<<
>>

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў

У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся.

За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці. Але адначасова ўдзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве – 50-55%, у сельскай гаспадарцы – 60-70%.

Фінансавая сістэма БССР заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі адпаведна 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. Так, даходная частка бюджэта значна перавышала расходную.

Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, якія далёка выйшлі наперад. Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовы ўваход савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.

Спробу выправіць эканамічнае становішча зрабіў Ю.У.Андропаў. 12 лістапада 1982 г. ён узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева. Пад час кіравання Андропава была дадзена рэалістычная ацэнка стану эканомікі, прыняты жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенню парадка і выкараненню карупцыі і перагледзены некаторыя ідэалагічныя догмы. Так сама вырашаліся пытанні аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў. Як вынік, тэмпы развіцця эканамікі выраслі да 4,2%. Але пасля смерці Ю.У.Андропава ў 1984 г. кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў:

  1. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
  2. Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
  3. § 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 50-я - першай палове 80-х гг.
  4. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст.
  5. § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.
  6. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
  7. Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
  8. Развіццё капіталізму ў прамысловасці
  9. Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
  10. Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  11. Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
  12. Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
  13. Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Давня історія України (до VI ст.) - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -