<<
>>

Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай удругой палове XVIII ст.

1763 г. караля Аўгуста III Вецціна. Так, на канвакацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжыванне права "ліберум вета". 3 гэтага часу рашэнні па эканамічных пытан- нях прымаліся большасцю галасоў, а дэпутатам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў соймікаў, калі тыя пярэчылі думцы большасці.

У 1764, а затым у 1775 г. у Рэчы Паспалітай уводзіцца абавязковы для ўсіх саслоўяў, у тым ліку шляхты і духавен- ства, адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутра- ных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; у 1773 - 1775 гг. фарміруецца Адукацыйная камісія, стварэнне якой стала па- чаткам рэформы ў галіне асветы. У эканамічнай сферы пэўны станоўчы вынік мелі рэформы А. Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з'явілася даволі значная колькасць мануфактур. Беларускія і польскія навукоўцы да- казалі, што да сярэдзіны XVIII ст. у Рэчы Паспалітай кры- зісныя з'явы ў эканоміцы былі пераадолены, эканоміка ста- білізавалася і працягвала развівацца і ў другой палове XVIII ст. усё інтэнсіўней ішоў працэс распаду феадальных адносін і фарміравання элементаў новага, больш прагрэсіўнага ка- піталістычнага укладу'.

Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая з 60-х гг. XVIII ст. па- чала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна здолела б пераадолець не толькі эканамічны, але і палітычны крызіс.

Зразумела, што першыя памкненні да палітычных рэфор- маў не задаволілі рэакцыйных магнатаў, якія заўсёды імкнуліся да неабмежаванай улады, а ўладу ў тагачасных аб- ставінах неслі буйным землеўласнікам на сваіх штыках cy- седнія Расія і Прусія. У верасні 1764 г. яны пасадзілі на кара- леўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Паня- тоўскага і карэкціравалі яго палітычную лінію ў адпаведнасці

Гл.: Макароеа T.H. Присоединение Белоруссии к России в конце XVIII века: Государственно-правовой аспект: Автореф.

дисс... канд. юрид. наук. Мн., 1992. С. 6, 12 - 15; Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі... / Эканамічная гісторыя Беларусі. Мн., 1993. С. 65 - 74.

з папярэдняй дамоўленасцю паміж сабой аб захаванні сілай зброі склаўшагася парадку ў Рэчы Паспалітай .

У другой палове 60-х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкары- сталі "дысідэнцкую" праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Перад соймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне аб ураўноўванні ў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі згодна з дагаворам 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Сойм станоўча пытанне не вырашыў. Тады пад патранажам Pacii і Прусіі ў 1767 г. ў Слуцку была створана праваслаўная, а ў Торуні - пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі перад сабой задачу дасягнуць роўнасці канфесій у Рэчы Паспалітай. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні "дысідэнтаў", а таксама прыняў закон пад назвай "Кардынальныя правы", які замаца- ваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх правоў і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Трэба таксама адзначыць, што ў "Кардынальных правах" утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялян да пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забой- ства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы.

У 1768 г. прыхільнікі "залатой" шляхецкай вольнасці ap- ганізавалі ў г. Бары, што на Украіне, канфедэрацыю, якая аб'яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і за- клікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769 - 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія - паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Pacii заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Па першым падзеле (1772 г.) да Pacii адышла Усходняя Беларусь.

Але гэта трагічная падзея не дабавіла палітычнага розуму сапернічаючым магнацкім кланам.

Лес дзяржавы вырашыла [31]

ўзяць у свае рукі прагрэсіўная частка шляхты і буржуазії. Яна ўтварьша палітычны блок, які ўвайшоў у гістарычную літературу пад назвай "патрыятычная партыя".

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, садзейнічанне буржуазным рэфор- мам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб заха- ваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.

Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя разгар- нула ў час работы Чатырохгадовага сойма (1788 - 1792), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прын- цыпу "ліберум вета" і ўсе пытанні прымаліся простай боль- шасцю гапасоў. Па ініцыятыве патрыётаў было прынята pa- шэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў сойма яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў дэпутатаў ад паветаў. Так сойм стаў чатырохгадовым. Дадаткова было выбрана 182 дэ- путаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі патрыётаў. У выніку з 359 дэпутатаў сойма 181 бьші прадстаўнікамі шляхецка- буржуазнай патрыятычнай партыі - партыі рэформаў. Каб вырашыць пытанні, мінуючы "ліберум вета", сойм удвайным складзе таксама абвясціў сябе канфедэрацыяй. Дэпутаты добра разумелі, што ў выніку падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. яна абавязана захоўваць існуючы палітычны лад, а значыць шляхецкія прывілеі, выбарнасць караля і г.д. Гэта асабліва падтрымлівала Расія, якая праводзіла праз соймавыя галаса- ванні выгадныя для сябе пастановы. Такім чынам, нельга не пагадзіцца з гісторыкам-правазнаўцам Т. Макаравай, якая сцвярджае, што "дзейнасць Чатырохгадовага сойма насіла выразны антыцарскі характар" .

Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Чаты- рохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у "Кардынальных правах" і прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб'ёме - усяго 11 артыкулаў - гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкла- рацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як сама- стойнай, незалежнай дзяржавы.

Любая чужаземная гарантыя [32]

захавання існуючага становішча аб'яўлялася "накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай". Каб прадухіліць новы падзел, сойм аб'явіў яе недзялімай дзяржавай.

Такім чынам, "Кардынальныя правы" 1791 r., якія ўхваліў сойм, былі накіраваны на адмену "Кардынальных правоў" 1768 r., а гэта значыць на адмову ад старашляхецкіх парад- каў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах'.

"Кардынальныя правы" надавалі некаторыя канстытуцый- ныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам Рэчы Паспалітай . Так, адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх вера- вызнанняў. Асабліва важнае значэнне мела аб'яўленне такіх грамадзянскіх правоў, як свобода слова і друку, за выклю- чэннем пытанняў, што тычыліся пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць устаноўлена цэнзура (арт. 11). Свабоду слова мелі не толькі шляхціцы, якія прымалі ўдзел у пасяджэннях сойма, але і "кожны абывацель на публічных з'ездах". Абвяшчэнне свабоды "думак, запісаных, або надру- каваных з подпіссю імя свайго" значна падрывала ідэалагічнае панаванне каталіцкай царквы. "Кардынальнымі правамі" Рэч Паспалітая аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму соймам. "Ніякая ўлада нікога не можа абавязаць выконваць pac- параджэнні, якія не адпавядаюць праву, і не можа дазваляць сабе і іншым таго, што забараняе права, не будзе ігнараваць тое, што права абавязвае выконваць".

Як бачым, "Кардынальныя правы" 1791 г. па сваім змесце - далека не адназначны юрыдычны акт. У дакуменце адначасова бачыцца нараджэнне ў палітычных ідэях канца XVIII ст. буржуазных тэндэнцый і супрацьдзеянне апошнім старых феадальных адносін. Менавіта таму "Кардынальныя правы", з аднаго боку, аб'яўляюць у Рэчы Паспалітай пануючай рэ- лігіяй рымска-каталіцкую, дэкларуючы, праўда, цярпімасць

Кардынальныя правы 1768 г.

былі прыняты польскімі магнатамі пры падтрымцы Pacii. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай яны ў 1773 г. былі абноўлены і як "вечныя і неадмяняемыя" набылі канстытуцыйнае

значэнне.

2

"Абывацелем" у Рэчы Паспалітай называўся толькі свабодны чалавек.

да іншых канфесій, а з другога - абвяшчаюць чыста буржуазны лозунг свабоды слова і друку і г.д.

Буржуазны характар рэформаў выявіўся ў Законе аб сой- міках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 краса- віка 1791 г. . Па законе ад 24 сакавіка выбарчае права ат- рымлівала толькі аседлая шляхта не маладзей за 24 гады. Як бачым, гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай шляхты, якую падкуп- лялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў буйныя магнаты.

Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены не cac- лоўны, а класавы прынцып, характэрны для буржуазнага вы- барчага права. Па Законе 'Тарады нашы каралеўскія свабод- ныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай" мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуце 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся га- радоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках - да- радчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвака- тамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі, населеныя за- лежнымі сялянамі, а ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяшчан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме. Пашырэнне сацыяльнай базы патрыётаў дало ім магчымасць яшчэ больш энергічна праводзіць рэформы дзяржаўнага ладу.

Такім чынам, у перыяд са студзеня па красавік 1791 г. у выніку плённай заканадаўчай дзейнасці сойма быў прыняты шэраг законаў, якія ўвайшлі ў якасці складанай часткі ў Кан- стытуцыю 3 мая.

Іншымі словамі, актыўная заканадаўчая дзейнасць сойма прывяла да значных змяненняў у канстыту-

Гл.: Макароеа Т.И. Изменения в конституционном праве Речи Поспо- литой накануне принятия Конституции 1791 года / Советское государство и национальные отношения. Мн., 1 9 ^ . С. 59 - 60.

цыйным заканадаўстве Рэчы Паспалітай і падрыхтавала спрыяльную ўнутрыпалітычную глебу для прыняцця праг- рэсіўнай Канстытуцыі.

Знешнепалітычная сітуацыя, на думку лідэраў патрыя- тычнай партыі, была таксама спрыяльнай для правядзення рэформаў: Расія ваявала з Турцыяй, а прускі кароль Фрыд- рых-Вільгельм у дэкларацыі сойма заявіў аб сваім жаданні бачыць Рэч Паспалітую незалежнай.

Праект Канстытуцыі, які быў распрацаваны на аснове ac- ветніцкіх ідэй і асноўных патрабаванняў шляхецкай боль- шасці, фактычна напісаў Гуга Калантай - нашчадак беларускіх баяр-шляхты, прапаведнік адукацыі і матэрыялізму. Праект быў прадстаўлены на абмеркаванне сойма 3 мая 1791 г. - у першы дзень пасля велікодных канікулаў (вакацый). Каля замка ў Варшаве, дзе засядаў сойм, былі выстаўлены вайско- выя фарміраванні, якія падтрымлівалі рэфарматараў, а на ву- ліцы выйшлі гараджане. У залу пасяджэнняў сойма прыбылі і прадстаўнікі мяшчан, што азначала пашырэнне сацыяльнай базы прыхільнікаў Канстытуцыі. У выніку з 150 прысутных членаў сойма толькі адзін сенатар і 27 паслоў прагаласавалі супраць прыняцця Канстытуцыі.

Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Па- нуючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся катал іцызм, прад- стаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Закон аб гарадах аб'яўляўся часткай Канстытуцыі, што давала не- каторыя правы буржуазії. "Сяляне, з-пад рук якіх цячэ вя- лікая крыніца багаццяў краіны, якія складаюць у народзе самую шматлікую частку насельніцтва..." заставаліся ў пры- гоннай залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. Як бачым, у дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на словах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання Рэчы Паспалітай. У cy- адносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве

патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палата дэпутатаў складалася з 204 дэпутатаў (пас- лоў), якія выбіраліся на павятовых сойміках. Сенат, які скла- даўся з азначанага кола свецкіх і духоўных службовых асоб пад старшьшствам караля, налічваў 132 чалавекі. Закон, пры- няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права "ліберум вета", забара- няліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып, на якім будавалася дзейнасць сойма, заключаўся ў тым, што дэпута- ты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму был і прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты законаў наогул, гэта значыць праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, кры- мінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў; праекты сой- мавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і ганд- лёвыхдагавораў, вайне, міры і г.д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй Рэчы Паспалітай ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Умацаванню дзяржавы, на думку аўтараў рэформаў, павінна было садзейнічаць устанаўленне спадчын- най манархіі. Таму каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчын- най, але толькі ў межах адной дынастыі. Наступнік караля, калі ён дасягаў паўналецця і прыносіў прысягу, меў права прысутнічаць на ўсіх пасяджэннях урада без права рашаюча- га голасу.

Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вы- шэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага

кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патра- бавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку, калі міністр не згаджаўся падпісаць рашэнне, пытанне пераносілася наразгляд сойма.

Стварэнне адзінага для усей Рэчы Паспалітай ўрада перат- варала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэн- тралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

Нельга не пагадзіцца з T.I. Макаравай, якая сцвярджае, што канфедэратыўны характар Рэчы Паспалітай быў за- фіксаваны ў Статуце 1588 г. і "Кардынальных правах" 1768 г. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. не мае раздзела, прысвечанага дзяржаўнаму ўладкаванню Рэчы Паспалітай, паколькі яе фе- дэратыўнае дзяржаўнае ўпарадкаванне рэгламентуецца "Kap- дынальнымі правамі" 1791 r., якія былі прыняты 8 студзеня - за некалькі месяцаў да прыняцця Канстытуцыі 3 мая .

Некаторыя аўтары сцвярджаюць, што ўвядзенне спадчын-

най манархіі і цэнтральнай выканаўчай улады "зафіксавала"

2

зліццё Польшчы і Літвы , а саюзная дзяржава стала ўнітарнай.

Канстытуцыя магла стаць асновай далейшага развіцця Рэчы Паспалітай, але гэта не ўваходзіла ў інтарэсы Прусіі, Аўстрыі і ў першую чаргу Расійскай Імперыі. Абгрун- тоўваючы другі падзел Рэчы Паспалітай, Кацярына II сцвярджала, што Канстытуцыя яшчэ больш абвастрыла і без таго цяжкае сацыяльна-палітычнае становішча суседняй дзяржавы.

Ha самой справе Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніла структуру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды закана- даўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу

Гл.: Макароеа Т.И. Присоединение Белоруссии к России в конце

XVIII века. С. 17.

2

Гл.: Бардах Ю., Леснодарский Б., Пиетрчак M. История государства и праваПольши. Yl., 1980. С. 293.

кіравання. Але палажэнні Канстытуцыі не былі ўведзены з-за непрыняцця іх рэакцыйнай польскай шляхтай, асабліва ары- стакратыяй, якая 19 мая 1792 г. абвясціла Таргавіцкую кан- федэрацыю дзеля захавання "рэспубліканскай формы і шля- хецкіх вольнасцей". Лідэры канфедэрацыі Шчэнсны, Па- тоцкі, Ржэвускі і Браніцкі пасля абвяшчэння Канстытуцыі паехалі ў Пецярбург і там уступілі ў перамовы з Кацярынай II "аб вызваленні Рэчы Паспалітай ад спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая".

Царскі ўрад накіраваў на дапамогу таргавічанам 100- тысячную армію, што прывяло да іх хуткай перамогі. У студ- зені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Pacii далучалася центральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня. Да Прусіі адышлі спрадвечныя польскія землі з гарадамі To- рунем, Гданьскам, Познанню.

Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой за- ключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і вы- барнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым заканадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большас- цю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў . Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо Рэч Паспалітая страчвала сваю неза- лежнасць, а царызм аказваў рашаючы ўплыў на ваенна- палітычныя справы.

Пасля паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Pacii адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

Пасля далучэння да Pacii тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з Цэнтрамі ў гарадах Вільня, Гародня і Коўна. Вярхоўнае

Гл.: ЮхоЯ.А. Бароткі нарыс гЩорыідзяржавы і права Беларусі. С. 224.

праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак знаход- зілася ў Гародні. У тым жа 1795 г. замест іх былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерні. Аляксандр I у 1801 г. распа- радзіўся аб утварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы Гарадзенскай і Віленскай губерняў.

Па умовах Тыльзіцкага мірнага дагавора, што быў заключены ў 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй, апошняй перадава- лася Беластоцкая акруга.

7.4.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай удругой палове XVIII ст.:

  1. § 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
  2. Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
  3. Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
  4. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
  5. Утварэнне Рэчы Паспалітай
  6. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
  7. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права
  8. Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
  9. Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі
  10. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ I ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (другая палова ХУІ - ХУІІІст.)
  11. ГЛАВА 6. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - канец XVIII стст.)
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -