<<
>>

§ 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.

Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. Аднак адной з асноўных крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які служыў сродкам захавання нацыянальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні беларускай мовы.

Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту.

Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Культурныя здабыткі з’яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Значны ўклад у развіццё асветы, грамадска- палітычнай думкі, літаратуры, дойлідства, жывапісу, музыкі ўнесла царква. Калі праваслаўная царква з’яўлялася носьбітам візантыйска-старажытнарускіх традыцый, то каталіцкая прыўносіла элементы польскай і пераважна заходнееўрапейскай культуры. Геапалітычнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю культурнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Гэта вяло да ўзаемаўзбагачэння розных культур здабыткамі іншых культурных асяродкаў.

Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. У другой палове XIII - першай палове XVI стст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі.

Пісьмовыя помнікі з беларускамоўнай асновай умоўна можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. З часоў Старажытнай Русі на беларускіх землях захавалася сістэма пісьмовага двухмоўя, калі старажытная славянская літаратурная мова задавальняла духоўныя інтарэсы і дзелавыя патрэбы насельніцтва, а царкоўнаславянская выкарыстоўвалася ў набажэнстве і рэлігійнай літаратуры. Паступова царкоўнаславянская мова страчвала на Беларусі свае пазіцыі. З’явілася так званая беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы.

Аб гэтым сведчыць мова такіх твораў канфесійнай літаратуры XV ст. як “Жыціе Аляксея, чалавека Божага”, “Пакуты ^рыста” і інш.

Найбольш адчувальна на гаворку народа рэагавала юрыдычна-дзелавая пісьменнасць. Асноўнымі цэнтармі яе былі дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і магістрацкія канцылярыі. Велікакняжацкая канцылярыя мела свой архіў, які называўся “Метрыкай Вялікага княства Літоўскага”. Большасць актаў і грамат ВКЛ у XIV - XVI стст. былі напісаны кірыліцай на старабеларускай мове. Старабеларуская мова - афіцыйная мова дзяржаўных дакументаў і заканадаўства - канчаткова сфарміравалася ў XVI ст.

Прамежкавае становішча паміж юрыдычна-дзелавой пісьменнасцю і канфесійнай займала мова свецкіх мастацка-літаратурных твораў. У XIII - XVI стст. на Беларусі па-ранейшаму была шырока распаўсюджана царкоўна- рэлігійная літаратура: кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як “Александрыя”, “Троя”, “Трыстан і Ьольда” і г.д.

З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы - гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах.

Беларуска-літоўскія летапісы падзяляюцца на 4 групы: “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.”, “^^0^^^^ Вялікага княства Літоўскга і Жамойцкага”, “^^0^^^^ Быхаўца”.

“Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” - адзін з першых твораў

уласнабеларускай гістарычна-дакументальнай літаратуры. Ён быў напісаны невядомым аўтарам каля 1430 г. у Смаленску ў форме суцэльнага апавядання без выкарыстання дат. Тут выкладаецца гісторыя ВКЛ з 1341 г. (ад смерці Гедыміна) да канца XIV ст. Асноўную ўвагу храніст надаў апісанню барацьбы за ўладу паміж Кейстутам і Ягайлам, шмат расказваў пра дзейнасць Вітаўта. Галоўная ідэя “Летапісца ...” - абгрунтаванне цэнтралізатарскай палітыкі літоўскіх вялікіх князёў.

“Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.” - помнік першага беларускага летапіснага звода.

ён ахоплівае перыяд ад сярэдзіны XI ст. да

1446 г. У ім змешчаны як рускія летапісы, так і творы мясцовага паходжання: “Смаленская хроніка”, “Пахвала Вітаўту”, “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”.

У пачатку XVI ст адбыліся некаторыя змены ў летапісным жанры: аўтары сваю ўвагу амаль цалкам сканцэнтравалі на гісторыі ВКЛ. У 20-я гг. XVI ст. была сворана “^^0^^^^ Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, дзе выкладалася гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым тв0ры, напісаным у жанры гістарычнай ап0весці, сцвярджалася пах0джанне літ0ўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў.

“^^0^^^^ Быхаўца” - яшчэ адзін найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны зв0д. Сваю назву яна атрымала ад пр0звішча пана А. Быхаўца, як0му належаў адзіны вядомы рукапісны экземпляр. “^^0^^^^” апісвае падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ ад легендарных час0ў да пачатку XVI ст. У ім упершыню была ств0рана найб0льш п0ўная сістэматызаваная палітычная гісторыя ВКЛ на працягу значнага прамежку часу. Цэнтральная тэма твора - ваенна-патрыятычная. Храніст шмат увагі надаў апісанню паходаў і бітваў, ратных подзвігаў суайчыннікаў.

У другой палове XVI ст. летапісы пачалі паволі адміраць, саступаючы месца іншым гістарычным творам.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -