Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP
Пасля ўтварэння БССР узнікла неабходнасць ва ўрэгуляванні ўзаемаадносін новай савецкай рэспублікі з РСФСР. Пастановай ад 31 студзеня 1919 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР прызнаў незалежнасць Беларускай CCP.
Тэту настанову, як бьшо сказана вышэй, старшыня УЦВК Я.М. Свярдлоў 2 лютага 1919 г. зачытаў на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў, які звярнуўся з заклікам да ўсіх народаў і ўрадаў прызнаць новую дзяржаву, а таксама прыняў пастано- ву аб пачатку перагавораў з РСФСР па ўстанаўленні федэра- тыўнай сувязі, хоць адначасова выказаўся за неадкладнае зліццё БССР з Літоўскай CCP.1 чэрвеня 1919 г. УЦВКРСФСР з мэтай аб'яднання нама- ганняў усіх савецкіх рэспублік ва умовах грамадзянскай вай- ны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваеннага союзу рэспублік. Прызнавалася неабходным правесці цеснае аб'яднанне ваен- най арганізацыі і ваеннага камандавання, саветаў народнай гаспадаркі, чыгуначнага кіравання і гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы Pacii, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі і Крыма з тым, каб кіраўніцтва гэтымі галінамі было сканцэн- травана ў руках адзіных калегій.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэк- ларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. рэспуб- ліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай раз- pyxi, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі op- ганаў улады і кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае становішча ўзмацнялася не- задаволенасцю сялян харчразвёрсткай. У сувязі з гэтым пера- ход да новай эканамічнай палітыкі, замена харчразвёрсткі харчпадаткам садзейнічалі аднаўленню народнай гаспадаркі рэспублікі.
У гэты перыяд актывізуецца дзейнасць вышэйшых орга- наў улады і кіравання: Усебеларускага з'езда Саветаў, Цэн- тральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦБК БССР Ca- вета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦБК A.P.
Чарвякоў (з 1923 г. Я.А. Адамовіч). CHK прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэа- лізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г.д.У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час зна- ходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяль- най цэласнасцю БССР. He задавальняючыся становішчам "малодшага брата" ў адносінах да РСФСР, аб чым бьшо пра- ма заяўлена на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у дэкларацыі "Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР", рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастой- най дзяржаве.
Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 r., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся "незалежнасць і суверэннасць кож- нага з дагаворных бакоў", падкрэслівалася, што "з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай Імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельст- ваў у адносінах да каго б там ні было" , і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюзу ўрады абедзвюх рэс- публік аб'яўляюць аб аб'яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб'яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, а ў CHK БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім бьші ўдакладнены ўзаема-
Гл.: Слободчикое Н.П. Совет Народных Комиссаров БССР в 1920 1936 гг. Мн., 19177. С. 20-39.
t
История Советской Конституции. 1917 - 1956 гг. С. 265 - 266.
адносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, связаных з дзейнасцю аб'яднаных наркаматаў, пе- раважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дага- вора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 r., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.
У 1922 г. праблема ўзаемаадносін усіх савецкіх рэспублік стала прадметам сістэматычнага абмеркавання партыйных і савецкіх з'ездаў. У жніўні 1922 г. ЦК РКП(б) стварыў спецы- яльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб іх да- лейшых узаемаадносінах у цэлым. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Падрыхтаваны Сталіным так званы праект "аўтанамізацыі", сутнасцю якога з'яўлялася ўваходжанне рэспублік у склад РСФСР на правах аўтаноміі, быў па ініцыятыве У.І. Леніна раскрытыкаваны на пасяджэнні ЦК РКП(б). У адпаведнасці з яго прапановамі была прынята рэзалюцыя з новым праектам дзяржаўнага аб'яднання савецкіх рэспублік, у аснову якога бьші пакладзе- ны прынцыпы раўнапраўя і добраахвотнасці.
14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў пас- танову аб неабходнасці аб'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувя- зей. У ёй адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і патрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неабходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гарантый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання дакумен- таў па стварэнні саюзу з'езд выбраўдэлегацыю.
30 снежня I з'езд Саветаў CCCP у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні CCCP, якія з пры- чыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект першай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студ- зені 1924 г. V Усебеларускі з'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая былазацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з'ездзе Саветаў,
S
У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Белару- ская CCP, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў CCCP. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза CCP, быў даволі шы- рокім: прадстаўніцтва ў міжнародних адносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і питанні іх змянення паміж рэс- публікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.
Такім чынам, згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэсггублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, ука- заных Канстытуцыяй CCCP. Пры вырашэнні астатніх пытан- няў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна (арт. 3).
11.2.
Еще по теме Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP:
- Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
- Статья 125. Передача дел из одного суда РСФСР в другой суд РСФСР
- Развіццё права ў Беларускай CCP у 20 - 30-я гг.
- Развіццё права Беларускай CCP
- Абвяшчэннедзяржаўнага суверэнітэту Беларускай CCP
- Беларуская CCP на міжнародная арэне
- КанстытуцыіБеларускай CCP 1927 і 1937 гг.
- Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- ЗЛ. Утварэнне Вял]кага княства ЛІтоускага, Рускага і Жамойцкага
- Канстытуцыя БССР 1978 г.
- Утварэнне Рэчы Паспалітай
- ДЗЯРЖАВА I ПРАВА БЕЛАРУСКАЙ CCP У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
- Становішча ў краінах Балтыі. Утварэнне Малдаўскай ССР
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
- Другое абвяшчэнне БССР
- Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
- Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны
- Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
- Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.)
- Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах