<<
>>

13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны

У канцы 30 - пачатку 40-х гг. CCCP прымаў меры па ўмацаванні сваёй бяспекі. 3 гэтай мэтай быў праведзены шэ- раг мерапрыемстваў па пад'ёме эканамічнай магутнасці краіны, узмацненні яе абараназдольнасці.

ГЗажнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні ap- ганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.

Парадак нясення воінскай службы, падтрыманне дысцыпліны ва Узброеных Сілах CCCP рэгуляваліся разам з yc- тавамі і крымінальным заканадаўствам, перш за ўсё Пала- жэннем аб воінскіх злачынствах 1927 г. Аднак пагроза агрэсіі выклікала неабходнасць прыняцця шэрагу іншых закана- даўчых актаў. Так, ужо 1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета CCCP быў прыняты закон "Аб усеагульным воінскім абавязку" . Ha падставе гэтага закона ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэд- нюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для больш дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы: для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС - ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагранічных войскаў - да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту - да пяці га- доў. У законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную службу не

Гл.: Ведомости Верховного СоветаСССР. 1939. № 32.

прызываліся. Закон "Аб усеагульным воінскім абавязку" вы- рашаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынст- ваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказнасць у адпаведнасці з Па- лажэннем аб воінскіх злачынствах.

3 мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзялен- няў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 6 ліпеня 1940 г.

была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэ- зерцірства. Ba указе давалася паняцце самавольнай адлучкі і дэзерцірства. Самавольная адлучка радавога малодшага на- чальніцкага саставу працягласцю да 2 гадз., здзейсненая упершыню, цягнула прымяненне мер дысцыплінарнага ўздзеяння або разгляд спраў такіх асоб на пасяджэннях тава- рысцкіх судоў.

Крымінальнае пакаранне магло назначацца, калі сама- вольныя адлучкі былі неаднаразовыя ці працягласць адной перавышала 2 гадз. Самавольная адлучка на тэрмін звыш 1 сут. разглядалася як дэзерцірства. Абцяжваючай акалічнасцю пры асуджэнні вінаватага за самавольную адлучку і дэзерцірства з'яўлялася ўчыненне гэтага злачынства ў ваенны час .

Важную ролю ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідьгума Вярхоўнага Савета CCCP ад 30 ліпеня 1940 г. "Аб адказнасці за пару- шэнне правілаў воінскага ўліку" была ўведзена крымі- нальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння пра- вілаў воінскага ўліку.

Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні падсуднасці ваен- [57] [58]

1

ных трыбуналаў". На падставе гэтага указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавяза- нымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў. Гэта тычылася і асоб страявога і адміністрацыйна-гаспадарчага саставу рабоча- сялянскай міліцыі і аператыўнага саставу органаў дзяр- жаўнай бяспекі НКУС пры ўчыненні імі злачынстваў, накіраваных супраць устаноўленага парадку нясення службы.

Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савецкай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР "Аб ваенным ста- новішчы". З увядзеннем ваеннага становішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, аховы грамад- скага парадку і дзяржаўнай бяспекі перадаваліся ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акруг.

У мясцовасцях, дзе не дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ва- енныя саветы, выкананне названых функцый здзяйсняла вы- шэйшае камандаванне вайсковых часцей.

Аналіз ваенных падзей паказаў, што вайна з фашысцкай Германіяй прыняла зацяжны характар і для перамогі над во- рагам неабходны ўдзел у ей не толькі воінаў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту, але і ўсяго народа. Таму пастано- вай Дзяржаўнага Камітэта Абароны (ДКА) 19 верасня 1941 г. уводзіцца абавязковае абучэнне ўсяго дарослага мужчынска- га насельніцтва і некаторых катэгорый жанчын ваеннай справе . У пастанове ДКА, як і ў іншых нарматыўных актах, уста- наўліваліся пэўныя абавязкі для грамадзян, абумоўленыя становішчам ваеннага часу.

Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 каст- рычніка 1941 г. "Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе" растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага абавязку. У пастанове змяшчаліся рэкамендацыі аб кваліфікацыі дзеянняў асоб, якія ўхіляліся ад абучэння ваен-

Створаны 30 чэрвеня 1941 г. ДКА сканцэнтраваў у сваіх руках усю най справе. У прыватнасці, было растлумачана, што неабход- на прымяняць арт. 68 КК РСФСР, а ў саюзных рэспубліках, у заканадаўстве якіх не мелася падобнага артыкула, неабходна па аналогіі прымяняць нормы, якія прадугледжвалі адказ- насць за ўхіленне ад чарговага прызыву на абавязковую службу.

Умовы ваеннага часу абумовілі неабходнасць перадачы ў распараджэнне адпаведных арганізацый радыёпрыёмнікаў і прызматычных бінокляў. Згодна з пастановай СНК СССР ад 26 чэрвеня 1941 г. насельніцтва абавязвалася здаць у пяцідзённы тэрмін радыёпрыёмнікі і іншыя радыёперадаю- чыя ўстройствы органам наркамата сувязі, а ў адпаведнасці з пастановай СНК СССР ад 22 жніўня 1941 г. - прызматычныя біноклі раённым ваенкаматам. Асобы, вінаватыя ў невыка- нанні ўказаных пастаноў, прыцягваліся да крымінальнай ад- казнасці.

Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастановах ад 14 ліпеня 1941 г. "Аб кваліфікацыі выпадкаў ухілення ад зда- чы радыёпрыёмнікаў і радыёперадаючых устройстваў" і ад 22 верасня 1941 г. "Аб кваліфікацыі выпадкаў ухілення ад здачы прызматычных бінокляў" растлумачыў, што выпадкі ўхілення ад выканання названых павіннасцей неабходна кваліфікаваць па артыкулах, якія прадугледжваюць адказ- насць за адмаўленне ці ўхіленне ва умовах ваеннага часу ад унясення падаткаў ці ад выканання іншых павіннасцей.

Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфікацыі злачынстваў. За злачынствы, учыненыя ў мясцовасцях, аб'яўленых на ваенным становішчы, вінаватыя прыцягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынстваў растлумачыў, што злачынствы, учыненыя ў прыфрантавых раёнах у перыяд ваенных дзеянняў, трэба разглядаць як учыненыя пры абцяж- ваючых акалічнасцях (у час грамадскага бедства). Так, у пастанове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. "Аб кваліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маё- масці грамадзян, учыненых у час паветранага налёту ворага ці пры пакіданні населеных пунктаў у сувязі са з'яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маёмасці эвакуіраваных, як у

паўнату дзяржаўнай улады.

дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства" указ- валася, што такія крадзяжы кваліфікуюцца як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях і па сваім характары і павышанай грамадскай небяспецы падпадаюць пад прыметы крадзяжу, учыненага ў час пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.

Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб'ектамі воінскіх злачынстваў. У прыфран- тавых гарадах і раёнах ствараліся знішчальныя батальёны і баявыя групы для барацьбы са шпіёнамі, дыверсантамі, па- рашутыстамі праціўніка, а таксама для аховы заводаў, фаб- рык, складоў, мастоў і іншых аб'ектаў, што мелі народнагас- падарчае ці абароннае значэнне.

Напрыклад, на тэрыторыі Беларусі было створана і дзейнічала 78 знішчальных баталь- ёнаў, у якіх налічвалася звыш 13 тыс. чалавек, атаксама сотні груп і атрадаў садзейнічання Чырвонай Арміі, у складзе якіх налічвалася каля 27 тыс. чалавек. У выпадку ўчынення зла- чынства асобамі, што знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, групах і атрадах садзейнічання Чырвонай Арміі, часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, пытанне аб квалі- фікацыі іх дзеянняў вырашалася дыферэнцыравана. Пленум Вярхоўнага суда CCCP у пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. "Аб разглядзе спраў аб злачынствах асоб, што знаходзіліся ў часцях народнага апалчэння" зрабіў растлумачэнне: Tpa- мадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апалчэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнні аб воінскіх злачынствах". Усе справы гэтай катэгорыі разгля- даліся ваеннымі трыбуналамі. Калі ж асобы, што знаходзіліся ў часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, учынялі злачынствы, не звязаныя з парадкам нясення службы ў гэтых фарміраваннях, то справы гэтай катэгорыі разглядаліся агульнымі судамі. Аналагічна вырашалася пытанне аб кваліфікацыі злачынстваў, учыненых асобамі, якія знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, фарміраваннях мясцо- вай проціпаветранай абароны.

У пачатковы перыяд вайны мелі месца выпадкі панікерства сярод няўстойлівых асоб. Грамадская небяспека гэтых учынкаў узмацнялася яшчэ і тым, што асобы, якія пад-

даваліся паніцы, актыўна распаўсюджвалі лжывыя слухі і адмоўна ўплывалі на насельніцтва. Нярэдка лжывую інфармацыю, што ішла ад нямецка-фашысцкіх лазутчыкаў, пачыналі перадаваць адзін аднаму савецкія грамадзяне, а часам і ваеннаслужачыя. У сувязі з неабходнасцю спыніць не- бяспечныя для абароны краіны злачынныя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Ca- вета CCCP была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.

3 мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага ўрада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фа- шысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 2 лістапада 1942 г. "Аб утварэнні Надзвы- чайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзель- нікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калгасам, гра- мадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і установам СССР" быў створаны спецыяльны орган для pac- следавання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх памага- тымі. Савецкае заканадаўства садзейнічала мабілізацыі ўсяго насельніцтва на барацьбу з ворагам. Ваенныя трыбуналы, іншыя праваахоўныя органы, прымяняючы заканадаўства, падтрымлівалі парадак у краіне, спынялі правапарушэнні, якія ўчыняліся ваеннымі злачынцамі і іншымі асобамі, што садзейнічала пераможнаму завяршэнню вайны.

13.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме 13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны:

  1. 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  2. Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  3. 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
  4. § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
  5. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  6. 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
  7. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
  8. Міжнароднае становішча ў Еўропе напярэдадні вайны.
  9. Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны
  10. 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
  11. § 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
  12. Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
  13. Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”
  14. § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
  15. РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
  16. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
  17. 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
  18. Арганізацыя абароны краіны
  19. Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай ССР
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -