<<
>>

Жывапіс

З перыяду XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым развіцці гэтай галіны мастацтва.

Манументальны жывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіх праваслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі (касцёлы распісвалі пераважна замежныя майстры). Так, у XVII ст. былі распісаны Петрапаўлаўская царква ў Мінску, цэрквы ў Оршы, Магілёве, Віцебску. У XVIII ст. распісалі праваслаўныя храмы ў Слаўгародзе (Прапойску), Чачэрску, уніяцкія – Сафію ў Полацку (адстроена Я.Глаўбіцам і Б.Касінскім ў 1738-1750-я гг.) і Крыжаўздвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра (мастак Шаталовіч, 1772 г.) і іншыя.

Каталіцкія касцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся на Беларусі на прыканцы XVI ст. Тыповыя рысы барока – дэматэрыялізацыя плоскасці сцяны, любоў да вычварнасці, “разарваных” архітэктурных форм, пышнасці, тэатральнасці, знешняй эфектнасці. Сярод найбольш яскравых прыкладаў – афармленне касцёлаў францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы (XVII ст.), касцёла св. Станіслава ў Маглёве (1765 г., мастак Пятро Паўлоўскі). У роспісах касцёлаў мастакі выкарыстоўвалі кампазіцыі вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў. У другой палове XVIII ст. у архітэктуры і афармленні некаторых помнікаў выразна назіраюцца рысы класіцызму (размалёўка касцёла Тадэвуша ў Лучаі).

Іконапіс на Беларусі адчуў на сабе ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх тэндэнцый, але ўсё ж характарызавалася захаваннем нацыянальных традыцый, выпрацоўкай асабістых прынцыпаў. У выніку сінтэзу розных напрамкаў фарміруецца асабістая іканапісная школа (канчаткова – у ХVІІІ ст.), прадстаўленая адметнымі магілёўскай, палескай, полацка-віцебскай, гарадзенскай, слуцка-мінскай плынямі. Для беларускага іканапісу характэрна спалучэнне сімвалізму выяўленчай мовы з вострахарактарным тыпажом, дакладнасць перадачы дэталяў.

Гістарычныя ўмовы (Люблінская і Брэсцкая ўніі) і ўплыў заходнееўрапейскай культуры паспрыялі таму, што ў іконапіс пранікаюць рэалістычныя пачаткі. Помнікам першай паловы XVII ст. “Маці Боская Адзігітрыя” з Жыткавіч і “Ілья” з Крычава ўласцівы адыход ад іканапіснай манеры пісьма, увядзенне арнаментыкі і дэкаратыўнага афармлення поля абразоў драўлянымі накладкамі з “каменнямі”. Такім чынам, абразы пераўтвараліся ў “карціны з рамамі”, што сведчыць пра разбурэнне канону іконапісу на Беларусі. Яшчэ больш перадавыя памкненні прасочваюцца ў творчасці невядомага мастака з Маларыты (“Праабражэнне” 1648г., “Пакроў” 1650 г., “Успенне” 1652 г.) і Пятра Яўсеевіча з Галынца, які напісаў ікону-карціну “Нараджэнне Маці Боскай” (1649 г.). Мастак рэалістычна напісаў магілёўскі пейзаж за кратамі акна, бытавыя рэчы, уласцівыя сваёй эпохе.

У помніках сярэдзіны – другой паловы XVII ст. мастакі інтэнсіўна ўводзяць у свае творы архітэктурны і ландшафтны пейзаж, персанажы апранаюць у адзенне сваёй эпохі. Прыклады – “Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская” з Быхава (1659 г.), “Уваскрасен- не – Сашэсце ў пекла” з Чачэрска (1678 г.).

У помніках XVIII ст. іконы яшчэ больш паходзілі на помнікі свецкага жывапісу, што выявілася ў перадачы прасторы, архітэктурных дэталях, размяшчэнні фігур “Аўраамій і Меркурый Смаленскія”, “Пакланенне вешчуноў” (1723-1728 гг.), а ў помніках сярэдзіны стагоддзя з’яўляюцца элементы барока, адчуваецца блізкасць да фальклору, але некаторыя помнікі гавораць пра зніжэнне ўзроўня прафісійнага майстэрства мастакоў. Іканапісцы як і раней, у асноўным паўтаралі традыцыйныя іконаграфічныя схемы, захаванне якіх перашкаджала канчатковаму разрыву з сярэдневяковым светапоглядам.

Партрэтнае мастацтва ў XVII-XVIII стст. развівалася пад уплывам шляхецкага светапогляда, згодна якому шляхціц – былы “сармат” – з’яўляецца гаспадаром дзяржавы і жыцця, ен жа павінен праславіць свой род, сям’ю. Пахаванне члена роду пераўтваралася ва ўрачысты рытуал, у якім асобае месца займаў трунны пахавальны партрэт.

Гэта садзейнічала шырокаму развіццю мастацтва партрэта. Вялікія партрэтныя калекцыі збіраліся ў магнацкіх рэзідэнцыях у Нясвіжы і Слуцку, Ружанах, Слоніме, Гродна, Свіслачы і інш., з іх бралі прыклад і шляхціцы. З партрэтаў рабіліся шматлікія копіі для родзічаў.

З XVI ст. на Беларусі пад уплывам заходнееўрапейскага мастацтва партрэты пісалі алеем на палатне, адначасова пераймаліся прыёмы малявання. У XVII ст. назіраецца засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтах Януша Радзівіла, Аляксанра Астрожскага, Альбрэхта Станіслава Радзівіла (апошняму ўласцівы і рысы іспанізму).

У XVII-XVIII стст. з’яўляюцца новыя тыпы і формы партрэтаў – арыстакратычны, рэтраспектыўны з багатым антуражам, пакаленны ці пагрудны (шляхецкі ці мяшчанскі), партрэты ў латах рыцарскага тыпу, партрэт вучонага і пахавальны. Кожны з іх захоўваў свой канан, што сведчыць пра цесныя сувязі з іконапісам. Шырока ў XVII-XVIII стст. распаўсюдзіліся так званыя “сармацкія партрэты”. Назва звязана з уяўленнямі шляхты аб сваім паходжанні ад ваяўнічых сарматаў, якія пакарылі землі Ўкраіны, Беларусі, Польшчы і Літвы. Асобы на іх былі апранутыя ў старадаўнія касцюмы, маляваліся ўсе атрыбуты ўлады, якімі валодала асоба, гербы. Партрэт выконваў функцыю сацыяльную ў большай ступені, чым эстэтычную. Таму асоба падавалася без ідыялізацыі – гэта быў бясстрасны і дакладны партрэт. У стылі “сармацкага” выконваліся парадны, рыцаркі і трунныя партрэты магнатаў і заможнай шляхты. Прыклады – “Партрэт Канстанціна Астрожскага” (пач. XVII ст.), “Партрэт Кшыштафа Весялоўскага” (1636 г.), “Партрэт Міхаіла Казіміра Паца” (другая палова XVII ст.) і інш. Партрэты выконвалі як запрошаныя майстры, так і мясцовыя. Вядомы мастак з Вільні Іаган Шрэрэр (XVII ст.), невядомы мінскі майстар напісалі ў 1676 г. “Партрэт Анджэя Завішы”. Жывапісцы з Полацка стварылі галерэю партрэтаў выкладчыкаў Полацкай езуіцкаў калегіі, лепшы сярод іх – “Партрэт Мікаэля Квіена, прафесара старажытных усходніх моў”. У 1783 г. для Радзівілаў іх прыдворным мастаком Юзафам Ксаверыем Гескай быў створаны “Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага”. У вогуле, на развіццё мастацтва Беларусі XVIII ст. аказалі вялікі ўплыў прыдворныя мастакі саксонскіх курфюрстаў (адначасова і каралёў Рэчы Паспалітай) з Дрэздэна, дзе працавала вялікая колькасць мастакоў з Францыі і іншых заходнееўрапейскіх краін.

Такім чынам, беларускія майстры партрэтнага жывапісу перапрацоўвалі здабыткі заходнееўрапейскай культуры і захоўвалі мясцовыя асаблівасці, самабытнасць.

У XVII-XVIII стст. у адпаведнасці з пануючымі стылямі развівалася пластыка. Барока ў архітэктуры, скульптуры, разьбе, лепцы на Беларусі пратрымалася ўсе XVII і тры чвэрці XVIII ст. і набыло лакальны характар, мясцовыя асаблівасці (густы заказчыкаў, традыцыі мясцовага народнага мастацтва).

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка I. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 235 с.. 2005

Еще по теме Жывапіс:

  1. § 3. Жывапіс, скульптура і архітэктура
  2. Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
  3. § 2. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI стст.
  4. Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  5. Педагогіка. Інтегрований курс теорії та історії: Навчально- методичний посібник: У 2 ч. / За ред. А.М. Бойко. — Ч. 2. — К.: ВІПОЛ; Полтава: АСМІ,2004. — 504 с., 2004
  6. Кармазин Ю.А., Стрельцов Е.Л. и др.. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС УКРАИНЫ. КОММЕНТАРИЙ. Харьков-Одиссей, 2001
  7. ПРЕДИСЛОВИЕ
  8. РЕДАКТОРСКАЯ СТАТЬЯ
  9. ОБЩАЯ ЧАСТЬ
  10. Раздел I
  11. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ
  12. Статья 1. Задачи Уголовного кодекса Украины
  13. Статья 2. Основание уголовной ответственности
  14. Раздел II ЗАКОН ОБ УГОЛОВНОЙ ОТВЕТСТВЕННОСТИ
  15. Статья 3. Законодательство Украины об уголовной ответственности
  16. Статья 4. Действие закона об уголовной ответственности во времени
  17. Статья 7. Действие закона об уголовной ответственности в отношении преступлений, совершенных гражданами Украины и лицами без гражданства за пределами Украины
  18. Статья 8. Действие закона об уголовной ответственности в отношении преступлений, совершенных иностранцами и лицами без гражданства вне пределов Украины
  19. Статья 9. Правовые последствия осуждения лица за пределами Украины
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -