10 Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

3 першых дзён Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэ- валюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбьшася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага і павятовага зем- стваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады.

Ha нарадзе быў створаны Камітэт грамадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ураду ў Петраградзе.

У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочпхдэпу- татаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі стварацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых га- радах, паветах, валасцях і воінскіх часцях.

Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве- Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі войскамі, была аб'яўлена на ваен- ным становішчы.

Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэ- валюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Pacii, а троеўладдзе - улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.

Усе гэтыя ўлады "варожа адносіліся да беларускага на- цыянальна-вызваленчага pyxy" , а значыць, і да нацыянальна- дзяржаўнага самавызначэння. Таму з мэтай аб'яднання сіл [38]

ужо 25 - 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і лева- га кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган - Беларуси нацыяналъны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і pyxi. З'езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстыту- цыі Беларускага краёвага ўрада. Разам з тым з'езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Pacii і заявіў аб неаб- ходнасці перадачы выканаўчай улады на тэрыторыі Беларусі Беларускаму нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прада- стаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Pacii.

У красавіку 1917 г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краёвы сялянскі з'езд, які таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.

3 8 па 10 ліпеня 1917 г. у Мінску быў праведзены другі з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім замест БНК была абрана Цэнтралъная рада беларускіх арганізацый. Рада па сваіх поглядах была больш дэмакратычнай, чым БНК. Яна паставіла перад Часовым урадам пытанні аб утва- рэнні ў Беларусі органаў мясцовай улады, а таксама аб арга- нізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.

Восенню 1917 г. прайшлі з'езды беларусаў Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і мат- росаў Балтыйскага флоту. Усе яны прайшлі пад лозунгам аб- вяшчэння аўтаноміі Беларусі. Ha аснове рашэнняў вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтралъная войсковая бе- ларуская рада (ЦВБР). Для каардынацыі дзеянняў у каст- рычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, куды ўвайшлі і дзеячы ЦВБР. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой Вялікая беларуская рада, заключалася ў скліканні Усебелару- скага з'езда для канчатковага вырашэння пытання аб белару- скай дзяржаўнасці .

Гл.: Альшэўская C.I., Талкачоў B.I. Палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі ў 1918 - 1920 гадах: Вучэб^метад. дапаможнік. Мн., 1993. С. 3 - 4.

Пераход улады ў Петраградзе ў кастрычніку 1917 г. у рукі Саветаў не прывёў да актывізацыі дзейнасці Рады па ўстанаўленні дзяржаўнасці ў Беларусі, паколькі ўжо ў перших заканадаўчых актах савецкай улады ("Дэкрэт аб міры" і "Дэкларацыя правоў народаў Pacii") абвяшчалася права ўсіх народаў на самавызначэнне.

Аднак адразу ж пасля кастрычніцкіх (1917) падзей у Петраградзе бальшавікі Заходняга фронту ўзялі ў свае рукі ўладу ў Мінску і стварылі свой Выканаўчы камітэт Заходняй eo- бласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамзах), які рашуча вы- ступіў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага ca- мавызначэння. Яго лідэры на гэтым этапе прытрымліваліся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў у Pacii, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Аблвыканкамзаха на тэрыторыі Беларусі . Беларускія дзеячы разглядалі яго выключна як франтавы орган улады на той падставе, што ў яго прэзідыуме былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса .

30 лістапада 1917 г. прадстаўнікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адоз- вай "Да ўсяго беларускага народа", у якой аб'явілі сваю палітычную праграму. У ей прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай; федэрацыі Беларусі з Расіяй і іншьші суседнімі рэспублікамі з адпаведным разме- жаваннем правоў "краевых і федэральных улад"; перадачы ўсёй улады ў Беларусі Краёвай радзе, якая павінна была [39]

выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У адозве гаварылася пра неадкладнае надзялян- He сялян зямлёй, ахову ўсіх каштоўнасцей краю, фар- міраванне беларускага войска. Асабліва падкрэслівалася не- абходнасць дэлегавання беларускіх прадстаўнікоў на міжнародную канферэнцыю ў Парыж з мэтай прадухілення падзелу Беларусі паміж суседнімі дзяржавамі. Пры гэтым указвалася, што вырашыць названыя задачы можа толькі ўлада, выбраная самім беларускім народам. Для арганізацыі гэтай улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917 г. склікаць у Мінску з'езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

Ідэю Усебеларускага з'езда падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Дазвол на правядзенне з'езда даў і ўрад У.І. Леніна, а наркам па нацыянальных справах I.B. Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50 тыс. рублёў і паабяцаў, што рашэнні форуму будуць прызнаны савецкай уладай .

/ Усебеларускі з'езд праходзіў 5-17 снежня 1917 г. у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 - дарадчага.

Група дэлегатаў, якая стаяла на савецкай платформе, налічвала 118 чалавек (левыя эсэры, бальшавікі, члены Бела- рускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (БСДРП), якая ўзнікла ў верасні 1917 г. з левага крыла БСД). Дэлегаты былі абраны губернскімі, павятовымі і валаснымі земствамі, гу- бернскімі і павятовымі зямельнымі камітэтамі, Саветамі pa- бочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, нацыянальнымі арга- нізацыямі, утым ліку бежанскімі і вайсковымі.

Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў.

Па сваім прадстаўніцтве і складзе з'езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай улады. Тая частка дэлегатаў, якая прадстаўляла беларускі нацыя-

Гл.: Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапаможнік/А.А.Абецэдарская, Л.А. Жылуновіч, А.П. Ігнаценка і інш. Мн., 1994. С. 111.

нальна-дэмакратычны pyx, выступала за самавызначэнне Бе- ларусі па прыкладзе еўрапейскіх буржуазна-дэмакратычных дзяржаў. Ha гэтых пазіцыях стаялі многія прыхільнікі Рады. Другая частка, што далучылася да бальшавікоў, адстойвала беларускую нацыянальную дзяржаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФСР. За такі шлях самавызначэння выступалі прадстаўнікі Беларускага абласнога камітэта пры Усе- расійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе (пера- важна эсэры). У выніку з'езд выказаўся за стварэнне белару- скай рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі, прычым ста- новішча і правы гэтай рэспублікі вызначаліся асобым юры- дычным статусам.

Канчатковае вырашэнне пытання аб канстытуіраванні бе- ларускай дзяржаўнасці з'езд ускладаў на беларускі ўстаноўчы з'езд. "Усебеларускі з'езд, - гаварылася ў яго рэ- залюцыі, - замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, за- ваяванае Расійскай рэвалюцыяй, і пацвярджаючы дэмакра- тычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі дзеля захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэра- тыўнай дэмакратычнай рэспублікі, пастанавіў вылучыць са свайго Савета орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэпутатаў, якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу" .

Відаць, меў рацыю А. Сідарэвіч, член Цэнтральнай Рады

Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, які, гаворачы аб

імкненні стварыць беларускую аўтаномію ў складзе Pacii,

паясняў сваю думку так: "Дэлегаты добра ўсведамлялі, што

цэласнасць нашай краіны (Беларусі. -Аўт.) можа быць заха-

„2

вана толькі пры гэтых умовах .

Сваёй заявай аб стварэнні органа краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпута- таў з'езд фактычна адмаўляў у прызнанні ўжо існаваўшых op- ганаў улады, што бьші выбраны з'ездамі Саветаў на Беларусі і Заходнім фронце ў лістападзе - снежні 1917 г. і падпарад- [40] [41]

коўваліся Аблвыканкамзаху. 3 прававога пункту гледжання рэзалюцыя з'езда аб стварэнні органа краёвай улады (у ходзе работы з'езда была выбрана яго Рада) з'яўляецца сведчаннем таго, што дадзены форум беларускага народа ставіў па-за законам Аблвыканкамзах. Гэта паслужыла падставай для пра- вядзення Саўнаркамам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з'езда, якая атрымала розныя ацэнкі: CHK Заходняй вобласці называў яе "роспуск", Савет Усебеларускага з'езда Саветаў - "разгон", прэсса - "закрыццё".

Ha справе падзеі разгортваліся наступным чынам. 17

снежня 1917 г. CHK Заходняй вобласці прыняў узгодненае з

А. Мясніковым і падпісанае К. Ландарам рашэнне "акружыць

будынак, дзе праходзіць пасяджэнне Беларускага з'езда,

арыштаваць прэзідыум з'езда, а таксама выбраны ім орган

краёвай улады, адазваўшы са з'езда ...балынавікоў і тых, хто

прытрымліваецца пункту гледжання савецкай улады, а сам

з'езд аб'явіць распушчаным" . У ноч з 17 на 18 снежня ў зале

пасяджэнняў з'езда з'явіліся ўзброеныя салдаты. Яны арыш-

тавалі многіх дэлегатаў, у тым ліку старшыню з'езда I. Cepa-

ду, а таксама Ф. Грыба, Я. Карскага, А. Чарвякова,

3. Жылуновіча і інш. Зразумела, што для "роспуску" з'езда не

абавязкова было выкарыстоўваць узброеных салдат і рабіць

арышты. У гэтым сэнсе нельга не пагадзіцца з вядомымі дас-

ледчыкамі гісторыі станаўлення беларускай нацыянальнай

дзяржаўнасці прафесарамі Р. Платонавым і М. Сташкевічам,

якія пішуць: "З'езд не быў распушчаны, а бесцырымонна

разагнаны, прычым з удзелам, як адзначалі відавочцы, не

2

зусім цвярозага камісара Крывашэіна" . Гэтым актам Аблвыканкамзах перапыніў працэс стварэння на Беларусі нацыя- нальнага органа савецкай улады. Такія дзеянні адпавядалі агульнаму курсу бальшавікоў на перамогу сусветнай рэвалю- цыі як адзіна магчымага шляху захавання савецкай улады ў [42] [43]

Pacii. Менавіта пытанне аб сусветнай рэвалюцыі унесла раскол у бальшавіцкае кіраўніцтва, выклікаўшы няўзгодненасць іх дзеянняў у адносінах да вайны і міру і прынцыпаў дзяр- жаўнага ўладкавання Савецкай Pacii.

Таму, нягледзячы на тое, што Усебеларускі з'езд пра- водзіўся з ведама У.І. Леніна і I.B. Сталіна, дзеянні баль- шавікоў Заходняй вобласці ў студзені 1918 г. адобрыў III Усерасійскі з'езд Саветаў, а разгон Усебеларускага з'езда у нейкай ступені паслужыў правобразам разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу. Выдатны дзеяч беларускага нацыянальна- га руху Е. Канчар ужо ў 1919 г. адназначна заявіў, што дадзе- ны факт "ва ўсіх адносінах з'явіўся злачынствам і перад бе- ларускім народам, і перад сусветнай сацыялістычнай рэва- люцыяй" .

Аднак члены прэзідыума Усебеларускага з'езда не падпа- радкаваліся рашэнню CHK Заходняй вобласці. 18 снежня

1917 г. яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава- Роменскай чыгункі, на якім выбралі выканкам рады з'езда на чале з лідэрам народніцкага крыла БСГ Ф.

Грыбам. Выканкам рады з'езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай ба- рацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці, а таксама паслаў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе інші перагаворы паміж кайзе- раўскай Германіяй і Савецкай Расіяй. Але ні тым, ні другім бокам яна афіцыйна не была прынята.

Неўзабаве перагаворы ў Брэсце бьші сарваны. 18 лютага

1918 г. германскае камандаванне аддало загад аб наступленні. He маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, Аблвыканкамзах і CHK Заходняй вобласці 19 лютага 1918 г. эвакуіраваліся ў Смаленск. Мінск жа 20 лютага быў заняты корпусам I. Доўбар-Мусніцкага, а ўжо 21 лютага ў яго ўвайшлі германскія войскі. У гэты ж дзень выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з першай устаўной гра- матай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з'езда) аб'явіў сябе часовай уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаўлідэр пра-

вага крыла БСГ ЯЯ. Варонка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў, што прадстаўлялі БСГ, эсэраў і сацыял- сіяністаў.

У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што "беларускі народ павінен здзейсніць свае права на поўнае самавызначэнне, а нацыянальныя меншасці - на нацыяналь- на-персанальную аўтаномію.

Правы нацыі павінны знайсці свае здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму" .

9 сакавіка 1918 г. выканкам Усебеларускага з'езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб'явіў Беларусь "у рубяжох расьсяленьня і лічбавай перавагі беларускага народу" народ- най рэспублікай - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ I.M. Серада. Рада аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Уста- ноўчага з'езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду за- няткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.

Выканаўчым органам аб'яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой yc- таўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і сва- боды (слова, друку, сходаў і т.д.), адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ ат- рымліваў права карыстацца сваёй мовай.

Як бачым, першая і другая устаўныя граматы павінны был і стаць першымі заканадаўчымі актам і, якія фіксавалі ac- ноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, вы- значалі яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, атаксама формы ўласнасці, хоць дакладнай сацыяльна-палітычнай арыентацыі не выражалі. He вызначалі яны і пазіцыі Рады ў адносінах да акупантаў.

Заключаны 3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і кай- зераўскай Германіяй Брэсцкі мірны дагавор даў Радзе пад- [44]

ставы выказаць сваю заклапочанасць адносна этнічнай тэры- тарыяльнай цэласнасці беларускай нацыі, паколькі ў артыку- лах Брэст-Літоўскага дагавора Беларусь выступала аб'ектам, а не суб'єктам міжнародна-прававых адносін. Яе прад- стаўнікі нават не ўдзельнічалі ў перагаворах і падпісанні ўмоў міру. У дакументах дагавора Беларусь не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расійскай Імперыі і не мела свайго наймення, у той час як з Украінскай Народнай Рэспублікай мірныя ўмовы былі заключаны асобна.

Аналізуючы артыкулы Брэсцкага дагавора, Я.А. Юхо піша: "Такім чынам, дакументы сведчаць, што менавіта бальшавіцкі ўрад, падпісаўшы гэты дагавор, юрыдычна і фактычна разарваў сувязі з Беларуссю, пакідаючы яе безаба- роннай. У такой сітуацыі абвяшчаць аўтаномію Беларусі ў складзе Pacii бьшо немагчыма, ды і не мела сэнсу. Неабходна бьшо ратаваць народ ад нямецкай навалы, ствараць хаця б юрыдычную абарону" .

Апошняя акалічнасць падштурхнула Раду да новых рашу- чых дзеянняў. Будучы бяссільнай змяніць умовы Брэсцкага дагавора, фракцыя БСГ, кіруючыся другой устаўной грама- тай, выступіла з ідэяй абвяшчэння незалежнасці БНР у этнічных межах пражывання беларусаў.

У сувязі з гэтым 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады, дзе пры- сутнічала і дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж абаронцамі суверэнітэту і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Pacii большасцю галасоў была прынята трэцяя ўстаўная грамота, якой абвяшчалася неза- лежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і якая па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і кан- чаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі герма- на-аўстрыйскага боку і Савецкай Pacii.

і

ЮхоЯ. Беларускія ўрады 1918 - 1921 гг. і іх паўнамоцтвы. С. 65.

Першымі незалежнасць БНР прызналі ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі і Літоўская Тарыба.

Але Германія не прызнала БНР. Ha пасланыя Народным сакратарыятам тры граматы рэйхсканцлер паведаміў, што Берлін разглядае не акупіраваную Германіяй частку Беларусі як частку Савецкай Pacii і што, зыходзячы з умоў Брэсцкага дагавора, без згоды ўрада Леніна ён прызнаць новаўтвораную дзяржаву не можа. Што ж датычыць акупіраванай часткі, то яна, маўляў, - аб'ект інтарэсаў Польшчы, прызнанай Германіяй.

He дапамог нават зроблены Радай БНР адчайны крок, які не прынёс ніякіх дывідэндаў, але пакінуў цяжкі след у яе гісторыі: 25 красавіка 1918 г. на закрытым пасяджэнні быў прыняты тэкст тэлеграмы германскаму імператару Віль- гельму II, у якой выказвалася ўдзячнасць за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Ініцыятыва па- сылкі тэлеграмы ішла ад Р. Скірмунта. Спачатку не ўсе члены Рады згаджаліся з гэтай ідэяй, але іншага выйсця не бьшо. Акрамя таго, на гэты шлях Раду падштурхоўваў прыклад Літвы, Украіны і Польшчы.

Такім чынам, узяўшы курс на дасягненне пагаднення з германскімі акупацыйнымі ўладамі, многія лідэры БНР лічылі, што пры падтрымцы ўрада кайзера можна будзе рэа- лізаваць намечаныя планы. Такая тактыка (асабліва рашэнне паслаць тэлеграму) не магла не выклікаць вострага палітычнага крызісу. 3 Рады выйшлі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. БСГ распалася, у выніку чаго з'явіліся новыя палітычныя партыі, у тым ліку Беларуская сацыял- дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя сацы- ялістаў-федэралістаў (БПС-Ф), Беларуская партыя сацы- ялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р).

Тэлеграма выклікала хвалю пратэсту і ў розных слаях грамадства. Наибольшая колькасць пастаноў, якія асуджалі гэты акт, была прынята на сходах жыхароў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Змест іх быў аднатыпны: пратэст суп- раць самавызначэння і пранямецкіх дзеянняў, выказванне поўнай падтрымкі савецкай улады.

Крызіс унутры Рады набыў зацяжны характар. Народныя масы, усведамляючы свае сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы, патрабавалі ад Рады актыўнага супраціўлення аку- пацыйнаму рэжыму. Рада ж упарта працягвала сваю ізаляцыянісцкую палітыку. Да ўстанаўлення законаў БНР усім установам і ўраду прадпісвалася карыстацца законамі былога Часовага ўрада Керанскага, што яшчэ болын дыскрэ- дытавала Раду ў вачах працоўных мас .

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мір і рушыла Чырвоную Армію на За- хад. He маючы ўзброеных сіл і прызнання з боку буйнейшых дзяржаў свету, Рада БНР не змагла арганізаваць супра- ціўлення. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Мінск. Болынасць членаў Рады і ўрада пакінулі сталіцу і спыніліся ў Гродне, дзе заставаліся да пачатку красавіка 1919 r., гэта зна- чыць да адыходу з Беларусі германскіх войскаў.

Паспрабуем падвесці вынікі сказанага. Па-першае, трэцяя ўстаўная грамата, прынятая 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады БНР, пры ўсім яе значэнні толькі дэкларавала незалежнасць Беларусі, застаючыся на самой справе толькі палітычнай ак- цыяй. Праўда, у той час і гэта было даволі сур'ёзным дасяг- неннем.

Па-другое, нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят, прэтэндуючы на ролю заканадаўчага і выка- наўчага органаў, стварылі пэўную палітычную структуру з зародкам дзяржаўнай арганізацыі. Лічачы сябе выразнікамі і абаронцамі інтарэсаў беларускай нацыі, члены гэтых органаў прыклалі шмат намаганняў для рэалізацыі яе права на сама- стойную дзяржаўнасць.

Разам з тым у юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйныхдэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэа- лізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне

Гл.: Платоное P., Сташкеейч Н. K вопросу о становлении белорусской национальной государственности. С. 120.

кантрольных функцый, гарантыю забеспячэння правоў і сва- бод сваіх грамадзян. Усё гэта адсутнічала, таму БНР з'яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў этнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах.

Урэшце, у БНР не бьшо і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэ- тага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупа- цыйнай адміністрацыі і рашэннем шэрагу задач у культурна- асветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю.

Зразумела, што германская адміністрацыя разглядала ва- енныя, палітычныя і эканамічныя праблемы Беларусі толькі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага рэжыму. Таму бясспрэчны той факт, што незалежнасць, дзяржаўнасць пад акупацыяй немагчымы, бо сваёй рэальнай улады заваёўнік ніколі не ад- дае. Аб гэтым добра сказана ў ад ной з заяў выканкама БСДГ, які быў зусім не зацікаўлены ў прыніжэнні ролі БНР у гісторыі дзяржаўнага будаўніцтва: "Развіць усе формы бела- рускай дзяржаўнасці ўраду БНР не далі кайзераўскія акупан- ты, якія поўнасцю выконвалі Брэсцкі дагавор з бальшавікамі. Яны перашкаджалі стварэнню мясцовых органаў улады, паліцыі, судоў. Яны не далі стварыць беларускае войска" .

Неабходна сказаць яшчэ пра адзін бок пытання, які ча- мусьці замоўчваюць даследчыкі. Мы маем на ўвазе тое, што абвяшчэнне ў лютым - сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі трэба разглядаць і як акт самаабароны, як зварот да сусветнай грамадскасці з заявай аб імкненні беларускай нацыі да самавызначэння, бо пагроза тэрытарыяльнай цэлас- насці Беларусі ішла з боку не толькі Германіі, але і Польшчы, якая імкнулася да адраджэння польскай дзяржавы ў межах 1772 r., гэта значыць да поўнай інкарпарацыі Беларусі. У па- шырэнні сваіх межаў былі зацікаўлены і літоўскія палітыкі. [45]

Паўднёвыя паветы (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі) былі ўключаны ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Ус- ходнія землі, не акупіраваныя Германіяй, засталіся пад юрысдыкцыяй Савецкай Pacii. Абвяшчэнне БНР змяніла ад- носіны суседзяў да беларускіх тэрыторый як да земляў "нічыйных".

3 прычыны неспрыяльных для Беларускай Народнай Рэспублікі знешнепалітычных і унутраных абставін, а таксама адарванасці яе дзеячаў і партый ад народа, захопленага ідэяй Саветаў, набыццё ёю ўсіх прыкмет дзяржавы так і засталося няздзейсненай марай. Але тым не менш прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейнасць яе Рады актывізавалі рост на- цыянальнай самасвядомасці, прымусілі бальшавіцкі ўрад У.І. Леніна перагледзець сваю палітыку ў адносінах Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежаванай у правах, але ўсё ж беларускай савецкай дзяржаўнасці.

10.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме 10 Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі:

  1. Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР
  2. 10 Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  3. Другое абвяшчэнне БССР
  4. ЗМЕСТ
  5. § 3. Размежаванне палітычных сіл на Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. І Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.). Мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага
  6. § 3. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -