<<
>>

12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога

Адкрыццё другога фронту.

Вызваленчы паход у Еўропу.

Крымская канферэнцыя.

Берлінская аперацыя.

Патсдамская канферэнцыя.

Разгром Квантунскай Арміі. Капітуляцыя Японіі.

Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення.

Беларусь – адна з краін-заснавальніц ААН.

Страты беларускага народа ў вайне.

Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.

Вынікі і ўрокі вайны.

Адкрыццё другога фронту

Ашаламляльныя перамогі чырвонай Арміі прымусілі кіраўніцтва Англіі і ЗША паскорыць мерапрыемствы, накіраваныя на адкрыццё другога фронту ў Еўропе. Гэта так сама адпавядала інтарэсам СССР, бо па словах І.Сталіна на Цегеранскай канферэнцыі Чырвоная Армія ўжо стамілася адна змагацца супраць германскай ваеннай машыны.

Гісторыя пытання аб другім фронце пачынаецца яшчэ ў пачатку 1942 г., калі пасля перамогі пад Масквой склаліся выдатныя магчымасці для высадкі саюзнікаў у Паўночнай Францыі. Але спроба высадзіць дэсант на ўзбярэжжы ў раёне горада Дз’еп скончылася сакрушальным паражэннем саюзнікаў. Аперацыя была дрэнна распрацавана, у ёй удзельнічала мала войскаў, таму нямецкім войскам у Францыі без вялікіх намаганняў удалася нейтралізаваць гэтую спробу. Савецкі Саюз працягваў несці адзін асноўны цяжар у барацьбе з фашысцкай Германіяй.

Праблема другога фронту, як галоўная задача на 1944 г., абмяркоўвалася на Цегеранскай канферэнцыі «Вялікай тройкі». Менавіта ў Тэгеране Масква атрымала завярэнні аб правядзенні буйной дэсантнай аперацыяй на поўначы Францыі не пазней 1 мая 1944 г. Але толькі 6 чэрвеня аперацыя «Аверлорд», у якой удзельнічалі амерыканскія, англійскія і канадскія войскі, была ўдала праведзена. Гэта буйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі чалавецтва. Саюзнікі мелі над немцамі перавагу ў колькасці асабовага саставу і танкаў у 3 разы, у самалётах – боль чым у 60 разоў, валодалі поўным панаваннем і на моры.

15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся і на поўдні Францыі. 11 верасня дзве групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе.

Як беларускія партызаны аказвалі дапамогу Чырвонай Арміі пад час вызвалення Беларусі, так і французскі рух Супраціўлення, які налічваў у сваіх радах 500 тыс. чалавек, дапамагаў саюзным войскам. Так, 18 жніўня пачалося ўсеагульнае паўстанне ў Парыжы, і праз 4 дні горад быў у руках паўстанцаў. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. Саюзныя арміі падыйшлі да граніц Германіі. Гэтыя поспехі саюзнікаў шмат у чым залежалі ад дапамогі Чырвонай Арміі. Так, у другой палове снежня 1944 г. немцы пачалі наступленне ў Ардэнах, арміі саюзнікаў стаялі на мяжы разгрому. У выніку Чырвонай Арміі прыйшлося распачаць раней запланаванага Вісла-Одэрскую аперацыю, што азначала дадатковыя страты сярод савецкіх салдат.

У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі ў Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая капітулявала ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі прасоўваліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў.

Вызваленчы паход у Еўропу

Пасля завяршэння аперацыі «Баграціён» было праведзена 20 буйных наступальных аперацый, якія вызначылі канчатковую перамогу краін антыгітлераўскай кааліцыі над нямецка-фашысцкім блокам і мілітарысцкай Японіяй.

У ходзе летне-асенняга наступлення 1944 г. толькі ў трох ваенных аперацыях – Беларускай, Львоўска-Сандамірскай і Яска-Кішынёўскай на фронце працягласцю 2200 кіламетраў – ад Заходняй Дзвіны да Чорнага мора было разгромлена звыш 170 дывізій праціўніка. Амаль поўнасцю была вызвалена тэрыторыя СССР. Выведзены з вайны саюзнікі Германіі – Румынія, Балгарыя, Фінляндыя і Венгрыя. Вельмі напружанымі былі баі на подступах да Усходняй Прусіі ў Прыбалтыцы. Германскае кіраўніцтва, як у свой час савецкае, прымае надзвычайныя меры па ўмацаванню баявога духу салдат.

Са снежня 1944 г. дэзерціры прыгаворваліся да смяротнага пакарання, а іх сем’і да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення свабоды. У сакавіку 1945 г. у вермахце былі ўведзены ваенна-палявыя суды. Блізілася расплата за развязаную вайну і гэта стала асновай упартага супраціўлення наступленню савецкай арміі.

12 студзеня 1945 г. войскі шасці франтоў, у тым ліку трох Беларускіх, пачалі Усходне-Прускую, Вісла-Одэрскую і Заходне-Карпацкую наступальныя аперацыі. Савецкае камандаванне змагло забяспечыць значную перавагу над праціўнікам у жывой сіле, а таксама ў тэхніцы. У выніку гэтых аперацый было знішчана і разгромлена больш за 100 дывізій, вызвалена амаль уся Польшча і частка Чэхаславакіі. Савецкія войскі прасунуліся на захад больш чым на 500 кіламетраў, выйшлі на р. Одру за 60 кіламетраў ад Берліна.

Пры вызваленні польскай сталіцы Варшавы вылучыліся салдаты і афіцэры 47-й арміі, якой камандаваў ураджэнец Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, генерал-лейтэнант Ф.І.Перхаровіч, які быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Гераічна змагаліся на польскай зямлі тысячы салдат і малодшых камандзіраў, выхадцаў з Беларусі. Радавы П.В.Касцючык, баец 218-га стралковага палка, ураджэнец Пухавіцкага раёна 15 студзеня 1945 г. у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру дзота, за што яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А ўсяго 61 беларус за свае гераічныя ўчынкі, здзейсненыя пры вызваленні Польшчы быў удастоены зоркі Героя.

У выніку паспяховага ажыццяўлення Карпацска-Дуклінскай аперацыі савецкія войскі сумесна з 1-м чэхаславацкім армейскім корпусам, які быў сфарміраваны на тэрыторыі Савецкага Саюза, уступілі на тэрыторыю Чэхаславакіі. 5 мая ў Празе пачалося паўстанне, паўстаўшыя звярнуліся да савецкага камандавання з просьбай аб дапамозе. 9 мая 1945 г. пры актыўнай падтрымцы насельніцтва вызвалілі Прагу. 140 тыс. воінаў Чырвонай Арміі загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць чэхаславацкага народа.

Чырвоная Армія выканала сваю вызваленчую місію, вызваліўшы адзінаццаць краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн. чалавек.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога:

  1. 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  2. § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
  3. 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
  4. Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  5. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  6. 13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
  7. 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
  8. 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
  9. 1. Уводзіны. Гістарыяграфія, крыніцы. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны.
  10. Перыядызацыя Другой сусветнай вайны
  11. 19. Другой язык или другой стиль?
  12. § 4. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі
  13. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
  14. § 2. Беларусь у Айчыннай вайне 1812 г.
  15. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
  16. § 2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
  17. Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Давня історія України (до VI ст.) - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -