<<
>>

Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права

Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспадарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных.

Акрамя таго, мелася нязначная колькасць удзельных (належалі царскай сям'і), паезуіцкіх, ленных, царкоўных і манастырскіхсялян.

Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эка- номікі непазбежна выводзіла Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працэсу працівілася дваранства, якое трымалася за саслоўныя правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гг. на ей бьшо звыш 90 % сялян).

Ha ўзмацненне эксгшуатацыі беларускае сялянства адказ- вала супраціўленнем. Толькі ў перыяд 1858-1860 гг. на Бела- русі адбылося больш за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разумеючы, што ў грамадстве склалася выбу- ховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваннем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэформы ў заходніх губернях. Ha думку царскага ўрада, памешчыкі гэ- тага рэгіёна былі найбольш падрыхтаваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у сярэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныя таварна-грашовыя адносіны.

У верасні 1857 г. дваранскія камітэты Віленскай, Гродзен- скай і Ковенскай губерняў праз генерал-губернатара У.І. Назі- мава накіравалі ў Пецярбург адрасы (хадайніцтвы), у якіх вы- казалі сваё жаданне вызваліць сялян ад прыгону, але без зямлі.

У адказ 20 лістапада 1857 г. паследаваў рэскрыпт Аляксандра П на імя Назімава, які дазваляў ствараць спецыяльныя два- ранскія камітэты для распрацоўкі праектаў скасавання пры- гоннага права, а таксама палажэнняў аб паляпшэнні быту па- мешчыцкіх сялян і падаць іх у Галоўны камітэт па сялянскай справе (так з лютага 1858 г.

стаў называцца Сакрзтны камітэт, які быў створаны Аляксандрам II у студзені 1857 r.). Падрых- тоўкай праектаў займаліся і міністэрствы.

Трэба адзначыць, што прапановы беларускіх памешчыкаў аказаліся настолькі рабаўніцкімі, што рэдакцыйныя камісіі, створаныя ў сакавіку 1859 г. пры Галоўным камітэце, адхілілі іх. Было распрацавана спецыяльнае "Местное положение о поземельном устройстве крестьян, водворенных на помещичьих землях, в губерниях: Виленской, Гродненской, Ковенской, Минской и части Витебской". У Магілёўскай i васьмі паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па "Местному положению для великорусских, новороссийских и белорусских губерний".

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяр- жаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасці з законам памешчыкі паз- баўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяр- тацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную установу.

Паводле "Палажэнняў 19 лютага" ўся зямля маёнткаў аб- вяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў ка- рыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з'яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Памер павіннасцей вызначаўся незалежна ад памеру надзелу, але не мог перавышаць інвентарную норму. За вы- кананне павіннасцей сяляне паветаў неслі асабістую адказ- насць перад памешчыкам, бо надзел адводзіўся ў падворнае карыстанне кожнаму гаспадаггу.

Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавя- занымі сялянамі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго.

"Мясцовае палажэнне", якое тычылася Віленскай, Гродзен- скай, Мінскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні, не визначала пэўныя нормы надзелаў сялян. У іх пастаянным ка- рыстанні захоўваліся прысядзібныя і ворныя землі і ўгодцзі, якімі яны, згодна з інвентарамі, карысталіся да 1861 г. Калі ў сялян было больш зямлі, чым паказана ў інвентары, або ў па- мешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6 часткі ся- лянскага надзелу.

У беларускіх паветах, дзе панавала абшчыннае землека- рыстанне (Магілёўская і восем паветаў Віцебскай губерні), вышэйшы памер зямельных надзелаў складаў ад 4 да 5,5 дзе- сяціны, ніжэйшы - 1/3 ад вышэйшага. Згодна з устаўнымі граматамі сялянам давалася ў карыстанне тая колькасць зямлі, якую яны мелі да рэформы. Калі памер надзелу пера- вышаў вышэйшы, памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць. Захаванне ў гэтых губернях абшчыннага зем- лекарыстання гарантавала яму спраўнае выкананне ўста- ноўленых павіннасцей праз кругавую паруку.

Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. Ha Беларусі яна была ў 3 — 4 разы болыиай, чым сярэдняя рыначная. Неабходных для выкупу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты бела- рускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шыро- кага сялянскага pyxy, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Яно было задушана, аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін у Ковен-

екай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віленскай гу- берні, а праз тры месяцы ён быў распаўсюджаны на Ma- гілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні.

3 1 мая

1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-

уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павя- товыя казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 г. ствараліся праверачныя ка- місіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы, за імі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, вадапоі і т.д.), якімі яны карысталіся да рэформы 1861 г.

Такім чынам, у 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага стано- вішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага раз- віцця капіталістычных адносін. Невыпадкова У. I. Ленін ад- носіў парэформенную Віленскую, Гродзенскую і Мінскую губерні да раёнаў, у якіх пераважалі прыкметы ка- піталістычнай сістэмы, а Віцебскую і Магілёўскую губерні - да раёнаў са змешанай сістэмай гаспадарання .

Аднак наяўнасць перажыткаў, перш за ўсё буйнога па- мешчыцкага землеўладання, вызначыла для Беларусі паволь- ны, паступовы ("прускі") шлях буржуазна-аграрнай эвалю- цыі, дзякуючы чаму буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала ў буржуазную, надоўга захавала свае прыгон- ніцкія рысы.

Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены ў мясцо- вых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У да- паўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады i пасады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах установы ("црисутствия"); у паветах - міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з'езды, з 1874 г. - павятовыя па сялянскіх справахустановы і з 1889 г. - земскія

Гл.: Ленин В.И. Поли. собр. соч. Т. 3. С. 188.

ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з'езды; у валасцях - валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, ва- ласны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі стараста'.

Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з'ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сяля- намі аб зямельных надзелах, а таксама вырашалі іншыя пы- танні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.

У кожным павеце назначался тры - пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Пасрэднікамі маглі быць дваране, якія мелі не менш 500 дзес. зямлі або 150 дзес. зямлі і дыплом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын XII класа. Яны пры- значаліся губернатарамі і зацвярджаліся Сенатам. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, - складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпа- радкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубкахлесу і інш.).

У састаў павятовага з'езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшыня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з'езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў.

Міравыя пасрэднікідзейнічаліда 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам ("присутствиям") па сялянскіх справах. У павятовае "присутствие" ўваходзілі павятовы прадвадзіцель дваранства, павятовы спраўнік, старшыня земскай павятовай управы і адзін з ганаровых міравых суддзяў. Але на Беларусі ў той час не было ні земстваў, ні міравых судоў, таму галоўнай асобай

Гл.: Юхо Я.Л. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. С. 253.

Губернскае "присутствие" складалася з губернатара (старшыня), гу- бернскага прадвадзіцеля дваранства, кіраўніка палаты дзяржаўных маё- масцей, губернскага пракурора, двух мясцовых дваран, якіх прызначаў міністр унутраных спраў, і двух мясцовых дваран, абраных павятовымі прадвадзіцелямі дваранства.

над сялянамі стаў павятовы спраўнік і падначаленыя яму па- ліцэйскія.

У 1889 г. павятовыя "присутствия" бьші скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры - чатыры воласці і нагля- даў за сялянамі і ўсімі сельскімі установами Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з'езд земскіх начальнікаў, а пастановы з'езда - у губернскае "присутствие".

"Палажэнні 19 лютага" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады вы- біралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах - валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў ва- ласны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Трэба заўважыць, што функцыі органаў сялянскага сама- кіравання былі вельмі абмежаваныя. Фактычна гэтыя органы павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адно- сіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.

9.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права:

  1. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
  2. Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай удругой палове XVIII ст.
  3. § 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.
  4. Мясцовыя судовыя органы
  5. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
  6. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кіравання
  7. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  8. § 1. Адмена прыгоннага права
  9. Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі
  10. Гарадское самакіраванне
  11. § 4. Источники права буржуазного периода (1861-1917 гг.)
  12. ГЛАВА ПЕРВАЯ.Сельское хозяйство и аграрная политика в период от реформы 1861 года до основания Крестьянского банка (1861-1882).
  13. Мясцовыя суды
  14. Статья 29. Исполнительные органы государственной власти и органы местного самоуправления, осуществляющие предоставление земельных участков
  15. 3.4.2.3. Правоохранительные органы, как органы государственной власти
  16. Судовая, земская і гарадская рэформы
  17. § 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу ВКЛ
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -