Судовыя органы Беларусі/20 - 30-я гг.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны судовую сістэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцый- ны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кан- тролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.
Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымі- нальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.
Асобныя ўдарныя сесії народнага суда разглядалі тыя ка- тэгорыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэўтры- буналам, а дзяжурныя камеры народных судоў прымалі да вытворчасці справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць разглед- жаны судом неадкладна . Дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі разглядала справы, якія былі ў вытворчасці гэтай камісіі і па якім патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.
Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэс- публіканскім з'ездзе народных суддзяў, з'яўляўся касацый- най інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.
Ha Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы - Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.
Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся CHK БССР. Даяго падсуднасці адносілася раз- гляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцірстве і іншых грамадска небяспечных злачынствах.
Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах
Гл.: Мартынович И.И. История суда в БССР. Мн., 1961. С. 4 1.
ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з'яўляўся народны камісар юстыцыі.
Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных трыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэйшага судовага кан- тролю НКЮ Беларусі.
Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і CHK БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзей- насці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правяд- зенні судовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага трыбунала утвораны Вышэйшы касацыйны суд .
Вышэйшы суд меў тры аддзяленні: асаблівай падсуд- насці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйшы суд разгля- даў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з'яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судоў рэспублікі.
Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кантроль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены толькі Прэзідыумам ЦВК БССР.
Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было за- цверджана другой сесіяй ЦВК БССР IV склікання ў сакавіку 1923 r., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай CCP, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлу- мачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася утварэнне пленума Вышэйшага суда.
Гл.: Вішнеўскі А.Ф., Саракаеік LA. Псторыя дзяржавы і права Беларусі: Некаторыя питанні і адказы. Мн., 1997. С. 78.
3 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, у якім быў улічаны новы адміністрацыйна- тэрытарыяльны падзел рэспублікі.
3 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, які не меў магчымасці абслужыць насельніцтва ўсіх акругоў і забяспе- чыць кантроль за дзейнасцю народных судоў, бьші ўтвораны акружныя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і Мазыры'. У межахтэрыторыі акругі яны выконвалі функцыі, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю Вышэйшага суда.
У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР у 1930 г. адбьшася рэарганізацыя і судовых органаў: бьші скасаваны акруговыя суды, устаноўлена двух- ступенная судовая сістэма, пашыраны функцыі народных судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, сельскім і местач- ковым судам.
Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: па- даўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне гра- мадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацыя- лістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай
маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў
2
максімальна кароткія тэрміны .
У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вяр- хоўнага суда рэспублікі. У яго складзе з'яўляецца спецыяль- ная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных зла- чынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) за выключэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых ды-
Мінскаму акружному суду былі тэрытарыяльна падсудны Мінская, Барысаўская акругі; Віцебскаму - Вецебская, Полацкая і Аршанская; Магілёўскаму - Магілёўская і Калінінская; Бабруйскаму - Бабруйская і Слуцкая; Мазырскаму - Мазырская акруга.
2 Гл.: C3 БССР. 1932. № 52. Ст. 236.
версіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуна- „1 лау .
Згодна з артыкулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваецца, што правасуддзе ў рэспубліцы ажыццяўляецца "также специальными судами СССР, создаваемыми по постановлению Верховного Совета СССР" (арт. 80).
У лютым 1938 г. з увядзеннем на тэрыторыі Беларускай CCP абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтвараюцца абласныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на пад- ставе агульнасаюзнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюз- ных і аўтаномных рэспублік, які быў прыняты ў жніўні 1938 г.
Асноўным звяном на Беларусі па-ранейшаму заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і раз- глядаў большую частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным парадку яны разгля- далі скаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд заставаўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго падсуднасці.Аналагічную структуру меў Вярхоўны суд БССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых орга- наў рэспублікі .
Такім чынам, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыга- вораў і рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, стаў Вярхоўны суд Беларускай CCP.
Спецыяльная судовая калегія з’явілася ў сувязі з пастановай ЦВК CCCP ад 10 ліпеня 1934 r., на падставе якой быў утвораны НКУС CCCP. Радрабязна аб дзейнасці "НКВД СССР" гл. Вишневский А.Ф. Состояние законности в деятельности органов внутренних дел в 30-е годы //
А.Ф.Вишневский, И.Н.Илъинский, И.А.Сороковик. История милиции Беларуси (1917 - 1994 гг.): Учеб. Мн., 1995. С. 65 - 78.
2
Гл.: Очерки истории государству права БССР. Мн., 1969. Вып. 2. С. 24.
11.2.
Еще по теме Судовыя органы Беларусі/20 - 30-я гг.:
- Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
- Мясцовыя судовыя органы
- Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канны XVTII - першай палове XIX ст.
- Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- Статья 29. Исполнительные органы государственной власти и органы местного самоуправления, осуществляющие предоставление земельных участков
- Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
- 3.4.2.3. Правоохранительные органы, как органы государственной власти
- ГОСУДАРСТВЕННЫЕ ОРГАНЫ (ОРГАНЫ ГОСУДАРСТВА), ПОНЯТИЕ И ВИДЫ
- Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
- 228. Вправе ли государственные органы (органы местного самоуправления) передавать имущество унитарным предприятиям и учреждениям в пользование (в аренду или в ссуду)?
- 4.4. Органы государства. Представительные(законодательные), исполнительные и судебные органы государства. Контрольно-надзорные органы. Прокуратура. Силовые структуры
- Местные органы государственной власти и органы местного самоуправления
- ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ”
- Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- Вызваленне Беларусі
- Вынікі вайны для Беларусі.