<<
>>

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады

На працягу 50-60-х гг. значны эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы.

1 сакавіка 1951 г. у чацьвёрты раз за пасляваенныя гады было праведзена зніжэнне рознічных цэн (адбыліся так сама ў 1956, 1957, 1958, 1962 і 1965 гг. на асобныя віды тавараў). Вырасла зарплата, а ў 1957 г. працоўны дзень быў скарочаны на 2 гадзіны ў перадсвяточныя і пераднядзельныя дні (у выніку чаго фактычна зарплата павялічылася на 12,5%). У 1964 г. павышана зарплата на 25-30% працаўнікам сацыяльнай сферы (600 тыс. работнікаў адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання). Адбывалася паступовае скарачэнне разрыву паміж максімальным і мінімальным узроўнем зарплаты. Але яно прывяло да ўраўняння ў аплаце працы і падзення прэстыжу прафесіі інжынера і настаўніка, урача і вучонага. У 1957 г. у краіне быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень з двумя выхаднымі днямі пры захаванні існуючага ўзроўню зарплаты.

Адбыўся рост грамадскіх фондаў спажывання. Дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, пенсіі, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і культурную сферу і г.д.

14 чэрвеня 1956 г. новы пенсійны закон павялічыў памеры пенсій і пашырыў кола асоб, якія сталі мець права на пенсію. Мінімальны памер пенсіі быў устаноўлены ў 30 руб., максімальны – 120 руб. Расходы бюджэта на выплаты пенсій выраслі ў два разы. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам (гэта 500 тыс. чалавек), а ў 1967 г. быў прыняты Указ ВС СССР «Аб далейшым паляпшэнні пенсійнага забеспячэння», па якому яшчэ 250 тыс. працоўных сталі атрымліваць павышаныя ці звычайныя пенсіі.

Хуткае развіццё ў 50-60-я гг. набыла сферы абслуговання. Рознічны тавараабарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю рэспублікі за 60-я гг. вырас у 5 разоў. У 1965 г. у рэспубліцы працавала 22.879 магазінаў і 5.874 прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Бытавое абслугоўванне развівалася згодна з пастановай 6 сакавіка 1957 г. «Аб паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва». На 1960 г. у рэспубліцы дзейнічала 4.500 майстэрань, цэхаў і атэлье бытавога абслугоўвання, а ў канцы 60-х гг. было ўжо 8063 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання.

Жыллёва-камунальнае будаўніцтва разгортвалася згодна з ліпеньскай (1957 г.) пастановай Урада СССР і лістападаўскай – Урада БССР аб паскарэнні жыллёвага будаўніцтва. Праводзілася шырокае таннае будаўніцтва для насельніцтва (4-5 павярховыя дамы спрошчанай планіроўкі з мінімумам камунікацый). У 1956 г. у рэспубліке было ўведзена ў эксплуатацыю 953 тыс. кв.м, у 1958 г. – больш 1,8 млн. кв.м, а за 1959-1965 гг. пабудавана 15,6 млн. кв.м.

У выніку адбылося павелічэнне працягласці жыцця (да 73 гадоў), паменьшылася смяротнасць, павысіўся прырост насельніцтва (11 на 1000), памяньшылася сацыяльная напружанасць, бо задавальняліся не толькі мінімальныя патрэбы людзей, і вырашалася жыллевае пытанне, а калгаснікі былі ўключаны ў асноўныя мерапрыемствы па паляпшэнню матэрыяльнага становішча насельніцтва рэспублікі.

Разам з тым гэта быў супярэчлівы перыяд. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі і рэфарматарства 50-х гг. саступілі месца кансерватыўным эканамічным поглядам, якія прывялі гаспадарку краіны да стагнацыі, застою і цяжкага эканамічнага крызісу.

Эканамічныя цяжкасці 70-80 гг. адбіваліся на ўзроўні дабрабыту насельніцтва і сацыяльнай палітыкі. Рэальная зарплата не павышалася, а часам нават зніжалася. Зніжалася доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Наглядаліся ўраўняльныя тэндэнцыі ў аплаце працы. Але быў павышаны мінімальны памер пенсіі рабочых і служачых. У 1971 г. для калгаснікаў быў устаноўлены такі ж парадак вылічэння пенсій, як і для рабочых і служачых.

У 1975 г. былі ўведзены дадатковыя льготы інвалідам вайны і сем’ям загінуўшых ваеннаслужачых, устаноўлена 100% аплата адпачынку па цяжарнасці і родах жанчынам, павялічана колькасць аплатных дзён па догляду за хворым дзіцем.

У другой палове 70-х гг. была павялічана дапамога інвалідам з маленства I і II груп, палепшаны матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны.

Інфляцыя праявіліся на рубяжы 80-х гг. У выніку чаго былі істотна павышаны рознічныя цэны на шэраг прэстыжных тавараў (ювелірныя вырабы, крышталь, дываны і інш.), і на многія тавары масавага попыту (мэблю, некаторыя швейныя вырабы, шарсцяныя хусткі, бензін, будаўнічыя матэрыялы, многія гаспадарчыя тавары, кандытарскія вырабы і інш.). Узраслі тарыфы на паслугі сувязі, бытавыя і камунальныя паслугі.

Узрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Павелічэнне грашовай масы аперажала вытворчасць тавараў спажывання. Паступова нарастала незбалансаванасць рынку. Уводзіліся прывілегіі для партыйна-дзяржаўнага апарату, што абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве.

Больш рэзка акрэслілася жыллёвая праблема. Тэмпы ўводу жылля не паспявалі за ростам гарадскога насельніцтва. Недахоп квартэр выклікаў дэфіцыт рабочых, высокую цякучасць кадраў, вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў цалкам не выкарыстоўваліся. Не адпавядала сучасным патрабаванням сістэма аховы здароўя з-за рэшткавага прынцыпу выдзялення рэсурсаў і састарэлайць матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У разглядаемы перыяд эканамічнае развіццё Беларусі праходзіла супярэчліва. 3 аднаго боку ўзрос эканамічны патэнцыял, эканоміка Беларусі развівалася больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з агульнасаюзнай. Узрос дабрабыт народа. 3 другога боку нарасталі цяжкасці, супярэчнасці ў эканамічным і сацыяльным развіцці краіны. Знізіліся тэмпы развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. У пачатку 80-х гг. савецкае грамадства апынулася на парозе крызісу. Карэнная перабудова гаспадаркі, а за ёй і грамадства станавілася аб’ектыўнай неабходнасцю.

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -