Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
21 сакавіка 1921 г. пастановай ЦВК БССР было прынята Палажэнне аб прадстаўніцтве Беларусі пры ўрадзе РСФСР, якое стваралася з мэтай каардынацыі дзейнасці і абагульнен- ня практычнай работы органаў і ўстаноў абедзвюх рэспублік.
Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР з'явілася для рэспублікі новым тыпам савецкай установы, якая выконвала функцыі дыпламатычнай місіі. Адным з напрамкаў яго дзейнасці стала работа сярод беларускага насельніцтва Віцебскай і Гомель- скай губерняў, якія знаходзіліся ў складзе РСФСР.Кіраўніцтвам рэспублікі ўзнімалася пытанне аб урэзанасці
тэрыторыі Беларусі, якая складалася фактычна з шасці паветаў
2
(плошча 52,3,Tbic. км , насельніцтва 1544 тыс. чалавек): Баб- руйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага), Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. 3 16 студзеня 1919 г.
Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленскай гу- берні, як ужо адзначалася, бьші далучаны да РСФСР. Тэры-
торыя ж Заходняй Беларусі на аснове Рыжскага мірнага дага- вора адышла да Польшчы.
Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні адзінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай, Бранскай губерняў і БССР з цэн- трам у Смаленску. Урад БССР прапанаваў свой праект ства- рэння адзінага эканамічнага раёна шляхам пашырэння тэры- торыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пе- раважна беларускім насельніцтвам. Праект быў пададзены ў Савет працы і абароны і Дзяржплан РСФСР. Нягледзячы на тое, што ён быў падтрыманы старшынёй прэзідыума Дзярж- плана РСФСР Г.М. Кржыжаноўскім, практычнае ажыц- цяўленне праекта пачалося пазней у сувязі з настойлівымі патрабаваннямі БССР.
У снежні 1923 г. Прэзідыум ЦВК CCCP зацвердзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў састаў Беларусі. Пры вырашэнні пытання кіраваліся менавіта прынцыпам пе- равагі беларускага насельніцтва.
4 лютага 1924 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР зацвердзіўрашэнне камісіі аб змене граніц, a 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК CCCP прыняў пастанову аб аб'яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва.У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад бьші верну- ты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дры- сенскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні, у складзе РСФСР засталіся Себежскі, Невельскі, Веліжскі паветы; Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавускі паветы Гомельскай губерні (у красавіку 1919 г. Магілёўская губерня бьша ператворана ў Гомельскую), у складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы; 18 ва- ласцей Горацкага і Мсціслаўскага паветаў Смаленскай губерні. VI Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся 13-16 сакавіка 1924 г. і ўвайшоў у гісторыю як з'езд першага ўзбуйнення БССР, замацаваў пашырэнне рэспублікі.
Тэрыторыя Бела^ускай CCP павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. км ), а колькасць насельніцтва ўзраслада 4,2
млн чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругі, раёны, сельсаветы. Было створана 10 ак- руг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебскаял Кадінінская, Магідёўская, Мазырская, Мінская, Подацкая, Сдуцкая), якія аб'ядноўваді 100 раёнаў і 202 седьсаветы.
Ca снежня 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомедьскага і Рэчыцкага паветаў, якія быді перайменаваны ў акругі. Гомедьская губерня быда ліквідавана. Тэрыторыя БССР скдадада цяпер 125,8 тыс. кмг, а наседьніцтва - 5 мдн чадавек.
9 чэрвеня 1927 г. быді діквідаваны Барысаўская, Кадінінская, Рэчыцкая і Сдуцкія акругі, а 26 діпеня 1930 г. - апошнія восем акруг. Ha тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне.
15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: Віцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Гомельская - 14, Магілёўская - 21, Мінская - 20, Палеская - 15 раёнаў.
11.3.
Еще по теме Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі:
- Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
- Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг. Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі
- ТЭМА 19. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У 1950-1980 гг. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ БССР У ІНДУСТРЫЯЛЬНУЮ РЭСПУБЛІКУ. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ
- Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
- Адміністрацыйны падзел.
- Пашырэнне расійскага ўплыву на беларускіх землях.
- Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
- Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- § 3. Культурныя, навуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі БССР
- 8. Партызанская і падпольная барацьба на акупіраванай тэрыторыі
- Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP
- Канстытуцыя БССР 1978 г.
- § 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі