<<
>>

Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.

Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў, якія зна-_ ходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Полацкае, Ty- раўскае і інш.), адпавядалі раннефеадальнаму ўзроўню раз- віцця, калі маёмасная і сацыяльная няроўнасць ужо прысут- нічала ў рэальным жыцці, аднак свайго юрыдычнага афарм- лення амаль не мелі.

Прававое замацаванне статуса сацыяль- ных груп рэалізавалася праз звычаёвае права, палітычныя традыцыі, рэлігійныя тлумачэнні, маральныя нормы. Ac- ноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Прычым, як падкрэслівае прафесар С.Ф. Сокал, гэта залеж- насць была ў асноўным калектыўнай, таму і феадальныя па-

віннасці часцей за ўсё' накладваліся на ўсю вёску ці пасе- лішча'.

Разам з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рфы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя га- радскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту не- пасрэдна на карысць дзяржавы.

Клас феадалаў меў значныя зямельныя ўгодцзі, якія апра- цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі. Ha падставе глыбокага аналізу,, пісьмовых крыніц, археала- гічных даных прафесар Г.В. НІтыхаў прыйшоў да высновы, што ў X ст. з'явілася княжацкае землеўладанне і княжацкія сёлы, якія да XII ст. сталі распаўсюджанай з'явай. Акрамя таго, у XII ст. узнікла баярскае і манастырскае зем- леўладанне. Манастырскія вотчыны папаўняліся за кошт княжацкіх ахвяраванняў і ўкладаў прыватных асоб.

Зразумела, што ў IX - XI стст. працэс феадалізацыі раз- віваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваей дружыне зямель і не заводзіў уласнай гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з насель- ніцтва на тэрыторыі, на якой уладарыў князь, называўся "палюддзем". Дружыннікі таксама атрыміівалі ад князя правы збіраць даніну і "карміцца" з той ці іншай воласцІТак, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага землеўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васальнай залежнасці, што азначала права атрымання дружыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі.

У якасці васалаў вялікага князя дружыннікі неслі службу за "лен". У летапісе пад 862 г. сказана, што князь Рурык, які знаходзіўся ў Ноўгарадзе, раздаваў "мужам сваім гарады, таму - Полацк, таму - Растоў, другому - Белавозера". Словы "княжы муж" азначаюць чалавека, які набліжаны да князя, выконвае яго даручэнні і якому ў кіраванне і для збору даніны даецца горад з воласцю. Пасту-

Гл.: Сокал С.Ф. Псторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі пе- рыяд). Мн., 1989. С. 17.

пова "княжыя мужы" з разнастайнымі азначэннямі ("добрыя", "лепшыя" і інш.), як члены старэйшай дружыны князя пачалі, называцца баярамі.

Надзейнай апорай княжацкай улады была ваенная дружы- на. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання. Калі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 г. ту- раўскі князь Святаполк Ізяслававіч перайшоў на вя- лікакняжацкі прастол ў Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.

Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў "рускіх", складаліся з дзвюх груп: у першую - старэйшую - уваходзілі "бояры", "сильные мужи", у другую - малодшую, якая жыла прыдвары князя, - "гридь", "отроки", "детские". 3 яе выходзі- лі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не належалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне "воі". Па словах В. Ключэўскага, "баявыя людзі", яктыя, што належалі дадружыны князя, так і тыя, што выходзілі з простата насельніцтва, часам азнача- ліся неюрыдычным тэрмінам "кметы" ці "кмецце" ў зборным сэнсе .

Такім чынам, у грамадстве ўтварылася некалькі пластоў. Верхні складалі князі, баяры, старэйшая і ліалодшая дружыны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васа,- літзту, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама перад дзяржавай.

Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму за- няць пануючае становішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць усе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-залежных людзей утварыўся:

1) за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася

Гл.: Ключевский B.O. Терминология русской истории // Собрание сочинений: B 9т. M., 1989. T. 6. С. 112.

валодаць правам распараджацца павшнасцямі сялян, чым їх асобай;

2) шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэ- лым;

3) у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

Так у разглядаемы перыяд з'яўляецца фігура феадальна- залежнага селяніца-закупа. Закуп меў сваю гаспадарку, але беднасць прымушала яго ісці ў кабалу да феадала, у якога ён браў-куцу- грашовую суму або натуральную дапамогу, і таму быў абавязаны працаваць на гаспадара. Праца закупа не ішла ў котттт аплатьт доўгу (пазыкі), а выступала толькі ў якасці выплаты праттэнтаў за пазыку. Таму адпрацаваць купу было вельмі цяжка і селянін мог пажыццёва заставацца ў феадала. У выпадку пабегу закуп аўтаматычна станавіўся xa- лопам. Да халопства вёў і крадзёж, учынены закупам. Феадал меў у адносінах да закупа права вотчыннай юрысдыкцыі. Трэба адзначыць, што закуп у адрозненне ад халопа меў не- каторыя правы. Яго нельга было біць "не задело", прадаць'у халопы, ён мог скардзіцца на гаспадара суддзям, у яго нельга было безпакарана адняць маёмасць.

Такім чынам, прававы і сацыяльны статус закупа мяняўся да моманту выплаты ім доўгу: пастаянна існавала пагроза перайсці ў халопскае становішча.

Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін_______ на

тэрыторыі Беларусі працягвалі захоўвацца свабодныя сяляне- даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (да- рог) і Т.Д.).

Нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які сцвярджае, што наяўнасць у разглядаемы перыяд значнай колькасці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мя-

няла феадальнага характару грамадскіх адносін. Свабодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржа- вы, а рабы эксплуатаваліся феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай у адрозненне ад працы феадальна-залежных сялян не мела вядучай ролі, а насіладапаможны характар.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пакуючае стаиовішча у гаре; ской зканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

2.3.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.:

  1. Грамадсш лад Вялжага княства ЛІтоускага у ХІУ - першай палове ХУІ ст. (да 1569 г.)
  2. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
  3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
  4. § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.
  5. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
  6. Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  7. РАЗДЗЕЛ ІІ. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ І РОЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ЯГО ПАЛІТЫЧНЫМ, САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫМ І КУЛЬТУРНЫМ РАЗВІЦЦІ (другая палова XIII - першая палова XVI стст.)
  8. Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
  9. Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
  10. Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
  11. § 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 50-я - першай палове 80-х гг.
  12. Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў
  13. Палпгычны ладВялжагакняства Лггоускага у ХІУ - першай палове ХУІ ст.
  14. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
  15. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст.
  16. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
  17. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.
  18. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ I ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (другая палова ХУІ - ХУІІІст.)
  19. Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -