-патрыярхальнага ладу. Абодва гэтыя лады пра- цяглы час суіснавалі і ўзаемна дапаўняліся. Рабаўладальніцкі лад не дасягнуў найвышэйшага развіцця і ў X ст. пад уздзе- яннем феадальных адносін пачаў прыходзіць у заняпад. У сваіх поглядах Я.А. Юхо не адзіны. Напрыклад, прафесар B.I. Гарамыкіна не згодна з думкай аб тым, што феадалізм у Еўропе пачаў развівацца адразу пасля падзення Рымскай імперыі (476 г.)- Яна сцвярджае, што ў выніку вялікага пера-Гл.: ЮхоЯ.А. Узнікненнедзяржавы і яе сутнасць // Беларускі гіст. ча- сопіс. 1997. № 3. С. 45.
сялення народаў на тэрыторыі былой Рымскай імперыі ўзніклі новыя рабаўладальніцкія дзяржавы, якія існавалі ня- доўга ў параўнанні са старажытнымі цывілізацыямі.
B. I. Гарамыкіна настойвае на тым, што ў Кіеўскай Pyci, як і ў іншых дзяржавах, спачатку існавала рабаўладальніцкая фармация, якая ў XII - XIII стст. змянілася феадальнай .
Ha думку прафесара Г.В. НІтыхава, у VI - VIII стст. у славян, у тым ліку ў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, існавала патрыярхальнае рабства. НІто тычыцца болын ранейшага пе- рыяду (прыкладна да VI - VII стст.), то на тэрыторыі сучас- най Беларусі родаплемянное грамадства знаходзілася на ста- дыі ваеннай дэмакратыі.
У апошні час беларускія вучоныя прыйшлі да выснсчы, што пачатак пераходу ўсходніх славян да класавага грамадства на тэрыторыі Беларусі адносіцца да другой паловы 1-га тыс. н. э. У гэты перыяд тут складваюцца шматукладныя ca- цыяльна-эканамічныя адносіны, развіваецца маёмасная ня- роўнасць, зараджаецца раннефеадальны уклад жыцця, які прыкладна з IX - X стст. становіцца вызначальным.
O Такім чынам, для гістарычнага развіцця славян pa- ^I' баўладальніцкая фармацыя ў яе класічным стане была нёты- Q повай. Працяглы пераходны перыяд характарызаваўся своеа- j+ саблівым грамадскім ладам, пры якім адначасова існавалі тры уклады: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі і феа- дальны. Першы быў аджываючым, другі не атрымаў шырока- га распаўсюджвання і толькі трэці стаў базісным для развіцця новай фармацыі.
Якая ж форма палітычнай арганізацыі адпавядала пера- ходнаму перыяду? Некаторыя даследчыкі, напрыклад
C. B. Юшкоў, лічылі, што гэтаму перыяду адпавядала дафеа- дальная дзяржава ("пераддзяржава"). Але ў апошні час най- больш распаўсюдзілася меркаванне, што ў пераходны перыяд ва ўсходніх славян існавалі палітычныя аб'яднанні - племян- ныя саюзы.
1 Гл.: Горемыкина В. И. Возникновение и развитие первой антагонистической формациивсредневековойЕвропе.Мн., 1982.C. 147, 162-63, 167-168.
Установа адукацыі
Томельскі дзяржаўны універсітэт 17
імя Францыска Скарыны"
Б I Б JI I Я T Э K A
Калі і як утварыліся ва ўсходніх славян першыя княствы, якія папярэднічалі ўзнікненню Старажытнарускай дзяржавы, мы дакладна не ведаем. Але меркаванне, што яны існавалі яшчэ да IX ст., думаецца, будзе правільным. Справа ў тым, што Кіеўская Русь не магла ўзнікнуць на пустым месцы, а толькі праз аб'яднанне ўжо існуючых дзяржаўна-племянных саюзаў самай рознай тэрытарыяльнай велічыні. Таму яе ўтварэнне трэба разглядаць як завяршаючы этап зліцця ўсходнеславянскіх земляў у адну дзяржаву. Сказанае дае падставу зрабіць вывад, што княствы, ці дзяржаўна- племянныя саюзы, існавалі на тэрыторыі Беларусі і да IX ст. Тым часам рукапісныя крыніцы адлюстроўваюць адносіны гэтых земляў з Ноўгарадам і Кіевам толькі з X ст. У другой палове X ст. (980 г.) у летапісах называюцца два княствы, што існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкае і Ty- раўскае. 3 другой паловы X ст. да нас дайшлі звесткі, якія характарызуюць розныя бакі жыцця беларускіх земляў- княстваў. У палітыка-прававых адносінах у іх дзейнасці ад- значаюцца моманты як залежнасці, так і незалежнасці ад іншых земляў Кіеўскай Pyci, як самабытнасці, так і агуль- насці з імі.
I
2.2.
Еще по теме Агульная характеры стыка грамадска-палітычнага ладу ўдругой палове 1-гатыс. н. э.:
- § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- Кароткі агляд права Беларусі ўдругой палове ХУІ - XVIII ст.
- § 2. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і контррэформы 80-90-х гадоў Неабходнасць рэфармавання дзяржаўна-палітычнага ладу Расіі.
- Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.
- Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
- ГЛАВА 2. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ПАСЛЯ ЛЮБЛІНА (другая палова XVI - першая палова XVII ст.)
- РАЗДЗЕЛ ІІ. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ І РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII - першая палова XVI стст.)
- 20. понятие о характере структура характера природные и социальные предпосылки характера.
- 21. особенности проявления характера. Характер и темперамент. Характер и индивидуальность человека.
- Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах