<<
>>

Рэпрэсіўная дзейнасць органаў НКУС у 30-я гг.

Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства CM. Кірава. У дзень пагібельнага выстралу, 1 снежня 1934 r., ЦВК CCCP па прапанове Сталіна прыняў пастанову "Аб парадку вядзення спраў аб падрыхтоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў" .

Гэтая пастанова ўвайшла ў гісторыка-прававую навуку як закон "Аб ахове правадыроў". Па-першае, у адпаведнасці з пастановай следства па названых справах павінна бьшо за- канчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэн- не ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу вы- .ключалася спаборнасць "бакоў" - пракурора і адваката, гэта значыць разгляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачванне, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае аб- скарджанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пасля яго аб- вяшчэння.

Ужо да канца 1934 г. колькасць арыштаваных за так званую "падрыхтоўку ці ўчыненне тэрарыстычных актаў" рэзка ўзрасла. Дакументы сведчаць, што органы НКУС па прамым указанні Сталіна былі дакладна з'арыентаваны на барацьбу з так званымі "ворагамі народа". У закрытым пісьме ЦК УКП(б) "Урокі падзей, звязаных са злачынным забойствам тав. Кірава" ад 18 студзеня 1935 г. ставшася задача "пакончыць з апартуністычнай дабрадушнасцю, што зы- ходзіць з памылковага ўяўлення аб тым, што па меры росту нашых сіл вораг рабіўся быццам бы ўсё больш ручным і бяс- крыўдным". Пісьмо заклікала да палітычнай пільнасці, глы- бокага вывучэння тактыкі і прыёмаў барацьбы "трацкістаў", "дэмакратычных цэнтралістаў", "правых ухілістаў", "права- лявацкіх вырадкаў" і інш. супраць савецкай улады.

Гл.: ЯковлевА. O декабрьской традегии 1934 года / Правда 1991. 28 янв. C 1,3.

2 C3 СССР. 1935, № 64. Ст. 459.

У загадзе наркома унутраных спраў CCCP Г.Р.

Ягоды ад 26 студзеня 1935 r., выдадзеным у сувязі з названым пісьмом, работнікі НКУС абавязваліся "карэнным чынам перабуда- ваць метады сваёй работы". Падкрэслівалася, што барацьба з ворагамі партыі і дзяржавы павінна быць іх галоўнай спра- вай.

Закрытае пісьмо ЦК УКП(б), загад па ведамстве НКУС, у якім змяшчаўся заклікда прымянення сілы, іншыя сакрэтныя ўказанні цэнтра раздзьмувалі масавы псіхоз вакол уяўных ворагаў і ў канчатковым выніку прывялі ў рух рздрэс]ўную. кампанію. Многія яе звышпільныя і ўгодлівыя ўдзельнікі pa- шуча ўзяліся за справу. Атрымаўшы празмерную ўладу, пар- тыйныя, савецкія, ваенныя, адміністрацыйныя функцыянеры нярэдка выкарыстоўвалі палітычную кампанію для расправы з непажаданымі ім работнікамі.

Масавыя рэпрэсіі фактычна ўзаконіла сумесная пастанова CHK CCCP і ЦК УКП(б) ад 17 чэрвеня 1935 г. "Аб парадку правядзення арыштаў", падпісаная B.M. Молатавым і

I. B. Сталіным. Практычна ўвесь змест гэтага дакумента ты- чыцца працэдуры дазволу на арышты органамі НКУС членаў ЦВК CCCP і ЦВК саюзных рэспублік, кіруючых работнікаў наркаматаў Саюза і рэспублік, а таксама прыраўнаваных да іх супрацоўнікаў цэнтральных і мясцовых устаноў, членаў і кандьщатау УКП(б), ваеннаслужачых вышэйшага, старшага і сярэдняга начсаставу.

Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэднічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэалогіі і забеспячэння законнасці. Ідэалагічная падрыхтоўка выяўлялася ў тым, што I.B. Сталін высунуў тэорыю абвастрэння класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму. Невыпадкова ён так настойліва пачынаючы з 1928 г. укараняў у грамадскую свядомасць міф пра абвастрэнне класавай барацьСы, у час якой няма месца спачуванню, нямалітасці ні старым, ні малым, ніжанчынам.

Такім чынам, рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе, у тым ліку і на Беларусі, мелі "дактрынальны характар" . Яны вырасталі з ідэйнай пасылкі класавай барацьбы аж да поўнага знішчэння праціўніка. Бальшавіцкі лозунг "Хто не з намі, той супраць нас!" стаў ажыццяўляцца ў поўным маштабе.

Злавесную ролю ў здзяйсненні масавых рэпрэсій у гады культу асобы сыграў А.Я. Вышынскі. Як тэарэтык права ён падвёў навуковую базу пад самавольства і беззаконнасць, стварыў у прававой навуцы становішча, пры якім душылася кожная жывая думка.

"Трэба помніць указание т. Сталіна, - гаварыў на сходзе партактыву Пракуратуры CCCP у сакавіку 1937 г. А.Я. Вышынскі, - што бываюць такія перыяды, такія моман- ты ў жыцці грамадства і ў жыцці нашым, у прыватнасці, калі законы аказваюцца ўстарэлымі і іх патрэбна адкласці ў бок" . Апраўданню самавольства служыла і "тэорыя" Вышынскага, згодна з якой па справах аб дзяржаўных злачынствах га- лоўным і рашаючым доказам з'яўлялася прызнанне самога абвінавачваемага. Яна нацэльвала супрацоўнікаў НКУС на тое, каб любой цаной і любымі сродкамі дабівацца ад арыш- таваных прызнання сваёй віны.

Кіруючыся вышэйназванымі пастановамі, дырэктыўнымі ўказаннямі і загадамі, органы НКУС праводзілі палітычныя рэпрэсіі, пік якіх прыйшоўся на 1936-1938 гг. Менавіта ў тэты перыяд былі сфабрыкаваны справы "трацкісцка- зіноўеўскага блока", "права-трацкісцкага блока", "ваенна- фашысцкага загавору" і інш.

Толькі з мая 1937 г. па верасень 1938 г. па надуманым за- гаворы, "раскрытым НКУС", было рэпрэсіравана каля пало- вы камандзіраў палкоў, амаль усе камандзіры брыгад і дывізій, усе камандзіры карпусоў, камандуючыя ваенных ак- руг, каля трэці камісараў палкоў, многія выкладчыкі вышэй-

Касцюк M., Міхнюк У. Рэпрэсіі - самае цяжкае злачынства та- талітарнага рэжыму // Крыжовы шлях: Дапаможнік для вывучаючых

гісторыюБеларусі. Мн., 1993. С. 183.

2

Цыт. па: Курыцын B.M. 1937 год в истории советского государства // Сов. гос. и право. 1988. № 2. С. 118. ^ |

шых і сярэдніх ваенных навучальных устаноў. Вынікі такой хвалі рэпрэсій цяжка адбіліся на стане абараназдольнасці краіны.

Арышты невінаватых людзей - адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцыйнай дзейнасці, шпіянажы, на- зваць сябе "ворагам народа"..

Зразумела, што пры законных метадах следства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеяння на арыштаванага. Калі да вясны 1937 г. фізічнае ўздзеянне шы- рока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння бьшо дадзена болынасці следчых. Катаванні не былі адменены і ў 1938 r., пасля арышту M.I. Яжова.

У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэн- тры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх вы- дзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. Аб умовах ўтрымання зняволеных у гэтай турме сведчаць успаміны яе былых вязняў, архіўныя матэрыялы. Вось адзін з дакументаў - дакладная запіска Н. Сцерніна "Партыя павінна ведаць усё" ад 29 ліпеня 1939 r., адрасаваная на імя

П.К. Панамарэнкі. Аўтар запіскі, які да арышту органамі НКУС БССР працаваў рэдактарам газеты "Звязда", у сваім пісьме ў ЦК КПБ(б) пісаў: "Днём і ноччу з кабінетаў следчых, якія знаходзіліся ў турме, несліся дзікія крыкі, лямант і стогны тых, каго збівалі і катавалі. 3 "допытаў" людзі вяр- таліся ў камеры з разбітымі галовамі, ссечаныя, у кровапад- цёках і сіняках на спіне і грудзях, з распухшымі тварамі, вы- рванымі валасамі, выкручанымі рукамі, апухшымі нагамі. Гэта стварала ў турме такое становішча, што ў гэты час у камеры многія падследныя гаварылі: напішу ўсё, што патрэбу- юць, толькі б застацца жывым, непакалечаным, не звар'яцець. Дзесяць гадоў дадуць - шчасце будзе. Потым ужо з лагераў буду дабівацца праўды" .

Нельга спакойна чытаць месцы з пісьма Н. Сцерніна пра ўмовы, у якіх знаходзіліся арыштаваныя: "3 13 месяцаў, якія я быў у Мінскай турме, 9 месяцаў я знаходзіўся ў падвале, не бачачы дзённага святла, круглыя суткі электрычнасць, у сырых камерах. Сырасць і цвіль была ў сценах круглы год.

Да- водзілася і днём і ноччу літаральна задыхацца з-за адсутнасці паветра...На шэсць шчьшьна прыстаўленых адзін да другога ложкаў прыходзілася па 20 і больш чалавек. Даводзілася спаць на голай цэментнай падлозе, пад ложкам ці ў праходзе ля парашы. Гэтыя 13 месяцаў я правёў без верхняй сарочкі, якую парваў на першым жа "допыце" Мораў (следчы. - Аўт.). Восенню і зімой, па ледзяной вадзе і снезе, мяне вадзілі на допыты літаральна босага. Мораў разбіў ча- равікі...Мяне Мораў накіраваў у карцэр пасля пяці гадзін збівання на "допыце" і пасля пяці сутак карцэра, калі я ад знясілення ледзь стаяў на нагах, адразу з карцэра ўзяў на "допыт" і збіваў зноў 5-6 гадзін запар" .

У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх - "Стойка на канвееры", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзеку- цыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя га- люцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як "сакрэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос распухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў.

Цыт. па: Правда истории: память и боль. Мн., 1991. С. 9 5 - 9 6 . 2Тамжа. С. 100-101.

Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вострым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаниях Сталіна.

Вось адзін з такіх дакументаў, тэкст якога быў абвешчаны З.Т. Серадзюком наХХІІ з'ездзе КПСС:

"Тав.

Сталіну. Пасылаю на зацвярджэнне чатыры спісы асоб, якія падлягалі Суду Ваеннай калегіі.

1. Спіс№ 1 (агульны).

2. Cnic № 2 (былыя ваенныя работнікі).

3. Cnic № 3 (былыя работнікі НКУС).

4. Cnic № 4 (жонкі ворагаў народа).

Прашу санкцыі асудзіць усіх па першай катэгорыі.

Яжоў".

Пад асуджэннем па першай катэгорыі, санкцыю на якую так настойліва прасіў прызначаны 1 кастрычніка 1936 г. нар- кам унутраных спраў CCCP былы сакратар ЦК УКП(б) M.I. Яжоў, меўся на ўвазе расстрэл. Гэтыя спісы былі адоб- раны Сталіным і Молатавым. Ha кожным з іх маецца рэзалю- цыя: «"За". I. Сталін, В. Молатаў».

У перыяд рэпрэсій 1937-1939 гг. падобных спісаў Сталін падпісаў каля 400. У іх значыліся прозвішчы 44 тыс. чалавек, у асноўным з ліку партыйных і савецкіх актывістаў, ваенных, чэкістаў, дзеячаў навукі і культуры. Толькі ў Беларусі ў 1935 - 1936 гг. бьшо рэпрэсіравана каля паловы ўсяго складу КП(б)Б. Па падліках пісьменніка Б. Сачанкі было рэс- прэсіравана 128 беларускіх пісьменнікаў. У 1937 г. у Саюзе пісьменнікаў рэспублікі засталося 39 чалавек. A калі гава- рыць аб тых, хто пісаў на беларускай мове, то іх уцалела ўсяго толькі 14, ды і на гэтых бьші заведзены справы.

Каб адчуць сітуацыю ў тыя гады, спынімся на рабоце XVI з'езда КП(б)Б, які праходзіў у чэрвені 1937 г. у Мінску. Ha гэтым форуме беларускіх камуністаў першы сакратар ЦК КПБ(б) В.Ф. НІаранговіч паведамляў, што ў адносінах вора- гау народа "ў прэзідыуме ёсць прапанова з'езда аб тым, каб

патрабаваць ад суда прымянення вышэйшай меры пакарання - расстрэлу". Прапанову прынялі адзінагалосна. У выкрыцці "ворагаў народа" Я.Б. Гамарніка, M.M. Галадзеда, І.П. Убарэ- віча на з'ездзе асабліва стараўся камандзір корпуса Д.Ф. Сердзіч. He адставаў ад яго і камандуючы Беларускай ваеннай акругай І.П. Бялоў (абаіх пазней спасцігнуў такі ж лес - смерць). Выступленні прамоўцаў былі "нашпігаваны" заклікамі да выкрыцця "ворагаў народа", выяўлення тэрары- стаў, нацдэмаў, шкоднікаў. Няма "ніякага сумнення, што мы гэту ўсю сволач, гэтых шалёных сабак выкрыем і раздавім у парашок...Мы павінны яшчэ раз на нашым з'ездзе заявіць, што ўсім гэтым гадам, здраднікам і нягоднікам нічога іншага не павінна быць, як смерць і знішчэнне", - паўтараў за імі В.Ф. НІаранговіч.

НІквал рэпрэсій у Беларусі прайшоў і па віне Цэнтра і яго прадстаўнікоў, загадчыкаў аддзелаў ЦК УКП(б) Г.М. Малян- кова і Я.А. Якаўлева (Эпштэйна), якія арудавалі тут летам 1937 г. Першы ў садружнасці з Яжовым прыдумаў разгалі- наваную сетку антысавецкага падполля, другі выкрыў пе- рагібы ў ходзе калектывізацыі. Вымысел даходзіў да абсурду. Былому першаму сакратару ЦК КПБ(б) М.Ф. Пкалу прыпісвалі арганізацыю ў Мінску тэрарыстычных груп для замаху на жыццё Варашылава. Дайшла чарга і да "выкрыцця" старшыні ЦВК БССР A.P. Чарвякова. 3 хлуснёй у яго адрас выступалі будучы старшыня CHK рэспублікі А.Ф. Кавалёў, загадчык аргпартаддзела ЦК КПБ(б) Г.М. Рубінштэйн, першы сакратар ЦК ЛКСМБ A.B. Аўгустайціс, нарком фінансаў І.Ф. Кудзелька, галоўны рэдактар газеты "Звязда" Д.В. Юркоў. У час перапынку паміж пасяджэннямі A.P. Чарвякоў, не вы- трымаўшы хлусні, зняваг, абраз, пакончыў з сабою . Гэту трагедыю лідэр камуністаў рэспублікі В.Ф. НІаранговіч на- зваў "самазабойствам на асабістай глебе". Неўзабаве яго, як і большасць членаў ЦК, выбраных на гэтым страшным з'ездзе, таксама спасціглі неабгрунтаваныя рэпрэсіі.

Гл.: КасцюкМ., Міхнюк У. Рэпрэсіі - самае цяжкае злачынства тата- літарнага рэжыму // Крыжовы шлях: Дапаможнік для вывучаючых гісто- рыю Беларусі. С. 189.

Арышты ў Беларусі пашыраліся. Вакханалія працягвалася на пленуме ЦК КП(б)Б, які праходзіў праз дзесяць дзён пасля з'езда. Ha ім выступіў В.Д. Патапейка, які стаў трэцім сакра- таром ЦККП(б)Б. Паяго словах, "многія таварышы... наХѴІ з'ездзе партыі... павінны былі расказаць дакладна з'езду пар- тыі пра ўсю, па сутнасці шкодную, работу, якую НІаранговіч праводзіў... Аднак адсутнасць рэвалюцыйнай бальшавіцкай пільнасці, адсутнасць бальшавіцкай прамалінейнасці, якая неабходна для нас, не дала таварышам паставіць гэта пытан- не як належыць". Пленум прыняў наступную рэзалюцыю: "Прызнаць зусім правільным, што рашэннем ЦК УКП((б) першы сакратар ЦК КП(б)Б НІаранговіч, таксама як і другі сакратар Дзеніскевіч і наркам земляробства БССР Мізоўцаў, якія не толькі не выканалі, але нават і не прыступілі да выка- нання даручэння ЦК УКП(б) аб ліквідацыі вынікаў шкодніцтва банды польскіх шпіёнаў... зняты ЦК УКП(б) з работы і справа аб іх як аб ворагах народа перададзена ў НКУС”.

Пленум запатрабаваў ад усіх партыйных арганізацый хут- кай ліквідацыі "вынікаў шкодніцтва польскіх шпіёнаў (Га- ладзеда, НІаранговіча, Бенека, Чарвякова і інш.)".

Выключэнне з партыі, арышты, расстрэлы не спыняліся. У 1938 г. П. К. Панамарэнка, які ўзначаліў ЦК КП(б)Б, пісаў у ЦК УКП(б): "Асабліва масавы характар мела стварэнне пра- вакацыйных спраў супраць раённых савецкіх і партыйных кіраўнікоў у канцы 1937 г. і ў пачатку 1938 г. ... Усякая па- мылка ці няўдача ў практычнай рабоце цягнула за сабой абвінавачванне ў шкодніцтве, шпіянажы, дыверсіі і вык- лікаларэпрэсіі". Факты сведчаць, што арыштоўвалі не толькі партыйных і савецкіх кіраўнікоў, але і служыцеляў царквы, вучоных, выкладчыкаў ВНУ і інш.

У спраўцы УДБ НКУС БССР "Вьшікі разгрому антыса- вецкага падполля ў БССР (па матэрыялах следства 1937 - 1938 rr.)" зазначаецца, што ў Беларусі з другой паловы 1937 г. па 1 чэрвеня 1938 г. было арыштавана і выкрыта 2570 удзель- нікаў аб'яднанага антысавецкага падполля, з іх трацкістаў і зіноўеўцаў - 376 чалавек, правых - 177, нацыянал-фашыстаў

-138, бундаўцаў - 198, меншавікоў - 7, сіяністаў - 27, цар- коўнікаў і сектантаў - 1015, клерыкалаў - 57 чалавек. Тут жа падкрэсліваецца, што з ліку арыштаваных у ЦК КП(б)Б і ЦК ЖСМБ працавалі 23, у ЦВК і Саўнаркаме - 16. Далей адзна- чалася, што арыштавана і выкрыта наркомаў і іх намеснікаў - 40 чалавек; сакратароў акружкомаў, гаркомаў і райкомаў КП(б)Б - 24; кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату - 179; старшынь акрвыканкомаў, гарсаветаў і PBK - 20; акадэмікаў і навуковых работнікаў Акадэміі навук - 25; выкладчыкаў вузаў - 41; пісьменнікаў і літаратурных pa- ботнікаў Беларусі - 20 чалавек . Пра апошніх трэба сказаць асабліва, таму што яны з'яўляліся найбольш свядомымі аба- ронцамі беларускай мовы, культуры, дзяржаўнасці. Аднак сталінскім падручным не даспадобы была дзейнасць абарон- цаў беларускасці. Вось вытрымкі з дакладной запіскі сакра- тара ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнкі "Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках" ад 21 лістапада 1938 r., адрасава- най Сталіну: "Наиболее крупную контрреволюционную работу провел союз "советских" писателей Белоруссии, идейно возглавляемый всегда десятком профашистских писателей (в том числе известные Янка Купала и Якуб Колас)... Здесь был центр-штаб национальной фашистской пропаганды... Янка Купала пустил крылатое выражение "пока жыве мова, жыве народ".

... По количеству и качеству изобличающего материала, а также по известным фактам их работы они, безусловно, подлежат аресту и суду как враги народа.

B частности, нарком внутреннихдел Белоруссии запросил из центра санкции на арест Купаны и Коласа уже давно, но санкция пока не дана... Их нужно или арестовать, или, учитывая обстановку, принять, поговорить открыто, показать, что нам известны все их "ошибки"..."

3 прыведзеных канкрэтна-гістарычных матэрыялаў можна зрабіць па меншай меры дзве высновы. Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Аб [53]

гэтым сведчаць разгон Першага Усебеларускага кангрэса ў Мінску і Устаноўчага сходу ў Пецярбургу, пагалоўнае знішчэнне "сацыяльна чужых" саслоўяў і катэгорый на- сельніцтва (дваран, духавенства, афіцэраў старой арміі і інш.), выключэнне з грамадска-палітычнага жыцця апазіцыйных партый і фізічнае знішчэнне іх членаў. Сама правячая партыя ўсё больш ператваралася ў жорстка цэн- тралізаваную арганізацыю,"ордэн мечаносцаў" унутры Ca- вецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадст- ве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыб- том камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій.

Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі не- пасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі бела- русізацыі, якая стала найбольш значнай з'явай у працэсе раз- віцця нацыянальнай самасвядомасці ва умовах савецкай ула- ды. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш рашуча ўкараняцца ў грамадска- палітычнае жыццё. I калі запатрабавалася практычна падма- цаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва умовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пы- таннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. "Характэрна, - адзначае прафесар M.K. Ca- калоў, - што ўжо ў другой палове 20-х гг. спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі суправаджаліся абвінавачваннямі ў нацыяналізме, нярэдка нават тады, калі гэта былі нармальныя патрыятычныя клопа- ты аб развіцці роднай мовы, захоўванні нацыянальных тра- дыцый і культуры" . Па сутнасці, усё, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. Ha гэтай падста- ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правады- роў палітыкі беларусізацыі ўсё часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме.

СдкалоўМ.К. Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў канцы 20-х - 30-я гады //Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапаможнік. Мн., 1994. С. 78.

Трэба адзначыць, што разгром нацыянал-дэмакратызму не быў лакальным, абмежаваным толькі галіной нацыянальных адносін. "Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў нацыянальна- дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся- лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху . Невыпадкова ў рэзалюцыі XII з'езда КП(б)Б (1930 г.) адзначалася, што галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі на Беларусі з'яўляецца нацыянал- дэмакратызм. Рэзка змяняліся і ацэнкі мінулага: увесь бела- рускі нацыянальна-вызваленчы рух пачаў абвяшчацца рэак- цыйным. Выключна як нацыяналістычная стала ацэньвацца і дзейнасць Белнацкама і нават беларускіх камуністычных секцый у РКП(б), таксама як і спробы ўтварыць самастойную камуністычную партыю на Беларусі .

Беларускія даследчыкі разыходзяцца ў меркаванні аб колькасці рэпрэсіраваных на Беларусі ў 20 - 50-я гг. Адны называюць лічбу 2 млн чалавек, другія сцвярджаюць, што быў рэпрэсіраваны кожны шосты (1,5 млн чалавек), трэція прыводзяць лічбу 700 тыс. Прафесар M.K. Сакалоў сцвярд- жае, што агульная "колькасць сталінскіх ахвяр 30-х гадоў на

3

Беларусі па ўскосных даных перавышае 2 млн чалавек" . Ад- нак архіўныя матэрыялы гавораць пра іншае: па палітычных матывах судовымі і пазасудовымі органамі прыцягваліся да адказу 240 тыс. беларусаў. Акрамя таго, было раскулачана, а таксама падвергнута ссылцы, высылцы і спецпасяленню 261 тыс. чалавек; з заходняй часткі Беларусі ў 1939 - 1941 гг. і ў [54] [55] [56]

пасляваенны час выселена ў адміністрацыйным парадку 87 729 чалавек .

Такім чынам, у 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта- вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэп- рэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

He прыходзіцца сумнявацца ў тым, што масавымі рэп- рэсіямі I. Сталін падарваў аснову антыфашысцкага фронту, які складваўся ў разглядаемы перыяд, распаліў недавер дэма- кратычнага Захаду да СССР. У палітычных працэсах 30-х гг. закладзены асноўныя прычыны паражэнняў Савецкага Саюза ў 1941 r., шматлікіх ахвяр у час вайны.

Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння, адноўленага ў 1934 г. агульнасаюзнага органа на чале з Г.Р. Ягодай. Так, A.I. Рыкаў і Г.Р. Ягода, першыя наркомы РСФСР і CCCP, сядзелі на адной лаўцы падсудных і знішчаны ў 1938 r., А.Г. Белабародаў, нарком НКУС РСФСР з 1923 па 1927 r., рэпрэсіраваны як апазіцыянер таксама ў

1938 г. Годам раней, у 1937-м, знішчаны B.H. Талмачоў, які займаў пост наркома НКУС РСФСР з 1927 па 1930 r., да спынення існавання апошняга.

Паказальна і тое, што следам за кіраўнікамі трапілі ў няміласць і іх падначаленыя: калі арыштавалі Ягоду, 3 тыс. яго супрацоўнікаў, у тым ліку і пяць з шасці намеснікаў, таксама бьші расстраляны. У 1940 г. быўзнішчаны і сам M.I. Яжоў.

У чорныя спісы трапілі работнікі не толькі цэнтральнага апарату, але і яго рэспубліканскіх філіялаў. Так, у 1937 -

1939 гг. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання былыя

наркомы БССР LA. Адамовіч, Дз.З. Чэрнушэвіч, A.I. Хацке-

віч, P.A. Піляр, Л.М. Закоўскі, I.M. Ляплеўскі, Г.А. Малча-

2

наў, Б.Д. Берман, A.A. Наседкін , а таксама іншыя адказныя

Гл.: Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20 - 50-х гадоў на Беларусі.

Мн„ 1994. С. 10.

2

Гл: Чепикое Н.П. Имя в истории МВД: Руководители системы орга- новвнутреннихделБеларуси( 19 17- 1996 гг.).Мн., 1997. С. 14-2 4.

работнікі наркамата, якія ператварыліся ў сляпую зброю сталінскага самавольства, а затым і ў яго ахвяру.

Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўньгх "ворагаў народа" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска- яжоўскай беззаконнасці і самавольства. Так, згодна з данымі камісіі МУС Рэспублікі Беларусь па рэабілітацыі сталінскіх ахвяр да сённяшняга дня невядомы лес 54 супрацоўнікаў PCM НКУС БССР, рэпрэсіраваныхудаваенны перыяд. Пры гэтым у чорныя спісы траплялі не толькі кіраўнікі органаў, але і ўчастковыя інспектары, оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку, радавыя супрацоўнікі, курсанты школы міліцыі, бух- галтары, начальнікі складоў, сакратары і інш.

Паводле няпоўныхданьгх, толькі за перыяд з 1929 па 1937 г. звыш 100 тыс. работнікаў органаў, камандзіраў і байцоў вой- скаў АД11У-НКУС прайшло праз вароты Салавецкага лагера асобага прызначэння ГУЛАГ АДПУ-НКУС, Балтыйска- Беламорскага лагера-камбіната НКУС, Варкуцінскага, Лок- чымскага, Усцьвымскага працоўных лагераў НКУС. Больш за 20 тыс. з іх рассталася з жыццём за спробу апеляваць да розуму, справядлівасці, законнасці, што расцэньвалася адда- нымі таталітарнаму рэжыму службістамі як "чэкісцкае пера- раджэнне", "спрыянне ворагам народа". He вытрымаўшы сталінскага самавольства, каварства і здзекаў з асобы, сотні чэкістаў пайшлі з жыцця добраахвотна.

Такім чынам, масавым рэпрэсіям у канцы 20-х - 30-я гт. нельга знайсці ніякага апраўдання. Вядома, што ў разглядае- мы перыяд перад савецкай дзяржавай стаяла задача як мага хутчэй вырвацца з ціскоў адсталасці і стварыць індустрыяль- ную базу і ваенна-эканамічны патэнцыял, каб адстаяць сваё існаванне. Аднак метады вырашэння гэтай заданы павінны быць іншымі, у большай меры ўлічваць сацыяльна-экана- мічныя працэсы, што адбываліся ў краіне, жыццёвыя ўмовы людзей, быць збалансаванымі, без перагібаў і масавых рэп- рэсій.

За грубыя памылкі, самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Рэпрэсіўная дзейнасць органаў НКУС у 30-я гг.:

  1. НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне
  2. Цэнтральныя органы ўлады
  3. Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  4. 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  5. 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
  6. Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг.
  7. § 1. Ад лютага да кастрычніка 1917 г. Альтэрнатывы грамадска-
  8. Органы мясцовага кіравання
  9. Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
  10. § 1. Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства
  11. Арганізацыя абароны краіны
  12. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
  13. Калабарацыя на Беларусі
  14. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага
  15. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  16. Падпольная барацьба
  17. § 1. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні
  18. Царква і рэлігія
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -