<<
>>

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў

У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі – з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася.

Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. – 21%. Паралельна змянілася сацыяльная структура грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. склала 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы ўвогуле зніклі, а “іншыя” класы склалі каля 6%.

Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Нацыянальны даход Беларусі з 1913 г. да 1940 г. вырас амаль у 4 разы, але рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў з-за рэшткавага прынцыпу яго забеспячэння, бо асноўная частка нацыянальнага даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).

Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на працягу 1930 гадоў яна расла прыкладна на 1/6, але гэты рост ануляваўся высокай інфляцыяў, таму рэальная заработная плата працоўных часам не толькі не расла, а нават паніжалася. Значны рост заработнай платы адбываўся ў перадавікоў і наватараў вытворчасці. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8-10 разоў перавышала зарплату звычайных рабочых. Уводзіліся прэміі за перавыкананне вытворчых планаў, выплаты за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, а, так сама, іншыя грашовыя заахвочванні.

Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту. Рост выдаткаў дзяржавы на сацыяльную сферу за 1928-1940 г. склаў 72 разы, аднак дасягнуты ўзровень 170 руб. на душу насельніцтва заставаўся вельмі нізкім паказчыкам.

Абмежаваны характар насіла спажыванне з прычыны фарсіравання індустрыялізацыі, вялікіх памераў экспарту харчовых тавараў, забароны прыватнага гандлю, інтэнсіўнага росту гарадскога насельніцтва, парушэння прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні.

Знізілася пакупная здольнасць рубля і выраслі цэны на ўсе віды прадукцыі.

У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. быў уведзены нарміраваны водпуск тавараў спажывання – ці картачная сістэма. Былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны. Ствараліся закрытыя рабочыя кааператывы (ЗРК), якія атрымалі права рабіць пазапланаваныя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах, што дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым. Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. Іх прадукцыя пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК У 1932 г. была створана першая падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф». Ствараліся калектыўныя агароды, гараджанам давалі індывідуальныя надзелы. Кожная пятая рабочыя сем’я мела індывідуальныя ўчасткі.

У 1935 г. была адменена картачная сістэма, уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных. Адчыняліся новыя прадпрыемствы гандлю. Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў. Рознічны тавараабарот вырас за 1928-1940 г. у 15,7 разоў, перавысіўшы паўмільядра рублёў.

Свае асаблівасці мела сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў. Яны не мелі права на штогадовы водпуск, аплачваемы бюлютэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родам. Для калгаснікаў не быў вызначаны пенсійны ўзрост, ім не выплачваліся пенсіі. Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці была электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.

Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – гэта прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі каля 4% ад усіх сельскагаспадарчых плошчаў, але на іх вырошчвалі 45% усёй прадукцыі краіны, атрымлівалі 70% мяса і малака, 45% шэрсці. Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы.

Жыллёвы фонд Беларусі павялічыўся з 1913 г.

па 1940 г. у тры разы, але ён не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго планы пяцігодак па ўводу жылля не выконваліся. Камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах быў вадаправод, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт развіваўся марудна – электрычны трамвай у Віцебску быў ўведзены яшчэ да 1913 г., у Мінску ўведзены пасля 1917 г. на базе конкі, у 9 гарадах меліся аўтобусы (усяго 85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было. Кантрольныя пытанні да тэмы№16

1. Якія існавалі праграммы развіцця савецкай эканомікі?

2. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР?

3. У чым прычына сутыкнення праграмм “вялікага скачка” і “аптымальнага спалучэння”?

4. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з другім пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР?

5. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з трэцім пяцігадовым планам?

6. Чаму была неабходна масавая калектывізацыя?

7. Якія асаблівасці сацыяльнай палітыкі былі ў дачыненні да работнікаў калгасаў?

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў:

  1. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
  2. Характарыстыка сацыяльна- эканамічнага ладу Беларусі
  3. 8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі
  4. § 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст.
  5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
  6. Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
  7. Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР
  8. § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
  9. Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі
  10. Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
  11. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г.
  12. Паходжанне беларусаў
  13. Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
  14. Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
  15. Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
  16. Война 1941-1945 годов: онтология жестокости и стойкости The war of 1941-1945: Ontology violence and resistance
  17. Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
  18. Канфесіянальная палітыка.
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -