<<
>>

Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага

Па Статуце 1588 г. працэсуальнае права было адзіным і для крымінальных і для цывільных спраў. Панаваў іскавы характар працэсу, згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачванне.

У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачвання, заключыць міравое пагадненне або памілаваць злачынцу. Калі абвінавачванне не знаходзіла пац- вярджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.

Роля суда пры іскавым судаводстве была параўнаўча пасіўнай, "ён нібы падсумоўваў доказы, што прад'яўлялі бакі, а затым выносіў рашэнне ці прыгавор на аснове фар- мальнай ацэнкі доказаў у залежнасці ад іх колькасці і зараней прадугледжанай у законе сілы" .

Згодна са Статутам 1588 г. суб'єкти працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай пра- ваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы, чэ- лядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі наогул яе пазбаўлены. За іх у судах павінны был і выступаць паны або, па даручэнні апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феа- далаў.

Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі ("пратэста- цыі"), пасля чаго складалася позва, якая адначасова была выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся ад- паведны запіс у судовай кнізе. Такім чынам, у працэсе ўдзельнічалі два бакі: той, хто ўзбуджаў справу, адносіўся да боку павадовага, той, хто адказваў ці абвінавачваўся, - да боку адпорнага. Асноўным працэсуальным абавязкам бакоў было добрасумленнае вядзенне працэсу, даволі шырокія пра- цэсуальныя правы давалі ім магчымасць актыўна ўздзейнічаць на ўвесь ход працэсу.

Пры судах працавалі прафесіянальныя адвакаты (пракура- тары). Пры неабходнасці прадстаўнікі старой мелі права ка- рыстацца іх паслугамі. Як правіла, адвакаты мелі спецыяль- ную юрыдычную падрыхтоўку, якую атрымлівалі не толькі ^ Кракаве і Вільні, але нават у Італіі, шэрагу іншых дзяржаў .

"У час судовых спрэчак адвакаты выступалі з доўгімі прамо- вамі, якія стракацелі спасьшкамі не толькі на літоўска-рускае

^ЮхоІ. Брыніцыбеларуска-літоўскагаправа. С. 123.

2

Статут 1588 г. вызначыў шэраг патрабаванняў, якім павінны былі ад- павядаць пракуратары (адвакаты). У прыватнасці, імі маглі быць шляхцічы, якія добра ведалі мясцовае права. Здрада адваката інтарэсам боку, які наняў яго, разглядалася як здрада слугі свайму гаспадару і сурова каралася. За нядобрасумленнае выкананне абавязкаў абаронцы адвакат мог быць пакараны турэмным зняволеннем. За паслугі адвакату плацілі, але калі бок быў вельмі бедны, суд мог прызначыць яму абаронцу бясплатна.

права, але і на рымскае, саксонскае. Многія прамовы сап- раўды ўяўлялі сабой добрыя узоры судовага красамоўства" .

Агульная тэрытарыяльная падсуднасць спраў у адносінах да вольных людзей вызначалася паводле звычаёвага права: у месцы жыхарства адказчыка па грамадзянскіх справах і ў месцы, дзе адбылося злачынства, - па крымінальных. Стора- ны мелі права заключаць пагадненне аб змене падсуднасці (тэрытарыяльнай і інш.)-

Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключ- най падсуднасці. їх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ускладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.

У працэсуальным заканадаўстве першараднае значэнне надавалася вызначэнню сродкаў, з дапамогай якіх суд мог рабіць вывад аб правах і абавязках бакоў і прымаць пэўнае рашэнне. Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феа- дальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўстаноўле- най у законе сіле доказаў, якія дзяліліся на дасканалыя і не- дасканалыя ("доводы зуполные" і "незуполные"). Колькасць і якасць доказаў вызначалася для кожнай катэгорыі спраў асобна. Напрыклад, пры разглядзе спрэчак аб уласнасці на зямлю патрабавалася, каб кожны бок прадставіў па дзевяць сведак. Па іншых справах хапала сведчання двух асоб.

Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага кня- ства Літоўскага заключаўся ў тым, што бок павадовы (ісцец) павінен быў прывесці факты, якія б па грамадзянскіх справах сведчылі аб наяўнасці шкоды, a па крымінальных - віны. Ніхто не мог быць асуджаны без наяўнасці паўнаты неабход- ных доказаў. Закон прадугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры недастатковасці доказаў і пры з'яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.

Асноўнымі відамі доказаў лічыліся тлумачэнні бакоў, іх прызнанне; паказанні сведак; прысяга; пісьмовыя і рэчавыя доказы; вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або

адказчыка займала адно з цэнтральных месцаў у сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачванне, пазбаўляўся права аб- скарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне.

Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні свед- каў. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам, і працэ- суальную працэдуру атрымання іх паказанняў . Прысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі і звычайна выкары- стоўваліся, калі паказанняў сведкаў ці іншыхдоказаўдля вы- рашэння справы было недастаткова. Вышэйшай ступенню дакладнасці, як лічылася, валодалі сведчанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай адміністрацыі.

У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам, бо закон патрабаваў заклю- чаць многія пагадненні, дагаворы куплі-продажу, пазыкі і інш. у пісьмовай форме. Усе гэтыя акты складапіся па вызна- чанай форме, што патрабавала наяўнасці пэўных рэквізітаў (подпісы, пячаткі). Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смер- цю. Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.

У адпаведнасці з заканадаўствам Вялікага княства Літоўскага па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некаторыя крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі, незалежна ад таго, ці рабілася пацяр- пеўшым адпаведная заява. Папярэдняе следства (шкру- тыніум) па найбольш цяжкіх і небяспечных злачынствах ажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату: звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі, якія выязджалі на месца, дапытвалі сведкаў, падазроных, запісвалі іх паказанні і перадавалі ў суд, які разглядаў справу. Для выключэння магчымасці злоўжыванняў службовых асоб і магчымай адмовы падазронага ці сведак у судзе ад сваіх [27]

паказанняў на папярэднім допыце прысутнічалі панятыя ("два шляхціца веры годные") .

Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб'явы суда аб па- чатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне бакоў. Першым выкладаў свае патрабаванні ісцец, потым адказчьж даваў па іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць абвяргаць пярэ- чанні адказчыка, а адказчык - сцвярджэнні істца. Пасля выступления бакоў, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны бьші заявіць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то пастанова суда набывала законную сілу і падлягала выкананню.

Працэсуальнае права, выкладзенае ў Статуце 1588 r., было добра распрацавана з пункту гледжання прававой тэорыі, але ў практыцы яго прымянення меліся значныя недахопы. Най- больш слабым месцам з'яўлялася выкананне судовых рашэн- няў. У выніку самавольства паноў бок, на карысць якога было вынесена рашэнне, фактычна не мог дамагчыся яго выка- нання, асабліва калі адказчыкам быў буйны феадал, а ісцец займаў у грамадстве больш сціплае становішча. Хоць закон і прадпісваў органам мясцовай улады дапамагаць у выкананні судовых пастаноў, на справе здаралася, што ісцец, вычар- паўшы ўсе магчымасці, мусіў ісці на кампраміс з больш ма- гутным адказчыкам.

Выдатны знаўца гісторыі судоў феадальнай Беларусі M.B. Доўнар-Запольскі піша: "Калі пацярпеламу удавалася дамагчыся справядлівасці, гэта не заўсёды азначала, што за ёй надыдзе і задавальненне. Ha практыцы выходзіла, што суд [28]

прадастаўляў боку, які выйграў справу, самаму сачыць за вы- кананнем дэкрэтаў і патрабаваць задавальнення ад тых, хто прайграў працэс. Зразумела, што бок, які выйграў справу, толькі тады меў поспех, калі валодаў фізічнай перавагай, сродкамі і ўплывам. Таму нядзіўна, што, нягледзячы на стро- гасць судовых пакаранняў у дачыненні да тых, хто не падпа- радкоўваўся суду, судовыя кнігі перанасычаны цэлым шэра- гам заяў пра непадпарадкаванне судовым дэкрэтам" .

Такім чынам, аналіз нормаў працэсуальнага права, вы- кладзеных у Статуце 1588 r., паказвае, што яны былі даволі развітымі на ўзроўні тэарэтычнай распрацоўкі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і ўдзельнікаў працэсу. Атрымала развіццё новая тэорыя доказаў, заснаваная на лагічным ме- тадзе іхацэнкі, пры захаванні фармальныхдоказаў, што было ўласціва феадальнаму праву. Новая тэорыя грунтавалася на зводнай ацэнцы пісьмовых і рэчавыхдоказаў, паказанняў ба- коў, сведак, гэта значыць на такіх сродках, якія б маглі лагічна пераканаць суддзяў. Хоць гэта тэорыя ў Вялікім кня- стве Літоўскім яшчэ не стала дамінуючай, аднак яна значна паўплывала на развіццё тагачаснага і далейшага судаводства. [29]

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага:

  1. Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -