Прадмет і заданы гісторыі дзяржавы і права
Псторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае працэсы ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі нашай Радзімы ў іх цеснай узаемасувязі на розных этапах жыццяд- зейнасці нашага народа.
Разам з тым яны ўзаемазвязаны не толькі паміж сабой, але і з умовамі матэрыяльнага жыцця грамадства. Гэта значыць, што прадметам гісторыка- прававой навукі з'яўляецца вывучэнне вядучай ролі экана- мічных адносін ва ўзнікненні і развіцці дзяржавы і права, а таксама ў вызначэнні службовай ролі дзяржавы і права ў axo- ве і абароне існуючага спосабу вытворчасці ў розных грамад- ска-эканамічных фармацыях.Згаджаючыся з думкай многіх вучоных аб значным уплы- ве эканомікі, спосабу вытворчасці на развіццё дзяржавы і права і прызнаючы гэтыя фактары вядучымі, мы ўсё ж не лічым, што яны адзіныя. Нельма пакінуць па-за ўвагай і ролю асобы ў гісторыі, яе ўплыў на ход гістарычных падзей. Наўрад ці можна адмаўляць значэнне для развіцця гісторыі дзяржавы і права войнаў і рэвалюцый, нацыянальных пачуц- цяў, якія не абапіраліся непасрэдна на матэрыяльны фактар.
Паколькі развіццё дзяржавы і права залежыць у першую чаргу ад эканамічнага базісу, перыядызацыя гісторыі дзяржавы і права грунтуецца на перыядах развіцця вытворчых адносін. Асноўным грамадска-эканамічным фармацыям адпа- вядаюць і пэўныя тыпы дзяржавы і права.
Праўда, асобнымі навукоўцамі выказваюцца крытычныя думкі аб такім падыходзе да вывучэння гісторыі чалавецтва, а значыць і да тыпалогіі дзяржаў. Яны ўзялі на ўзбраенне цы- вілізацыйны падыход да асвятлення названай праблемы. Тэты пункт гледжання заслугоўвае ўвагі, але, на нашу думку,
вучоныя постсацыялістычнага грамадства павінны яшчэ асэнсаваць яго. Мяркуем, што глыбокае пранікненне ў сут- насць Дзяржавы, правільнае разумение яе суадносін з сацы- яльна-эканамічным ладам прадугледжвае выкарыстанне абодвух падыходаў: фармацыйнага і цывілізацыйнага.
Зразумела, што ў чыстым выглядзе нельга выдзеліць ні рабаўладапьніцкі, ні феадальны, ні буржуазны лад. Экано- міка любога грамадства шматукладная. Аднак можна выдзеліць нейкую пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца вядучай, галоўнай. Яна і кладзецца ў аснову таго ці іншага грамадскага ладу. Toe ж можна сказаць і аб дзяржа- ве і праве, якія часта спалучаюць у сабе рысы розных тыпаў, але пераважаюць звичайна рысы якога-небудзь аднаго, вы- ключаючы, зразумела, пераходныя эпохі.
Як гістарычная навука гісторыя дзяржавы і права - частка гісторыі чалавецтва, але разам з тым яна з'яўляецца і юры- дычнай навукай - адной з фундаментальных прававых дыс- цыплін. Толькі гісторыя дзяржавы і права вывучае па- літычныя і прававыя інстытуты з моманту іх з'яўлення і да цяперашняга часу. Такім чынам, яна займаецца вывучэннем права, якое дзейнічала ў мінулым і дзейнічае зараз, прававых галін і інстытутаў, якія пастаянна развіваюцца.
Калі тэорыя дзяржавы і права вывучае галоўным чынам агульныя заканамернасці развіцця дзяржавы і права розных народаў, то гісторыя дзяржавы і права займаецца канкрэт- нвімі дзяржаўнымі I прававымі сістэмамі, у прыватнасці тьщі, што існавалі і існуюць на тэрыторыі нашай краіны, раз- глядае іх асаблівасці і характэрныя рысы. Гісторыя дзяржавы і права выкарыстоўвае абагульненні, якія робіць тэорыя, і ў той жа час даследуе, а значыць, дае канкрэтны матэрыял для такіх абагульненняў.
Гісторыка-прававая навука павінна несці чытачу праўдзівыя звесткі. Праўдзівасць гісторыка-прававога матэ- рыялу - неабходная умова для яго практычнага выкарыстан- ня. Так, напрыклад, гістарычны аналіз заканадаўства неаб- ходны і для правільнага разумения дзеючых нормаў права (гістарычнае тлумачэнне закона), і для крытычнай ацэнкі cac- тарэлых. Калі ж мы будзем карыстацца скажонымі звесткамі аб мінулым, то не здолеем даць правільную ацэнку сённяш-
няга і зрабіць дакладньг прагноз на будучае. У савецкай гістарыяграфіі доўгі час існавала тэндэнцыя да ухвалення адных гістарычных падзей і ачарнення другіх.
У наш час гісторыка-прававая навука вызваляецца ад гэтай 'спадчыны, яна імкнецца выявіць сапраўдныя факты, паказаць сутнасць з'явы і зрабіць аб'ектыўныя вывады аб мікулым. У Беларусі, як, між іншым, і ў іншых рэспубліках былога Савецкага Саю- за, гісторыка-прававая навука развіваёцца даволі супярэчліва. 3 аднаго боку, устанаўліваецца ісціна, з другога - пад выгля- дам захавання гістарычнай праўды дапускаюцца факты фаль- сіфікацыі гісторыі. Асабліва гэта тычыцца асвятлення пы- танняў фарміравання беларускай дзяржаўнасці, нацыянальна- вызваленчага pyxy, стану прававой культуры ў грамадстве, парушэння законнасці і г.д.Безумоўна, галоўныя задачы гісторыі дзяржавы і права - вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх храналагічнай пас- лядоўнасці, выяўленне асноўных заканамернасцей развіцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваад- носін грамадзян, вызначэнне прававога становішча класаў, саслоўяў, выяўленне і вывучэнне крыніц права, даследаванне развіцця асноўных галін права (дзяржаўнага, цывільнага, крымінальнага, працэсуальнага і т.д.).
Вывучэнне гісторыі|дзяржавы і права сваей краіны неаб- ходна беларускаму народу і для таго, каб умацаваць уласную нацыянальную годнасць, вызначыць свае месца сярод наро- даў свету.
Усе славянскія народы маюць распрацаваную гісторыю сваіх дзяржаў. Ніхто з даследчыкаў не аспрэчвае неабход- насці вывучэння гісторыі дзяржавы і права кожнага народа паасобку. Тым не менш беларусы сталі своеасаблівым вы- ключэннем з гэтага правіла. Афіцыйнай навукай сцвярджала- ся, што наш народда 1919 г. не меў сваіхдзяржаўнасці і прававой сістэмы, заўсёды жыў пад прытнётам суседзяў. Гэта фальсіфікацыя нашай тісторыі нават была ўзведзена ў рант закона і замацавана ў Канстытуцыі Беларускай CCP 1978 r., што рабіла немагчымым правядзенне навуковых даследаван- няў тісторыі дзяржаўнасці беларуската народа. Як вынік, прыніжалася яю роля ў развіцці сусветнай тісторыі ў цэлым і прававой думкі ў прыватнасці.
1.2.
Еще по теме Прадмет і заданы гісторыі дзяржавы і права:
- Прадмет гісторыі Беларусі
- § 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны
- МЕСЦА КУРСА ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў СІСТЭМЕ ЮРЫДЫЧНЫХ НАВУК. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ
- 3. Пусть заданы X,Y R.
- Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319., 2003
- Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”
- Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы у Рэспубліцы Беларусь
- Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
- Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- Крыніцы па гісторыі Беларусі.
- Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- 15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве
- Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
- Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- § 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”