Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не існавала, дабрабыт насельніцтва залежыў ад умоў развіцця гаспадаркі, якая залежыла, ў сваю чаргу, ад перыядычных эканамічных крызісаў.
Вельмі цяжкімі былі ўмовы працы для рабочых прамысловых прадпрыемстваў. Адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы працы, наглядаўся рост траўматызму. Працягласць працоўнага тыдня афіцыйна складала 8 гадзін, фактычна – 10-12, у сельскай мясцовас- ці – 16 гадзін.
З 1929 г. ва ўмовах крызісу адбываюцца масавыя звальненні, зніжаецца заработная плата, павялічваецца працягласць працоўнага дня, адмяняецца сацыяльнае страхаванне. Законы 1933 г. далі прадпрымальнікам правы павялічваць рабочы дзень, скарачаць водпуск з 8 да 4 дзён, ліквідаваць сістэму сацыяльнага страхавання. Дапамога па хваробе скарачалася з 39 да 26 тыдняў.
У гады крызісаў зніжаўся рэальны заробак рабочых. У 1931 г. ён склаў каля 70%, а ў 1933 г. – каля 40% ад узроўню 1928 г. Адначасова сярэдні заробак беларускага рабочага, а гэта каля 20 злотых у тыдзень, складаў ад 30 да 50% сярэдняга заробку рабочых цэнтральнай Польшчы. Часта яна выдавалася ў выглядзе талонаў у магазін і крамы, дзе рабочыя павінны былі купляць тавары і прадукты па завышаных цэнах. Аплата працы жанчын складала 25-50% ад заробку мужчын. Сельскагаспадарчыя рабочыя атрымлівалі заработную плату пераважна сельскагаспадарчай прадукцыяй.
Афіцыйная колькасць беспрацоўных у Заходняй Беларусі на 1936 г. склала 25,5 тыс. чалавек (улічваліся толькі прамысловыя рабочыя). Рэальнае беспрацоўе было значна большым. Не ўсе афіцыйныя беспрацоўныя атрымлівалі дапамогу, малымі былі яе памеры: у 1936-1937 гг. на аднаго беспрацоўнага ў месяц выдаткавалася 4-5 злотых, для сям’і з 4-5 чалавек – 12-14 злотых, для сям’і з 6 і больш чалавек - 16-20 злотых.
Той, хто атрымліваў гэтую дапамогу, павінен быў працаваць на грамадскіх работах. Беспра- цоўе –адна з прычын масавай эміграцыі.Існавалі дзесяткі розных падаткаў і збораў (пазямельны, царкоўны, капытковы, меліярацыйны, падаходны, дарожны, маставы, канцылярскі, ураўняльны і інш.). Агульная сума падаткаў у 1931 г. было больш у 4 разы за 1913 г. Падатковая стаўка пазямельнага падатку складала з гаспадаркі ад 5 да 15 га – 2,15 злотых з га; з гаспадаркі ад 60 да 100 га - 2,03 злотых з га; з гаспадаркі памерам звыш 2000 га - 1,01 злоты з гектара. За сваечасовым выкананнем сачылі фінансавыя інспектары (секвестратары) і судовыя выканаўцы. Пры невыкананні падатковага абавязку выкарыстоўвалі канфіскацыі маёмасці, экзекуцыі і ліцытацыі (распродаж усёй маёмасці ці яе часткі на публічных таргах).
Гандлёвая палітыка манаполій адмоўна адбівалася на спажыванні. У 1928 г. для пакупкі аднаго плуга трэба было прадаць 100 кг жыта ці 28 кг свініны, а ў 1935 г. – ужо 270 кг жыта ці 41,5 кг свініны. Нават у заможных сялян з 1930 па 1934 г. спажыванне скарацілася на 70%.
Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) мелі мізерныя памеры. У 1929 г. у заходнебеларускім краі на 3,3 млн. насельніцтва налічвалася 75 бальніц, якія засталіся з часоў Расійскай імперыі. Лячэнне было платным, таму для асноўнай колькасці людзей недаступным.
Насельніцтва заходнебеларускіх земляў у перыяд знаходжання ў складзе Польшчы пакутавалі як ад сацыяльных бедстваў, так і ад нацыяльнага прыгнёту.
Еще по теме Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах:
- Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
- Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
- Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
- § 2. Нацыянальна-вызваленчая барацьба насельніцтва Заходняй Беларусі. Роля і значэнне дзейнасці палітычных партый і арганізацый камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку
- Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
- Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
- Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
- Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
- Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
- § 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА HA БЕЛАРУСІ (1917 - 1921 гг.)
- Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё
- ТЭМА 17. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ У 1921-1939 гг. ЭКАНАМІЧНАЯ І ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ
- РАЗДЗЕЛ VII. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ I ПАБУДОВЫ САЦЫЯЛІЗМУ. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921-1939)
- Статистические сведения о деятельности органов ВЧК — ОПТУ за 1921-1928 гг. 1921 год
- Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
- Сацыяльная структура насельніцтва беларускіх губерняў.
- Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
- СОВЕЩАНИЕ ГИТЛЕРА С РУКОВОДИТЕЛЯМИ ВЕРМАХТА22 АВГУСТА 1939 г.Выступление фюрера перед главнокомандующими 22 августа 1939 г.