Судовая, земская і гарадская рэформы
Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу змены ўсёй судовай сістэмы краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа рыхтавалася больш за 5 гадоў і пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г.
Яна замацавала новыя асновы судовага ладу і судаводства, паслядоўна і поўна ўвасобіўшы прынцыпы буржуазнага права, што было1 6 1
значным крокам наперад у параўнанні з дарэформеннай cy- дова-працэсуальнай сістэмай.
Асноўныя палажэнні рэформы адлюстраваны ў чатырох заканадаўчых актах: "Учреждение судебных установлений", "Устав уголовного судопроизводства", "Устав гражданского судопроизводства" и "Устав о наказаниях, налагаемых мировыми судьями". Можна сцвярджаць, што ўвядзенне 20 лістапада 1864 г. гэтых судовых статутаў было адным з га- лоўных мерапрыемстваў па пераўтварэнні дваранскай ма- нархіі ў манархію буржуазную. Справа ў тым, што ў аснову рэформы была пакладзенатэорыя раздзялення ўлад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацій, увядзен- не агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасць усіх перад судом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых судцзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэд- насць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне ад- вакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старой па цывільных справах.
3 мэтай нагляду за судамі, следствам і месцамі зняволення была рэарганізавана пракуратура, якая змяняла напрамак сва- ёй дзейнасці. 3 органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання ("око государства") яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады. "Прокуратура есть постоянное судебно-административное учреждение, состоящее из лиц, назначенных от правительства и обязанных по долгу службы охранять законы и преследовать преступников во имя общественных интересов..." .
Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцо- выя i агулъныя суды. Да мясцовых належані міравыя суды i з'езды міравых суддзяў, да агульных - акружныя суды (ад аднаго да трох на губерню) i судовыя палаты (адна на не- калькі губерняў).
У міравых судах справы аднаасобна разглядаў міравы суддзя. Міравыя суды са спрошчаным судаводствам ствараліся па тры [36]
_ чатыры ў адным павеце. Такім чынам, павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх знаходзіўся ўчастковы міравы суддзя. Апрача участковых былі і ганаровыя міравыя суддзі, якія маглі разглядаць справы, але не ўваходзілі ў штаты Міністерства юстыцыі і не атрым- лівалі жалавання. З'езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых судцзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іскада 500 руб. і крымінальныя, па якіх пра- дугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года.
Акруговы суд, як правша, складаўся з цывільнага і кры- мінальнага аддзяленняў, а апошняе - з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў.
Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прад- стаўленні міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў пра- ваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акруговы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.
Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя справы, якія разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеля- чаму перагляду не падлягалі. Па некаторых кры- мінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.
Акруговыя суды Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губер- няў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце.
Магілёўскі акружны суд быў аднесены да сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі - Пецярбургскай судовай палаты.Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вяр- хоўным судом у Pacii з'яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны. 3 канца XIX ст. Сенат займаўся абнародаваннем і тлумачэннем законаў, мог выдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.
Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нацыянальна-вызваленчага pyxy; увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў у розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 r., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.
Свае асаблівасці меў і парадак фарміравання судовых op- ганаў Беларусі. Па законе міравы суддзя павінен быў вы- бірацца на павятовым земскім сходзе са спісу кандыдатаў, які папярэдне зацвярджаў губернатар. Згодна з "Временными правилами об устройстве мировых судебных установлений в губерниях: Виленской, Ковенской, Гродненской, Киевской, Волынской, Подольской, Минской, Витебской и Могилевской, впредь до введения земских учреждений" ад 23 чэрвеня 1871 г. міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся ўрадам. Як сведчыць адзначаны нарматыўны акт, у беларускіх губернях гэта былі памешчыкі, якія заслугоўвалі поўнага даверу ў сувязі з адсутнасцю тутда 1911 г. земстваў. Ha Беларусі прызначаліся і ганаровыя суддзі. Акрамя таго, абмяжоўваўся ўдзел мясцовага апалячанага дваранства ў дзейнасці міравых і акружных судоў, а таксама ўразаліся правы асоб іудзейскага веравызнання пры фарміраванні саставу прысяжных засяда- целяў і разглядзе пэўных катэгорый спраў у акружных судах з удзелам прысяжных засядацеляў.
Тым часам, нягледзячы на згаданыя акалічнасці, судовая рэформа была найбольш паслядоўнай з усіх буржуазных рэ- формаў 60-70-х гг. XIX ст.
Праўда, і яна не скасавала cac- лоўнасці (працягвалі дзейнічаць сялянскія, духоўныя, камер- цыйныя суды), рабіла выключэнне з агульнага парадку для судаводства па справах аб злачынствах супраць рэлігіі, аб дзяржаўных і службовых злачынствах.Як было адзначана, Беларусь у XIX ст. уяўляла сабой аг- рарны рэгіён, асноўную масу жыхароў якога складалі сяляне. Таму мэтазгодна сказаць некалькі слоў аб сялянскім валас-
ным судзе, які выбіраўся штогод валасным сходам у складзе 4-12 суддзяў. Справы ў судзе павінна была разглядаць ка- легія не менш чым з трох суддзяў. Валасному суду бьші пад- судныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па ня- значных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 py6., прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзён. Такім чынам, валасны ся- лянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаёвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.
1 студзеня 1864 г. было выдадзена "Палажэнне аб гу- бернскіх і павятовых земскіх установах", згодна з якім утва- раліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія i павятовыя ўправы - як выканаўчыя.
Земскія ўстановы ствараліся для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслу- гоўваннем насельніцтва і іншымі сферам і грамадска- культурнага жыцця. Выбары тут праводзіліся на аснове маё- маснага цэнзу па трох курыях - памешчыцкай, гарадской і сялянскай. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах прадстаўнікам дваранства і буржуазії. Для сялян выбары бьші шматступеннымі - сельскі і валасны сходы, павятовы з'езд.
Выбары земскіх устаноў праводзіліся адзін раз у тры гады, а павятовыя і губернскія земскія сходы склікаліся адзін раз у год на некалькі дзён. Старшынствавалі на іх адпаведна павятовыя і губернскія прадвадзіцелі дваранства.
Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў павятовых і губернскіх управах, што з'яўляліся пастаянна дзею- чымі органамі і мелі чыноўнікаў, якія кіравалі рознымі га- лінамі мясцовых спраў.
Ha Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да пачат- ку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863 - 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памешчы- кам, якія складалі пераважную большасць у краі і пры выба- рах земскіх устаноў па законе 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. Ha ўтварэнне вы- барных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Ma-
гілёўскай губернях і па спецыяльным выбарчым законе, урад адважыўся толькі ў 1911 г.
Згодна з указам ад 14 сакавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях "Палажэння аб земствах з некаторымі папраўкамі і змяненнямі" сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паветаў не больш як адну трэць усіх гласных, а ў выбарчыя сходы губерняў - толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.
Паводле указа ад 14 сакавіка 1911 r., што быў уведзены ў парадку прымянення артыкула 87 Асноўных Дзяржаўных Законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі: польскую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага на- сельніцтва Беларусі па фарміраванні земскіх устаноў і ўдзелу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75 - 125 дзес. зямлі, і гараджане, якія валодалі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750 - 7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць "рускую курыю", у яе склад уклю- чаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.
Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губернскіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выкананне іх распараджэнняў, "калі яны супярэчылі законам ці дзяр- жаўнай карысці". Такая фармулёўка заканадаўства давала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна любое pa- шэнне земстваў.
Рэформа гарадскога самакіравання, паводле "Гарадавога палажэння" ад 16 чэрвеня 1870 r., пачалася на Беларусі [37]
толькі ў 1875 г.
Яна грунтавалася на буржуазным прынцыпе ўсесаслоўных выбараў органаў кіравання пры адпаведным маёмасным цэнзе. Выбарным правам карысталіся ўсе пла- цельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны выбіралі на пэўны тэрмін членаў гарадской думы (гласных), якія фарміравалі свой вы- канаўчы орган - гарадскую управу. Старшынстваваў у гарадскіх думе і ўправе гарадскі галава. Дзейнасць гэтых орга- наў рэгулявалася губернскімі па гарадскіх справах устано- вамі, падначаленымі губернатарам.Такім чынам, калі характарызаваць мясцовае кіраванне Беларусі ў перыяд капіталізму, то неабходна вылучыць спе- цыфічныя рысы, якія адрозніваюць яго ад упраўлення ва унутраных раёнах Расійскай Імперыі. Перш за ўсё трэба ад- значыць, што да канца самаўладдзя тут заставалася Віленскае генерал-губернатарства і па меры абвастрэння супярэчнасцей паўнамоцтвы генерал-губернатара ўзрасталі, а тэрыторыя пашыралася шляхам далучэння суседніх губерняў .
Спецыфічным было кіраванне і ў беларускіх паветах. Так, мясцовыя павятовыя прадвадзіцелі дваранства не выбіраліся, а прызначаліся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. Большасць адміністрацыйных і судовых пасад займалі рускія дваране праваслаўнага веравызнання. Пры аналізе права, якое існавала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд развіцця капіталізму, трэба адзначыць і тое, што ў гэты час мясцовае права было амаль поўнасцю заменена правам Расійскай Імперыі. Толькі ў грамадзянскім праве яшчэ захоўваліся нека-
торыя мясцовыя асаблівасці (чыншавае карыстанне нерухо-
.2
ман маемасцю, некаторыя сервітуты i інш.) .
Гл.: Сокол С.Ф. Псторыя дзяржавы і права БССР (дакастрычніцкі перыяд). Mn.. 19X9. С. 50.
2Тамжа. С. 51.
Еще по теме Судовая, земская і гарадская рэформы:
- Правовое и финансовое состояние земских органов по “Положению о гувернских и уездных земских учреждениях” 1890 года
- § 61. Складові частини судового розгляду справи. Наслідки неявки в судове засідання учасників судового розгляду та свідків.
- Правовое и финансовое состояние земских органов по “Положению о гувернских и уездных земских учреждениях” 1864 года
- Гарадское самакіраванне
- Гарады, гарадское насельніцтва
- Сутність і місце перегляду судових рішень адміністративних судів України як конституційної гарантії судового захисту
- Комплексна судово-психіатрична і судово-медична експертиза
- § 2. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і контррэформы 80-90-х гадоў Неабходнасць рэфармавання дзяржаўна-палітычнага ладу Расіі.
- Інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы.
- В. А. Белошапкова, Е. А. Брызгунова, Е. А. Земская и др.. Современный русский язык: Учеб. для филол. спец. ун-тов / В. А. Белошапкова, Е. А. Брызгунова, Е. А. Земская и др.; Под ред. В. А. Белошапковой.—2-е изд., испр. и доп.— М.: Высш. шк.,1989.— 800 с., 1989
- Ваенная рэформа ў СССР
- Рэформа дзяржаўнай вёскі.
- Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
- Статья 436. Исполнение судебных поручений иностранных судов и обращение судов РСФСР с поручениями к иностранным судам
- Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г.
- 7.2. Земская реформа
- Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- В. Клопотання про винесення рішенняза спрощеною судовою процедурою і остаточнадосудова нарада1. Винесення рішення за спрощеною судовою процедурою
- Земские соборы
- § 5. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30 - 50-х гадоў XIX ст.