7. Акупацыйны рэжым
Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый.
Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі.
Гаспадарчае рабаванне Беларусі.
Калабарацыя на Беларусі.
Планы нямецкіх захопнікаў па выкарыстоўванню акупіраваных тэрыторый
Праекты новага палітычнага рэжыму на Усходзе ў Берліне розныя нацысцкія ўстановы распрацоўвалі ўжо з красавіка 1941 г., але яны ўсе мелі характар праектаў, бо не былі зацверджаны Гітлерам.
Асноўная схема, якую прапаноўвалі Гітлеру была наступная: «буферныя дзяржавы без сваёй інтэлігенцыі». Але Гітлер і некаторыя яго паплечнікі схіляліся да іншай думкі аб будучым акупіраваных тэрыторый – летам 1941 г. галоўны нацыст адмовіўся ад пераўтварэння ўсходніх абшараў у васальныя тэрыторыі і вырашыў цалкам іх каланізаваць. Аднак планы гэтыя знаходзіліся ў прамой залежнасці ад падзей на фронце і па сведчанню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубе, ён нават летам 1943 г. не ведаў, які лёс прызначаны быў зямлі, якой ён кіраваў.За падставу ў гаспадаранні на ўсходніх землях быў узяты адзін з праектаў выкарыстання захопленых тэрыторый. У адпаведнасці са спецыяльным планам «Ост» прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (галоўным чынам яўрэі і камуністы). Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля – быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый (Reichsministerium fur die besetzten Ostgebiete) на чале з А.Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы №21 (план «Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія сведчаць аб тым, што немцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення рабавання захопленых тэрыторый.
На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г.
Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да Рэйху. Была выпрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый, якая прадугледжвала мерапрыемствы па панаванню акупантаў, кіраванню тэрыторыяй і эксплуатацыі яе рэсурсаў – «...как сподручнее разделить гигантский пирог, чтобы мы во-первых, господствовали, во-вторых, управляли, в-третьих, могли эксплуатировать». Што цікава – непасрэдна ў склад Рэйху павінны былі ўвайсці Прыбалтыка і Крым.Асноўнай часткай планаў з’яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай «Ольдэнбург», якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб «Ост». Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай «Зялёнай папцы». За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены «Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях». З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.
Еще по теме 7. Акупацыйны рэжым:
- Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- ГЛАВА 3. АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ДЗЕЙНАСЦЬ БЕЛАРУСКІХ КАЛАБАРАЦЫЯНІСТАЎ
- НКУС СССРіяго рэспубліканскія філіялы - важнейшы механізм умацавання рэжыму асабістай улады і станаўлення таталітарнай сістэмы ў краіне
- Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё
- Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя
- § 2. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
- § 3. Праблема адзінага рабочага і антыфашысцкага народнага фронту ў Заходняй Беларусі. Міжпартыйныя адносіны
- § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- ГЛАВА 4. БАРАЦЬБА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА СУПРАЦЬ НЯМЕЦКА- ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ
- § 2. Барацьба беларускага народа супраць польскіх інтэрвентаў. Беларускі нацыянальны рух
- § 1. Асноўныя рысы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі
- Педагогіка. Інтегрований курс теорії та історії: Навчально- методичний посібник: У 2 ч. / За ред. А.М. Бойко. — Ч. 2. — К.: ВІПОЛ; Полтава: АСМІ,2004. — 504 с., 2004
- Кармазин Ю.А., Стрельцов Е.Л. и др.. УГОЛОВНЫЙ КОДЕКС УКРАИНЫ. КОММЕНТАРИЙ. Харьков-Одиссей, 2001
- ПРЕДИСЛОВИЕ
- РЕДАКТОРСКАЯ СТАТЬЯ
- ОБЩАЯ ЧАСТЬ
- Раздел I
- ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ