<<
>>

Крыніцы па гісторыі Беларусі.

Гісторыя Беларусі вывучаецца на падставе даных разнастайных гістарычных крыніц. Гістарычныя крыніцы - пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства.

Гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц (у асноўным пісьмовых), называецца крыніцазнаўствам.

Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота-фона. Асабліва важнае значэнне маюць пісьмовыя крыніцы. Сярод іх - заканадаўчыя акты (“Русская Правда” XI ст.; дагаворы Русі з грэкамі 907, 911 і 914 гг.; прывілеі, якія выдаваліся вялікімі князямі літоўскімі і каралямі Рэчы Паспалітай, а таксама агульназемскія і абласныя прывілеі; Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.; уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі; акты заканадаўчых і выканаўчых органаў БССР і СССР, Рэспублікі Беларусь і г. д.

Да пісьмовых крыніц адносяцца матэрыялы справаводства. Гэта - “Лнтовская метрнка” - дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага; сеймавыя матэрыялы XVI - XVIII стст. (напрыклад, “Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.”); матэрыялы судовых устаноў Вялікага княства Літоўскага (актавыя кнігі); дакументацыя дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, банкаў, а таксама палітычных партый і грамадска-палітычных арганізацый мінулага і сучаснага.

Спецыфічны тып дакументаў прадстаўляе комплекс эканоміка- геаграфічных, гаспадарчых і статыстычных апісанняў XVI - ХХ стст. Сярод іх гаспадарчыя апісанні XVI - XIX стст. (пісцовыя кнігі, інвентары); эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні канца XVIII - XIX ст. (матэрыялы генеральнага межавання канца XVIII ст., інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы XIX ст., ваенна-тапаграфічныя апісанні); пазямельныя даследаванні, ваенна-конскія перапісы, спісы фабрык і заводаў, перапісы насельніцтва (напрыклад, “Первая всеобш,ая перепнсь населення Росснйской нмпернн 1897 года”, усесаюзныя перапісы насельніцтва 1923, 1926, 1937, 1939 гг.

і інш.).

Адной з важнейшых гістарычных крыніц з’яўляюцца летапісы. Сярод іх “Аповесць мінулых гадоў” (ХІІ ст.), Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі (Кёнігсбергскі) летапісы, “Летопдоец велжж князей лнтовскнх”, “Хрон^ка Велжого княжества Лш'овского н Жомойтского”, “Хрон^ка Быховца” (XV - XVI стст.), Баркулабаўскі летапіс канца XVI - пачатку XVII ст.

Да гістарычных крыніц адносяцца мемуары і дзённікі. Часта яны з’яўляюцца адзіным сведчаннем, якое дае ўяўленне аб той ці іншай падзеі або факце.

У якасці гістарычных крыніц могуць выкарыстоўвацца і літаратурныя творы. Гераічная, часам трагічная гісторыя беларускага народа яскрава адлюстроўваецца ў творах В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, П. Броўкі, I. Мележа, I. Шамякіна і іншых выдатных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк. Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджаннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі.

Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы - прадметы вытворчай гаспадаркі (прадметы і сродкі працы, прадукты вытворчасці) і творы мастацтва (пабудовы, скульптуры, карціны і г. д.). Створаныя людзьмі, яны сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме Крыніцы па гісторыі Беларусі.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -