<<
>>

15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве

Тэорыя аб прававой дзяржаве зарадзілася многа стагодд- зяў назад - на пачатку грэчаскай цывілізацыі. Менавіта ан- тычныя мысліцелі - Платон, Арыстоцель, Палібій і інш. - упершыню вызначылі самы важны прынцып прававой дзяр- жавы - прынцып панавання закону над усімі, у тым ліку і над кіраўчікамі.

Арыстоцель, у прыватнасці, сцвярджаў, што там, дзе адсутнічае ўлада закону, няма месца і якой-небудзь форме дзяржаўнага ладу, бо закон павінен панаваць над усімі.

Значна пазней - у эпоху буржуазных рэвалюцый з'ўляецца тэорыя дагавору Ж.-Ж. Pyco, адпаведна якой дзяр- жава і грамадзянін будуюць свае адносіны на падставе непісанага дагавору: дзяржава бярэ абавязак забяспечыць грамадзяніну свабоду і пашану яго асобы, стварае ўмовы для ажыцпяулення яго здольнасцей, а грамадзянін бярэ абавязак шанаваць і абараняць дзяржаву. Тым самым сфармуляваўся другі прынцып прававой дзяржавы - аб свабодзе асобы, ша- наванні дзяржавай чалавечай годнасці, прымаце праў гра- мадзяніна над правамі дзяржавы.

Прыблізна ў той жа час быў сфармуляваны яшчэ адзін прынцып прававой дзяржавы - прынцып падзелу ўлад на не- калькі самастойных і незалежных галін, якія ўраўна- важваюць адна другую, не дапускаючы тым самым узурпа- цыі ўсёй паўнаты ўлады ў адных руках. Традыцыйна засна- вальнікамі класічнага варыянту тэорыі размежавання ўлад у юрыдычнай літаратуры называюць Дж. Пока і Ш. Мантэск'е. Аднак трэба адзначыць, што Дж. Лок, падзяляючы ўлады на

заканадаўчую, выканаўчую і федэратыўную (якая рэгулюе

адносіны з іншымі дзяржавамі), падпарадкоўваў усе іх зака-

надаўчым органам, бо "той вышэй, хто мае магчымасць

прадпісваць законы" . Дж. Лок не выдзяляў асобна судовую

ўладу, лічачы яе асноўным элементам выканаўчай. У сувязі з

гэтым можна сцвярджаць, што сваё класічнае развіццё тэо-

рыя падзелу ўлад атрымала ў працах Ш. Мантэск'е, які назы-

ваў тры "роды" ўлады: заканадаўчую, выканаўчую, судовую.

Апошняя, як ён мяркуе, можа быць даручана не якому-

небудзь спецыяльнаму органу, а выбарчым асобам з народа,

2

якія адпраўляюць правасуддзе на пэўны час .

Немалая роля ў філасофскім абгрунтаванні тэорыі права- вой дзяржавы належыць мысліцелям Новага часу, такім як К. Ясперс, I. Кант. Апошні разглядаў дзяржаву як "аб'яднан- не мноства людзей, падпарадкаваных прававым законам" і лічыў, што заканадавец павінен кіравацца патрабаваннем: "Чаго народ не можа вырашыць адносна самога сябе, таго і заканадавец не можа вырашыць адносна народа" . Так аформіўся яшчэ адзін прынцып канцэпцыі прававой дзяржавы: крыніцай палітычнай улады ў прававой дзяржаве

з'яўляецца народ, без рэальнай дэмакратыі не можа быць прававой дзяржавы. Ha самой справе, верхавенства закону можа ператварыцца ў рэакцыйную сілу, калі сам закон не ад- люстроўвае волю народа, яго інтарэсы і імкненні.

Ідэі аб прававым грамадстве і дзяржаве займалі значнае месца ў працах вядомых мысліцеляў-гуманістаў, прыхіль- нікаў італьянскага Адраджэння, якія былі ідэолагамі белару- скай Рэфармацыі, - Ф. Скарыны, М. Ліцвіна, С. Буднага, А. Волана, Л. Сапегі і інш.

Францыск Скарына лічыў, што галоўным у функцыя- ніраванні дзяржавы і грамадства з'яўляюцца ўлада законаў, культ права. Беззаконне, на яго думку, - гэта боскае пакаран- не. Яно вядзе да анархіі і правапарушэнняў. Законы павінны быць накіраваны на прадухіленне і спыненне беспарадку, на

1 Гл.: ЛоккДж. O государстве. СПб., 1902. С. 292.

2МонтескьеШ. Йзбр. Пройзв. М, 1955. С. 292.

3Kanm И. Соч.: B 6 т. M., 1965. Т. 4. Ч. 2. С. 96.

барацьбу са злом, на абарону законапаслухмяных грамадзян, для якіх, як адзначаў вучоны, з'яўляецца нармальным прыт- рымлівацца законаў у сваёй дзейнасці. Законы павінны слу- жыць дабру, грамадству, а не толькі асобным людзям. Пры распрацоўцы заканадаўчых актаў, адзначаў Ф. Скарына, не- абходна кіравацца як "натуральным правам", так і мясцовымі звычаямі і традыцыямі. Асноўнае патрабаванне, якое гуманіст прад'яўляў заканатворчасці і судовай справе, - cnpa- вядлівасць.

Перад законам роўныя ўсе: і простая людзі, і правіцелі. Галоўнай жа ўмовай выканання законаў, лічыў мысліцель, з'яўляецца ўзровень правасвядомасці грамадзян, сутнасць якой выражана ў формуле "закон прыроженый ест в сердце каждого человека" .

Міхалон Літвін, у нечым паўтараючы грамадска- палітычныя погляды Скарыны, у той жа час паставіў у сваіх творах шэраг новых праблем. Прагрэсіўнымі, у прыватнасці, з'яўляліся яго погляды на правасуддзе. Усе саслоўі, лічыў ён, павінны быць роўнымі перад законам, а ідэальным яму ўяўляўся такі суд, якому "падпарадкоўваюцца нароўні з про- стымі людзьмі вяльможы і правадыры і ...усе карыстаюцца аднолькавымі правамі".

Грамадска-палітычныя погляды Сымона Буднага характа-

рызуюць яго як прыхільніка ідэі сацыяльна-класавай гар-

моніі. Ён лічыў, што дзяржаўная ўлада з'яўляецца боскім yc-

танаўленнем і ёй неабходна падпарадкоўвацца. Улада ж у

сваю чаргу павінна абапірацца на існуючае права, не дапус-

каючы яго парушэнняў. Свабоду асобы, яе самавыяўленне

Сымон Будны лічыў асноўнай умовай здаровага развіцця 2

грамадства .

Погляды Андрэя Волана ў абагульненым выглядзе можна звесці да разумения свабоды чалавека як свабоды пераважна прававой, як гарантаванай законам абароны асабістых і маё- масных правоў чалавека. А. Волан лічыў, што усякая ўлада непазбежна вырадзіцца ў тыранію, калі не будзе абапірацца

1 Цыт. па: Политическиемыслители. Мн., 1997. С. 19.

Гл.: Чыгрынаў П.Г. Грамадская думка ў Беларусі: палітыка-гістарыч- ны аспект. X - пачатак XX ст. Мн., 1996. С. 100.

на права, строга абмяжоўвацца законам. Вывад А. Волана аб тым, што без законаў "не можа існаваць ніякага цывільнага грамадства", вельмі актуальны і зараз, калі вядзецца гаворка аб прававой дзяржаве.

Разглядаючы развіццё ідэй прававога грамадства і дзяржа- вы ў Беларусі ў эпоху Адраджэння, нельга абысці погляды Льва Сапегі, знакамітага беларускага дзяржаўнага дзеяча і мысліцеля. У прысвячэнні да Статута Вялікага княства Літоў- скага 1588 r., атаксамаўзмешчанайдаяго прадмовеЛ.

Сапега выклаў свае палітычныя погляды і сацыяльныя ідэі, якія пе- раклікаюцца з пазнейшымі думкамі і ідэямі французскіх ac- ветнікаў XVIII ст. Следам за Арыстоцелем і Цыцэронам ён сцвярджаў, што ўсякае цывілізаванае жыццё павінна будавацца згодна з законам. Сапега часта паўтараў выказванне Цыцэро- на: "Каб быць вольнымі, мы павінны з'яўляццарабамі законаў".

Краевугольным каменем сацыяльна-палітычных поглядаў мысліцеля выступае паняцце свабоды. Яе сутнасць ён бачыць у такіх неадчужальных правах чалавека, як уласнасць, асабістая бяспека, свабода палітычнага і рэлігійнага выбару і іншых каштоўнасцях. Вядома ж, ён падкрэсліваў, што гэтыя правы павінны быць замацаваны ў законах і падтрымлівацца дзяржаўнай уладай. Адзначым, што Л. Сапега абараняў ідэю прававой роўнасці ўсіх саслоўяў беларуска-літоўскага грамадства, жыццё ў адпаведнасці з законам лічыў абавязковай умовай грамадскай згоды, падтрымліваў і іншыя вядомыя ў той час элементы канцэпцыі прававойдзяржавы.

Можна згадзіцца з правазнаўцам А. Цікавенка, які гаво- рыць, што ў працах беларускіх мысліцеляў-гуманістаў пра- сочваюцца ідэі, якія прама ці ўскосна абгрунтоўваюць неаб- ходнасць кансэнсусу, грамадскай згоды, міру, гармоніі, кам- прамісу ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва .

I гэта невыпадкова. Калі цэнтралізаваная Маскоўская дзяр- жава ўжо ў XV ст. мела ўсе асноўныя рысы ўсходняй дэспатыі, то зусім інакш склаліся гістарычныя лёсы Беларусі. Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ў XIII - XIV стст. увайшла

Гл.: Тйкоеенко A.T. Теоретические проблемы авторитета государственной власти: Дис. ... д-ра юрид наук. Мн., 1993. С. 131.

ўся яе тэрыторыя, хаця і бьшо манархіяй, але не такой, як Маскоўская дзяржава. Ужо з XIV ст. вялікі князь звязваў сябе рознымі прывілеямі, раздаваў іх як усёй краіне, так і асобным абласцям і землям. Вышэйшаму саслоўю ён даваў гарантыі асабовых і маёмасных правоў, дараваў многа прывілеяў, палітычныя свабоды. 3 канца XV ст. вялікі князь наогул не з'яўляўся самадзяржаўным манархам: яго ўладу абмяжоўвала панская Рада, а праз некаторы час і шляхецкі сойм.

3 гэтага часу рашэнні вялікага князя маглі мець сілу толькі пасля згоды "ўсіх станаў", гэта значыць усіх катэгорый насельніцтва, якія валодалі палітычнымі правамі. У XVI ст. галава дзяржавы пры каранаванні павінен быў прыносіць прысягу свайму народу, абяцаючы ні ў чым не парушаць яго канстытуцыйных правоў. Трэба пагадзіцца з вядомым спецыялістам па гісторыі дзяржавы і права Беларусі Я. Юхо, які сцвярджае: "Зыходным мо- мантам у развіцці канстытуцыйнага права ў нашай дзяржаве паслужыў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 года. Ha- ступным этапным дакументам быў прывілей вялікага князя Аляксандра 1492 года. Але найбольш поўна канстытуцыйныя нормы былі выкладзены ў статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і асабліва 1588 года" .

Калі Маскоўская дзяржава развівалася па лініі цэн- тралізацыі і ўзмацнення неабмежаванай манархіі, то га- лоўным напрамкам развіцця Вялікага княства Літоўскага было ўзмацненне канстытуцыяналізму, федэралізму, дэцэн- тралізацыі. Гасудар пакідаў сабе толькі самыя важныя дзяр- жаўныя справы, а ўсе астатнія знаходзіліся ў руках мясцовых органаў улады.

Такім чынам, на Беларусі, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, дзяржаўнае падданства мела пад сабой сістпэму васалітэтпных праў і прывілеяў, а васалітэт, як вядома, ёсць адносіны бакоў, якія паміж сабой дамаўляюцца. Тэта значыць, што сеньёр і васал звязваюць сябе пэўнымі абавязацельствамі адзін перад другім. У Маскоўскай дзяржаве сістэма васалітэту практычна адсутнічала. Тут замацавалася міністэрыяльная форма адносін,

^ Юхо Я. Калі была створена першая беларуская канстытуцыя? Сто пы- танняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Мн., 1993. С. 25.

пры якой не існавала дагаворнай асновы. Залежнасць была прамой, безумоўнай і поўнай, такой, у якой знаходзіцца прыс- луга ад свайго гаспадара.

Аднак гэта не азначае, што ў Pacii ідэі верхавенства закона, прававой дзяржавы не знаходзілі адлюстравання ў працах перадавых мысліцеляў. Асабліва рашуча адстойвалі прынцы- пы прававой дзяржавы рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты A.M.

Радзішчаў, A.I. Герцэн, М.Г. Чарнышэўскі, а таксама вучоныя-юрыстыА.Ф. Кісцякоўскі, H.M. Каркуноў, CA. Катля- рэўскі, П.І. Наўгародцаў, Т.Ф. Шэршэневіч і інш.

Разам з тым нельга не згадзіцца з расійскім правазнаўцам У.П. Яршовым, які адзначае, што "жорсткія рамкі абсалют- най манархіі не садзейнічалі тэарэтычнаму ўспрыманню і практычнаму ажыццяўленню рускімі навукоўцамі ідэі раз- межавання ўлад (перш за ўсё найбольш радыкальных яе па- лажэнняў аб раўнаважнасці і стрыманні), вымушалі даслед- чыкаў займаць кампрамісную пазіцыю, якая выражалася ў адмаўленні магчымасці "падзелу" дзяржаўнай улады" .

Такім чынам, вучэнне аб прававой дзяржаве зарадзілася значна раней, чым марксісцкае вучэнне аб палітычнай дзяржаве. Яно з'яўляецца самым значным дасягненнем сучаснай юрыдычнай навукі, а прававая дзяржава, якая ствараецца на яго аснове, прадстаўляе сабой адну з вялікіх сацыяльньгх каштоўнасцей.

Стварэнне прававой дзяржавы патрабуе:

1) ператварэння дзяржавы ў выразніка і абаронцу інта- рэсаў цывільнага грамадства. У гэтым плане рашаючае зна- чэнне набывае развіццё самакіравальных пачаткаў у палітыч- ным і эканамічным жыцці, забеспячэнне гаспадарчай самастой- насці непасрэдных вытворцаў, праў працоўных калектываў;

2) забеспячэння сапраўднага дэмакратызму заканатвор- часці, якая ажыццяўляецца як прадстаўнічымі органамі народа, так і ім самім. У прававой дзяржаве не павінна і не можа быць законаў, якія не адпавядаюць волі народа, а тым больш такіх, якія ей пярэчаць;

^ Ершое В.П. Суд в системе органов государственной власти // Гос-во и право. 1992. № 8. С. 32.

3) панавання закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Поўная адмова ад прымату дзяржавы над правам, ніякія пад- законныя (прэзідэнцкія, урадавыя, ведамасныя) акты не мо- гуць пярэчыць закону, які валодае вышэйшай юрьщычнай сілай, адмяняць ці змяняць яго;

4) непахіснасці свабоды асобы, яе правоў, годнасці і гона- py, іх усебаковая гарантыя і ахова. Пры гэтым правы і свабоды асобы разглядаюцца не як падарунак дзяржавы, а як яе натуральнае становішча і вынік сацыяльнага прагрэсу;

5) дакладнага размежавання кампетэнцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад пры ўмове, што яны ўраўна- важваюць і стрымліваюць адна адну ў рамках закона. Асаб- лівая увага надаецца незалежнасці судовай улады, яе падпа- радкаванню толькі закону;

6) наяўнасці эфектыўных формаў дзяржаўнага кантролю і нагляду за адпаведнасцю закону ўсіх іншых нарматыўных актаў, рэалізацыяй дзеючага заканадаўства, захаваннем пра- воў і свабод асобы;

7) усталявання ў праве і паслядоўнага забеспячэння дзяр- жавай юрыдычнай адказнасці за правапарушэнне. Пакаранне за супрацьпраўнае дзеянне павінна быць абавязковым пры захаванні прынцыпу ўзаемнай адказнасці дзяржавы і асобы.

Ha жаль, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тэорыя права- вой дзяржавы ў нашай краіне не атрымала практычнага пры- мянення. Ha ўзбраенне было узята марксісцкае вучэнне аб палітычнай дзяржаве, аб дзяржаве дыктатуры пралетарыяту. I, як вы ні к, створаная дзяржава з'яўлялася перш за ўсё зброяй падаўлення палітычных ворагаў - людзей іншага складу жыцця, мыслення. Разам з абмежаваннем правоў часткі на- сельніцтва краіны, якая жыла, думала інакш, чым бальшавікі, свабоды пазбавіўся і ўвесь народ. Кіраўнікі палітычнай дзяржавы аб'ядналі ў руках партыі рычагі ўсіх улад, ажыццяўлялі над народам жахлівыя неправавыя эксперыменты - ад насільніцкай калектывізацыі і перасялення народаў да маса- вага вынішчэння непажаданых рэжыму асоб. Палітыка жор- сткага падаўлення асобы, мноства неабгрунтаваных забарон ідэалагічнага характару, жорсткія палітычныя рэпрэсіі падар-

валі ў людзей давер да самой дзяржаўнай улады, да закона, парадзілі ўсеагульны прававы нігілізм.

Ba умовах диктатуры пралетарыяту тэорыя прававой дзяржавы была абвешчана буржуазнай лжэнавукай, якую нібыта выкарыстоўвалі ідэйныя ворагі камунізму ў прапаган- дысцкіх мэтах. Асноўныя палажэнні тэорыі прававой дзяржавы ці катэгарычна адмаўляліся (прынцыпы цывільнага грамадства, размежавання ўлад, непахіснасць свабоды aco- бы), ці скажаліся з мэтай дагадзіць палітычнаму самавольст- ву (дэмакратызм заканатворчасці, верхавенства закона, ад- казнасць за правапарушэнне і інш.). У выніку куль- тывіруемага прававога нігілізму грамадства рухалася да свай- го развалу. Вялікая дзяржава распалася, а народ апынуўся ў гаротным стане. Запозненыя спробы КПСС абвясціць права- вую дзяржаву ў CCCP і папярэдзіць яго распад не змаглі змяніць становішча. Народам дзяржавы, якая распалася, трэ- ба будаваць новае цывілізаванае грамадства, выкары- стоўваючы і тыя агульначалавечыя каштоўнасці, якія ахогшіваюцца паняццем "прававая дзяржава".

Адмоўную ролю ў станаўленні прававой дзяржавы адыг- рывалі і тыя абставіны, што савецкая юрыдычная навука доўгі час лічьша непрымальнай саму ідэю такой дзяржавы, таму што яна была абвешчана яшчэ ў перыяд еўрапейскіх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый. Такі падыход адлю- строўваў негатыўныя адносіны да тых агульначалавечых каштоўнасцей, якія складаліся на працягу тысячагоддзяў у сферы дзяржаўных, прававых адносін.

15.2.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме 15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве:

  1. Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы у Рэспубліцы Беларусь
  2. Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё
  3. § 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава- паншчыннам гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
  4. § 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
  5. Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны
  6. Прадмет і заданы гісторыі дзяржавы і права
  7. Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г.
  8. Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя
  9. Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
  10. Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР
  11. НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -