Канстытуцыя БССР 1978 г.
7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам CCCP была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэс- публіканскіх дакументаў.
14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя Беларускай CCP, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCP.Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. У першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР" былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і экана- мічнай сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытвор- часці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-каапе- ратыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб
сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзей- насці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.
Другі раздзел "Дзяржава і асоба" быў прысвечаны грамад- зянству Беларускай CCP, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Аб- вяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяр- жаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.
У трэцім раздзеле "Нацыянальна-дзяржаўная і адмі- ністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР" гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза CCP і аб паўнамоцтвах Беларускай CCP.
У чацвёртым раздзеле "Саветы народных дэпутатаў і па- радак іх выбрання" замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзей- насці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата.
Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР" змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэн- цыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай CCP.
У шостым раздзеле "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР" гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў.
Сёмы раздзел Канстытуцыі быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.
У восьмым раздзеле "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд" гаворка ішла аб парадку фарміравання судовых op- ганаў рэспублікі, аб ажыццяўленні правасуддзя толькі судом, аб вядзенні судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, аб праку- рорскім наглядзе і аб падпарадкаванні органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору CCCP.
Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай CCP.
У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з'яўляецца суве- рэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыц- цяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі па-за межамі, вызначанымі ў артыкуле 73 Канстытуцыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання CCCP і гаспадарча- арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агуль- ныя, звязаныя з правядзеннем у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС (прадугледжвалася стварэнне матэрыяльна- тэхнічнай базы камунізму), а таксама пытанні распрацоўкі, зацвярджэння і выканання адзінага дзяржаўнага бюджэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, узброенымі сіламі, вайны і міру і г.д. Завяршалася пералічэнне аб'ектаў агульна- саюзнага падпарадкавання указанием на тое, што CCCP ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Канстытуцыі.
Канстытуцыю CCCP 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вы- чарпальны пералік прадметаў ведання CCCP, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыкуле 71 Канстытуцыі БССР указвала- ся, што "Беларуская CCP удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеныхда ведання Саюза CCP...".
У перыяд канца 80 - пачатку 90-х rr., што атрымаў назву перабудовы, якая завяршылася спыненнем існавання Саюза ССР, у Канстытуцыю БССР 1978 г. бьші унесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Еще по теме Канстытуцыя БССР 1978 г.:
- Гуртовцев А. Л., Петренко А. Ф., Ч а п е н- к о В. П.. огическое проектирование устройств автоматики. Рига, «Зинатаё»,1978: 212 с., 1978
- А. И. ЧЕБОТАРЕВ. ГИДРОЛОГИЧЕСКИЙ СЛОВАРЬ. Издание третье переработанное и дополненное. .ЛЕНИНГРАД ГИДРОМЕТЕОИЗДАТ 1978, 1978
- Гинецинская Т. А., Добровольский А. А.. Частная паразитология. Паразитические. простейшие и плоские черви: Учеб. пособие для биолог, спец, вузов/ Под ред. Ю. И. Полянского.— М.: Высш. школа,1978.— 303 с., ил., 1978
- Конституція УРСР 1978 р.
- Методика «Узор» (А. И. Цеханская, 1978)
- АФГАНИСТАН: РЕВОЛЮЦИЯ 1978 Г. И ЕЕ ПОСЛЕДСТВИЯ
- 2. Этапы исламской революции 1978-1979 годов. Аятолла Хомейни.
- Конституція (Основний Закон) Української Радянської Соціалістичної Республіки (1978 p.)
- Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP
- Эрих Фромм. Иметь или быть, 1978
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- § 3. Конвенция ООН о морской перевозке грузов 1978 года
- Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны
- Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
- Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.)
- § 2. Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі
- Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
- Другое абвяшчэнне БССР
- ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БССР у 20 - 30-я гг.