<<
>>

Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі

бьші рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна- тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі.

Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый пры РКП(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.

У святле сучаснага роскіду палітычных поглядаў можа здацца незвычайным, што менавітадзякуючы У.І. Леніну Беларусь абвяшчалася незалежнай рэспублікай. Між тым яго пазіцыя з'яўлялася вызначальнай пры прыняцці 24 снежня 1918 г. Пленумам ЦК РКП(б) рашэння аб абвяшчэнні БССР . Пленум даручыў Паўночна-Заходняму абкаму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўным бу- даўніцтве на Беларусі.

Іншае пытанне - якімі матывамі кіраваўся старшыня CHK

РСФСР? Ha гэта адказаў А.Ф. Мяснікоўу сваім дакладзе на I

з'ездзе КП(б)Б, калі была абвешчана БССР. Ён сказаў, што "з

утварэннем Беларускай Савецкай Рэспублікі замыкаецца

ланцуг усіх савецкіх утварэнняў, якія самавызначаліся, і тым

самым закрываецца калідор, праз які рушаць на Савецкую

2

Расію сілы Чорнага Інтэрнацыянала" .

Аналізуючы палітыку ЦК РКП(б) у адносінах да працэсу самавызначэння Беларусі ў канцы 1918 - пачатку 1919 r., ака- дэмік I.M. Ігнаценка, па сутнасці, прыходзіць да такога ж вы- ваду. "Ваенна-палітычнае становішча, - піша ён, - патрабавала ўтварэння БССР, каб зачыніць тым самым акно для пранік- нення імперыялістычных сіл непасрэдна на тэрыторыю Pacii. ЦК РКП(б) меркаваў, што утварэнне БССР менавіта ў гэты час

Платонов P., Сташкевйч Н. K вопросу о становлении белорусской национальной государственности. С. 128.

2Тамжа.

С. 131.

будзе садзейнічаць умацаванню міжнароднага становішча Ca- вецкай краіны, абароне рэвалюцыі і савецкай улады" .

27 снежня 1918 г. у Наркамаце РСФСР пад старшынствам I.B. Сталіна адбылася нарада па питаннях, звязаных з утва- рэннем БССР. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Аблвыкан- камзаха, Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Белнацкама. Ha гэтай нарадзе былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі, яе кіруючым пар- тыйным цэнтры. Кіраўніцтву Цэнтральнага бюро беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку Дз.Ф. Жылуновічу і A.P. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

30 снежня 1918 г. у Смаленскудля абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэн- цыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Бе- ларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Mari- лёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арга- нізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя ap- ганізацыі, складанай часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб'явіла сябе I з'ездам КЛ(б)Б.

ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх ка- муністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф. Жылуновічам.

1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя пала- жэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавала- ся Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні "як рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх,

Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1995. Ч. 2. С. 67.

польскіх і ўкрашскіх акупацыйных улад лічацца несап- раўднымі" .

5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды перае- хаў і Часовы ўрад.

3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяр- жавы і ўтварэння яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функ- цыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і ста- навіліся нормай.

Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам вырашыў Усе- беларускі з'езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Кансты- туцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоўкі з'езда, 16 студзеня 1919 r., ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб'яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. У рашэнні было запісана: "ЦК лічыць гэта рашэнне найбольш адпавядаю- чым нашым агульнапалітычным задачам і цалкам адпавя- даючым міжнароднай кан'юнктуры".

Якой жа была гэта кан'юнктура? Ha жаль, надзвычай складанай як для самой Pacii, так і для Літвы і Беларусі. Ужо ў снежні 1918 г. Ю. Пілсудскі заявіў, што польская дзяржава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 r., а гэта значыць, што ў яе склад павінны ўвайсці беларускія і літоўскія землі.

Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б) і асабіста У.І. Леніным 16 студзеня 1919 r., бьшо выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэспублікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрна- Цыянальным абавязку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялізму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска- Беларускай CCP, прызванай, як меркавалася, стаць дзяржа-

* Манифест Временного Революционного Рабоче-Крестьянского Советского правительства Белоруссии ІІА.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо. Псторыя Дзяржавы і права Беларусі ўдакумеытах і матэрыялах. Мн., 1998. С. 219.

вай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну паміж імі.

Як бачым, найвышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на ста- дыі юрыдычнага афармлення БССР вызначылі яе лёс, і яна фактычна павінна была спыніць сваё самастойнае існаванне.

Цікавы і той факт, што рашэннем ЦК РКП(б) ад 16 студ- зеня 1919 г.

былі незадаволены як былыя члены Аблвыкан- камзаха (А.Ф. Мяснікоў), так і члены трупы Жылуновіча - Чарвякова. Першыя таму, што хацелі захаваць сваю ўладу, другія зыходзілі з нацыянальнай ідэі. Дз.Ф. Жылуновіч і яго таварышы напісалі ў ЦК РКП(б) пратэст супраць тэрытары- яльнага падзелу Беларусі і запатрабавалі пераглядзець pa- шэнне ЦК. Вынікам гэтага стала іх выключэнне з урада БССР і арышт Жылуновіча. Даследчыкі Р. Платонаў і М. Сташкевіч лічаць, што ЦК РКП(б) ішоў на аддзяленне ад БССР Магілёўскай і Віцебскай губерняў дастаткова прадумана, бо ведаў пра настрой кіруючьгх слаёў Польшчы, якія патраба- валі інкарпарацыі Беларусі. Меркавалася, "што ўключаныя ў склад РСФСР Магілёўская і Віцебская губерні, калі б іншыя тэрыторыі захапіла польская дзяржава, у перспектыве сталі б асновай для адраджэння беларускай дзяржаўнасці" .

Думаем, што такая пастаноўка пытання надта гіпа- тэтычная. Тым больш што гісторыя паказала іншае. Так, у ЛітБел не выходзіла ніводнай газеты на беларускай мове, ніхто з беларусаў не ўзначаліў ні ЦВК, ні CHK. Нават у час другога абвяшчэння БССР, аб чым гаворка будзе ісці ніжэй, тэрыторыя Беларусі складалася ўсяго толькі з шасці паветаў Мінскай губерні, а заходняя адыходзіла да Польшчы. Калі ЦК РКП(б) і бальшавіцкі ўрад Pacii і думалі пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці ў выпадку захопу большай часткі Беларусі Польшчай, то толькі ў плане стварэння на базе Магілёўскай і Віцебскай губерняў новай буфернай дзяржавы паміж капіталістычным Захадам і Савецкай Расіяй. Тут пры- сутнічае хутчэй палітычны разлік, чым імкненне захаваць дзяржаўнасць беларусаў.

Платонов P., Сташкевйч Н. K вопросу о становлении белорусской национальной государственности. С. 132.

Апошняе пацвярджаецца і іншымі фактамі гісторыі. Так, жадаючы адстаяць цэласнасць тэрыторыі Беларусі, ЦК КП(б)Б для перагавораў аб межах накіраваў у Маскву членаў ЦБ P.B. Пікеля і I.I. Райнгольда. 31 студзеня 1919 г. яны да- лажылі: "Свярдлоў сказаў нам, што ЦК прыняў рашэнне адзінагалосна і іншае рашэнне немагчыма" (маецца на ўвазе рашэнне аб тэрыторыі, якая адышла ад Pacii).

Захаваўся пратакольны запіс сустрэчы P.B. Пікеля і

I.I. Райнгольда з У J. Леніным. Выслухаўшы ix, старшыня

CHK РСФСР адказаў, што рэспубліка буферная і патрэбна

пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Адказваючы на

пытанне аб уключэнні ў склад РСФСР Смаленскай,

Віцебскай і Магілёўскай губерняў, УЛ. Ленін сказаў, што раз

яны не мяжуюць з іншымі краінамі, то іх можна выключыць

2

са складу Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі .

Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралетарскай рэвалю- цыі (як аказалася, уяўнай) было спынена нацыянальна- дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з'езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Я.М. Свярдлоў за- чытаў пастанову Прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні незалеж- насці БССР". Тут жа па прапанове Я.М. Свярдлова бьшо прынята рашэнне аб аб'яднанні БССР з Літоўскай CCP.

Акрамя таго, з'езд прыняў Канстытуцыю БССР, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзя- чы з прынцыпу "класавай дэмакратыі" дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання.

Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў БССР аб'яўляўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд па- між імі - Центральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраў- ся з'ездам. ЦВК Беларусі з'яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функ- цыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся

Платонов P., Сташкевйч Н. K вопросу о становлении белорусской национальной государственности. С. 38.

Там жа. ^

ЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадугледжвала стварэння CHK. Такая структура была узята ад Заходняй вобласці. Гэта гаво- рыць пра тое, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.

Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя "абласнікі" пад кіраўніцтвамА.Ф. Мяснікова.

Некаторыя замежныя даследчыкі лічаць, што калі б не было БНР, то не існавала б і БССР .

Такога погляду прыт- рымліваюцца і асобныя беларускія гісторыкі. У прыватнасці, прафесар Л. Лойка піша: "...Абвяшчэнне Беларускай Народ- най Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў пад- штурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага прыз-

нання права беларускага народа на самавызначэнне і нацыя-

„2

нальную дзяржаўнасць .

Аб'яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую CCP і яе лес яшчэ раз пацвердзілі думку, што там, дзе робіцца вялікая палітыка, малыя народы не заўсёды прымаюцца пад увагу. Старшынёй ЦВК новай дзяр- жаўнай структуры са сталіцай ў Вільні стаў К.Г. Цыхоўскі, а CHK узначаліў B.C. Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Бела- руская CCP аб'яднала Мінскую, Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні з насельніцтвам

3

больш за 4 млн чалавек . У жніўні 1919 г. яе тэрыторыя

поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.

Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 r., калі ад-

былося другое абвяшчэнне БССР. 3 пачаткам наступления

польскіх інтэрвентаў ЛітБел гэтак жа хутка памерла, як і на-

радзілася, бо, якуказваеЯ.А. Юхо, "гэташтучнаедзяржаўнае

утварэнне не адлюстроўвала інтарэсаў ні беларускага, ні

„ „4

літоўскага народаў .

Гл.: КалубоеічА. Крокі гісторыі. M., 1993. С. 109.

2

ЭнцыклапедыягісторыіБеларусі. Мн., 1993. Т. 1. С. 400.

3

Цэнтральнымі друкаванымі органамі створанага з узнікненнем ЛітБел ЦК КПБ(б) і Б былі вызначаны: "Звезда" (на рускай мове), "Млот" (па поль- скай мове), "Камуністас" (налітоўскай мове), "Штэрн" (наяўрэйскай мове).

4

ЮхоЯ. Фармаваннетэрыторыі беларусаў//Спадчына. 1991. № 6. С. 9.

10.3.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі:

  1. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
  2. Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP
  3. § 3. Утварэнне Беларускай ССР. Аб’яднанне Беларускай ССР з Літоўскай ССР
  4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
  5. 10 Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  6. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  7. Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР
  8. § 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
  9. Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі
  10. Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
  11. ТЭМА 19. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У 1950-1980 гг. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ БССР У ІНДУСТРЫЯЛЬНУЮ РЭСПУБЛІКУ. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ
  12. Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
  13. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі
  14. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
  15. Развіццё права Беларускай CCP
  16. Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.
  17. ЗЛ. Утварэнне Вял]кага княства ЛІтоускага, Рускага і Жамойцкага
  18. Канстытуцыя БССР 1978 г.
  19. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -