§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралем. Заканадаўчым органам у ёй быў двухпалатны агульны (вальны) сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы.
У сенат уваходзілі найбольш знатныя феадалы ў колькасці каля 150 чалавек. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на вальным сейме. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закона. Пастановы прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць “не дазваляю” і пастанова прыпынялася. Гэта права ІіЬвгыт Увіо (свабоднае вета) разглядалася як адна з важнейшых “залатых шляхецкіх вольнасцей”.
На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, “паспалітае рушанне”, склікаў сеймы, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Улада караля была абмежавана “залатымі шляхецкімі вольнасцямі”. З кожным прэтэндэнтам на трон заключаўся “Расіа сопуепіа ” - дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны “Генрыхавы артыкулы , згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне, абавязваўся мець пры сабе пастаянную раду з 16 сенатараў, якая ажыццяўляла фактычнае кіраўніцтва дзяржавай. і г.д. Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права склікаць канфедэрацыі (саюзы ўзброенай шляхты) і пачаць “рокаш ” - узброенае паўстанне супраць караля.
Свабоднае вета і канфедэрацыі былі легальнай формай феадальнай анархіі.У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў сеймы для абрання новага караля: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны.
Рэч Паспалітая з’яўлялася феадальна-прыгонніцкай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта.
Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхціца мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з’яўлялася вайсковая служба.
У склад пануючага класа ўваходзіла і духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. Духавенства збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліру ўваходзілі ў склад сената.
Польская праграма уніі мела на мэце стварэнне унітарнай дзяржавы і ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак у Люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы “Вялікага княства Літоўскага” і “вялікага князя літоўскага”, дзейнічаў амаль не парушаны апарат дзяржаўнага кіравання, меліся свой скарб, дзяржаўная пячатка, сваё войска і свой звод законаў - Статут ВКЛ.
Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт Аўгуст абяцаў дапамогу палякаў у вайне, але вальны сейм у 1573 г. выдаў пастанову аб вядзенні Лівонскай вайны на сродкі ВКЛ.
Пасля Люблінскай уніі ў ВКЛ дзейнічаў генеральны сеймік, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Адраджэнню яго заканадаўчай кампетэнцыі спрыялі наступныя абставіны. Па-першае, сеймік складаўся з сенатараў і паслоў ад усіх зямель княства, што надавала яго пастановам агульнадзяржаўнае значэнне. Па-другое, у час бескаралеўя ўсе сеймікі Рэчы Паспалітай бралі ў свае рукі і заканадаўчую, і адміністрацыйную, і судовую ўладу. Па-трэцяе, агульны сейм з-за сваёй слабай згуртаванасці і “ІіЬегаш уеіо” паціху ператвараўся ў кангрэс, дзе пытанні не вырашаліся, а абмяркоўваліся.
У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць у Гродне, а не ў Кароне. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне ВКЛ у якасці асобнага дзяржаўнага арганізма.У ВКЛ захаваўся цалкам адміністрацыйны апарат кіравання. З 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны трыбунал ВКЛ - вышэйшая судовая ўстанова. Таксама новы Статут ВКЛ І588 г. не ўспомніў аб Люблінскай уніі. Ён складаўся з 14 раздзелаў і 487 артыкулаў. У трэцім раздзеле абвяшчалася самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў, яго тэрытарыяльная цэласнасць. Статут ВКЛ І588 г. забараняў іншаземцам набываць у княстве землі, маёнткі, пасады. А палякі - уладальнікі падараваных у княстве маёнткаў — павінны былі несці земскую службу, у адваротным выпадку яны трацілі правы на ўладанні. Статут ВКЛ 1588 г. заставаўся галоўнай крыніцай права на Беларусі да 1840 г. Але паколькі ВКЛ уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, то неаднаразова рабіліся спробы прымаць новыя законы, якія пярэчылі нормам Статута. Але, нягледзячы на гэта, Статут ВКЛ 1588 г. падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.