<<
>>

КанстытуцыіБеларускай CCP 1927 і 1937 гг.

Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні неза- лежнасці БССР ад 1 жніўня 1920 г.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй правам выбіраць і быць выбраным у Саветы, якія з'яўляліся палітычнай асновай дзяржавы, карысталіся ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці і адукацыі, якім да дня выба- раў споўнілася 18 гадоў, за выключэннем так званых кулакоў, гандляроў, асоб, якія жылі на непрацоўныя даходы, служы- целяў рэлігійных культаў і манахаў, былых служачых і аген- таў паліцыі, псіхічна хворых і асуджаных за карыслівыя і іншыя злачынствы.

Такім чынам, выбары ў органы ўлады праводзіліся на ас- нове ўсеагульнага для працоўных, не зусім роўнага для рабо- чых і сялян выбарчага права (устанаўлівалася перавага рабо- чага класа, бо для гарадскога і сельскага насельніцтва рэгла- ментаваліся розныя нормы прадстаўніцтваў на з'ездах Саве- таў) пры адкрытым галасаванні. Выбары на з'езды былі шматступеньчатымі. Канстытуцыя замацавала за выбаршчы- камі права адклікання дэпутатаў і абавязак апошніх рабіць справаздачу аб сваёй рабоце.

Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза CCP з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэн- ныя правы рэспублікі самастойна прымаць сваю канстыту- цыю, уносіць у яе адпаведныя змены, ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вызначаць адмі- ністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і інш.

У новай Канстытуцыі былі паўтораны палажэнні папярэд- няй Канстытуцыі рэспублікі аб правах і абавязках грамадзян, гаварылася, што ўсе грамадзяне БССР маюць права свабодна карыстацца роднай мовай. Была замацавана роўнасць белару- скай, рускай, яўрэйскай і польскай моў, аднак прызнавалася перавага беларускай у зносінах з дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі.

Асноўным Законам рэгламентавалася дзейнасць вышэй- шых органаў улады і кіравання, пабудаваных у адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем (акруга, раён, горад, мястэчка, сельсавет).

Спецыяльны раздзел Канстытуцыі прысвячаўся гербу, сцягу і лгаліцы БССР. Носьбітам вяр-

I

хоўнай улады ў Беларускай CCP, паводле Канстытуцыі 1927 r., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі - Центральны Выканаўчы Камітэт Саветаў Беларускай CCP.

Згодна з артыкуламі 24, 27, 30 Канстьпуцыі да выключнай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саветаў адносіліся пы- танні дапаўнення і змянення асноўных палажэнняў Канстытуцыі, а таксама канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, якія прымаліся ЦВК рэспублікі ў перыяд паміж з'ездамі, змяненне межаў рэспублікі, выбары ЦВК Беларусі і прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК CCCP.

Такія пытанні, як устанаўленне адміністрацыйна- тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі, распрацоўка дзяр- жаўных і мясцовых падаткаў, згодна з заканадаўствам CCCP, плана народнай гаспадаркі, афармленне знешніх і унутраных пазык, зацвярджэнне кодэксаў законаў БССР, адмена паста- ноў акружных з'ездаў Саветаў, што парушаюць Канстыту- цыю або пастановы вышэйшых органаў улады БССР, і нека- торыя іншыя адносіліся да сумеснай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саветаў і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў (арт. 25).

Трэба адзначыць, што ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж Усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады, склікаў з'езды, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР (арт. 31, 33,34,38).

Асноўную арганізацыйную работу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконвалі Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі. У склад Прэзідыума ўваходзілі старшыня, сакратар і да 20 членаў.

Прэзідыум ЦВК у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вы- шэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады. Ён меў права склікаць сесіі ЦВК БССР, як правіла, адзін раз у месяц, але ў Канстытуцыі БССР 1927 г. гэты тэрмін не вызначаўся, а дзейнічала норма права, якая была запісана ў дапаўненнях да Канстытуцыі, прынятых II Усебе-

ларускім з'ездам Саветаў у 1920 г.

Акрамя таго, Прэзідыум меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, забяс- печваў правядзенне з'ездаў Саветаў.

Штодзённую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў (арт. 53). У яго склад уваходзілі старшыня CHK і яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобыя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў CCCP: па замежных, ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Паводле Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісараў Саюза CCP. Як бачым, найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады CCCP, што і бьшо юрыдычна замацавана ў ap- тыкуле 1 Канстытуцыі CCCP 1924 г.

CHK БССР дзейнічаў калегіяльна і прымаў па тым ці іншым пытанні жыццядзейнасці рэспублікі адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаа- собна распараджэнні, якія потым зацвярджаліся на чарговых пасяджэннях CHK.

Распараджэнні народных камісараў маглі быць адменены ЦВК, яго Прэзідыумам і CHK БССР, а распараджэнні аб'яднаных народных камісарыятаў (фінансаў, гандлю і інш.) скасаваны аднайменнымі народнымі камісарыятамі Саюза CCP.

Структура мясцовых органаў дзяржаўнай улады адпавяда- ла адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, што быў замацаваны Канстытуцыяй 1927 г. (арт. 54).

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў адпаведна акруговы ці раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, a іх выканаўчымі [49]

органамі - акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саветаў мелі найвышэйшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Для кіраўніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў акруговыя і раённыя выканаўчыя камітэты ўтваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выканаўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.

Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў утвараліся ў гарадах, мястэчках і сёлах. Для вырашэння бягу- чых спраў яны таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У артыкуле 2 Канстытуцыі Беларусі 1927 г. замацавана палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай диктатуры пралетарыяту і ажыццяўляе свае задачи на аснове саюза рабочых і сялян. Але ў рэальнасці склалася так, што ад імя пралетарыяту диктатуру ажыццяўляла Ka- муністычная партыя бальшавікоў. Менавіта па гэтай прычы- не ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партийным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партыйных камітэтах. Ha- прыклад, кіруючыя работнікі Беларускай CCP зацвярджаліся на пасады ў ЦК УКП(б); рэспубліканскія наркомы, іх на- меснікі і некаторыя іншыя - на бюро ЦК Кампартыі Беларусі; асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругі, раёны, - акруж- нымі або раённымі камітэтамі партыі. Такая сістэма назна- чэння кіруючых кадраў атрымала назву "наменклатура". Ад- начасова адбылося зліццё партыйнага і дзяржаўнага апарату. Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партыйныя - дзяржаўных савецкіх устаноў. Такі парадак доўжыўся да таго часу, пакуль Кампартыя ў канстытуцый- ным парадку заставалася "кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве" (да 1991 r.).

У 1936 г. у сувязі з палітыка-эканамічнымі зменамі ў дзяржаве было прызнана неабходным унесці змяненні ў Кан- стытуцыю CCCP 1924 r., аднак канстытуцыйная камісія

прыйшла да вываду аб неабходнасці распрацоўкі якасна но- вай канстытуцыі.

У лістападзе 1936 г. XII Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі CCCP і ства- рыў камісію па падрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі. Пасля перапынку ў рабоце, 19 лютага 1937 r., гэ- ты з'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі.

Новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі CCCP 1936 г. Саюзныя законы ў абавязковым парадку пашыраліся на тэрыторыю рэспублікі, а кожны грамадзянін БССР з'яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гава- рылася пра добраахвотнае аб'яднанне БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў Саюз CCP, аднак cy- верэнітэт Беларусі быў абмежаваны, а механізм выхаду са складу Саюза не распрацаваны. Найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця бьші аднесены да кампетэнцыі CCCP (абарона краіны, знешні гандаль, кіраўніцтва эканомікай на аснове ўстанаўлення народнагаспадарчых планаў CCCP, axo- вадзяржаўнай бяспекі і інш.).

Канстытуцыя Беларускай CCP 1937 г. складалася з 11 раз- дзелаў: 1)"Грамадскі лад"; 2) "Дзяржаўны лад"; 3) "Вышэй- шыя органы дзяржаўнай улады БССР"; 4) "Органы дзяр- жаўнага кіравання БССР"; 5) "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады"; 6)"Бюджэт БССР"; 7) "Суд і пракуратура"; 8) "Асноўныя правы і абавязкі грамадзян"; 9) "Выбарчая сістэма"; 10) "Герб, сцяг, сталіца"; 11) "Парадак змянення Канстытуцыі". Усяго ў Канстытуцыі было 122 артыкулы.

Па сваёй структуры і тэарэтычна-тэхнічнай распрацоўцы Канстытуцыя была больш дасканалай, чым папярэдняя. У ёй была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу "ўся ўлада Ca- ветам" і намечаны пераход да падзелу ўлады на закана- даўчую, выканаўчую і судовую" . Вышэйшым органам улады Ў рэспубліцы ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет, які выбіраў Прэзідыум і ствараў урад - CHK БССР. Канстыту- [50]

цыя БССР упершыню змяшчала раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру, хоць ствараліся яны ў адпаведнасці з агульна- саюзным заканадаўствам.

Многія палажэнні Канстытуцыі насілі чыста дэклара- тыўны характар, не адпавядаючы рэчаіснасці таталітарнага рэжыму. Так, абвяшчаліся палітычныя правы і свабоды гра- мадзян рэспублікі - свабода слова, друку, сходаў і мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый.

Ha практыцы ж падаўляўся любы грамадскі pyx, які супярэчыў курсу партыі і ўрада.

Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акру- говыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялко- выя) здзяйсняюцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.

Разам з абвяшчэннем прынцыпаў выбарнасці і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, роўнасці правоў і абавязкаў гра- мадзян і асабліва кіраўніцтва Камуністычнай партыі ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі працоўных (арт. 101) Канстытуцыяй падкрэслівалася, што ўся ўлада ў БССР нале- жыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных (арт. 3). У Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа, адзначалася, што "палітычную аснову БССР складаюць Саветы дэпутатаў пра- цоўных, якія выраслі і ўзмацнелі ў выніку звяржэння ўлады памешчыкаў і капіталістаў, заваёвы дыктатуры пралетарыя- ту, вызвалення беларускага народа ад нацыянальнага прыг- нёту царызму і рускай імперыялістычнай буржуазії і разгрому беларускай нацыяналістычнай контррэвалюцыі" (арт. 2). У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.

Гаспадарчае жыццё Беларусі накіроўвалася і вызначалася дзяржаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся ўладнымі органамі CCCP. Сацыялістычная ўласнасць у БССР меладзяржаўную або кааператыўна-калгасную форму (арт. 5).

Праца ў рэсггубліцы аб'яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здольнага да яе з абвяшчэннем галоўнага прынцыпу сацыялізму: "Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы"(арт. 12). Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў бе- рагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.

У цэлым канстытуцыйныя нормы, якія адлюстроўвалі cy- пярэчлівы характар дадзенага этапу развіцця дзяржавы, былі дэкларатыўныя, рэзка разыходзіліся з рэчаіснасцю сталін- скага рэжыму і служылі асновай існавання адміністрацыйна- каманднай сістэмы кіравання.

Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў гэтыя гады значна змянілася. Спыніла існаванне сістэма з'ездаў Саветаў, заканадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоўнаму Савету БССР. У выпадку неабходнасці ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета яго Прэзідыум мог унесці змяненні ў дзеючае заканадаўства з далейшым зацвярджэннем на чарговай сесіі Вярхоўнага Савета. Упершыню было зроблена размежаванне паміж орга- намі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вярхоўным Саветам рэспублікі і падс- праваздачны яму CHK (з 1946 г. - Савет Міністраў) з'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам БССР. Мяс- цовыя Саветы дэпутатаў працоўных, створаныя замест з'ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, з'яўляліся органамі дзяржаўнай улады. Выканкамы мясцовых Саветаў былі аднесены да органаў дзяржаўнага кіравання.

Пазней у Канстытуцыю БССР 1937 г. быў унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў, звязаных з новым адміністра- цыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, перайменаваннем CHKy Савет Міністраў, а наркаматаў - у міністэрствы (1946 r.), расшырэннем пасля XXII з'езда КПСС (1961 г.) правоў рэспублікі і інш.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме КанстытуцыіБеларускай CCP 1927 і 1937 гг.:

  1. Вл. Юл. ГЕССЕН. ИСТОРИЯ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА О ТРУДЕ РАБОЧЕЙ МОЛОДЕЖИ В РОССИИ. ИЗДАТЕЛЬСТВО ЛЕНИНГРАДСКОГО ГУБПРОФСОВЕТА, 1927, 1927
  2. Вл.              Юл.              ГЕССЕН. ТРУД ДЕТЕЙ И ПОДРОСТКОВ В ФАБРИЧНО-ЗАВОДСКОЙ ПРОМЫШЛЕННОСТИ РОССИИ ОТ XVII ВЕКА ДО ОКТЯБРЬСКОЙ РЕВОЛЮЦИИ. ТОМ ПЕРВЫЙ. ГОСУДАРСТВЕННОЕ ИЗДАТЕЛЬСТВО МОСКВА * 1927 *, 1927
  3. Развіццё права Беларускай CCP
  4. Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP
  5. Абвяшчэннедзяржаўнага суверэнітэту Беларускай CCP
  6. Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.
  7. Беларуская CCP на міжнародная арэне
  8. 52. Конституция РСФСР 1937 г.
  9. СОВЕЩАНИЕ РУКОВОДСТВАФАШИСТСКОЙ ГЕРМАНИИ 5 НОЯБРЯ 1937 г.
  10. ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ CCP У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
  11. Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
  12. ДИРЕКТИВА БЛОМБЕРГА ОТ 24 ИЮНЯ 1937 г. ОТНОСИТЕЛЬНОЕДИНОЙ ПОДГОТОВКИ ВООРУЖЕННЫХ СИЛ К ВОЙНЕ
  13. А.С. БУХОВ (1889-1937)
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -