<<
>>

Развіццё права Беларускай CCP

У другой палове 40-х - 80-я гг. права рэспублікі развіва- лася ў адпаведнасці з агульнай палітыкай Саюза CCP і тымі галоўнымі гаспадарча-палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі, на якія нацэльвала кіруючая Камуністычная партыя.

У сувязі з гэтым характэрнымі нарматыўна-прававымі актамі, якія ад- люстроўвалі сутнасць дадзенага этапа развіцця дзяржавы, з'яўляліся сумесныя пастановы E[K КЕГСС і Савета Міністраў CCCP ці пастановы E[K КЕГСС, BE[CE[C і Савета Міністраў CCCP. Еэтыя дакументы прымаліся не толькі ў сувязі з вы- рашэннем агульнасаюзных пытанняў, але і паводле канкрэт- най дзейнасці той ці іншай рэспублікі.

Аналіз канкрэтнага гісторыка-прававога матэрыялу дазва- ляе выдзеліць тры асноўныя напрамкі ў развіцці права Беларускай CCP. Па-першае, у другой палове 40-х - 80-я гг. шы- рока практыкавалася прыняцце агульнасаюзных нарма- тыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўсіх саюзных рэспублік. Па-другое, у сувязі з пэўным размежаваннем кам- петэнцыі Саюза CCP і саюзных рэспублік у сферы закана- даўства прымаліся "Асновы заканадаўства", якія і ўста-

^ Снажоўскі У.Е. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі 1944 - 1953 гг.

C.3.

наўлівалі асноўныя прынцыпы, паняцці і палажэнні тых ці іншых галін права. У адпаведнасці з "Асновамі закана- даўства" саюзныя рэспублікі прымалі новыя і перагледжвалі дзеючыя кодэксы і законы. Па-трэцяе, у Беларускай CCP прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што ў першыя паслява- енныя гады дзейнасць заканадаўчых органаў была накіравана перш за ўсё аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспа- даркі, а ў наступныя - на "ўсебаковае разгортванне і ўдасканальванне сацыялістычнай дэмакратыі, актыўны ўдзел усіх грамадзян у кіраванні дзяржавай, кіраўніцтва гаспадар- чым і культурным будаўніцтвам, паляпшэнне работы дзяр- жаўнага апарату" .

Што тычыцца змястоўнага боку вышэйпрыведзенай цыта- ты, то ён быў нездзяйсняльным.

Разгляд некаторых асноўных галін права мэтазгодна пачаць з грамадзянскага і грамадзянска-прагрсуальнага права, тым больш што іх роля вызначалася перш за ўсё задачамі аднаў- лення і далейшага развіцця народнай гаспадаркі. Грамадзян- скае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай улас- насці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі. Пры захаванні асноўных прынцыпаў прававога рэгулявання гаспадарчых адносін, вы- працаваных у даваенныя гады, патрабавалася ўпарадкаваць пытанні, звязаныя перш за ўсё з устанаўленнем дагаворньгх адносін. Яны былі ўрэгуляваны пастановай Савета Міністраў ад 21 красавіка 1949 г. "Аб заключэнні гаспадарчых дагаво- раў"~. У дакументах асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Прадпрыемствы абавязваліся афармляць гаспадарчыя сувязі па пастаўках прадукцыі пераважна на аснове генеральных і лакальных дагавораў. Пачынаючы з 1950 г. гэтыя дагаворы заключаліся ў нарматыўна ўстаноўленыя тэрміны.

1 Материалы XXII съезда КПСС. M., 1961. С. 396.

2 Гл.: СП СССР. 1948 № 9. Ст. 68.

Працягвалася удасканальванне прававога рэгулявання адносін з удзелам грамадзян, бьшо пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. Напрыклад, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP ад 26 жніўня 1948 г. "Аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў" грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабуда- ваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

У сувязі з гэтым быў рэгламентаваны парадак выдзялення і вызначаны памеры зямельных участкаў для будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў.

Паколькі Указ ад 26 жніўня 1948 г. устанавіў адзіную для ўсяго Саюза норму, трэба было ўнесці змяненні ў рэс- публіканскае грамадзянскае заканадаўства. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 сакавіка 1949 г.

нормы ГК БССР аб праве забудовы бьші заменены нормамі аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва жылога дома. У сувязі з гэтым у верасні 1953 г. было забаронена адміністрацыйнае высяленне грамадзян з ведамасных дамоў за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам.

У сувязі з неадпаведнасцю ГК 1923 г. новым умовам раз- віцця дзяржавы і шматлікасцю іншых грамадзянска-прававых нарматыўных актаў узнікла неабходнасць ва ўдасканальванні грамадзянскага заканадаўства. У 1961 г. был і прыняты Асно- вы грамадзянскага заканадаўства Саюза CCP і саюзных рэс- публік - першая агульнасаюзная кадыфікацыя нормаў савец- кага грамадзянскага права. Услед за гэтым саюзныя рэспублікі пачалі распрацоўку праектаў новых ГК.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вяр- хоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ўдзеянне з 1 студзеня 1965 г. Пераняўшы амаль поўнасцю сістэму і нормы Асноў, ГК БССР у межах сваёй кампетэнцыі, дадзенай рэспубліцы ў галіне грамадзянска-прававога рэгулявання, канкрэтызаваў рэгламентацыю грамадзянска-прававых адносін. У прыватнасці, у агульныя палажэнні былі ўключаны

правілы аб спыненні дзейнасці юрыдычных асоб, аб умоўных здзелках, даверанасці і інш., атаксама змяшчаліся нормы, не прадугледжаныя Асновамі, дагавор мены, дарэння, захаван- ня, бязвыплатнага карыстання маёмасцю, даручэнні, адчу- жэнне жылога дома з умовай пажыццёвага утримання ўладальніка і г.д. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую пра- панову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздоль- насць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымя- ненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародних дагавораў і пагадненняў.

У Грамадзянскім кодэксе БССР былі дакладна вызначаны змест і аб'екты кожнай з формаў сацыялістычнай уласнасці, прававыя формы яе захавання. Рэгуляванне адносін асабістай уласнасці было накіравана на недапушчэнне яе перерастания ў прыватную.

У галіне маёмасных адносін забяспечвалася ажыццяўленне правоў і выкананне абавязкаў арганізацыямі і грамадзянамі ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі сацыя- лістычнага грамадства. Прававое рэгуляванне сувязей паміж юрыдычнымі асобамі ішло ў напрамку ўмацавання планавай і дагаворнай дысцыпліны, павышэння значэння гасразліку.

У параўнанні з папярэднім кодэксам Грамадзянскі кодэкс 1964 г. значна паўней рэгуляваў маёмасныя адносіны. Ён змяшчаў главы, якія адсутнічалі ў Кодэксе 1923 r., аб дагаво- рах пастаўкі, перавозкі, падраду на капітальнае будаўніцтва, аб дзяржаўных закупках сельскагаспадарчай прадукцыі, аб крэдытна-разліковых адносінах арганізацый і інш. Фактычна гэтыя адносіны дэталёва рэгуляваліся агульнасаюзнымі зака- надаўчымі актамі, таму ў ГК толькі перадаваліся адпаведныя артыкулы Асноў грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР. У новым ГК БССР меліся спецыяльныя главы аб аўтарскім, вы- находніцкім праве і праве на адкрыццё. Раней гэтыя інстытуты рэгуляваліся па-за кодэксам.

У сувязі з пэўнымі зменамі ў эканамічным развіцці дзяр- жавы шэраг інстытутаў грамадзянскага права таксама быў зменены і дапоўнены. Палажэнне аб сацыялістычным дзяр- жаўным вытворчым прадпрыемстве, прынятае Саветам

Міністраў CCCP 4 кастрычніка 1965 r., пашырыла правы юрыдычных асоб на аператыўнае кіраўніцтва маёмасцю, аба- ротнымі сродкамі і інш.

Узмацненне эканамічных метадаў гаспадарання павысіла ролю гаспадарчага дагавора як асноўнага дакумента, які вы- значаў правы і абавязкі бакоў, і суправаджалася выкарыстан- нем сродкаў, што забяспечвалі выкананне заснаваных на да- гаворы абавязкаў, у тым ліку і грамадзянска-прававой адказ- насці прадпрыемстваў і арганізацый. Вялікае значэнне набы- ла стымулюючая функцыя маёмаснай адказнасці.

Пачынаючы з 1967 г. органамі ўлады і кіравання быў пры- няты шэраг нарматыўных актаў, якія прадугледжвалі па- велічэнне памераў няўстоек за невыкананне ці неналежнае выкананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў. Арбітраж атрымаў права пры грубым парушэнні ўмоў дагавора павышаць памер маёмаснай адказнасці суб'ектаў праваад- носін і перадаваць спагнаныя сумы ў даход саюзнага бюджэту.

У 1967-1969 гг. бьші прыняты пастановы па паляпшэнні планавання і арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспя- чэння народнай гаспадаркі, распрацаваны палажэнні аб пас- таўках прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага ўжытку; у 1970 г. зацверджаны новыя правілы аб дагаворах падраду на капітальнае будаўніцтва, якія ўзмацнялі адказнасць бакоў па дагаворы, прыняты Асноўныя палажэнні аб гадавым і квартальным планаванні перавозак і інш.

Пасля прыняцця ГК атрымала далейшае развіццё грамад- зянскае заканадаўства адносна правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. У 1965 г. Савет Міністраў БССР пры- няў пастанову "Аб устараненні неабгрунтаваных абмежаван- няў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых". У сувязі з рэканструкцыяй гарадоў і населеных пунктаў у ГК былі унесены дапаўненні, якія тычыліся пашы- рэння правоў грамадзян пры зносе іх домаўладанняў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэбнасцей. У гэты перыяд строга рэгламентуецца парадак размеркавання жылога фонду ў дамах мясцовых Саветаў і ведамстваў, абмену жылых памяш- канняў, удакладняюцца падставы высялення ў судовым парадку рабочых і служачых, што спынілі npaL дносіны.

Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала ад- носіны куплі-продажу тавараў у крэдыт. 1 ліпеня 1966 г. у рэспубліцы быў зацверджаны новы прыкладны ўстаў жыллё- ва-будаўнічага кааператыва, які садзейнічаў далейшаму раз- віццю кааператыўна-жыллёвага будаўніцтва.

Змяненні грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства гэ- тага перыяду тычыліся пытанняў падведамнасці, падсуд- насці, перагляду рашэнняў і вызначэнняў судоў у парадку нагляду і інш. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты праф- саюзаў. Працоўныя спрэчкі падлягалі разгляду ў народным судзе, як правіла, пасля разгляду іх у камісіях ФЗМК. Вялікае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда CCCP ад 7 мая 1954 г.

"Аб судовай практыцы па справах аб уста- наўленні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян", у якім гаварылася аб пераважна судовым разглядзе такіх спраў і прыводзіўся прыкладны пералік фактаў, што падлягалі ўстанаўленню ў судзе: аб наяўнасці сваяцкіх адносін; рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, смерці, нараджэння; зна- ходжання ў фактычных шлюбных адносінах, на ўтрыманні.

7 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантор, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. 3 1954 г. сетка натарыяльных кантор у рэспубліцы зацвярджа- лася Міністерствам юстыцыі БССР. 29 красавіка 1956 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяр- жаўным натарыяце.

11 чэрвеня 1964 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон "Аб зацвярджэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса БССР" . Новы ГПК складаўся з 6 раздзелаў і 32 глаў. У пер- шай частцы, што складалася з двух раздзелаў, змяшчаліся

нормы, якія тычыліся асноўных палажэнняў і прынцыпаў ca- вецкага працэсуальнага права, складу судоў, падведамнасці спрэчак, доказаў, судовых выдаткаў, працэсуальных тэрмінаў, судовых паведамленняў, выклікаў і штрафаў. Ac- татнія раздзелы рэгламентавалі парадак вытворчасці спраў у судзе першай інстанцыі, у касацыйнай інстанцыі, у парадку нагляду і па новых акалічнасцях, а таксама парадак выканан- ня судовых рашэнняў.

У адрозненне ад папярэдняга ў новым Грамадзянска- працэсуальным кодэксе больш дакладна размяжоўваліся правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічалі ў працэсе, а таксама рэг- ламентаваўся новы працэсуальны парадак вырашэння шэрагу іншых пытанняў. Новы ГПК БССР у адрозненне ад адпавед- ных кодэксаў іншых рэспублік уключаў у сябе артыкул 239, які прадугледжваў магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым.

Пазней у Грамадзянска-працэсуальны кодэкс уносіліся дапаўненні і змяненні. Так, у 1966 г. быў зменены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні сталі выносіць раённыя (гарадскія) народныя суды, бьніа адменена абавязковая публікацыя ў друку аб скасаванні шлюбу.

Уступленне ў сілу ГК і ГПК выклікала неабходнасць пры- няцця ў 1967 г. Палажэння аб Дзяржаўным натарыяце БССР, а пасля прыняцця агульнасаюзнага закона аб дзейнасці ната- рыята Вярхоўны Савет БССР прыняў новы Закон "Аб дзяр- жаўным натарыяце" і ўвёў яго ўдзеянне з 1 кастрычніка 1974 r., што выклікала неабходнасць унясення дапаўненняў і змя- ненняў у ГПК рэспублікі, якое бьшо зроблена ў 1975 г.

У 1974 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Пала- жэнне аб Дзяржаўным арбітражы пры Савеце Міністраў БССР і Палажэнне аб Дзяржарбітражы пры выканкоме аб- ласнога Савета дэпутатаў працоўных.

Зямельнае права рэгулявала зямельныя адносіны, га- лоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага землекарыстан- ня. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і раз- меркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяр-

жаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасёлкаў, дзяр- жаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемст- ваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асоб- ных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запасу і дзяржаўнага ляснога фонду.

Кіраўніцтва ўлікам земляў і рэгістрацыяй землекары- стальнікаў, кантроль за правільным выкарыстаннем земляў, у чыім бы веданні яны ні знаходзіліся, ускладаліся на Міністэрства сельскай гаспадаркі CCCP, указанні якога па гэтых пытаннях з'яўляліся абавязковымі для ўсіх міністэр- стваў, ведамстваў, устаноў, арганізацый. 3 1963 г. у гэты па- радак былі унесены змены, і функцыі ўліку і рэгістрацыі зем- ляў былі перададзены ў кампетэнцыю вытворчых калгасна- саўгасных упраўленняў, а ў межах гарадоў абласнога і рэс- публіканскага падпарадкавання - гарвыканкомаў.

Пасля XX з'езда КПСС у ходзе рэфарміравання агульнай зямельнай палітыкі дзяржавы было перагледжана пытанне аб землекарыстанні. У гэты перыяд разам з паступовым упарад- каваннем арганізацыі і аплаты працы калгаснікаў назіралася тэндэнцыя да ліквідацыі прысядзібных участкаў як перашко- ды поўнай "грамадска карыснай занятасці" насельніцтва. Ад- нак, калі да сярэдзіны 60-х гг. высветлілася, што велічыня аплаты працы не забяспечвае работнікам калгасаў і саўгасаў пражытачнага мінімуму, гэты працэс спыніўся. У студзені 1965 г. Савет Міністраў БССР у адпаведнасці з агульнасаюз- ным законам прыняў пастанову, якая ўстараняла неабгрунта- ваныя абмежаванні асабістай падсобнай гаспадаркі і ў адпаведнасці з якой для сем'яў рабочых, служачых і іншых грамадзян, не членаў калгаса, пражываючых у сельскай мясцо- васці, бьші ўстаноўлены дыферэнцыраваныя (ад 0,15 да 0,4 га) памеры прысядзібных участкаў'.

У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет CCCP прыняў Асновы зямельнага заканадаўства Саюза CCP і саюзных рэсггублік, на падставе якіх 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР пры-

няў Зямельны кодэкс рэспублікі. У гэтым законе асаблівае зна- чэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрунтаванага вываду асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў з севазвароту, устанаўліваліся правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства. У 1975 г. Савет Міністраў CCCP прыняў пастанову аб выданы ўсім землекарыстальнікам дзяржаўных актаў на права карыстання зямлёй і зацвердзіў іх адзіную форму.

У развіцці кримінального права на Беларусі вялікая роля належала агульнасаюзным законам. Усе змяненні і да- паўненні крымінальнага заканадаўства Беларускай CCP грун- таваліся на агульнасаюзньгх актах.

У разглядаемы перыяд крымінальнае заканадаўства развівалася па двух асноўных напрамках: значнае ўзмацненне барацьбы з найбольш цяжкімі і распаўсюджанымі злачынст- вамі, павышэнне крымінальнай адказнасці за іх учыненне і ў той жа час некаторае звужэнне сферы крымінальных рэп- рэсій за ўчыненне дзеянняў, якія на дадзеным этапе не патра- бавалі прымянення пакарання.

26 мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета CCCP была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася зняволенне ў папраўча- працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. пры- мяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.

У 50-я гг. пачаўся працэс звужэння сферы крымінальнай адказнасці. Так, у 1955 г. была адменена крымінальная адказнасць за самавольны праезд у таварных цягніках, за продаж, абмен і водпуск на бок кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый абсталявання і матэрыялаў; у 1956 г. адмяняецца крымінальная адказнасць рабочых і служачых за самавольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў, за прагул без уважлівай прычыны і інш.

25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам CCCP прыняты Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза CCP і саюзных рэспублік, замяніўшыя Асноўныя пачаткі крымінальнага за- канадаўства 1924 г. У чатырох раздзелах Асноў (агульныя палажэнні, аб злачынстве, аб пакаранні, аб назначэнні пака- рання і вызваленні ад пакарання) былі рэгламентаваны самыя важныя пытанні агульнай часткі савецкага крымінальнага заканадаўства. Ha базе саюзнага дакумента пачалася распра- цоўка праекта новага KK БССР.

Новы Крымінальны кодэкс рэспублікі, прыняты Вяр- хоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. (уведзены ўдзеянне 1 красавіка 1961 r.), складаўся з Агульнай і Асаблівай час- так'. Агульная ўключала палажэнні Асноў крымінальнага заканадаўства і змяшчала трактоўку паняццяў "злачынства", "саўдзельніцтва", устанаўлівала ўзрост наступления кры- мінальнай адказнасці, сферы крымінальнай адказнасці, а так- сама абмежаванні ў прымяненні пакарання. У Агульную частку ўваходзіла глава, у якой змяшчаліся новыя палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару. KK БССР прадугледжваў магчымасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе ўчыненае дзеянне страціла характар грамадска небяспеч- нага або сам вінаваты перастаў быць грамадска небяспечным. Вінаваты вызваляўся ад крымінальнай адказнасці таксама ў выпадку, калі дзякуючы сваім бездакорным паводзінам і сумленным адносінам да працы не мог быць прызнаны грамадска небяспечным да часу разгляду справы ў судзе.

Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інстытуты вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як скан- чэнне тэрміну даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці ці прыгавору, умоўна-датэрміновае вызваленне, амністыя ці памілаванне, а таксама ўпершыню ўводзіў такія, як перадача справы ў таварысцкі суд або перадача вінаватага на парукі.

KK БССР рэгламентаваў прымяненне наступных відаў пакарання: пазбаўленне волі; ссылка; высьшка; папраўчыя pa-

боты без пазбаўлення волі; пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнайдзейнасцю; штраф; зваль- ненне з пасады; грамадскае ганьбаванне; накіраванне ў дыс- цыплінарны батальён ваеннаслужачых тэрміновай службы; канфіскацыя маёмасці; пазбаўленне воінскага ці спецыяльна- га звання. У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары. 3 25 да 15 гадоў скарачаўся тэрмін пазбаўлення волі із 10 да 5 гадоў - максімальны тэрмін ссылкі. Памер утрымання з заработку пры назначэнні папраўчых работ памяншаўся з 25 да 20 %.

Крымінальным кодэксам быў канкрэтызаваны інстытут ўмоўнага асуджэння з выпрабавальным тэрмінам у 5 гадоў (замест 10 паводле KK БССР 1928 r.). Упершыню давалася паняцце асабліва небяспечнага рэцыдывіста і агаворвалася, што да іх не магло быць прыменена ўмоўна-датэрміновае вы- зваленне, амністыя і інш.

Асаблівая частка змяшчала главы аб відах злачынстваў: 1)дзяржаўныя злачынства; 2) злачынствы супраць сацыя- лістычнай уласнасці; 3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы; 4) злачынствы супраць палі- тычных, працоўных, жьшлёвых і іншых правоў грамадзян; 5) злачынствы супраць асабістай уласнасці грамадзян; 6) гас- падарчыя злачынствы; 7) службовыя злачынствы; 8) злачынствы супраць правасуддзя; 9) злачынствы супраць парадку кіравання; 10) злачынствы супраць грамадскай бяспекі, гра- мадскага парадку і здароўя насельніцтва; 11) воінскія злачынствы.

У параўнанні з KK БССР 1928 г. у новым Кодэксе была істотна перабудавана структура Асаблівай часткі. Так, маё- масныя злачынствы дзяліліся на злачынныя дзеянні супраць сацыялістычнай і асабістай уласнасці, з'явіліся новыя главы аб крымінальна каральных дзеяннях супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян, супраць правасуддзя і інш. Шэраг злачынстваў выключаліся (дыскрэ- дытаванне ўлады, правакацыя хабару, прымушэнне да аборту, парушэнне правілаў гандлю) і, наадварот, прызнаваліся (самагонаварэнне) злачынствамі ў выпадку іх учынення пас- ля прымянення мер грамадскага ці адміністрацыйнага

ўздзеяння, звужаўся шэраг саставаў (напрыклад, выпуск не- дабраякаснай прадукцыі прызнаваўся злачынствам толькі ў выпадку неаднаразовасці ці бУйных памераў).

Пазней у KK БССР 1960 г. был і унесены істотныя змя- ненні і дапаўненні, што было выклікана выяўленымі прабле- мамі. Так, у 1965 г. у KK быў уведзены артыкул, які прадуг- леджваў адказнасць за угон аўтатранспартных сродкаў без мэты іх выкрадання. Большая частка дапаўненняў была звя- зана з устанаўленнем крымінальнай адказнасці за дзеянні, што раней не ўтваралі саставу злачынства: учыненае упершыню самагонаварэнне; загадзя не абяцанае ўкрываль- ніцтва; атрыманне хабару пры абцяжваючых акалічнасцях; нядбайнае выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі; супра- ціўленне работніку міліцыі ці народнаму дружынніку, не спалучанае з насіллем ці пагрозай яго прымянення; скормліванне жывёле і птушцы хлебапрадуктаў; самавольнае без патрэбы спыненне цягніка; уцягненне непаўналетніх у п'янства і г.д. Пазней былі унесены некаторыя ўдакладненні і дапаўненні не толькі ў артыкулы, якія раней не змяняліся, але і ўперапрацаваныя, атаксамаўведзены новыя.

У 1973-1975 гг. была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за давядзенне непаўналетняга да стану ап'янення; за угон паветранага судна; за дзеянні, якія садзейнічалі нарка- маніі, а таксама ўдакладнена і павышана адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напіткаў і інш. Былі унесены знач- ныя змяненні і дапаўненні, звязаныя з узмацненнем пакаран- ня за шэраг цяжкіх злачынстваў (напрыклад, пашырана пры- мяненне смяротнага пакарання), а таксама папраўкі, якія змякчалі пакаранне за ўчыненне асобных крымінальна ка- ральных дзеянняў. Неабходна таксама мець на ўвазе, што KK 1960 г. прымаўся ў перыяд шырокага распаўсюджвання суб'ектывісцкай тэндэнцыі - у найкарацейшы тэрмін пакон- чыць са злачыннасцю ў СССР, таму многія змяненні ў ім былі выкліканы неабходнасцю выпраўлення ўплыву гэтай тэндэнцыі.

Крымінальны кодэкс, прыняты Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 красавіка 1961 r.,

са змяненнямі і дапаўненнямі па стане на 1 мая 1994 r., дзейнічае ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь і зараз.

Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзе- нага перыяду ішло ў напрамку ўстаранення ўсіх тых нега- тыўных з'яў у дзейнасці органаў расследавання, пракуратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. 3 ліквідацыяй у 1953 г. Асобай нарады пры МУС CCCP як неканстытуцыйнага органа быў адноўлены прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, рэалізаваны паступовы пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэння правоў праку- рорскага нагляду, адменены працэсуальныя нормы, што аб- мяжоўвалі права абвінавачванага на абарону, і інш. У сувязі з гэтым важнае значэнне мела Палажэнне аб пракурорскім на- глядзе ў CCCP, зацверджанае Прэзідыумам Вярхоўнага Саве- та CCCP 24 мая 1955 г. У ліку найважнейшых задач пракуратуры Палажэнне вызначала нагляд за захаваннем органамі дазнання і папярэдняга следства ўстаноўленага законам парадку расследавання злачынстваў, а таксама нагляд за выня- сеннем судовымі органамі законных і абгрунтаваных прыга- вораў, вызначэнняў і пастаноў.

3 адменай у 1956 г. спрошчанага парадку вытворчасці па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арга- нізацыях, шкодніцтве і дыверсіях устанаўліваўся адзіны па- радак судаводства па крымінальньгх справах.

Пасля прыняцця 25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам CCCP "Асноў крымінальнага судаводства Саюза CCCP і ca- юзных рэспублік" быў распрацаваны новы Крымінальна- працэсуальны кодэкс БССР. Ён быў зацверджаны Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўступіў удзеянне з 1 кра- савіка 1961 г.

Грунтуючыся на палажэннях Асноў крымінальнага судаводства, развіваючы і канкрэтызуючы ix, КПК БССР закана- даўча замацаваў асновы дзейнасці органаў дазнання, следства, пракуратуры па вытворчасці крымінальных спраў, значна пашырыў правы і гарантыі ўдзельнікаў працэсу.

Кодэксам рэгламентаваўся адзіны працэсуальны парадак вытворчасці крымінальных Jfripay, выключалася спрошча- насць пры іх расследаванні, разглядзе і вырашэнні, удзяляла- ся увага прыцягненню грамадскасці да работы па барацьбе са злачыннасцю. У новым КПК рэспублікі гаварылася не толькі аб забеспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неабход- насці выяўлення прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, а таксама аб іх прафілактыцы.

КПК БССР складаўся з 34 глаў, аб'яднаных у сем раздзе- лаў, якія раскрывалі агульныя палажэнні крымінальнага пра- цэсу, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў, крыніцы доказаў, парадак узбуджэння крымінальнай справы і дзейнасці органаў дазнання і папярэдняга следства, судаводства, выканання судовых прыгавораў і інш. Пазней КПК БССР быў дапоўнены новымі палажэннямі. Павялічылася колькасць артыкулаў, з'явіліся новыя главы і два раздзелы. Напрыклад, у 1966 г. у КПК быў уключаны раздзел "Вытворчасць спраў аб хуліганстве".

Для КПК БССР 1960 г. характэрна замацаванне адзінай сістэмы важнейшых прынцыпаў савецкага крымінальнага працэсу (прэзумпцыя невінаватасці, захаванне законнасці і ўстанаўленне ісціны па кожнай крымінальнай справе). У cy- вязі з гэтым суд, пракурор, следчы і асоба, якая праводзіла дазнанне, павінны былі прыняць усе прадугледжаныя законам меры для ўсебаковага, поўнага і аб'ектыўнага даследа- вання акалічнасцей справы, выявіць як выкрываючыя, так і апраўдваючыя, як абцяжваючыя, так і змякчаючыя віну акалічнасці. Упершыню заканадаўча быў замацаваны прын- цып ажыццяўлення правасуддзя па крымінальных справах толькі судамі. Ніхто не мог быць прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства і пакараны інакш, як па прыгаворы суда.

КПК замацаваў і такія важныя прынцыпы, як ажыц- цяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы народных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалеж- насць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці

мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забес- пячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш.

Практыка прымянення новага крымінальна-працэсуаль- нага заканадаўства, увядзенне ў KK БССР новых саставаў злачынстваў, упарадкаванне і ўдасканаленне дзейнасці орга- наў пракуратуры, следства, дазнання, а таксама неабходнасць больш поўнага забеспячэння правоў грамадзян патрабавалі ўнясення змяненняў і дапаўненняў у КПК 1960 г. У 1966 г. бьші уведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыялістаў да ўдзелу ў справе, умовы і парадак прымянення гуказапісу, кіназдымкі і іншых тэхнічных сродкаў пры правядзенні следчых дзеянняў; у 1970 г. КПК быў дапоўнены артыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб абавязковым удзеле абаронцы на па- пярэднім следстве з моманту аб'яўлення абвінавачванаму аб заканчэнні папярэдняга следства і па справах асоб, якія не валодалі мовай судаводства, а таксама абвінавачваных у зла- чынствах, за якія магла быць назначана смяротная кара.

У наступныя гады ўносіліся новыя папраўкі ў КПК. Пра яго істотнае змяненне сведчыць той факт, што з моманту [ прыняцця КПК па 1992 г. колькасць артыкулаў у ім па- вялічылася з 399 да 411. Працэс удасканальвання дадзенага закона працягваецца і зараз.

У разглядаемы перыяд быў прыняты шэраг важных нарма- тыўна-прававых актаў, якія ў сувязі з чарговым этапам раз- віцця дзяржавы таксама змяніліся. Так, у 1969 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў CCCP зацвердзілі новы "Прыкладны ўстаў калгасаў", у 1969 г. Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям'і, у 1971 г. - Папраўча-працоўны код- экс БССР, у 1972 г. - Кодэкс законаў аб працы БССР, у 1984 г. - Кодэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і інш. Усе гэтыя заканадаўчыя акты прымаліся ў адпаведнасці з агульнасаюзнымі асновамі заканадаўства.

Такім чынам, заканадаўства ў пасляваенны перыяд развівалася ў напрамку ўмацавання пазіцый дзяржавы ва ўсіх сферах праваадносін. У цэнтры ўвагі заканадаўцаў зна- ходзіліся перш за ўсё абарона і ўмацаванне дзяржаўнай улас- насці, ахова сацыялістычнага правапарадку. Адным з на-

289

10 Зак. 538

прамкаў заканадаўчай палітыкі таго часу з'яўлялася ад- наўленне нармальных умоў функцыяніравання народнагас- падарчага комплексу, а таксама ўстараненне тых негатыўных з'яў, якія мелі месца ў папярэднія гады. Разам з тым неабход- на падкрэсліць, што заканатворчасць у дзяржаве па- ранейшаму грунтавалася на дырэктыўных указаниях Ka- муністычнай партыі, выпрацаваных на з'ездах і пленумах. У сувязі з гэтым многія палажэнні і прававыя нормы ўводзіліся ў заканадаўчыя акты з прапагандысцкай мэтай і не мелі рэ- альных гарантый.

Трэба падкрэсліць і той факт, што хоць у разглядаемы пе- рыяд заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР пра- цягвала паступова актывізавацца, аднак будавалася яна на аснове заканатворчасці Саюза CCP. Нават заканадаўчыя акты, прынятыя Вярхоўным Саветам БССР самастойна, паўтаралі палажэнні саюзных законаў ці адпавядалі ім. У рэдкіх выпадках у іх можна выявіць нешта сваё, асаблівае. Але калі гэта "сваё", "асаблівае" і ўносілася, то толькі па ня- значных пытаннях, якія не закраналі інтарэсаў CCCP.

14.4.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Развіццё права Беларускай CCP:

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
  2. Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
  3. Фарміраванне беларускай нацыі.
  4. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
  5. Прадмет і заданы гісторыі дзяржавы і права
  6. 10 Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  7. Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.
  8. КанстытуцыіБеларускай CCP 1927 і 1937 гг.
  9. Беларуская CCP на міжнародная арэне
  10. Развіццё права Беларускай CCP
  11. 15Л. Кароткаяхарактарыстыка станаўлення і развіцця тэорыі аб прававой дзяржаве
  12. ЗМЕСТ
  13. § 7. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
  14. § 9. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у ІХ - ХІІІ стст.
  15. § 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальваркава- паншчыннам гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
  16. § 1. Фарміраванне беларускай народнасці
  17. § 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. - першыя гады XX ст.
  18. § 1. Фарміраванне беларускай нацыі
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -