НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне
У канцы XX ст. узрос інтарэс вучоных, шырокіх слаёў на- сельніцтва да гісторыі дзяржавы ў цэлым і асабліва да тых яе старонак, якія доўгі час старанна замоўчваліся. Адна з гэтых старонак - масавыя рэпрэсіі ў гады культу асобы Сталіна.
Калі размова ідзе пра масавыя рэпрэсіі, то звычайна гаво- раць пра 1937 г. У сапраўднасці хваля рэпрэсій пачалася яш- чэ ў канцы 20-х і завяршылася ў пачатку 50-х гг. са смерцю правадыра "ўсіх часоў і народаў". Ha 1937-1938 гг. пры- ходзіўся апагей палітычных рэпрэсій, таму яны і захаваліся ў памяці народа як страшныя гады "яжоўшчыны" (па імені M.I. Яжова, былога наркама унутраных спраў CCCP).
Высветліць прадпасылкі, рухаючыя сілы, механізмы таго, што адбывалася ў 30 - 40-я rr., немагчыма без глыбокага вы- вучэння гісторыі стварэння ідзейнасці НКУС CCCP, атакса- ма рэспубліканскіх наркаматаў унутраных спраў.
НКУС CCCP быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампе- тэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Зазначым, што менавіта НКУС CCCP у разглядаемы перыяд аб'ядноўваў пад сваёй эгідай велізарны апарат прымусу ад міліцыі да папраўча- працоўных устаноў, ад АДГГУ да унутраных і пагранічных войскаў. Стварэнне на базе АД11У Наркамата унутраных спраў CCCP з'явілася часткай працэсу фарміравання адміністрацыйна-каманднай сістэмы, цэнтралізацыі дзяр- жаўнага кіраўніцтва краінай. Па сутнасці НКУС стаў адным з важнейшых звёнаў стратэгічнай лініі Сталіна на ўсталяванне рэжыму асабістаў улады, бо л*енавіта гэты орган павінен быў
адыграць галоўную ролю ў рэалізацыі планаў устаранення з палітычнай сцэны тых, хто па розных прычынах станавіўся непажаданым "правадыру" і яго акружэнню.
У наступныя гады змены ў структуры НКУС CCCP адбы- валіся ў сувязі з узрастаннем удзельнай вагі падраздзяленняў, у распараджэнні якіх был і месцы пазбаўлення волі.
Так, да канца 30 - пачатку 40-х гг. акрамя Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў (ГУЛАГ) былі за- снаваны дзесяткі іншых глаўкаў і ўпраўленняў - Галоўнае ўпраўленне лагераў чыгуначнага будаўніцтва, Галоўнае ўпраўленне лагераў Дальбуда, Упраўленне лагераў лясной прамысловасці і інш.He заставалася нязменнай і структура пагранічнай і ўнутранай аховы. У сакавіку 1939 г. Галоўнае ўпраўленне пагранічных і унутраных войскаў раздзялілася на шэсць ca- мастойных глаўкаў: Галоўнае ўпраўленне пагранічных вой- скаў, Галоўнае ўпраўленне войскаў НКУС па ахове важных прадпрыемстваў прамысловасці, Галоўнае ўпраўленне вой- скаў НКУС па ахове чыгуначных збудаванняў, Галоўнае ўпраўленне канвойных войскаў НКУС, Галоўнае ўпраўленне ваеннага забеспячэння і Галоўнае ваенна-будаўнічае ўпраўленне войскаў НКУС.
У выніку НКУС CCCP станавіўся буйнамаштабным гас- падарчым ведамствам, якое выкарыстоўвала тайную рабочую сілу велізарнай арміі рэпрэсіраваных грамадзян, якія зна- ходзіліся ў спецлагерах, працоўных калоніях і ў іншых мес- цах пазбаўлення волі.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCP 1936 г. Народны камісарыят унутраных спраў быў аднесены да катэгорыі ca- юзна-рэспубліканскіх наркаматаў, у сувязі з чым аналагічныя наркаматы былі створаны ва ўсіх саюзных рэспубліках, у тым ліку і ў Беларусі. НІто тычыцца РСФСР, тот тут спачатку быў уведзены інстытут Упаўнаважанага НКУС, а затым дзейнічаў апарат саюзнага наркамата. У абласных, гарадскіх і некато- рых раённых цэнтрах краіны былі сфарміраваны ўпраўленні НКУС, у якіх ствараліся аддзелы і аддзяленні, у тым ліку і асобыя, якія сачылі за самімі чэкістамі.
Фармальна НКУС CCCP з'яўляўся адным з цэнтральных органаў галіновага кіравання, такім жа, як і іншыя агульна- саюзныя і саюзна-рэспубліканскія наркаматы. Аднак прак- тычна яго становішча істотна адрознівалася ад становішча астатніх ўладных органаў. Так, у апараце НКУС CCCP функ- цыяніраваў аддзел, які здзяйсняў нагляд за партыйнымі орга- намі аж да ЦК. Адрозненне заключалася і ў тым, што НКУС апынуўся па-за партыйным кантролем, ператварыўшыся ў руках Сталіна ў інструмент неабгрунтаваных рэпрэсій і бес- саромных парушэнняў законнасці.
Вядучая роля ў здзяйсненні рэпрэсій належала такім пад- раздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, глаўкам, якія кіравалі месцамі зняволення, а так- сама органу пазасудовай расправы - Асобай нарадзе пры НКУС і падпарадкаваным ёй "тройкам" на месцах.
Палажэнне "Аб Асобай нарадзе пры Народным камісарыяце унутраных спраў CCCP" было зацверджана спе- цыяльнай пастановай ЦВК і CHK CCCP 5 лістапада 1934 г. У адпаведнасці з гэтым дакументам органы унутраных спраў атрымалі права прымяняць да асоб, прызнаных грамадска небяспечнымі, ссылку і высылку да 5 гадоў, знявольванне ў папраўча-працоўных лагерах да 5 гадоў, высылку за межы Саюза CCP замежных падцаных. У склад Асобай нарады ўваходзілі: намеснік народ нага камісара унутраных спраў CCCP, упаўнаважаны НКУС Саюза CCP па РСФСР, на- чальнік Галоўнага ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі, камісар унутраных спраў саюзнай рэспублікі, на тэрыторыі якой узнікла справа. У палажэнні дэкларавалася неабход- насць удзелу ў пасяджэннях Асобай нарады пракурора CCCP ціяго намесніка.
У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах стваралася раз- галінаваная сістэма "троек", падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары камітэтаў УКП(б) і пракура- туры. Састаў "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро пар- тыйнага органа. Ужо ў другой палове 30-х гг. густая сетка "троек" аблытала практычна ўсю краіну.
У многіх публікацыях можна сустрэць меркаванне, што праз сістэму "троек" праходзілі справы толькі тых людзей, якіх абвінавачвалі ў палітычных злачынствах. Гэта не зусім так. Да 1938 г. парушэнні законнасці дасягнулі такіх машта- баў, што рэпрэсіўная машына праз сістэму пазасудовых op- ганаў перамолвала і матэрыялы па крымінальных справах. Тэрмін разгляду спраў устанаўліваўся не больш за 15 дзён. Калі не паступала пярэчанняў ад пракурора, то рашэнне "тройкі" прыводзілася ў выкананне неадкладна, а пры розна- галоссях прыпынялася і справа перадавалася на разгляд Aco- бай нарады.
Як відаць з дакументаў, вышэйназваныя пазасудовыя органы, існаванне якіх знаходзілася ў супярэчнасці з Канстыту- цыяй CCCP, самастойна разглядалі палітычныя і крымінальныя справы і выносілі прыгаворы, не лічачыся з нормамі судаводства. Санкцыі пракурора насілі чыста фар- мальны характар, кантрольныя функцыі партыі, Саветаў, суда і пракуратуры былі надоўга страчаны.
У публіцыстычных выданнях, у гісторыка-прававой літаратуры нярэдка можна сустрэць меркаванне, што мена- віта ў 1934 г. у выніку рэарганізацыі АДПУ ў НКУС CCCP быў упершыню створаны орган, які займаўся рэпрэсіямі ў пазасудовым парадку. Між тым пазасудовыя рэпрэсіі шырока прымяняліся ўжо ў гады грамадзянскай вайны і здзяйсняла іх Усерасійская надзвычайная камісія.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ва умовах перахо- ду да мірнага будаўніцтва пазасудовыя органы Усерасійскай надзвычайнай камісіі (УНК, з лютага 1922 г. - ДПУ) ска- раціліся, хоць і не былі адменены поўнасцю. Так, з мэтай ба- рацьбы з контррэвалюцыяй Прэзідыум ЦВК CCCP у лістападзе 1923 г. стварыў Калегію АДПУ, а пры ёй у ca- кавіку наступнага года - "Асобную нараду" для разгляду спраў у адносінах асоб, якія займаліся контррэвалюцыйнай дзейнасцю, шпіянажам, кантрабандай, спекуляцыяй валютай ізолатам.
Як вядома, многія заканадаўчыя акты, якія тычыліся арга- нізацыі і дзейнасці АДПУ, прымаліся пад уплывам яго стар- шыні Ф.Э. Дзяржынскага. Гісторыя сведчыць пратое, што ён
садзейнічаў пашырэнню пазасудовых функцый АДПУ, што не заўсёды было апраўданым. Напрыклад, у 1924 г. ф.Э. Дзяржынскі напісаў запіску ў Палітбюро, у якой прапа- наваў для барацьбы з бандытызмам падпарадкаваць у апера- тыўных адносінах міліцыю і крымінальны вышук АДПУ, а таксама дазволіць апошняму пазасудовы разгляд спраў усіх удзельнікаў бандыцкіх фарміраванняў. Цікава, што прапано- вы Ф.Э. Дзяржынскага сустрэлі ў той час рашучую нязгоду з боку некаторых наркомаў урада. "Далейшае пашырэнне пра- воў АДПУ на пазасудовы разгляд спраў калегія НКЗС лічыла б небяспечным", - пісаў нарком замежных спраў Г.В.
Чычэ- рын. Ад наркамата юстыцыі падобны пункт гледжання выка- заў M.B. Крыленка: "Лічу неабходным катэгарычна выказац- ца супраць прапановы т. Дзяржынскага... За апошні час АДПУ засвоіла сабе практыку пашыраць сваю падсуднасць шляхам звароту ў Прэзідыум ЦВК на дазвол разглядзець тую ці іншую справу ў несудовым парадку, прычым спачатку раз- глядае справу і выносіць прыгавор, а потым просіць ЦВК за- цвердзіць гэты прыгавор" . Тым не менш Палітбюро і Прэзідыум ЦВК згадзіліся з прапановай старшыні АДПУ.У другой палове 20-х гг. надзвычайныя пазасудовыя правы органаў АДПУ пашырыліся. 3 1927 г. АДПУ давалася права разглядаць у пазасудовым парадку, аж да прымянення вышэй- шай меры пакарання, справы аб дыверсіях, падпалах, псаванні машынных установак як са злым намерам, так і без яго.
Асабліва шырока пазасудовыя рэпрэсіі сталі выкары- стоўвацца з канца 1929 - пачатку 1930 гг. Як вядома, калек- тывізацыя сельскай гаспадаркі суправаджалася ліквідацыяй так званага кулака як класа. Гэта азначала канфіскацыю яго маёмасці, перш за ўсё сродкаў вытворчасці, і высяленне з месца жыхарства. Гэтым і займаліся пазасудовыя органы, перш за ўсё ў асобе "троек".
У пачатку 30-х гг. "тройкі" разглядалі справы і ў адносінах нэпманскіх элементаў, бьшых афіцэраў царскай арміі, асоб, якія служылі ў царскай арміі, членаў былых ан- тысавецкіх партый, значнай часткі старой інтэлігенцыі. У
Цыт. па: ВішнеўскіА. Дыктатугт і права / ЛіМ. 1995. № 6. С. 1 4 - 1 5 .
ліку рэпрэсіраваных апынулася шмат людзей, якія даўно адышлі ад якой-небудзь варожай дзейнасці супраць савецкай улады ці зусім у ей не ўдзельнічалі.
У якасці прыкладу можна прывесці асуджэнне ў 1930 г. вядомых вучоных-эканамістаў М. Кандрацьева, А. Чаянава і інш., якім бьшо прад'яўлена абвінавачванне ў стварэнні нібыта падпольнай "сялянскай працоўнай партыі".
У лютым - верасні 1930 г. паўнамоцным прадстаўніком АДПУ па Беларусі былі арыштаваны былы нарком земляроб- ства БССР 3. Прышчэпаў, былы нарком асветы рэспублікі А.
Баліцкі, былы намеснік наркома земляробства А. Адамо- віч, былы намеснік старшыні "Белпайгандлю" П. Ільючонак і інш. Сярод падследных апынуліся акадэмік В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і многія іншыя. Па гэтай справе незаконна было прыцягнута да крымінальнай адказ- насці звыш 80 чалавек, галоўным чынам работнікаў навукі, культуры і кіруючых кадраў шэрагу наркаматаў Беларусі. Яны абвінавачваліся ў прыналежнасці да так званай контррэ- валюцыйнай арганізацыі беларускіх нацыянал-дэмакратаў "Саюз вызвалення Беларусі" .Яшчэ ў 1928 г. нарком Рабоча-сялянскай інспекцыі (PCI) РСФСР М. Янсан у пісьме да I. Сталіна выказаў меркаванне аб выкарыстанні працы асуджаных пры асваенні аддаленых мясцовасцей, на земляных работах буйных будоўляў, a ra- лоўным чынам на нарыхтоўках лесу, бо яго экспарт даваў краіне неабходную валюту. Гэтыя прапановы былі поўнасцю рэалізаваны ў 30-я гг. Напрыклад, з 1930 г. колькасць рабочай сілы для патрэб фарсіраванай індустрыялізацыі Дзярж- план CCCP пачаў узгадняць з АДПУ і НКУС. Менавіта з гэ- тым звязаны разнарадкі па раёнах на так званых ворагаў народа.
7 жніўня 1932 г. у краіне была выдадзена пастанова ЦВК і CHK CCCP "Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў,
Гл.: Васілеўская Н. Масавыя рэпрэсіі інтэлігенцыі / Палітычныя рэп- рэсіі на Беларусі ў" XX стагодцзі: Матэрыялы навукова-практычнай канфе- рэнцыі. 27 - 28 лютага 1998 г. Мн., 1998. С. 14 - 23.
калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыя- лістычнай) уласнасці" . Пастанова ўводзіла ў якасці меры судовага пакарання за раскраданне калгаснай і каапера- тыўнай маёмасці вышэйшую меру сацыяльнай абароны - расстрэл з канфіскацыяй усёй маёмасці і замену гэтай меры пры змякчаючых акалічнасцях пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй за 10 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Амністыя па гэтых справах была забаронена.
"Закон аб пяці каласках" - так называлі пастанову ЦВК і CHK CCCP ад 7 жніўня 1932 г. у вёсцы. Згодна з ім толькі ў Глускім раёне Беларускай CCP у канцы 1932 г. было рассле- давана 136 крымінальных спраў, што складала 64,5 % ад усіх злачынстваў. У Мазырскім раёне ўзбуджаныя органамі міліцыі крымінальныя справы па фактах раскрадання сацыя- лістычнай маёмасці склалі больш 50 %. Пра падобнае ста- новішча гавораць матэрыялы народных судоў Сенненскага, Мсціслаўскага, Слуцкага і іншых раёнаў Беларусі.
Да пачатку 1933 г. за няпоўныя пяць месяцаў з моманту прыняцця пастановы ў CCCP было асуджана 54 645 чалавек, з іх 2110 -да вышэйшай меры пакарання.
Такім чынам, адказ ад выкарыстання эканамічных метадаў кіравання народнай гаспадаркай і пераход да адміністрацыйна-камандных рычагоў упраўлення з'явіліся важнейшай умовай і прычынай (перш за ўсё эканамічнай) палітычных рэпрэсій.
Існує меркаванне, што пік рэпрэсій прыйшоўся на 1937— 1939 гг. Ha справе ж самая вялікая трагедыя адбылася ў 1929-1933 гг. Менавіта ў гэты прамежак часу загінула ў 3 разы больш людзей, чым у 1937-1939 rr., але гэта была не інтэлігенцыя, не партыйныя і савецкія работнікі, не вай- екоўцы, а безыменный сяляне, і па размаху гэта трагедыя ме- ладалека ідучыя вынікі, якія адчуваюцца і сёння.
У канцы 20-х гг. і асабліва з таго моманту, калі прагучаў заклік партыі "аб'явіць вайну не на жыццё, а на смерць кулаку і ў рэшце рэшт змесці яго з зямлі", надзвычайныя меры былі ператвораны ў сістэму, прычым прыёмы часоў грамад-
' C3 CCCP. 1932. № 62. Ст. 360.
зянскай вайны і ваеннага камунізму дапускаліся не толькі супраць кулацтва, але і супраць сераднякоў.
Пранікненне ў народныя масы і ў партыю характэрных для часоў грамадзянскай вайны настрояў звязана з прымя- неннем у масавым маштабе пазасудовых рэпрэсій. Такія на- строі знайшлі адлюстраванне ў канцы 20 - пачатку 30-х гг. нават у такой, здавалася б, далёкай ад практыкі галіне, як тэорыя права. Справа дайшла да таго, што бьші выказаны прапановы аб "спрошчванні" крымінальнага працэсу. Ha шчыт падымалася тэорыя "небяспечнага стану" асобы, у ад- паведнасці з якой падставай для крымінальнай адказнасці павінна бьша быць не канкрэтная віна, а "небяспечны стан" асобы, вызначаемы, напрыклад, яе сацыяльным паходжан- нем, і г.д. Тым самым стваралася спрыяльная глеба для росквіту нігілістычных адносін да права, законнасці. Невы- падкова большасць дэлегатаў XV з'езда Саветаў ледзь не высмеяла спробы пракурора CCCP М. Крыленкі даказаць неаб- ходнасць для пракуратуры кіравацца законам, а не адвольна тлумачанай мэтазгоднасцю . Афіцыйныя адносіны рэжыму да права, закона, законнасці, прававой дзяржавы ў разглядае- мы перыяд вельмі яскрава былі сфармуляваны ў прамове Л.М. Кагановіча з нагоды 12-й гадавіны Савецкай улады, з якой ён выступіў у Інстытуце савецкага будаўніцтва пры Ka- муністычнай акадэміі: "...Мы адхіляем паняцце прававой дзяржавы нават для буржуазнай дзяржавы...Паняцце "прававая дзяржава" прыдумана буржуазнымі вучонымі для таго, каб скрыць класавую прыроду буржуазнай дзяржавы... Вядома, усё гэта не выключав закона. У нас ёсць законы. Нашы законы вызначаюць функцыі і кола дзейнасці асобных
органаў дзяржаўнай улады. Але нашы законы вызначаюцца
„2
мэтазгоднасцю ў кожны дадзены момант .
*Гл.: ВішнеўскіЛ. Дыктатураі права/ЛіМ. 1995. 10 лют. С. 15.
2
Комарое C.A. Общая теория государства и права. M, 1996. С. 131.
12.2.
Еще по теме НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне:
- Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя
- РОЗДІЛ ІІІ. МЕХАНІЗМ РЕАЛІЗАЦІЇ ТА МЕХАНІЗМ ОХОРОНИ ТРУДОВИХ ПРАВ ТА ЗАКОННИХ ІНТЕРЕСІВ ПРАЦІВНИКІВ
- 2.6. Колізійний механізм як складова частина правового механізму взаємодії правових систем Ради Європи, Європейського Союзу та держав-учасниць
- Рэпрэсіўная дзейнасць органаў НКУС у 30-я гг.
- 7. Акупацыйны рэжым
- Арганізацыя абароны краіны
- Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- ГЛАВА 3. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ
- Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Праблема другога фронту
- Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- Эвалюцыя судовай сістэмы
- Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
- Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя