Характарыстыка сацыяльна- эканамічнага ладу Беларусі
У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна- саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і сва- боды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую "шляхецкай нацыяй".
Напомнім, што сярод шляхецкіх пра- воў былі: права ўласнасці на зямлю, свабода ад падаткаў, пошлін, воінскіх пастояў, права асабістай недатыкальнасці, права займаць дзяржаўныя пасады і выбіраць караля. Што тычыцца абавязацельстваў шляхты ўдзельнічаць у паспа- літым рушэнні і плаціць падаткі на ваенныя патрэбы, то яны паступова гублялі свае значэнне, а апошнія яна перакідвала на сялян. 3 1696 г. шляхта Вялікага княства Літоўскага кан- чаткова ўраўнялася ў правах з польскай у адносінах кантро- лю над дзейнасцю вышэйшых службовых асоб.Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і нада- лей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Такяно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчат- кова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных,
бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэта- га вышэйшага заканадаўчага органа .
Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяр- жаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да "пальшчызны", а гэта зна- чыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.
У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказань, і этнічная супольнасць - "польскі народ шляхецкі", якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.
Апалячванне пануючага класа на беларускіх землях у другой палове XVII ст. прывяло да такой сітуацыі, што белару- скаму селяніну і мешчаніну супрацьстаяў не толькі пан- прыгнятальнік, але і "папежнік" і "лях" - прадстаўнік чужой веры, іншага народа.
Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запа- вольвання нацыянальнага развіцця.
Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што па- шырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шлях- ціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам па- даўляла палітычную свободу простата шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш уз-
расла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, бьші галоўнай сілай у краіне.
Даволі прывілеяванае становішча працягвала займаць духа- венства, хаця правы яго бьші некалькі абмежаваныя. Напрык- лад, закон не дазваляў завяшчаць царкве нерухомую маёмасць, юрысдыкцыя царквы таксама абмяжоўвалася. Трэба адзначыць, што вышэйшыя духоўныя асобы былі арганічна звязаны са шляхтай і для прызначэння на вышэйшыя царкоўныя пасады, згодна з законам, трэба было быць шляхціцам. Але паміж статусам каталіцкага, праваслаўнага і пратэстанцкага духавенства мелася значнае адрозненне, бо ў вышэйшым органе ўлады, Сенаце, бьшо прадстаўленатолькі першае.
Сацыяльная структура сялянства не зведала кардыналь- ных змен і заставалася амаль такой жа, як у XVI ст. Агуль- нымі тэндэнцыямі для ўсіх груп феадальна-залежнага на- сельніцтва Беларусі быў рост прамых і ўскосных павіннасцей і памяншэнне зямельных надзелаў. Акрамя штотыднёвай паншчыны сяляне выконвалі і такія павіннасці, як гвалт, та- лака, згон, - работы, што былі звязаны са жнівом, сенакосам, узворваннем зямлі феадала.
Вельмі цяжкай для беларускага селяніна была падводная павіннасць. Каб яе выканаць, трэба было на асабістай рабочей жывёле ды "на сваёй страве" дастаўляць панскія грузы да бліжэйшай прыстані ці ў гандлёвыя цэнтры, хутчэй за ўсё ў Вільню, Рыгу, Крулявец (Кенігсберг, зараз Калінінград). Значнае месца ў падаткавым абкладанні сялян на Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст. займалі гра- шовыя і натуральныя падаткі'.
Аналіз вялікай колькасці разнастайных дакументальных матэрыялаў дазволіў гісторыку П.А. Лойку вызначыць, што феадальная эксплуатацыя цяглых сялян прыватнаўласніцкіх маёнткаў Беларусі павялічылася ў другой палове XVI - першай палове XVIII ст. прыкладна ў 3 разы. Прычым эксплуатацыя сялян у маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты была, па сутнасці, такой жа, як і ў магнацкіх вотчынах. Нельга гава-
Гл.: ЮхоЯ.Л. Нарысы гісторыцлеларусі. Ч. 1. С. 2 4 8 - 2 5 1.
рыць аб тым, што рэнта цяглых сялян была намнога цяжэй- шай, чым рэнта чыншавікоў, і наадварот. Разлікі паказалі, што ўзровень эксплуатации гэтых катэгорый сялянства амаль не адрозніваўся. Тут можна меркаваць толькі аб тых ці іншых выгадах, што давала сялянскай гаспадарцы грашовая рэнта (пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, некаторае змякчэнне асабістай залежнасці) .
Нельга забываць, што ў канцы XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім канчаткова аформілася прыгоннае права. Pacnpa- цаваная сістэма юрыдычных нормаў абараняла права ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян, якія былі паз- баўлены магчымасці свабодна распараджацца асабістай маё- масцю, без дазволу пана ісці ў наймы.
Прыгонны стаў аб'ектам закладу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна. Такім чынам, сяляне, асноўныя вытворцы грамадскага багацця, апынуліся на самай нізкай ступені феадальнага грамадства.Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала бегства сялян. Шляхта вымушана бьша прыняць праз сойм шэраг актаў, накіраваных на іх затрымку. У заканадаўчых актах XVII ст. сяляне ўсё часцей называюцца халопамі.
Трэба звярнуць увагу яшчэ на адзін бок праблемы. Справа ў тым, што пра побыт беларускай сярэдневяковай вёскі вядо- ма вельмі мала, а таму многія пытанні асвятляюцца скажона. У некаторых школьных дапаможніках, шматлікіх пуб- ліцыстычных працах беларускі сярэдневяковы селянін пака- заны як чалавек прыдушаны, загнаны. Стваральнікі такога ўяўлення забываюць, што менавіта працай селяніна ад- наўлялася Беларусь пасля спусташальных феадальных вой- наў, яго рукамі ўзнімалася сельская гаспадарка, на яго муд- расці і таленце гадаваліся новыя пакаленні, развівалася культура. Ды і сам землеўладальнік быў зацікаўлены ў падтры- манні сялянскай гаспадаркі на патрэбным узроўні (забяспе-
Гл.: Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: эвалюцыя феа- дальнай рэнты ўдругой палове XVI - XVIII стст. Мн., 1991. С. 97.
чанасці яе жывёлай, прыладамі працы і т.д.), бо толькі спраўная гаспадарка магла быць аб'ектам эксплуатацыі.
Пэўныя змены адбыліся і ў статусе гарадоў. Як ужо гава- рылася, умовы феадальнай эпохі спарадзілі карпарацыйную арганізацыю рамеснай вытворчасці і рамеснікаў - цэхі. Kap- парацыі рамеснікаў у гарадах Беларусі існавалі ўжо ў першай палове XVI ст. і мелі мясцовыя назвы: сотні ў Гародні, брац- твы ў Полацку і Менску, староствы ў Магілёве. Але да канца XVI ст. усюды замацавалася назва "цэх". Цэхі садзейнічалі замацаванню ўнутранага рынку за мясцовай вытворчасцю, паколькі мелі манаполію на гарадскім рынку.
Пасрэднікамі паміж рамеснікам і гарадскім рынкам стано- вяцца скупшчыкі, якія паступова ператвараюцца ў заказчы- каў вырабаў, поўнасцю падпарадкоўваючы рамеснікаў пры дапамозе крэдытных аперацый.
Рамесная вытворчасць не заўсёды папярэднічала, але заўсёды спадарожнічала і актыўна садзейнічала развіццю гандлёвай дзейнасці гарадоў. Цэнтральнай фігурай у гандлі быў гараджанін-купец, хаця з цягам часу з'яўляюцца і пашы- раюцца сельскія гандляры.
У перыяд дваццацігадовай смуты 1648 - 1667 гг. бела- рускія гарады былі моцна разбураны. Яны страцілі ад 50 да 98 % дамоў. Пасля спынення ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў гарадах пачалося паступовае аднаўленне гаспа- дарчага жыцця. Гэты працэс праходзіў да другой паловы XVIII ст. шляхам вяртання гарадам функцый цэнтраў рамёст- ваў, унутранага і знешняга гандлю.
Да новых рыс эканамічнага жыцця можна аднесці ўзнікненне мануфактурнай вытворчасці. Узмацненне мана- поліі цэхаў на рынках гарадоў абумовіла канцэнтрацыю мануфактур галоўным чынам у мястэчках, малых гарадах, якія з'яўляліся часткай магнацкіх уладанняў. Напрыклад, у другой палове XVIII ст. на 53 мануфактурах Беларусі было занята 2400 рабочых, большую частку якіх складалі прыгонныя .
' Гл.: Болбас М.Ф. Развитие промышленности в Белоруссии (1795 - 1861 гг.). Мн., 1966. С. 62 - 66.
У сацыяльна-палітычнай сферы гарадское жыццё таксама аднаўлялася ў ранейшых формах. He жадаючы мірьщца з феадальным самавольствам, саслоўным прыніжэннем, pa- баўніцкімі паборамі, гараджане дабіліся ад гарадскога сама- кіравання - магістратаў - больш рашучых дзеянняў у адстой- ванні неаднаразова пацверджаных вярхоўнай уладай у мінулыя гады саслоўньгх правоў і прывілеяў. Калі ж магістрату не удавалася ў законным парадку спыніць самаволь- ства адміністрацыі, феадалаў, гараджане адстойвалі свае правы са зброяй у руках. Так было, напрыклад, у Полацку ў 1667 r., у Мінску ў 1700 r., у Магілёве ў 1733 г.
Вярхоўная ўлада, улічваючы значэнне гарадоў у про- цідзеянні магнацкаму самавольству і феадальнай анархіі, сад- зейнічала гараджанам у аднаўленні самакіравання. Так, у 1661 г. за мяшчанамі Магілёва, а пазней і Гародні было зама- цавана права выбіраць войта горада. Ha працягу 60-х гг.
XVII ст. сябры магістратаў Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі шляхецкія правы. У 1764 г. сойм прыняў рашэнне аб ліквідацыі ў гарадах судовай юрысдыкцыі шляхты і духавен- ства, і гараджане, якія жылі на юрыдыках феадалаў, падля- галі перадачы пад уладу магістратаў'.У 1776 г. сойм пастанавіў скасаваць магдэбургскае права ў гарадах, якія не з'яўляліся цэнтрамі ваяводстваў і паветаў. Тут спецыяльная камісія ўстанаўлівала асобы парадак, які гарантаваў мяшчанам правы на ўласнасць, на свабоду зай- мацца рамяством, гандлем, на куплю-продаж дамоў і другой маёмасці, на свабоду змены месца пражывання .
У заключэнне трэба адзначыць, што ў цэлым аднаўленчы працэс не выйшаў за рамкі традыцыйных рыс эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця гарадоў, якія склаліся ў XVI - першай палове XVII ст. Да таго ж далека не ўсе гарады да канца XVIII ст. завяршылі сваё аднаўленне.
Гл.: Карпачоў A.M. Самакіраванне гарадоў Беларусі па "Магдэ- бургскаму праву" у другой палове XVI - XVIII ст. // Весці Акадэміі навук
БССР. Мн., 1969. №. 2. С. 60 - 62.
2 Там жа. С. 63.
7.2.
Еще по теме Характарыстыка сацыяльна- эканамічнага ладу Беларусі:
- § 5. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- § 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
- 8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі
- Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
- Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР
- Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
- Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі
- Феадальнае права і яго характарыстыка
- Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
- Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны
- Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
- Сацыяльная структура насельніцтва беларускіх губерняў.
- Агульная характеры стыка грамадска-палітычнага ладу ўдругой палове 1-гатыс. н. э.
- 2. Дії, спрямовані на насильницьку зміну чи повалення конституційного ладу або на захоплення державної влади.