Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
25 чэрвеня 1941 r., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Бе- ларусі эвакуіраваўся ў г.
Арол, а затым - у Маскву. Але і ва умовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяр- жаўнай улады рэспублікі, вьщавау указы аб аб'яднанні нарка-матаў, назначэнні і перамяшчэнні народных камісараў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г.д.
У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай CCP першага склікання скончыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і пра- даўжаў свае паўнамоцтвы да 1945 г.
Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г. быў выдадзены указ аб скліканні шостай сесіі Вяр- хоўнага Савета Беларускай CCP, першай за час вайны, якая мела вялікае значэнне для далейшага развіцця вызваленчай барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ha сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюд- жэт рэспублікі на 1944 r., а таксама справаздача аб выкананні бюджэту за 1940 - 1941 rr., прынята рашэнне аб утварэнні двух наркаматаў БССР - замежных спраў і абароны. Бьші таксама зацверджаны указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, прынятыя паміж пятай і шостай сесіямі.
Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі, назначэння і вызвалення наркомаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці 21 красавіка 1944 г. ён раз- гледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судо- вымі органамі БССР.
За час акупацыі народнай гаспадарцы рэспублікі былі прычынены велізарныя страты. Органам улады і кіравання на месцах неабходна было прымаць неадкладныя меры па ад- раджэнні сельскай гаспадаркі і прамысловасці.
У сувязі з гэ- тым было прызнана мэтазгодным разбуйненне абласцей, якія панеслі найбольшыя страты і 20 верасня 1941 г. бьші утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці.Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай пры-
чыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў за- цвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.
У гады вайны Прэзідьгум Вярхоўнага Савета прыняў шэ- раг указаў, напрыклад ад 6 лютага 1945 r., якім вызначаўся парадак набыцця савецкага грамадзянства асобамі, якія пера- сяліліся ў Беларускую CCP з Польшчы на падставе пагаднен- ня ад 9 верасня 1944 г. паміж урадам Беларусі і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення. Згодна з гэтым нарма- тыўна-прававым актам усе асобы, якія перасяліліся з Польшчы ў БССР, з моманту іх прыбыцця на тэрыторыю Беларусі набывалі грамадзянства БССР.
3 ліпеня 1945 г. у Мінску праходзіла сёмая сесія Вяр- хоўнага Савета Беларускай CCP першага склікання, на якой быў прыняты Закон "Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечанні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза". Згодна з ім дзень 3 ліпеня станавіўся ўсенародным святам вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў.
Вярхоўны Савет разгледзеў і зацвердзіў дзяржаўны бюд- жэт рэспублікі на 1945 г. У сувязі з утварэннем новых аблас- цей вышэйшы орган дзяржаўнай улады ўнёс адпаведныя змены ў Канстытуцыю БССР. Ён жа зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублікі, прынятыя ў перыяд паміж сесіямі.
12 лістапада 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў выбарчыя камісіі па выбарах у Савет Нацыяналь- насцей ад Беларускай CCP.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час і іншыя нарматыўныя акты па арганізацыі дзейнасці органаў улады і кіравання ва умовах пераходу да міру.
Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вайны вызна- чалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глы- бокі савецкі тыл.
Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва умовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з гра- мадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва.
Для распрацоўкі канкрэтных мер па ўзнаўленні дзейнасці дзяржаўных органаў і аднаўленні народнай гаспадаркі рэс- публікі ў маі 1942 г. CHK Беларусі стварыў аператыўную групу Дзяржплана пры Саўнаркаме БССР, а пасля ўваходжання часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі разгарнуў работу па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленні разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раёнах рэс- публікі.
Ha працягу 1943-1945 гг. урад Беларусі разгледзеў шыро- кае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяр- жаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г.д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. - 990, то ў 1945 г. - каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і паста- янна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцо- вых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызваленай ад аку- пантаў тэрыторыі пачалі дзейнасць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выка- наўчыя камітэты мясцовых Саветаў.
У лістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанні народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і CHK Беларусі разгле-дзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.
13.3.
Еще по теме Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны:
- Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады i кіравання
- 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
- 13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
- РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
- Пачатак Вялікай Айчынай вайны
- Вышэйшыя судовыя органы Вялікага княства Літоўскага