<<
>>

Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.

"поўнае раўнапраўе мовы (беларускай, рускай, польскай, яўрэйскай) у зносінах з дзяржаўнымі ўстановамі і ў арга- нізацыях і установах народнай асветы і сацыялістычнай культуры" .

Ужо наІІ з'ездзе Саветаў(13-17 снежня 1920 г.) была падкрэслена неабходнасць шырокага ўжывання беларускай мовы. У 1921 г. да пераводу справаводства на беларускую мову прыступіў Наркамат земляробства БССР, а ўслед за ім - наркаматы асветы і замежных спраў. Меркавалася правесці беларусізацыю ў тэрмін ад трох да пяці гадоў. У 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) з дзе- сяццю секцыямі і пастаяннымі камісіямі, у тым ліку з яўрэйскім і польскім аддзеламі. Тут на чатырох мовах ?ялася дакументацыя, вьщавалася рознага роду літаратура.

15 ліпеня 1924 г. ЦВК БССР прыняў пастанову "Аб прак- тычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі", якая забяспечвала кожнаму грамадзяніну Беларусі права карыстацца роднай мовай. Падкрэсліваючы раўнапраўе беларускай, польскай, рускай і яўрэйскай моў, перавага ў cy- вязі з большасцю насельніцтва беларускай нацыянальнасці аддавалася беларускай. ЦВК БССР прапанаваў усім наркама- там перавесці справаводства на беларускую мову на працягу трох гадоў. У першую чаргу гэта тычылася тых, якія па роду сваёй дзейнасці былі звязаны з вёскай. Усе законы БССР публікаваліся на чатырох мовах.

Для выканання пастановы ЦВК ад 15 ліпеня 1924 г. патра- бавалася адкрыццё шматлікіх курсаў беларускай мовы. Cyn- рацоўнікі ўстаноў і арганізацый павінны былі ведаць беларускую і рускую мову, мець у штаце пэўную колькасць асоб, якія размаўлялі па-яўрэйску і па-польску. Ba ўсіх вышэйшых навучальных установах прадугледжвалася стварэнне кафед- раў па вывучэнні гісторыі і культуры БССР. Працэсам бела- русізацыі кіравала створаная Прэзідыумам ЦВК БССР спе- цыяльная камісія, якую ўзначальваў вядомы дзяржаўны дзеяч А.

Хацкевіч.

История Советской Конституции 1 9 1 7 - 1956 гг. С. 237.

Вынік працэсу беларусізацыі стаў відавочны ўжо ў 1925 г. Ha беларускай мове працаваў увесь апарат ЦВК БССР, а да 1928 г. на яе перайшло 80 % работнікаў цэнтральных дзяр- жаўных устаноў. У той жа час у месцах кампактнага пражы- вання асоб небеларускай нацыянальнасці працягвалі функ- цыяніраваць мясцовыя нацыянальныя органы ўлады: сярод сельскіх саветаў было 29 яўрэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія. Гэта сведчыла пра ад- сутнасць на Беларусі сур'ёзных "перагібаў" каранізацыі.

Аднак у канцы 20-х rr., як у цэлым у Савецкім Саюзе, так і ў БССР, пачала разгортвацца шырокая кампанія па выкрыцці так званага нацыянал-дэмакратызму. 3 гэтай мэтай быў ство- раны міф пра контррэвалюцыйныя арганізацыі, якія выступілі супраць савецкай улады. Па даных АДПУ, варожыя арганізацыі быццам бы існавалі ва ўсіх галінах народнай гаспа- даркі, навукі, літаратуры, мастацтва, у вышэйшых навучаль- ных установах. Толькі па справе аб "Саюзе вызвалення Беларусі" прайшло каля 90 чалавек. Пачаліся масавыя рэпрэсіі.

11.5.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Працэс беларусізацыі ў 20-я гг.:

  1. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
  2. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі
  3. § 2. Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя
  4. § 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
  5. Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
  6. Працэсуальнаеправа Вялікага княства Літоўскага
  7. Экзаменацыйныя пытанні
  8. Экзаменацыйныя пытанні
  9. ГЛАВА 1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
  10. Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.)
  11. Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя
  12. Паходжанне беларусаў
  13. § 4. Канфесійная палітыка. Адраджэнне царкоўнага жыцця
  14. Прадмет гісторыі Беларусі
  15. § 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -