<<
>>

Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.

Развіццё права ў Беларускай CCP у аднаўленчы перыяд (1921 - 1925 гг.) ішло ў некалькіх кірунках: па-першае, на тэрыторыі БССР уводзіліся ў дзеянне заканадаўчыя акты РСФСР; па-другое, органы ўлады і кіравання БССР (Усебе- ларускі з'езд Саветаў, ЦВК, CHK) прымалі ўласныя нарма- тыўна-прававыя акты; па-трэцяе, у некаторых заканадаўчых актах РСФСР меліся агаворкі, што яны дзейнічаюць і на тэрыторыі іншых савецкіх рэспублік.

Улады Беларусі ўводзілі ў дзеянне на тэрыторыі рэспуб- лікі заканадаўчыя акты Расійскай Федэрацыі. Гэта закон "Об основных частных имущественных правах, признаваемых РСФСР, охраняемых ее законами и защищаемых судами" (з 2

ясніўня 1922 r.), Грамадзянскі (з 1 сакавіка 1923 r.), Грамад- зянска-працэсуальны (з 1 верасня 1923 r.), Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны (з ліпеня 1922 г.) кодэксы

РСФСР.

У гэты перыяд прымаюцца і ўласныя заканадаўчыя акты, актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання БССР. Так, у красавіку 1921 г. ЦВК БССР прыняў пастанову аб пераходзе да харчпадатку і аб дазволе свабод- нага абмену сельскагаспадарчай прадукцыі ў трох паветах; у жніўні 1921 г. CHK БССР выдаў пастанову "Аб правядзенні гандлю", у адпаведнасці з якой усім грамадзянам рэспублікі, якім споўнілася 16 гадоў, дазвалялася весці гандаль прадук- тамі сельскай гаспадаркі, вырабамі саматужнай і фабрычнай вытворчасці за выключэннем прадметаў дзяржаўнай мана- поліі, колькасць якіх была зведзена да мінімуму.

29 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс (уведзены ўдзеянне 15 красавіка 1923 r.), які зьгходзіўз асноў- ных заканадаўчых актаў РСФСР і БССР аб зямлі. Разам з аб- вяшчэннем зямлі выключна дзяржаўнай уласнасцю і прада- стаўленнем сялянам права карыстання ёю пры ўмове вядзен- ня гаспадаркі сваёй працай, гаварылася аб бестэрміновым карыстанні зямлёй і праве сялян выбіраць любую форму зем- лекарыстання.

У выключных выпадках, пры ўмове захавання гаспадаркай свайго працоўнага характару, дапускалася дапа- можная наёмная праца. Кодэксам таксама рэгуляваліся пы- танні землеўладкавання і парадку вырашэння зямельных спрэчак.

Зямельны кодэкс БССР некалькі адрозніваўся ад адпавед- нага кодэкса РСФСР. Пералічваючы формы землекарыстан- ня, ён не выкарыстоўваў паняцце абшчыннага землекары- стання і таму не дапускаў ўраўняльных перадзелаў зямлі. Зямля замацоўвалася за сельскагаспадарчымі аб'яднаннямі, а пасля выдачы адпаведных дакументаў - за асобнымі земле- карыстальнікамі. Землекарыстанне нарміравалася. Наркамзе- му БССР даручалася вызначэнне нормы зямельных участкаў для сялян.

Пашырэнне тэрыторыі БССР патрабавала ўніфікацыі за- мельнага заканадаўства, бо на далучанай тэрыторыі працяг- ваў дзейнічаць Зямельны кодэкс РСФСР. Таму Прэзідыумам ЦВК быў прыняты новы Зямельны кодэкс БССР, уведзены ў дзеянне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі з 1 красавіка 1925 г.

У 1924 г. у БССР был і ўстаноўлены адзіныя аргані- зацыйна-прававыя формы вядзення лясной гаспадаркі, якія мелі важнае значэнне для эканомікі рэспублікі. Прыняты CHK Лясны кодэкс БССР быў уведзены ў дзеянне з 1 жніўня Г924 г. У ім гаварылася пра адзіны лясны фонд БССР, аб'яўлялася, што ўсе лясы і зямельныя плошчы, прызначаныя для пашырэння лясных угоддзяў, з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Гэты заканадаўчы акт замацаваў цэнтралізаванае кіраванне лясамі, што мелі рэспубліканскае значэнне. Opra- намі Наркамзема былі выдзелены лясы мясцовага значэння, якія перадаваліся зямельным таварыствам, сельскагаспадар- чым камунам, арцелям і іншым аб'яднанням працоўных зем- лекарыстальнікаў у бестэрміновае карыстанне.

НІто тычыцца працоўнага заканадаўства, дык закана- даўчымі актамі РСФСР, як ужо адзначалася, часам агаворва- лася, што яны дзейнічаюць і на тэрыторыі іншых савецкіх рэспублік. Напрыклад, 30 кастрычніка 1922 г. УЦВК РСФСР прыняў новы Кодэкс законаў аб прады, у артыкуле 5 якога гаварылася, што ён пашырае свае дзеянне "на саюзныя рэспублікі без спецыяльнага пацвярджэння.

У адпаведнасці з палажэннямі КЗаПа асноўнай прававой формай найму рабочых і служачых на працу з'яўляўся індывідуальны працоўны дагавор і толькі ў выключных вы- падках магло мець месца прыцягненне да працоўнай павіннасці. Атрымалі пацвярджэнне нормы аб васьмі- гадзінным рабочым дні са скарачэннем яго працягласці на падземных работах і ў іншых галінах прамысловасці, шкод- ных для здароўя, на начных работах і для асоб, якім не споўнілася 18 гадоў.

Быў прадугледжаны шэраг мер па ахове працы. Пры гэ- тым агаворвалася, што працоўныя гарантыі, устаноўленыя КЗаПам, могуць быць пашыраны ў калектыўных дагаворах,

заключаных паміж прафсаюзамі і адміністрацыямі дзяр- жаўных або ўладальнікамі прыватных прадпрыемстваў. КЗаП замацаваў сістэму абавязковага сацыяльнага страхавання pa- бочых і служачых за кошт узносаў дзяржпрадпрыемстваў і прыватных ваймальнікаў у спецыяльны фонд.

Асобная глава Кодэкса прысвячалася прафсаюзам. У cy- вязі з пераводам дзяржпрадпрыемстваў на гасразлік і дазво- лам дзейнасці прыватных прадпрыемстваў перад імі паўсталі новыя задачы.

У выніку ўтварэння Саюза CCP на тэрыторыі БССР yc- тупілі ў дзеянне яго заканадаўчыя акты. У адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCP 1924 г. Прэзідыум ЦВК БССР скасаваў дэкрэт ад 24 студзеня 1922 г. аб узаемаадносінах БССР і РСФСР іўстанавіў, што пастановы УЦВК РСФСР натэрыто- рыі Беларусі не маюць сілы і з гэтага часудзейнічаюць толькі заканадаўчыя акты CCCP і БССР . Тым не менш закана- даўства РСФСР аказвала істотны ўплыў на развіццё права на Беларусі.

Трэба адзначыць, што ў канцы 20 - пачатку 30-х гг. БССР набыла і ўласны заканадаўчы вопыт. У сувязі з тым, што змяніліся ўмовы жыцця, былі прыняты новыя і перагледжаны некаторыя ранейшыя законы, напрыклад прыняты Водна- меліярацыйны кодэкс (1927), Папраўча-працоўны кодэкс (1926), Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і, апецы (1927), Кодэкс аб працы (1929) і інш.

Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права ад- наўленчага перыяду бьшо накіравана перш за ўсё на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці.

Заканадаўчыя акты БССР канкрэтызавалі і дапаўнялі законы Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ГК і ГПК РСФСР, уведзеныя ў дзеянне на тэрыторыі рэс- публікі ў 1923 г. Напрыклад, грамадзянскі кодэкс замацаваў агульнае правша неадчужальнасці дзяржаўных прадпрыемст- ваў ва ўласнасць прыватных асоб, аднак у сувязі з НЭПам пас- тановай ЦВК і CHK БССР ад 31 студзеня 1925 г. бьшо дазво- лена адчужэнне прадпрьіемстваў, якія бяздзейнічалі.

Гл.: История Советской Конституции 1917 - 1956 гт. С. 265 - 266.

Наибольшую іскавую абарону атрымала дзяржаўная ўласнасць. Яе можна было запатрабаваць з любога незакон- нага ўладання, прычым іскавая даўнасць пры гэтым не пры- мянялася. Аб'яўляліся несапраўднымі здзелкі, якія маглі прывесці да яўных страт для дзяржавы.

Захоўваючы за дзяржавай асноўныя пазіцыі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, закон клапаціўся аб развіцді кааператыўнай уласнасці і дапускаў у пэўных межах прыват- ную гаспадарчую дзейнасць. Прыватным асобам дазвалялася адкрываць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы з аба- вязковым захаваннем нормаў, якія рэгулявалі прамысловую і гандлёвую дзейнасць. Усім грамадзянам давалася права ўласнасці на немуніцыпальныя пабудовы (з правам іх адчу- жэння), на прылады і сродкі вытворчасці, прадпрыемствы (дазволеныя мець у прыватным уладанні); на перадачу маё- масці ў вызначаным памеры ў спадчыну, заключэнне не заба- роненых законам дагавораў.

Законам устанаўлівалася права прыватнай уласнасці на адзін жылы будынак плошчай не больш як 25 кв. сажняў. Пашыраным у гэты час бьшо заключэнне дагавораў з пры- ватнымі асобамі на арэнду дзяржаўных прадпрыемстваў, ма- шын і іншай маёмасці, на выкананне падрадных работ, продаж на камісійных асновах прадукцыі дзяржаўньгх прадпры- емстваў і г.д.

Паступова пашыраліся маёмасныя правы грамадзян, у cy- вязі з чым у ГК БССР уносіліся адпаведныя змены. Так, у 1926 г. было адменена абмежаванне памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку атрымання спадчыны і дарэння; у 1929 г. пашыралася кола наследнікаў па законе ў выніку ўключэння ў яго ўсыноўленых і іх сыходных.

Грамадзянам было дадзена права завяшчаць сваю маёмасць дзяржаўным установам і прадпрыемствам, грамадскім і кааператыўным арганізацыям і г.д.

Устаноўлены ГПК РСФСР (уведзены ўдзеянне натэрыто- рыі БССР з 1 верасня 1923 г.) парадак выканання правасуддзя па грамадзянскіх справах прадугледжваў актыўны ўдзел суда і пракуратуры ў вырашэнні грамадзянска-прававых спрэчак.

Закон перш за ўсё абараняў інтарэсы дзяржавы, хоць у полі зроку яго знаходзіліся і маёмасныя інтарэсы грамадзян.

Значныя змены і дапаўненні былі унесены ў ГПК пастано- вай ЦБК і CHK БССР ад 2 лютага 1929 г. Суды павінны бьші вырашаць справы ў адпаведнасці з законамі Саюза CCP і БССР і пастановамі мясцовых органаў улады, выдадзенымі на падставе закона. Устанаўлівалася магчымасць прымянення судом "аналогіі права" пры вырашэнні грамадзянска- прававых спрэчак. Суд не меў права адмовіць у вырашэнні справы з-за адсутнасці ці непаўнаты закона. Законам вызна- чаліся падставы, па якіх дапускаліся адступленні ад прынцы- пу галоснасці. Суду давалася права разгляду справы пры няяўцы адной са старой, калі меліся даныя аб уручэнні ёй паведамлення, і г.д.

У галіне крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права да ўвядзення ў дзеянне на тэрыторыі БССР KK і КПК прымяняліся розныя заканадаўчыя акты РСФСР "Руководящие начала по уголовному праву РСФСР" (1919), дэкрэт CHK РСФСР "О борьбе с дезертирством" (1921) i інш.

24 мая 1922 г. быў прыняты Крымінальны кодэкс РСФСР. Гэта быў першы савецкі крымінальны кодэкс, пабудаваны на прынцыпах сацыялістычнага права. IV Усерасійскі з'езд дзеячаў юстыцыі, на якім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх ca- вецкіх рэспублік, выказаў пажаданне, каб гэты KK быў адзіным на ўсёй тэрыторыі CCCP. Калі 1 чэрвеня 1922 г. KK РСФСР увайшоў у сілу, судовыя органы БССР сталі ім кары- стацца без афіцыйнага указания. 24 чэрвеня 1922 г. III сесія ЦВК БССР прыняла пастанову "распаўсюдзіць дзеянне Крымінальнага кодэкса РСФСР на ўсю тэрыторыю Беларусі з 1 ліпеня 1922 г.

", а з 1924 г. гэты кодэкс стаў афіцыйна на- зывацца "Крымінальны кодэкс Беларускай CCP" і яго дзеянне было пашырана на ўсе злачынствы, якія не бьші разгле- джаны да гэтага часу ў судовым парадку, гэта значыць ён меў зваротную сілу. Мэтай крымінальнага закона аб'яўлялася абарона працоўных ад злачынстваў і грамадска небяспечных элементаў. ,

Па сваёй сутнасці KK 1922 г. меў адкрыта класавы харак- тар. Трэба адзначыць, што артыкул 10 гэтага Кодэкса пра- дугледжваў магчымасць прымянення крымінальнага закона па аналогіі, што стварала небяспеку злоўжыванняў на прак- тыцы.

Кодэкс складаўся з Агульнай і Асаблівай частак. 3 227 ap- тыкулаў закона 56 прыпадала на Агульную частку. У ёй гава- рылася пра межы дзеяннЯ KK, агульныя асновы прымянення пакаранняў, устанаўліваліся меры і віды ўздзеяння на асоб, якія ўчынілі злачынствы, а таксама вызначаўся парадак ад- бывання пакаранняў.

Асаблівая частка складалася з васьмі глаў: "Дзяржаўныя (контррэвалюцыйныя і супраць парадку кіравання) злачынствы"; "Службовыя злачынствы"; "Парушэнне правілаў аб аддзя- ленні царквы ад дзяржавы"; "Злачынствы гаспадарчыя "; "Злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і гонару aco- бы"; "Маёмасныя злачынствы"; "Воінскія злачынствы"; "Парушэнне правілаў, якія ахоўвалі народнае здароўе, гра- мадскую бяспеку і публічны парадак".

За ўчыненне контррэвалюцыйных дзеянняў, бандытызм і некаторыя іншыя асабліва небяспечныя злачынствы прадуг- леджвалася вышэйшая мера пакарання - расстрэл, аднак у Кодэксе гаварылася пра яе як пра часовую меру. За раскра- данне сацыялістычнай уласнасці, некаторыя гаспадарчыя і службовыя крымінальна каральныя дзеянні прадугледжвала- ся пазбаўленне волі. Былі ўведзены такія новыя віды пака- ранняў, як звальненне з пасады і выгнанне за межы рэсггуб- лікі на пэўны тэрмін ці бестэрмінова. Узрост крымінальнай адказнасці наступаў з 14 гадоў.

У верасні 1922 г. у KK бьшо унесена дапаўненне аб не- прымяненні смяротнай кары да асоб, якія не дасягнулі ў мо- мант учынення злачынства 18-гадовага ўзросту. У студзені 1923 г. чарговым дапаўненнем у Крымінальны кодэкс напа- лову зніжалася пакаранне асобам ва ўзросце ад 14 да 16 га- доў, на аднутрэць - ваўзросце ад 16 да 18 гадоў, забараняла- ся прымяненне смяротнай кары да цяжарных жанчын.

Такім чынам, крыніцамі крымінальнага права БССР у пер- шыя паслярэвалюцыйныя гады был і: а) заканадаўчыя акты РСФСР (пастановы з'ездаў Саветаў, дэкрэты УЦВК ці CHK, цыркуляры і пастановы НКЮ РСФСР); б) заканадаўчыя акты БССР (Канстытуцыя, пастановы з'ездаў Саветаў, ЦВК і CHK, цыркуляры і пастановы НКЮ БССР); в) рэвалюцыйная пра- васвядомасць. Роля апошняй бьша вельмі значнай. Суддзі часам самі вызначалі злачыннасць дзеяння, від і памер пакаран- ня. Так, Мінскі рэвалюцыйны трыбунал за агітацыю супраць савецкай улады пазбавіў асуджанага волі на нявызначаны тэрмін - "да заканчэння грамадзянскай вайны" .

Далейшае развіццё крымінальнага заканадаўства БССР дадзенага перыяду звязана з прыняццем 31 кастрычніка 1924 г. агульнасаюзных "Основных начал уголовного законодательства Союза CCP и союзных республик". Гэты дакумент даў штуршок пачатку распрацоўкі новага KK БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 лістапада 1928 г. Асноўнай задачай дадзенага закона абвяшчалася судова-прававая абарона ca- цыялістычнай дзяржавы ад грамадска небяспечных учынкаў шляхам прымянення да правапарушальнікаў мер сацыяльнага ўздзеяння. Злачынствам аб'яўлялася усякає "грамадскае не- бяспечнае дзеянне ці бяздзейнасць, накіраванае супраць ac- ноў савецкага ладу ці правапарадку".

Злачынствы падзяляліся на дзве катэгорыі: а) накіраваныя супраць асноў савецкага ладу; б) усе астатнія. За ўчыненне крымінальна каральных дзеянняў першай катэгорыі ўстанаўлівалася мінімальная мяжа, ніжэй якой суд не мог назначыць меру пакарання. За злачынствы другой катэгорыі Кодэкс прадугледжваў толькі максімальную мяжу пакарання.

Мерамі сацыяльнай абароны з'яўляліся: 1) аб'яўленне во- рагам працоўных з пазбаўленнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства CCCP з выгнаннем назаўсёды з дзяржавы; 2) пазбаўленне волі са строгай ізаляцыяй; 3) пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі;

Крымінальнае права Беларусі: Закон, злачынства, адказнасць. Мн., 1997. С. 268.

4) прымусовыя работы без пазбаўлення волі; 5) поўнае ці ча- стковае пазбаўленне правоў; 6) выдаленне за межы CCCP на пэўны тэрмін; 7) ссылка і высылка; 8) звальненне з пасады з забаронай ці без забароны займаць тую ці іншую пасаду;

9) забарона займацца той ці іншай дзейнасцю ці промыслам;

10) грамадскае ганьбаванне; 11) канфіскацыя ўсёй ці часткі маёмасці; 12) штраф; 13) перасцярога. За найбольш цяжкія злачынствы, якія пагражалі асновам савецкага ладу, дапуска- лася прымяненне расстрэлу як вышэйшай меры сацыяльнай абароны.

У далейшым у KK БССР 1928 г. уводзіліся дапаўненні і змяненні, якія сведчылі пра ўзмацненне рэпрэсіўнага харак- тару крымінальнага закона. Так, у студзені 1930 г. былі уведзены артыкулы, якія прадугледжвалі крымінальную ад- казнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, якія за- бяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі (пазбаўленне волі да трох гадоў з высяленнем ці без выся- лення), за агітацыю і прапаганду, якая змяшчала заклікі да ўчынення злачынстваў, якія перашкаджалі правядзенню ка- лектывізацыі, і інш.

13 жніўня 1932 г. ЦВК і CHK БССР прынялі пастанову аб няўхільным выкананні агульнасаюзнага закона ад 7 жніўня 1932 г. "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыя- лістычнай) уласнасці" і патрабавалі рашуча і бязлітасна зма- гацца з раскрадальнікамі сацыялістычнай маёмасці і анты- грамадскімі кулацка-капіталістычнымі элементамі. За невыкананне гэтага закона, які ў народзе называлі законам "аб пяці каласках", прадугледжваўся расстрэл або пазбаўленне волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Пастановай ЦБК CCCP ад 8 чэрвеня 1934 г. у KK БССР быў уведзены новы састаў злачынства - здрада Радзіме (шпіянаж, выдаванне ваеннай ці дзяржаўнай тайны, пераход на бок во- рага, уцёкі ці пералёт за мяжу), за што прадугледжваўся расстрэл з канфіскацыяй маёмасці, 7 красавіка 1935 г. ЦВК і CHK CCCP устанавілі крымінальную адказнасць з 12-гадо- вага ўзросту за крадзёж, насілле, нанясенне цялесных паш-

коджанняў, калецтва, забойства і спробу ўчынення забойства, a 2 кастрычніка 1937 г. ЦВК CCCP прыняў пастанову аб па- велічэнні тэрміну пазбаўлення волі за небяспечныя дзяр- жаўныя злачынствы з 10 да 25 гадоў. У 1939 г. был і адмене- ны артыкулы аб умоўна-датэрміновым вызваленні з месцаў зняволення.

У чэрвені - ліпені 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета CCCP устанавіў крымінальную адказнасць за грубае пару- шэнне дысцыпліны працы (турэмнае зняволенне, папраўчыя работы), самавольнае пакіданне рабочага месца, выпуск не- дабраякаснай прадукцыі і г.д.

Такім чынам, крымінальнае заканадаўства арыентавала судовую практыку на агульнае ўзмацненне рэпрэсій. Канстыту- цыя CCCP 1936 г. прадугледжвала, што Крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. У сувязі з гэтым пасля 1936 г. выданне новых крымінальна-прававых нормаў заканадаўчымі органамі саюзных рэспублік практычна спынілася.

У аналагічным кірунку развівалася і крымінальна- працэсуальнае заканадаўства. У ліпені 1922 г. ЦВК БССР пашырыў дзеянне КПК РСФСР на тэрыторыю Беларусі (уведзены з 15 ліпеня 1922 г.)- У яго былі унесены змяненні, якія адлюстроўвалі спецыфіку пабудовы судовай сістэмы, органаў следства.

Разам з тым неабходна падкрэсліць, што важнейшыя дэ- макратычныя прынцыпы крымінальнага працэсу (галоснасць, публічнасць, права абвінавачанага на абарону, нацыянальная мова судаводства, удзел народных засядацеляў і ка- легіяльнасць у разглядзе спраў), замацаваныя Кодэксам, у працэсе станаўлення і ўмацавання таталітарнай дзяржавы парушаліся ўсё часцей і ўсё больш істотна.

30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і з 15 красавіка ўвёў у дзеянне новы КПК БССР, які падрабязна рэгламента- ваў падсуднасць і парадак вырашэння крымінальных спраў у вышэйшым судзе рэспублікі, трыбуналах, удакладніў стадыі працэсу, пашырыў паўнамоцтвы органаў дазнання і інш. Увядзенне ў дзеянне ў 1924 г. Асноў крымінальнага судавод-

ства Саюза CCP і саюзных рэспублік, а таксама перагляд cy- довай сістэмы Беларусі выклікалі ўнясенне ў КПК 1923 г. такіх істотных змен, што яго сталі разглядаць як КПК БССР 1927 г. Ен павышаў ролю пракуратуры ў крымінальным cy- даводстве, змяняў пералік мер стрымання і інш.

У 1928-1929 гг. у тэорыі савецкага крымінальнага працэсу атрымалі пашырэнне ідэі "спрашчэння і паскарэння крымінальнага судаводства і вызвалення яго ад усякіх фармаль- насцей". Яны прывялі да адмены распарадчых пасяджэнняў суда. Адданне пад суд, страціўшы значэнне самастойнай ста- дыі працэсу, злілося з заканчэннем папярэдняга след ства, што выклікала павелічэнне колькасці выпадкаў беспад- стаўнага аддання пад суд. Суд атрымаў права скарачаць cy- довае следства, а справу слухаць без удзелу пракурора і аба- роны. Касацыйнае абскарджанне прыгавору і падача хада- тайніцтва аб памілаванні не дапускаліся. Рашэнне суда аб прымяненні вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў вы- кананне неадкладна. Развіццё заканадаўства ў такім кірунку ўсё больш ушчамляла правы падсудных, вяло да неап- раўданага масавага асуджэння грамадзян рэспублікі.

У 30-я гг. тэндэнцыя прыняцця законаў, якія ўшчамлялі правы і законныя інтарэсы грамадзян, праяўлялася ўсё больш выразна. Акрамя таго, з'явіліся і актыўна дзейнічалі пазасу- довыя карныя органы, адкрыта парушаўся закон і пачаліся масавыя рэпрэсіі.

11.4.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.:

  1. Прадмет і заданы гісторыі дзяржавы і права
  2. ЗЛ. Утварэнне Вял]кага княства ЛІтоускага, Рускага і Жамойцкага
  3. Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.
  4. КанстытуцыіБеларускай CCP 1927 і 1937 гг.
  5. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
  6. Беларуская CCP на міжнародная арэне
  7. Развіццё права Беларускай CCP
  8. ЗМЕСТ
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -