<<
>>

Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы у Рэспубліцы Беларусь

Кароткі экскурс у гісторыю зараджэння і развіцця сусвет- най думкі аб прававой дзяржаве дазваляе сцвярджаць, што галоўны сэнс ідэі прававой дзяржавы заключаецца ў ства- рэнні ўмоў, якія б далі магчымасць асобе раскрыць свой творчы патэнцыял, зацвердзіць суверэннасць народа як крыніцы ўлады, гарантаваць яго свабоды, падпарадкаваць дзяржаву грамадству, бо карэннае пытанне дэмакратыі - гэта адносіны асобы і ўлады, грамадзяніна і дзяржавы.

"Дэмакратыя, - гаварыў М. Бярдзяеў, - гэта ўлада аргані- заванага народа ў прававой дзяржаве, дзе пануе закон, перад

^ Абрамович A.M. Актуальные проблемы нормотворчества в Республике Беларусь / Актуальные вопросы нормотворчества в Республике Беларусь: Матер, научн.-практ.конф. 21 декабря 2000 г. Мн.,-НЦЗД. 2001. С. 3-15.

якім усе роўныя. Нельга блытаць дэмакратыю з уладай на- тоўпу, анархіяй і беззаконнасцю" . Інакш кажучы, дэмакра- тыя - гэта свобода, упарадкаваная рамкамі законнасці і дысцыпліны. Яна павінна забяспечыць абарону грамадзяніна ад свавольства ўрадавай, адміністрацыйнай, рэпрэсіўнай і ўсіх іншых улад, адмяніць законы, якія парушаюць правы людзей. Больш таго, неабходна стварыць новыя, пастаянна дзеючыя прававыя і палітычныя механізмы, якія выключылі б у будучым саму магчымасць дэфармацыі гуманных, дэма- кратычных прынцыпаў развіцця грамадства. У сувязі з гэтым дэмакратычная прававая дзяржава немагчыма без мер юры- дычнай адказнасці чыноўнікаў усіх эшалонаў дзяржаўнага кіраўніцтва за парушэнне сваіх абавязкаў перад законам. Унутраная, змястоўная ўласцівасць прававой дзяржавы ёсць якасць, сутнасць самога закона. Недасканаласць законаў ускладняє правапрымяняльную практыку, уносіць у яе неразбя- рыху і суб'ектывізм, адмоўна дзейнічае на выканаўцаў і не садзейнічае павышэнню аўтарытэту ўлады. Няякасныя законы стварылі глебу для фармалізму, крывадушнасці, прыста- савальніцтва, карупцыі, што дыскрэдытуе саму ідэю законнасці.

Як справядліва адзначае вядомы юрыст У. Якаўлеў, "нам патрэбны не толькі законы, не толькі ўлада, якая б пад- парадкоўвалася законам, не толькі правы грамадзян і свабо- ды, абвешчаныя ў законах, - нам патрэбен такі рэжым гра- мадскага жыцця, пры якім захаванне закона было б абавязко- вым, неабходным як для радавога грамадзяніна, так і для вышэйшай урадавай асобы нашай дзяржавы, любога органа

ўлады, кіравання і г.д. Важна, каб існаваў механізм, які б за-

2

бяспечваў выкананне закона любым і кожным" . Панаванне закона неабходна зрабіць рэальным знізу даверху, а ўсе прававыя інстытуты павінны абараняць правы чалавека, каб зба- лансаваць несправядлівы перакос у сістэме адносін "дзяржава - чалавек", які заўсёды быў на карысць першай.

^БердяевН. СудьбаРоссии //Родина. 1989. № 2. С. 65.

2

Яковлев В.Ф. Правовая реформа: тенденции и перспективы // Сов. гос-во и право. 1990. № 4 . С. 25.

Важнай умовай стварэння такога палажэння з'яўляецца размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад, якое нярэдка тлумачыцца як іх поўная роўнасць і незалежнасць. 3 такім сцвярджэннем нельга пагадзіцца, бо ўлады не могуць быць роўныя ў сваіх правах і незалежныя адна ад другой, інакш не будзе іх функцыянальнай самастойнасці, а дзяржава перастане быць адзіным механізмам. Таму патрэбна даклад- нае размежаванне функцый, правоў, абавязкаў, адказнасці, якое не толькі не павінна выключаць узаемадзеянне ўлад, але і прызвана забяспечыць іх раўнавагу ў выкананні дзяр- жаўных функцый, узаемнае ўздзейнічанне ў мэтах дасягнен- ня збалансаванасці ў вырашэнні складаных палітычных праблем. Іншы падыход можа выклікаць сур'ёзныя канфліктныя сітуацыі.

Перш чым разглядаць сістэму арганізацыі ўлады ў адпа- веднасці з новай Канстытуцыяй, коратка вызначым прызна- чэнне кожнай з галін улады, якія прызваны стрымліваць і ўраўнаважваць адна адну ў кіраванні дзяржавай, забяспеч- ваць устойлівасць улады ў цэлым. Пэўныя змяненні і да- паўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г.

был і унесены на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. Таму мы будзем аналізаваць тэкст новай рэдакцыі Канстытуцыі.

Заканадаўчая ўлада - гэта вышэйшы орган дзяржавы (парламент), які выбіраецца ўсім насельніцтвам краіны. Парламент вырашае найважнейшыя пытанні ўнутранай і знеш- няй палітыкі, прымае законы, выбірае вышэйшых службовых асоб дзяржавы і да т.п. Вяршэнства заканадаўчай улады не азначае яе абсалютнага характару, паколькі вышэйшы прад- стаўнічы орган, як і іншыя органы ўлады, кіруецца Канстытуцыяй, законамі і агульнапрызнанымі міжнародна-пра- вавымі актамі.

Выканаўчая ўлада прызвана рэалізоўваць законы і іншыя рашэнні парламента і ажыццяўляць паўсядзённае кіраўніцтва жыццём грамадства і дзяржавы. Яна падзяляецца на центральную і мясцовую. Функцыі цэнтральнай выканаўчай улады выконвае ўрад, а ў краінах з прэзідэнцкай формай

кіравання - і Прэзідэнт. Ha месцах выканаўчую ўладу ажыц- цяўляюць мясцовыя органы ўлады, падкантрольныя вышэй- стаячым органам і насельніцтву адміністрацыйна-тэрыта- рыяльных адзінак.

У прававой дзяржаве важнае месца ў сістэме ўлады ад- водзіцца судам. Яны выступаюць у якасці гаранта захавання правоў і свабод грамадзян і могуць адмяняць рашэнні любых дзяржаўных органаў і службовых асоб у выпадках, калі яны супярэчаць Канстытуцыі і законам.

Згодна з Асноўным Законам (арт. 79) кіраўніком дзяржа- вы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна з'яўляецца Прэзідэнт. Ён увасаб- ляе адзінства народа, гарантує рэалізацыю асноўных напрам- каў унутранай і знешняй палітыкі, прадстаўляе Беларусь у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнародньші арга- нізацыямі. Прэзідэнт прымае меры па ахове, суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспецы і тэрытары- яльнай цэласнасці, забяспечвае палітычную і эканамічную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяр- жаўнай улады, ажыццяўляе пасрэдніцтва паміж органамі дзяржаўнай улады.

Вышэйшым прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца парламент - Нацыянальны сход.

Тэрмін яго паўнамоцтваў - чатыры гады. Парламент склада- ецца з дзвюх палат - Палаты Прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі (арт. 90). "Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрыта- рыяльнага прадстаўніцтва. Ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутаты базавага ўзроўню ад кожнай вобласці і горада Мінска па восем членаў Савета Рэспублікі. Восем членаў Савета Рэспублікі назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь" (арт. 91).

Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі са свайго складу выбіраюць пастаянныя камісіі і іншыя органы для вядзення законапраектнай работы, папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяццада ведання палат.

Згодна з артыкулам 97 Канстытуцыі Палата прадстаўнікоў разглядае па прапанове Прэзідэнта або па ініцыятыве не менш як 150 тыс. грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія вало- даюць выбарчым правам, праекты законаў аб унясенні змя- ненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі, а таксама разглядае праектьі законаў, назначає вы- бары Прэзідэнта, дає згоду Прэзідэнту на назначэнне прэм'ер-міністра, заслухоўвае даклад прем'єр-міністра аб праграме дзейнасці ўрада і адабрае або адхіляе яе, прымае адстаўку Прэзідэнта, а таксама вырашае іншыя пытанні, калі гэта прадугледжана Канстытуцыяй.

Савет Рэспублікі (арт. 98) адабрае або адхіляе прынятыя Палатай прадстаўнікоў праекты законаў аб унясенні змянен- няў і дапаўненняў у Канстытуцыю, аб тлумачэнні Канстытуцыі і інш. Ён дає згоду на назначэнне Прэзідэнтам Старшыні Канстытуцыйнага суда, Старшыні і суддзяў Вярхоўнага суда, Старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэс- публіканскіх рэферэндумаў, Генеральнага пракурора, Старшыні і членаў Праўлення Нацыянальнага банка, а таксама выбірае шэсць суддзяў Канстытуцыйнага суда; разглядае вы- стаўленае Палатай прадстаўнікоў абвінавачванне супраць Прэзідэнта ва ўчыненні дзяржаўнай здрады або іншага цяж- кага злачынства, прымае рашэнне аб яго расследаванні.

Пры наяўнасці падстаў болынасцю не менш як дзве трэці галасоў ад поўнага складу прымае рашэнні аб зняцці Прэзідэнта з пасады.

У адпаведнасці з артыкулам 99 Канстытуцыі права зака- надаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, ураду, а таксама гра- мадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тыс. чалавек і рэалізуецца ў Палаце прад- стаўнікоў.

Законапраект становіцца законам пасля яго прыняцця Палатай прадстаўнікоў і адабрэння Саветам Рэспублікі боль- шасцю галасоў ад поўнага складу кожнай палаты. Пры неаб- ходнасці Прэзідэнт па сваёй ініцыятыве або па прапанове

ўрада можа выдаваць часовыя дэкрэты, якія маюць сілу закона (арт. 101).

Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе урад - Савет Міністраў - цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання (арт. 106). Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту, адказны перад парламентам, складаецца з прэм'ер-міністра, яго намеснікаў і міністраў. Прем'єр-міністр назначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў.

Прэзідэнт мае права па ўласнай ініцыятыве прыняць pa- шэнне аб адстаўцы ўрада і вызваліць ад пасады любога яго члена. Урад кіруе сістэмай органаў дзяржаўнага кіравання і іншых органаў выканаўчай улады; распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі; распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні; забяспечвае выкананне Кан- стытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта.

Згодна з артыкулам 108 урад выдае пастановы, якія маюць абавязковую сілу на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Прэм'ер-міністр выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распа- раджэнні.

Знаёмства з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь дазваляе сцвярджаць, што Асноўны Закон замацаваў канстытуцыйныя асновы судова-прававой рэформы. Ha наш погляд, да іх перш за ўсё неабходна аднесці юрыдычнае аддзяленне судовай улады ад заканадаўчай і выканаўчай; абарону судоў ад уплыву палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў; ажыццяўленне судовай улады толькі судом; прызнанне пра- воў грамадзяніна на разгляд яго справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом ва ўстаноўленыя законам тэрміны; замацаванне прэзумпцыі невінаватасці, спаборнасці і роўнасці старой у працэсе; забарону ствараць надзвычайныя суды; вызначэнне асноўнага прынцыпу прававога статусу суддзяў (незалежнасць, незмяняльнасць, недатыкальнасць, забарона займацца прадпрымальніцтвам, выконваць іншую

аплачваемую работу, акрамя выкладчыцкай і навукова- даследчай і т.д.).

У артыкуле 112 Асноўнага Закона пад- крэсліваецца, што суды ажыццяўляюць правасуддзе на асно- ве Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю іншых на- рматыўных актаў, гэта значыць, што суды падпарад- коўваюцца толькі закону.

Упершыню ў нашым заканадаўстве замацавана палажэнне аб тым, што, калі пры разглядзе справы суд прыйдзе да выва- ду аб неадпаведнасці нарматыўнага акта Канстытуцыі ці іншаму закону, ён прымае рашэнне, грунтуючыся на Канстытуцыі ці законе, і ставіць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прызнанні дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцый- ным. Тым самым звычайныя суды (агульныя і спецы- ялізаваныя) разам з Канстытуцыйным судом ажыццяўляюць кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў, што па- вышае значнасць судовай улады ў сістэме органаўдзяржавы.

У адпаведнасці з Асноўным Законам у судовую сістэму рэспублікі ўключаецца і Канстытуцыйны суд (арт. 116). Шэсць суддзяў назначаюцца Прэзідэнтам Беларусі, шэсць выбіраюцца Саветам Рэспублікі. Старшыня Канстытуцыйна- га суда назначаецца Прэзідэнтам са згоды Савета Рэспублікі. Канстытуцыйны суд прызваны забяспечваць адпаведнасць законаў, іншых нарматыўных актаў Канстытуцыі і міжна- родна-прававым абавязацельствам рэспублікі. Разгляд спрэ- чак аб праве, спраў аб юрыдычнай адказнасці не ўваходзіць у яго кампетэнцыю. Гэта сферадзейнасці звычайных судоў.

У той жа час слушным з'яўляецца меркаванне Старшыні Канстытуцыйнага Суда Г.А. Васілевіча аб тым, што «уста- ноўленыя Канстытуцыяй і Законам аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда дазваляюць яму актыўна ўдзельнічаць у дасканаленні права- вой сістэмы краіны. Гэта адбываецца шляхам разгляду пра- паноў кампетэнтных органаў аб праверцы канстытуцыйнасці законаў і іншых нарматыўна-прававых актаў, унясенні дзяр- жаўным органам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапаноў аб неабходнасці ўнясення ў дзеючае заканадаўства змяненняў і дапаўненняў, а таксама прыняцця новых нарматыўных ак-

таў. Пры гэтым галоўная увага ўдзяляецца забеспячэнню за- мацаваных у Канстытуціі і міжнародных прававых актах пра- воў і свабод чалавека і грамадзяніна» .

Неабходна адзначыць, што пераважная большасць органаў канстытуцыйнага кантролю еўрапейскіх краін маюць права разглядаць справы аб канстытуцыйнасці нарматыўных актаў па скаргам грамадзян (так званым канстытуцыйным скаргам). Артыкулам 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прама не прадугледжана права Канстытуцыйнага Суда разглядаць зва- роты грамадзян у сувязі з такой нагоды. Але міжнародны во- пыт і неабходнасць больш поўнай абароны правоў і свабод грамадзян дазваляе лічыць мэтазгодным пашырэнне прававых магчымасцей Канстытуцыйнага Суда ў адносінах раз- гляду канстытуцыйных скаргаў грамадзян. Тым больш, што такая магчымасць выцякае з сэнсу артыкулаў 61, 116 і 122 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Гаворка ідзе аб магчымасці грамадзян звяртацца ў Кан- стытуцыйны Суд непасрэдна ў тых выпадках, калі іх правы і свабоды парушаны ў выніку прымянення супярэчлівага Канстытуцыі нарматыўнага акта па канкрэтнай справе (пытан- ню), разгляд якой завершаны і грамадзянамі вычарпаны ўсе другія сродкі прававой абароны.

Працэс фарміравання прававой дзяржавы не можа разгля- дацца ў адрыве ад працэсу станаўлення і функцыяніравання грамадзянскай супольнасці (цывільнага грамадства). Як вя- дома, аснову грамадзянскай супольнасці складаюць адносіны розных форм уласнасці. Калі пры таталітарным рэжыме яны захаваліся, грамадзянская супольнасць магла аднавіцца ад- носна хутка. Больш складаны пераход ад «сацыялістычнага» таталітарызму, які характарызуецца адзінствам улады і уласнасці, да рэальнай грамадзянскай супольнасці. Тут пры- ватная ўласнасць можа ўзнікнуць толькі ў выніку шырока- маштабнай прыватызацыі. Але сама прыватызацыя выклікае

1 Василееич Г.А. Конституционно-правовые аспекты становления социального государства // Конституционно-правовые проблемы формирования социального правового государства: Матер. Междунар.науч.-

практич.конф. Мн., 30-31 марта 2000 г. С. 8.

глыбокую трансфармацыю дзяржаўнай улады, паколькі ад- хіляе яе ад распараджэння ўсей уласнасцю краіны. Пасля рэ- альнай прыватызацыі з уласнікам патрэбна будзе лічыцца, ствараць для яго разумныя і прымальныя «правілы гульні», пераходзіць ад сілавых да сучасных прававых метадаў узае- мадзеяння.

Назапашаны навукай і практыкай вопыт дазваляе сцвяр- жаць, што ў Беларусі прыватызацыя можа пайсці па наступ- най схеме: з аднаго боку, захаваеццадзяржаўны кантроль над значным аб'ёмам уласнасці і грамадскай вытворчасці, а з другога - неабходна ўсялякае развіццё дробнага і сярэдняга бізнесу пры істотнай эканамічнай (у межах закона) падтрым- цы дзяржавы. Каб гэты працэс не зацягнуўся надоўга, ён не павінен будавацца на марных пожаданнях і рэкамендацыях, а на моцнай прававой аснове з улікам патрабаванняў сацыяль- най справядлівасці і эканамічнай мэтазгоднасці.

Поруч з гэтым павінна ісці ўмацаванне і іншых інстытутаў грамадзянскай супольнасці: свабоды слова, друку, сходаў, мітынгаў, аб'яднанняў.

He павінна выклікаць сумненняў, што лібералізацыя эканамомікі і палітыкі створаць больш шырокія магчымасці для праяўлення асабістай ініцыятывы, дзейнасці сапраўдных незалежных CMI, грамадскіх аб'яднанняў, якія не карыс- таюцца ні дзяржаўным, ні замежным фінансаваннем і г.д. Калі такія структуры ўстая'ць перад спакусай перабрацца пад дзяржаўную ці замежную падтрымку і выжывуць, зваротны шлях да недэмакратычных форм кіравання грамадствам стане немагчымым. Яны ўтвораць важнейшую састаўную частку грамадзянскай супольнасці, якая будзе дзейнічаць ў якасці ініцыятара прагрэсіўных пераўтварэнняў, генератара творчых ідэй і ў той самы час вельмі карыснага апанента дзяржаўнай улады.

Замацаванне прынцыпаў прававой дзяржавы ў нашай краіне як сустракала, так і працягвае сустракаць пэўнае супраціўленне. Ha наш погляд, гэта тлумачыцца тым, што ўкараненне такіх прынцыпаў немагчыма без адмаўлення ад далека незаўсёды апраўданых камандна-адміністрацыйных

метадаў кіравання грамадствам, без пераадолення прававога нігілізму, валюнтарызму і суб'єктивізму. Гэта можа стаць рэальнасцю толькі ва умовах устанаўлення поўнай канстыту- цыйнай законнасці і забеспячэння строгай юрыдычнай адказ- насці, што супярэчыць намерам бюракратычных элементаў у дзяржаўным апараце.

У тэарэтычных адносінах сур'ёзнай перашкодай на шляху фарміравання прававой дзяржавы з'яўляецца тое, што савец- кая юрыдычная навука доўгі час лічыла непрымальнай нават саму ідэю стварэння прававой дзяржавы, паколькі гэта ідэя ўзнікла яшчэ ў перыяд еўрапейскіх буржуазна-дэмакра- тычных рэвалюцый і супярэчыла партыйнаму адзінаўладдзю. Такі падыход адлюстроўвае негатыўныя адносіны да тых агульначалавечых каштоўнасцей, якія складваліся тысяча- годдзямі ў сферы дзяржаўных прававых адносін.

Сёння зразумела, што без грунтоўнай тэорыі, а таксама без удзелу правазнаўцаў у праватворчым працэсе практыка рызыкуе пайсці па неправільнаму шляху. Без глыбокай наву- ковай экспертызы і шырокага абмеркавання не павінен пры- мацца і праводзіцца ў жыццё ні адзін заканадаўчы акт.

Юрыдычная навука, у тым ліку гісторыя дзяржавы і права Беларусі, заклікана, грунтуючыся на ідэалах гуманізму і агульначалавечых каштоўнасцях, выпрацоўваць новае, дэма- кратычнае прававое мысленне як састаўную частку культуры, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек, яго правы і інтарэсы. Моцнымі юрыдычнымі і арганізацыйнымі гарантыямі па- вінна быць забяспечана права кожнага чалавека на сап- раўдную сацыяльную свабоду. Зыходнай палітычнай і юрыдычнай асновай гэтага працэсу з'яўляецца прадугледжанае арт. 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь фарміраванне дэма- кратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы ў нашай краіне.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Некаторыя аспекты фарміравання прававой дзяржавы у Рэспубліцы Беларусь:

  1. Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны
  2. 15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве
  3. Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё
  4. § 5. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
  5. Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319., 2003
  6. § 2. Невозвращение на территорию Республики Беларусь историко-культурных ценностей (ст. 230 УК Республики Беларусь)
  7. § 2. Курс на сацыялістычную індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы
  8. Прадмет і заданы гісторыі дзяржавы і права
  9.                                   Беларусь*(8)Республика Беларусь
  10. § 1. Фарміраванне беларускай нацыі
  11. § 1. Фарміраванне беларускай народнасці
  12. § 3. Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі
  13. Фарміраванне беларускай нацыі.
  14. Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
  15. § 6. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
  16. Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі
  17. Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
  18. Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -