<<
>>

Другое абвяшчэнне БССР

Перакінуўшы войскі з Усходняга фронту на Польскі, Чыр- воная Армія спыніла наступление палякаў і 14 мая 1920 г. перайшла ў контрнаступление. Аднак з-за недахопу сіл, сла- бага матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і пралікаў каман- давання савецкія войскі вымушаны бьші адысці на зыходныя пазіцыі.

Поспех прынесла толькі наступление ў ліпені 1920 r., a 11 ліпеня быў вызвалены Мінск.

Пры такіх абставінах 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў за- ключаны мірны дагавор паміж буржуазнай Літвой і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і канфран- тацыю Літвы з Польшчай, урад РСФСР пайшоў на ўключэнне ў яе склад земляў з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Браслаў. Віленскі край разам з Вільняй таксама быў прызнаны складанай часткай Літвы.

Падпісанне мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і

РСФСР юрыдычна спыняла існаванне Літоўска-Беларускай

CCP . Аднак, як указвае Я.А. Юхо, "гэты дагавор для Бела-

русі не меў і не мог мець ніякай юрыдычнай сілы, бо ён быў

падпісаны іншымі дзяржавамі ў процівагу нормам

„2

міжнароднага права .

Важна адзначыць і другое. Сам факт падпісання дагавора, у якім ішла размова пра беларускія землі, сведчьщь пра тое, што лідэры Савецкай Pacii і не думалі раіцца з Беларуссю па тэрытарыяльных пытаннях, як не думалі і пра аднаўленне беларускай дзяржавы.

Дзякуючы паспяховаму наступлению Чырвонай Арміі зноў узнікла ідэя сусветнай рэвалюцыі, таму пра аднаўленне беларускай дзяржаўнасці не магло быць гаворкі. У лепшым выпадку было магчыма прадастаўленне беларусам культур- на-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні, якая ўваходзіла б у склад Pacii як адміністрацыйна-гаспадарчая [46]

адзінка. Ha такіх пазіцыях стаялі В.Г. Кнорын, M.I. Калмановіч, LI. Рейнгольд і іншыя кіраўнікі КП(б)Л і Б. Аднак яны сутыкнуліся з супраціўленнем камуністаў- беларусаў, і перш за ўсё A.P. Чарвякова, Дз.Ф.

Жылуновіча, Дз.Ф. Чарнушэвіча. У сувязі з гэтым ЦК КП(б)Л і Б прызнаў неабходным выступіць з дэкларацыяй аб прызнанні самавы- значэння беларускага народа.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. Існує меркаванне, што яна абвяшчалася з мэтай заспакаення мас. Як бы там ні было, але імкненне беларускага народа да сацыяльнай і нацыянальнай свабоды было ў нейкай меры задаволена. У Дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах "дыктатуры прале- тарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Pacii". Гава- рылася таксама пра аднаўленне асноўных прынцыпаў арга- нізацыі народна-гаспадарчага жыцця, абвешчаных 1 студзеня 1919 г. Маніфестам рабоча-сялянскага савецкага ўрада і юрыдычна замацаваных у рашэннях I Усебеларускага з'езда Саветаў 2-3 лютага 1919 г. Да склікання чарговага Усебеларускага з'езда Саветаў улада пераходзіла да Ваенна- рэвалюцыйнага камітэта БССР .

У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з'яўляецца cy- верэннай савецкай дзяржавай, і ў самым агульным плане вы- значаліся яе межы. Даслоўна было сказана наступнае: "ССРБ вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і буржуазнымі дзяржавамі, якія з ёй мяжу- юць. Мяжа ССРБ з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаецца свабодным выяўленнем волі беларускага народа на павято- вых і губернскіх з'ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадамі [47]

РСФСР і ССРУ"[48]. Думаецца, што гэты запіс не быў выпадко- вым. Ён даваў магчымасць РСФСР пакінуць пад сваёй юрыс- дыкцыяй раней далучаныя землі.

У ліпені 1920 r., калі Чырвоная армія паспяхова рухалася на захад, была рэальная магчымасць аднавіць рэспубліку ў тых межах, якія намячаліся I з'ездам КП(б)Б у студзені 1919 r., аднак гэтага не адбылося. Пасля паражэння савецкіх вой- скаў на Вісле межы маладой рэспублікі заставаліся замацава- нымі толькі на паперы (у рэзалюцыі I з'езда КП(б)Б і ў Дэк- ларацыі ад 31 ліпеня 1920 r.).

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка ад- навілася толькі ў межах Мінскай губерні.

Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія высту- палі за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пача- лася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць "Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ" у прапанаваным выглядзе, хоць перша- пачаткова выказвалася ў яе падтрымку.

Такім чынам, аналізуючы працэс другога абвяшчэння БССР, можна канстатаваць, што пры яе аднаўленні з дапамо- гай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суве- рэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.

Да такога ж вываду прыйшоў і Я.А. Юхо: "Адноўленая ... Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь на тэрыторыі шасці паветаў (уездаў) Мінскай губерні хоць і аб'яўлялася незалежнай, аднак фактычна і юрыдычна з'яўлялася аўтаномнай вобласцю ў складзе РСФСР.

... Аўтаномны характар адносін ССРБ з РСФСР асабліва яскрава выяўляўся ў эканамічных, вайсковых і дзяржаўна- палітычных адносінах. Рэспубліка не мела сваіх грошай і фінансавалася з бюджэту РСФСР; арміяй, чыгуначным транспартам, поштай і сувяззю кіравалі з РСФСР, яе закана- даўства дзейнічала і на тэрыторыі Беларусі" .

Пра аўтаномны характар адносін БССР і РСФСР сведчыць і пастанова III з'езда Кампартыі Беларусі (лістапад 1920 r.), у якой аб прававым становішчы рэспублікі сказана наступнае: "Беларусь, з'яўляючыся Сацыялістычнай Савецкай Рэспуб- лікай, адначасова з'яўляецца складанай часткай РСФСР, і ўсе яе органы ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, аднак яны павінны мець пэўную свабоду ў галіне вырашэння пы- танняў мясцовага жыцця, у якіх яны павінны кіравацца ЦВКБ і Саўнаркомам Беларусі" .

Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай CCP было здзейснена на II Усебеларускім з'ездзе Саветаў рабо- чых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З'езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і за- вяршыў сваю работу выбраннем ЦВК БССР.

Дакументы з'езда з'явіліся фундаментам далейшага прававога бу- даўніцтва ў Беларускай CCP.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступление 16 жніўся 1920 r., занял і значную частку Беларусі. РСФСР вы- мушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай - з другога, а 18 сакавіка 1921 г. - мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэ- рыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.

Заслугоўвае ўвагі прававы аспект ацэнкі перагавораў у Рызе. Нягледзячы на існаванне адноўленай БССР, белару- скую дэлегацыю для ўдзелу ў перагаворах, на якіх выра- шаліся пытанні тэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічьші

Очерки истории Коммунистической партии Белоруссии. Мн., 1961. Ч. l.C. 394.

патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.

Ca свайго боку Рада БНР, якая працягвала функцы- яніраваць, выступіла з мемарандумам пратэсту супраць пад- зелу Беларусі на дзве часткі і паставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. У адваротным выпадку Рыжскі дагавор для Беларусі не мог мець юрыдычнай сілы, што супярэчыла нормам міжнароднага права. У сувязі з гэ- тым Рэўкомам БССР было прынята рашэнне аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на далей- шых этапах перагавораў . II Усебеларускі з'езд Саветаў, які праходзіў у снежні 1920 г. у Мінску, пацвердзіў не толькі ac- ноўныя палажэнні Маніфеста рабоча-сялянскага савецкага ўрада ад 1 студзеня 1919 r., але і адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавору.

Аб тым, што дэлегацыя Савецкай Pacii была супраць удзе- лу Беларусі ў перагаворах у Рызе, сведчыць пісьмо наркама замежных спраў РСФСР Г.В.

Чычэрына ў Палітбюро ЦК РКП(б) ад 30 снежня 1920 г. Ён пісаў: "...Дэлегацыя застаец- ца руска-ўкраінскай, але ўрад РСФСР ...мае паўнамоцтвы ад Беларусі. Ісці за межы гэтай камбінацыі немэтазгодна... У выпадку з'яўлення непаерэдна беларускай дэлегацыі ў Рызе яна там разбурыць усе нашы дыгшаматычныя камбінацыі" .

Палякі таксама не жадалі, каб у перагаворах "прымала

3

ўдзел самастойная дэлегацыя ССРБ" , якая, зразумела, імкнулася да аднаўлення адзінства сваёй тэрыторыі перш за ўсё за кошт заходняй часткі Беларусі.

Прычынамі адмоўных для Беларусі вынікаў Рыжскага (1921 г.) дагавору былі: няўдачная для РСФСР вайна з Польшчай; ідэі сусветнай рэвалюцыі, якім аддавала перава- гу расійскае кіраўніцтва і якія перашкаджалі вырашэнню практычных задач нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання

* У кастрычніку 1920 г. ад імя Савецкай Беларусі ў Рыгу на перагаворы выехаў А.Чарвякоў, аднак яго не пусцілі за стол перагавораў. У сакавіку 1921 г. А.Чарвякоўуваходзіўускладдэлегацыі РСФСР.

} История Беларуси. Вопросы и ответы. Мн., 1993. С. 90.

Алъшэуская C.I., ТалкачоўВ.І. Палітычнае і эканамічнае развіцце Беларусі ў 1918 - 1920 гг. Мн., 1993. С. 42.

народаў былой царскай Pacii; раскол і слабасць нацыяналь- нага руху, недастатковая падтрымка яго на міжнародним узроўні.

Такім чынам, працэс станаўлення беларускай нацыяналь- най дзяржаўнасці быў надзвычай цяжкім і драматычным. Спецыфічнае геаграфічнае становішча Беларусі, перапляцен- не гістарычных лёсаў беларусаў з лёсамі прадстаўнікоў іншых народаў, і перш за ўсё рускага, польскага, літоўскага, іншыя асаблівасці абумоўлівалі тое, што ў ёй агульнанацыя- нальныя інтарэсы ўступалі месца партыйна-класавым імкнен- ням розных груп насельніцтва. Акрамя таго, праяўляў жыву- часць як вялікарускі, так і вялікапольскі шавінізм.

Зразумела, нельга адмаўляць рэальнасці ажыццяўлення ідэі беларускай дзяржаўнасці ў форме савецкай рэспублікі, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць, што ўжо ў пачатку 30-х гг. рэ- альнага суверэнітэту БССР, як і іншыя рэспублікі, не мела. Да таго часу CCCP з прычыны самой логікі развіцця цэн- тралізаванай адміністрацыйнай сістэмы, існавання манаполіі балынавікоў на ўладу поўнасцю ўсталяваўся ў якасці та- талітарнай дзяржавы.

<< | >>
Источник: Вішнеўскі А.Ф.. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь,2003. - с. 319.. 2003

Еще по теме Другое абвяшчэнне БССР:

  1. Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР
  2. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
  3. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  4. 10 Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
  5. Канстытуцыя БССР 1978 г.
  6. § 2. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя СССР: розныя погляды і меркаванні
  7. ОПЕРАЦИЯ "Ы" И ДРУГОЕ НАСТОЯЩЕЕ
  8. § 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
  9. Аксиома манифестационизма: одно есть другое
  10. Признаки перехода плеврита в другое заболевание.
  11. Узаемаадносіны БССР i РСФСР. Утварэнне Саюза CCP
  12. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
  13. Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны
  14. Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
  15. Формация и/или цивилизация? Ни то, ни другое Formation and/or civilization? Ntither one, nor the other
- Административное право зарубежных стран - Гражданское право зарубежных стран - Европейское право - Жилищное право Р. Казахстан - Зарубежное конституционное право - Исламское право - История государства и права Германии - История государства и права зарубежных стран - История государства и права Р. Беларусь - История государства и права США - История политических и правовых учений - Криминалистика - Криминалистическая методика - Криминалистическая тактика - Криминалистическая техника - Криминальная сексология - Криминология - Международное право - Римское право - Сравнительное право - Сравнительное правоведение - Судебная медицина - Теория государства и права - Трудовое право зарубежных стран - Уголовное право зарубежных стран - Уголовный процесс зарубежных стран - Философия права - Юридическая конфликтология - Юридическая логика - Юридическая психология - Юридическая техника - Юридическая этика -