>>

ПРАДМОВА

Гісторыя беларускага народа надзвычай насычана як ге- раічнымі, так і драматычнымі падзеямі. Знаходзячыся ў цэн- тры Еўропы, Беларусь не толькі зведала дабратворны ўплыў суседніх народаў, але і шматразова з'яўлялася арэнай крыва- вых канфліктаў, жорсткага супрацьстаяння розныхдзяржаў.

I ўсё ж, нягледзячы ні на што, працавіты беларускі народ, ак- тыўны стваральнік шматлікіх матэрыяльных і духоўных каш- тоўнасцей, унёс свой адметны уклад у развіццё еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі.

Асабліва важкі уклад нашых суайчыннікаў у развіццё прававой культуры і юрыдычнай думкі феадальнага грамад- ства. Сярод такіх сусветна вядомых помнікаў права, як Законы Хамурапі, Законы Ману, Законы дванаццаці табліц, Кодэкс Юсцініяна, Руская Праўда і інш., ганаровае месца належыць Статуту Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Ha працягу 250 гадоў ён быў дзеючым законам на тэрыторыі Беларусі і з'яўляўся асновай усёй прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Статут аказаў адметны ўплыў на развіццё права Pacii, Полынчы, Латвіі, Эстоніі і іншых блізкіх і далёкіх краін. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі не толькі дапамагае асэнсаваць пэўныя аспекты жыц- цядзейнасці людзей, але і ўсвядоміць уплыў некаторых гістарычных акалічнасцей на лёс цэлых народаў.

Прадметам вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі з'яўляюцца асноўныя гістарычныя заканамернасці ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, палітычнай і прававой культуры, тыпаў і формаў дзяржаўнасці і г.д. Таму відавочна, што ў курсе гісторыі дзяржавы і права галоўнымі аб'ектамі даследавання з'яўляюцца нарматыўна-прававыя акты, увогуле заканадаўства, яго гістарычнае развіццё. Зра- зумела, што крыніцы права (граматы, судзебнікі, статуты, канстытуцыі, крымінальныя, цывільныя, працэсуальныя законы) з'яўляюцца лепшым матэрыялам для вывучэння гра- мадскага ладу, дзяржаўнага механізму, розных галін права. Зыходзячы з гэтага, аўтар палічыў мэтазгодным падкрэсліць

думку аб тым, што найбольщ значныя дакументы студэнты змогуць знайсці ў хрэстаматыі па гісторыі дзяржавы і права Беларусі'.

Гэта неабходна таму, што вывучэнне нарматыўна- прававых, а таксама правапрымяняльных актаў дае магчы- масць будучым правазнаўцам пазнаёміцца з вялікай колькас- цю юрыдычных тэрмінаў, як устарэлых, так і тых, якія не згу- білі свайго значэння і ў наш час. їх засваенне будзе садзей- нічаць болыы плённаму вывучэнню юрыдычных дысцыплін - грамадзянскага, дзяржаўнага, міжнароднага права і г.д. Вось чаму гісторыя дзяржавы і права Беларусі, якая выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах краіны, з'яўляецца адной з фундаментальных юрыдычныхдысцыплін.

Дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што некаторыя праблемы яшчэ за- стаюцца недаследаванымі, многія разглядаюцца з некалькіх, часам супярэчлівых, пунктаў гледжання. У сувязі з гэтым у дапаможніку аўтар дае сваё бачанне праблемы, аналізує погляди тых ці іншых навуковых школ, асобных вучоных. Гісторыка-прававы матэрыял у дапаможніку падаецца аднос- на гістарычнай прасторы Беларусі. Зразумела, што ў навуцы непазбежныя навуковыя спрэчкі, наяўнасць розных поглядаў на тую ці іншую праблему. Без гзтага навука не можа раз- вівацца. Таму ў вучэбным дапаможніку будуць адлюстрава- ны не толькі погляды аўтара на тыя ці іншыя гістарычныя падзеі, але і пункты гледжання іншых вучоных.

Гл.: ВішнеўскіА.Ф., ЮхоЯ.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах (Ca старажытных часоў да нашах дзён). Мн.: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003.

| >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме ПРАДМОВА:

  1. Пытанні гісторыідзяржавы і права ў пісьмовых крыніцах і працах вучоных
  2. Педагогіка. Інтегрований курс теорії та історії: Навчально- методичний посібник: У 2 ч. / За ред. А.М. Бойко. — Ч. 2. — К.: ВІПОЛ; Полтава: АСМІ,2004. — 504 с., 2004
  3. Кармазин Ю.А., Стрельцов Е.Л. и др.. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС УКРАИНЫ. КОММЕНТАРИЙ. Харьков-Одиссей, 2001
  4. ПРЕДИСЛОВИЕ
  5. РЕДАКТОРСКАЯ СТАТЬЯ
  6. ОБЩАЯ ЧАСТЬ
  7. Раздел I
  8. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ
  9. Статья 1. Задачи Уголовного кодекса Украины
  10. Статья 2. Основание уголовной ответственности
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -