РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
У другую сусветную вайну было ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва зямнога шара. Вайна пазбавіла жыцця звыш 50 млн чалавек, з іх больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі. У руіны былі ператвораны тысячы гарадоў і весак, значны ўрон прычынены духоўнай культуры народаў.
Жудасна нават уявіць сабе, якім бы стала жыцце на нашай планеце, калі б фашысцкім агрэсарам не перагарадзілі шлях народы Савецкага Саюза, іншых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі.У
гісторыі другой сусветнай вайны можна ўмоўна вылучыць 5 асноўных перыядаў:
1) пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. - чэрвень 1941 г.);
2) нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны “бліцкрыга” і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі (чэрвень 1941 г. - лістапад 1942 г.);
3) карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока (лістапад 1942 г. - снежань 1943 г.);
4) выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы. Разгром фашысцкага блока, крах фашысцкай Германіі і яе безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. - май 1945 г.);
5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай акупацыі і заканчэнне другой сусветнай вайны (май - верасень 1945 г.).
Еще по теме РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.):
- Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- ТЭМА 18. БССР У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939–1945 гг.)
- Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- § 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- 1. Уводзіны. Гістарыяграфія, крыніцы. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны.