Вынікі вайны для Беларусі.
Вайна прынесла Беларусі велізарныя людскія, матэрыяльныя і культурныя страты. Многія гарады і вёскі былі разбураны і знішчаны. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў 2 - 3 разы.
У Мінску, напрыклад з 11 200 чалавек да 3 480. У Гродзенскай губерні загінула звыш 37 тыс. душ мужчынскага насельніцтва. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Амаль напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, паводле няпоўных звестак, складалі каля 52 млн. руб. серабром.Ад французаў пацярпелі помнікі царкоўнага дойлідства: Сафійскі сабор у Полацку, Барысаглебская царква ў Віцебску, Екацярынінскі храм у Мінску. Свята-Духаў храм у Вільні быў ператвораны захопнікамі ў звычайную стайню.
Расійскія ўлады не спяшаліся палепшыць становішча ў Беларусі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, падаткі амаль не зменшыліся. Негатыўныя наступствы падзей 1812 г. адчуваліся ў Беларусі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці захавала свае правы і прывілеі. Маніфестам Аляксандра І ад 12 снежня 1812 г. калабарацыяністам абвяшчалася “уселітасцівейшае дараванне” і “вечнае забыццё” мінулага. Пачатыя да маніфеста канфіскацыі былі адменены і памешчыкам былі вернуты іх маёнткі. Напрыклад, С. Камінскі, які ўзначальваў створаную Напалеонам “Камісію Вялікага княства Літоўскага”, захаваў пасаду старшыні ў мінскім галоўным судзе. В. Гяцэвіч, член савета ў Вільні, стаў мінскім віцэ-губернатарам і г. д.
У гонар перамогі расійскіх войск над арміяй Напалеона на тэрыторыі Беларусі пастаўлены помнікі ў Брэсце, Верхнядзвінску, Віцебску, Кобрыне, Маладзечне, Полацку, Друі, у вёсках Астроўна, Капцэвічы, Клясціцы, Салтанаўка і інш.
Еще по теме Вынікі вайны для Беларусі.:
- Вынікі і ўрокі вайны
- Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
- 8Л. Сацыяльна-палітычныя вынікі ўключэння Беларусі ў склад Расійскай Імперыі
- ГЛАВА 6. ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ. ЗАКАНЧЭННЕ ВАЙНЫ
- 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
- Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
- ГЛАВА 1. ПЕРАДВАЕННЫ КРЫЗІС І ПАЧАТАК ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. УЗ’ЯДНАННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ З БССР. ДАЛУЧЭННЕ ВІЛЕНШЧЫНЫ ДА ЛІТВЫ
- ГЛАВА 3. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ. ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІ
- § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
- Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
- Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
- Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
- § 4. Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі
- Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР