<<
>>

Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны

Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва.

Кожны камуніст, асабліва з кіруючага складу, абавязаны быў валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый.

Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і пад кантролем партыйных органаў. Толькі ў беларускім Асаавіяхіме ў 1940 г. налічвалася звыш 200 тыс. чалавек, было падрыхтавана напярэдадні вайны каля 500 парашутыстаў, 6450 кулямётчыкаў, 500 снайпераў, а таксама 720 тыс. «варашылаўскіх стралкоў» і значкістаў «Гатоў да працы і абароны», «Гатоў да проціпаветранай і проціхімічнай абароны». Аэраклубы БССР ў 1939 г. падрыхтавалі 1112 лётчыкаў. Праўда, якасны стан работы жадаў лепшага.

Значная частка падлеткаў і юнацкай моладзі была аб’яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі, якія мелі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. налічвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб’ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей. Вядучую ролю ў ідэалагічным выхаванні моладзі адыгрываў камсамол Беларусі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб’ядноўваў каля 118 тыс. чалавек, то вясной 1941 г. у яго шэрагах знаходзілася 264621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15791 «пярвічке». Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы і ў асяроддзі «несаюзнай моладзі». Была створана сістэма палітнавучання моладзі. У 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. Пры ЦК ЛКСМБ і ў абкомах камсамола былі створаны лектарскія групы, якія прапагандавалі марксісцка-ленінскую тэорыю сярод моладзі.

Цэнтрамі культурна-асветнай работы сярод насельніцтва былі клубы, хаты-чытальні, масавыя бібліятэкі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў i Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў i 4172 масавых бібліятэк. Больш чым у два разы, у адрозненні з 1930 г. узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экземпляраў.

Дзейнасць беларускіх літаратараў, мастакоў, дзеячаў тэатру і іншых мастацкіх накірункаў была прасякнутая ідэямі класавай барацьбы, супрацьстаяння ідэйным і рэальным ворагам савецкай дзяржавы. Пільны нагляд над культурай ажыццяўляла камуністычная партыя. 1938-1940 гады выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я.Купалы «Ад сэрца», П.Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П.Глебкі «Над Бярозай-ракой», М.Клімковіча «Кацярына Жарнасек», А.Куляшова «Юнацкае святло» i «Мы жывём на граніцы». Культура выконвала такім чынам важную функцыю выхавання ў насельніцтва пачуцця адказнасці за будучыню савецкай улады.

<< | >>
Источник: Вялікая Айчынная вайна. 2016

Еще по теме Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны:

  1. 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
  2. 13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
  3. 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
  4. § 1. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі пасля Вялікай Айчыннай вайны
  5. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
  6. 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Перамога
  7. Пачатак Вялікай Айчынай вайны
  8. Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны
  9. Міжнароднае становішча ў Еўропе напярэдадні вайны.
  10. 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
  11. § 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
  12. § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Давня історія України (до VI ст.) - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -