<<
>>

Фарміраванне беларускай нацыі.

Дзейнасць даследчыкаў і культурна-асветніцкіх гурткоў паспрыяла росту этнічнай самасвядомасці беларусаў у другой палове XIX стагоддзя. Так, згодна з дадзенымі ўсерасійскага перапісу 1897 года (нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове) 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі роднай мовай беларускую, у тым ліку 43% дваран лічылі сябе беларусамі.

Да гэтага часу зніклі такія варыянты саманазваў беларусаў як “чорнарусы”, “ліцвіны”. Аднак і саманазва “беларусы” яшчэ не была трывалай. Вялікую ролю адыгрывалі канфесіянізмы – калі этнічная прыналежнасць вызначалася ад канфесійнай прыналежнасці (католік – значыць “паляк”, а праваслаўны – гэта “рускі”). Перашкаджала нацыянальнай кансалідацыі палітыка царскага ўрада на асіміляцыю беларусаў. Так, на працягу другой паловы XIX стагоддзя вага “рускага” насельніцтва павялічылася ў 12 разоў і склала на 1897 год 3,6% жыхароў Беларусі. Русіфікацыя закранула пануючыя саслоўі – дваран і буржуазію, духавенства. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс ішоў у гарадах.

Тэрыторыя пераважнага рассялення беларусаў уваходзіла ў межы пяці губерняў так званага Паўночна-заходняга края – Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Згодна з перапісам 1897 года насельніцтва Беларусі ў яе сучасных межах налічвала 6.387 тыс. чалавек. Але згодна з дадзенымі тагож перапісу былі паветы ў Смаленскай, Чарнігаўскай, Ковенскай і інш. губернях, дзе пераважную большасць (болей за 50%) складала беларускае насельніцтва. Асаблівасцю нацыянальнага складу жыхароў Беларусі было тое, што беларусы жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Гарадское насельніцтва было пераважна яўрэйскім (дзяржаўныя законы Расійскай імперыі забаранялі ім пасяляцца ў сельскай мясцовасці а так сама за межамі губерній, уключаных у “мяжу аседласці”), а так сама рускім і польскім. Па сутнасці, не існавалі ні беларускай прамысловай буржуазіі (яна яўрэйская і польская), ні беларускага прамысловага пралетарыята (ён пераважна яўрэйскі, рускі і польскі).

Толькі сельская буржуазія была амаль выключна беларускай (але яшчэ не ўсведамляла нацыянальнага адзінства, бо была падзелена па рэлігійных прыкметах) і сельскі пралетарыят (батракі) – так сама быў беларускім па складзе. Вядома, гэта вельмі адмоўна сказалася на тэмпах і характары культурнага адраджэння беларускай нацыі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя была нешматлікай і неўплывовай. Адсутнічала пераемнасць паміж рознымі яе пакаленнямі – гэта было вынікам рэпрэсій супраць удзельнікаў паўстанняў і тайных таварыстваў, масавай эміграцыі, ссылак. Тым не меньш, пэўную эвалюцыю можна праследзіць – ад “краёвага” патрыятызму прафесараў Віленскага ўніверсітэта, студэнтаў-філаматаў да лібералізму дзеячаў сярэдзіны стагоддзя (А.Кіркор, В.Дуніна-Марцінкевіча), дэмакратычных поглядаў і ўсведамлення нацыянальных беларускіх інтарэсаў у К.Каліноўскага, В.Урублеўскага, гоманаўцаў, Ф.Багушэвіча. адной з асноўных прыкмет нацыі з’яўляецца існаванне развітай літаратурнай мовы. Станаўленне беларускай мовы адбывалася на рубяжы XIX-XX стагоддзяў. З сярэдзіны XIX стагоддзя рабіліся спробы напісаць граматыку мовы – П.Шпілеўскім у 1846 і К.Нядзвецкім у 1854 гадах. Аднак рукапісы не былі надрукаваны. У 1862 годзе А.Аскерка, мінскі маршалак, выдаў у Варшаве беларускі буквар (лемантар). Тармазіла развіццё правіл пісьмовай мовы тое, што выкарыстоўвалася пісьменнікамі як кірылічны, так і лацінскі алфавіты. Толькі ў пачатку XX стагоддзя са з’яўленнем газеты “Наша ніва” і пашырэннем магчымасцяў для беларускага друку, выпрацоўка навуковай тэрміналогіі і вырміраванне літаратурнай мовы паскорылася.

Супрацьстаяла стварэнню беларускай нацыі і афіцыйная ідэалогія “заходнерусізму”. Распрацаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя праваслаўнымі дзеячамі І.Сямашкай і М.Каяловічам яна сцвярджала, што беларусы, як і ўкраінцы і вялікарусы – частка адзінай рускай нацыі. Беларусы маюць толькі нязначныя лакальна-дыялектныя адрозненні ад рускіх. У межах “заходнерусізму” аформілася дзве плыні – кансерватыўная, прыхільнікі якой імкнуліся як мага хутчэй гэтыя адрозненні ліквідавац і ліберальная – прыхільнікі якой імкнуліся як мага паўней гэтыя адрозненні вывучыць і гэтым узбагаціць вялікарускую культуру.

Але абодвы бакі адмаўлялі беларусам у праве лічыцца самастойнай нацыяй.

Насуперак неспрыяльным умовам, супрацьдзеянню дзяржаўнага апарата імперыі, спецыфічнай, вельмі складанай этна-канфесійнай сітуацыі, фарміраванне беларускай нацыі ў агульных рысах да пачатку XX стагоддзя завяршылася. Кантрольныя пытанні да тэмы№11

1. Што было крыніцамі адраджэння беларускай нацыянальнай культуры ў пачатку XIX стагоддзя?

2. Якая асаблівасць суправаджала развіццё беларускай культуры ў першай палове XIX стагоддзя?

3. У чым была сутнасць рэформы адукацыі ў пачатку XIX стагоддзя?

4. Якія вышэйшыя ўстановы на Беларусі ў XIX стагоддзі вы ведаеце?

5. Хто лічыцца заснавальнікам беларусазнаўства?

6. Якія першыя музеі на Беларусі вы ведаеце і хто іх заснаваў?

7. Якія асноўныя мастацкія стылі існавалі ў XIX стагоддзі?

8. У якой п’есе ўпершыню загучала беларуская мова? Хто яе аўтар?

9. Якія архітэктурныя стылі XIX стагоддзя вы ведаеце?

10. Хто быў заснавальнікам Віленскай школы жывапісу?

11. Хто заснаваў жанр класічнага нацюрморта ў еўрапейскім жывапісу?

12. Якіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя вы ведаеце?

13. У межах якіх губерняў праходзіла складванне беларускай нацыі? Якія прыкметы існавання нацыі вы ведаеце?

<< | >>
Источник: Шымуковiч С.Ф.. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь,2005. – 247 с.. 2005

Еще по теме Фарміраванне беларускай нацыі.:

- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -