<<
>>

Архітэктура і выяўленчае мастацтва.

На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.

Шырокае распаўсюджанне на Беларусі набыла готыка - мастацкі стыль, запазычаны з Заходняй Еўропы. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі стрэльчатымі парталамі і вокнамі з каляровымі вітражамі, высокімі вежамі.

Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі - замкамі, якія адначасова з’яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. Узнікла абарончая сістэма замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.

Абарончая сістэма складалася з замкаў розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, другія размяшчаліся ў нізіннай балоцістай мясцовасці на штучным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў - кастэлі. Да тыпу кастэляў належалі, напрыклад, Лідскі замак, пабудаваны ў 30-я гг. XIV ст., замак у Крэве, які спалучаў рысы абарончага збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі.

Акрамя будаўніцтва кастэляў, перабудоўваліся і старыя драўляныя замкі. Да іх адносіўся і Новагародскі замак, які існаваў у X - XVII стст. Ён пэўны час з’яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх князёў лістоўскіх, шмат разоў перабудоўваўся.

У пачатку XVI ст. з’явіўся Мірскі замак, пабудаваны магнацкім родам Ільінічаў па тыпу кастэляў. Аднак у першых гаспадароў замка не хапіла грошай на яго дабудову, а пазней гэты род вымер. У1568 г. замак перайшоў да Радзівілаў, якія і завяршылі замак у стылі рэнесанса.

Разам з замкамі другім пануючым архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы, дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.

Значнае месца ў архітэктуры азначанага перыяду займала культавае дойлідства.

У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў. У гатычным стылі быў пабудаваны Троіцкі касцёл у вёсцы !шкалдзь (Баранавіцкі раён), захаваўшыяся да нашых дзён касцёлы ў вёсцы Усялюб (Навагрудскі раён) і ў !ўі. У культувай архітэктуры канца XV - першай паловы XVI ст. з’яўляецца новы тып пабудоў - інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны. На Беларусі да нашых дзён захаваўся шэраг абарончых храмаў: Сынкавіцкая царква-крэпасць,

Мураванкаўскай (Маламажэйкаўская) царква, Барысаглебская царква ў Новагародку, Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі.

У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI стст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.

Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся (дайшлі толькі фрагменты фрэсак).

Найбольш актыўна развіваўся іканапіс. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва, напрыклад, абразы “Маці боская Замілаванне” (канец XIV - пачатак XV ст.), “Маці боская Ерусалімская” (першая палова XV ст.), “Маці боская Смаленская” (мяжа XV - XVI стст.) і інш. З пачаткам XVI ст. пад уплывам рэнесансавых павеваў у абразах персанажы пачалі надзяляцца індывідыальнымі рысамі, у сюжэце з’яўляюцца элементы пабытовага, этнаграфічнага характару (абраз “Пакланенне вешчуноў” (каля 1514 г.) з в. Дрысвяты і г.д.).

З распаўсюджаннем ідэй Адраджэння звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры. У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манументальнага жывапісу і паступова набывае самастойнае значэнне. Шырокае распаўсюджанне партрэта прыходзіцца на XVI ст. Тады сярод вярхоў грамадства з’яўляецца мода на зборы карцін і ствараюцца цэлыя партрэтныя галерэі (Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і інш.).

У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст.

развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі. Беларускія майстры добра ведалі тэхналогію металаапрацоўкі, выраблялі металічныя ўпрыгожванні і посуд. Развівалася касцярэзная вытворчасць. Беларускія рамеснікі таксама стваралі розныя рэчы з каменю: надмагільныя крыжы і бюсты, статуі, рэльефы.

Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўлялася

кафлярства. У пачатку XVI ст. беларускія кафляры авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі.

Побач з іншымі відамі выяўленчага мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі каталіцкія манастыры, касцёлы, палацы феадалаў.

Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI стст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, час росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый ў духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Архітэктура і выяўленчае мастацтва.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -