<<
>>

Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і М. Гусоўскі.

Беларускую культуру не абмінула такая з’ява як Адраджэнне, або Рэнесанс - эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай культуры. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін: зараджэннем капіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў і абсалютных манархій, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. На гэтай аснове сфарміраваўся новы, гуманістычны светапогляд. Гуманізм - філасофска- светапоглядная пазіцыя, яка сцвярджае высокую годнасць чалавека - творцы зямнога шчасця, прызнае права на свабоднае развіццё яго здольнасцей, абараняе ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства, свабоды і дасканаласці асобы.

У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска- палітычнай дзейнасці і г.д.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551 гг.)

У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. Тут 6 жніўня 1516 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі.

У 1520 г. Ф. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет “Малая падарожная кніжка” - зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Як і апошняе выданне Ф. Скарыны “Апостал” (1525 г.), “Малая падарожная кніжка” была больш таннай, а значыць і больш даступнай шырокаму колу насельніцтва.

Ф. Скарына выступіў стваральнікам навога літаратурнага жанру - прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс значны ўклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.

Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся ён у сям’і велікакняжацкага лоўчага і атрымаў адукацыю ў ВКЛ, Польшчы, Італіі.

У 1518 г. М. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі. Па заказу папы рымскага Льва X у 1522 г. М. Гусоўскі стварыў свой лепшы твор “Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”. Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі апавяданнем пра паляванне на зубра, яна стала творам, дзе адлюстравана жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Праз усе часткі паэмы праходзіць тэма Радзімы, а зубр выступае як алегарычны вобраз роднага краю.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і М. Гусоўскі.:

  1. Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
  2. § 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі
  3. 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
  4. ГЛАВА 1. ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ
  5. § 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
  6. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
  7. § 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
  8. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  9. Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
  10. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
  11. 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -