Гістарыяграфія гісторыі Беларусі.
Гістарыяграфія (ад слоў “гісторыя ” і грэч “дгарко” - пішу) - літаральна апісанне гісторыі, адсюль гістарыёграф (тое ж, што і гісторык). Сэнс гэтага паняцця зводзіцца да наступнага: 1) Гісторыя гістарычнай навукі (накапленне гістарычных ведаў, рознае тлумачэнне гістарычных з’яў, змена метадалагічных накірункаў у гістарычнай навуцы і інш.).
2) Сукупнасць гістарычных даследаванняў, прысвечаных пэўнай эпосе (гістарыяграфія эпохі феадалізму (капіталізму), тэме ці перыяду (гістарыяграфія гісторыі рабочага класа Беларусі XIX - XX стст.), ці сукупнасць гістарычных работ, аб’яднаных агульнымі рысамі: тэарэтычнымі (ліберальна-буржуазная, дэмакратычная, марксісцкая гістарыяграфія і інш.), нацыянальнымі (беларуская, расійская, украінская, польская гістарыяграфія).Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта I. Анацэвіч, М. Баброўскі, I. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. I. Даніловіч упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска- літоўскі летапіс 1446 г. і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Ю. Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне “Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII ст. (Вільня, 1844 - 1845. Т. 1 - 3). Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для “Актов Западной Росснн” (СПб., 1846 - 1853. Т. 1 - 5) займаўся І. Анацэвіч.
Браты Я. І К. Тышкевічы з’яўляюцца пачынальнікамі беларускай археалогіі, З. Даленга-Хадакоўскі - заснавальнікам беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Т. Нарбут - аўтарам 9-томнай “Гісторыі літоўскага народа” (Вільня, 1835 - 1841), А. Кіркор - вучоным і грамадскім дзеячам, Я. Чачот - збіральнікам і выдаўцам (на польскай мове) народных песень.
Вывучэнне айчыннай гісторыі звязана з імем беларускага археографа І.
Грыгаровіча. Ён сабраў і на сродкі графа М.П. Румянцава выдаў “Белорусскнй архнв древннх грамот”, быў аўтарам гістарычнага даследавання “Беларуская іерархія” (напісана ў 1824 г., выдадзена ў 1992 г. у Мінску), прымаў удзел у выданні “Актов Западной Росснн” Аўтарам навуковых твораў “Путешествне по Полесью н Белорусскому краю” (СПб., 1853, 1856) быў пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі. У 1855 г. у Санкт-Пецярбургу М.В. Без-Карніловічам былі выдадзены “Нсторнческне сведення “о прнмечательных местах Белорусс^^...”, тэрыторыю якой ён абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія беларускія землі называў Літвой.Важнай вехай у станаўленні і развіцці нацыянальнай гістарыяграфіі з’явілася кніга В. Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”, выдадзеная ў Вільні ў 1910 г. Беларускі гісторык і этнограф М. Доўнар-Запольскі ў 1926 г. падрыхтаваў фундаментальную працу “Гісторыя Беларусі” (выдадзена ў 1994 г. у Мінску). Даследчык і гісторык беларускай мовы, акадэмік Я. Карскі ў 1903 - 1922 гг. выдаў трохтомную працу “Беларусы”, якую называюць
энцыклапедыяй беларусазнаўства. Значны ўклад у беларускую гістарыяграфію ўнеслі грунтоўныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў М. Янчука, А. Слупскага, І. Насовіча, М. Дзмітрыева, М. Федароўскага, Е. Раманава і інш., выдадзеныя ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вучоны-гісторык і дзяржаўны дзеяч Савецкай Беларусі У. Ігнатоўскі выдаў працы па айчыннай гісторыі і манаграфію пра паўстанне 1863 - 1864 гг. Яго “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” ў 1920-я гады з’яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ, а “Гісторыя Беларусі ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя” вывучалася ў вышэйшых навучальных установах. У 1920-я гады публікаваліся таксама навуковыя працы Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, М. Гарэцкага, З. Жылуновіча і інш. У пачатку 1930-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў “спецсховішчы”
Дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 1950-х гадоў, садзейнічала далейшаму развіццю беларускай гістарычнай навукі.
У 1960 - 1980-я гады выйшлі ў свет манаграфіі, прысвечаныя актуальным праблемам айчыннай гісторыі, а таксама калектыўныя працы - двухтомная “Нсторня Белорусской ССР” (1961 г.), пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972 - 1975 гг.), аднатомная ‘“йстор^я Белорусской ССР” (1977 г.).У 1994 - 1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў (у дзвюх частках) “Нарысы гісторыі Беларусі”, многія раздзелы якіх напісаны тэндэнцыйна і празмерна палітызаваныя.
У 2006 г. выйшла ў свет чацвёртае выданне “Гісторыі Беларусі” (у дзвюх частках), падрыхтаванай гісторыкамі кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пры ўдзеле гісторыкаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. На сённяшні дзень гэта адзіная ў рэспубліцы вучэбная кніга, якая мае грыф падручніка для студэнтаў устаноў, забяспечваючых атрыманне вышэйшай адукацыі.
У якасці вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў устаноў, забяспечваючых атрыманне вышэйшай адукацыі, выдадзены “Гісторыя Беларусі з 1795 да вясны 1917 г.” (падрыхтавана калектывам гродзенскіх гісторыкаў) (2001 г.), “Гісторыя Беларусі. ХІХ - ХХ стагоддзі” (падрыхтавана гісторыкамі Беларускага
дзяржаўнага універсітэта) (2002 г.), ‘“йстор^я Беларусн. С древноста до на.шнх дней” П.Г. Чыгрынава (2004 г.) і інттт.