Міжнароднае становішча ў Еўропе напярэдадні вайны.
Захапіўшы ўладу ў Францыі, Напалеон пачаў відавочна праяўляць свае прэтэнзіі на сусветнае панаванне. У ходзе войн 1796 - 1809 гг. Францыя падпарадкавала амаль усе краіны Заходняй Еўропы, за выключэннем Англіі і Швецыі.
Такая сітуацыя пагражала інтарэсам Расійскай імперыі. Расія актыўна ўдзельнічала ў ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. Але ў руска-франка-прускай вайне 1805 - 1807 гг. кааліцыя пацярпела паражэнне. Аўстрыя і Прусія сталі сатэлітамі Францыі. Англіі Напалеон абвясціў кантынентальную блакаду і прымусіў далучыцца да яе ўсе заваяваныя ім дзяржавы. Расія таксама вымушана была заключыць ў 1807г. Тыльзіцкімір, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Згодна з гэтым дагаворам, Напалеон стварыў з польскіх зямель, што належалі Прусіі, Герцагства Варшаўскае, васальную Францыі дзяржаву на граніцы з Расіяй. Расіі Напалеон навязаў Беластоцкую акругу з мэтай паглыбіць руска-прускія супярэчнасці. Герцагства Варшаўскае Напалеон выкарыстоўваў у якасці свайго плацдарма на выпадак вайны з Расіяй. Ён нават пагражаў Аляксандру І, што гатовы аднавіць Польшчу ў межах 1772 г.Да пачатку 1810 г. адносіны паміж Францыяй і Расіяй яшчэ больш абвастрыліся, і яны пачалі рыхтавацца да вайны. Узрастае ваенны бюджэт Францыі, яе войска папаўняецца навабранцамі. Напалеон сцягвае свае войскі ў Прусію і Герцагства Варшаўскае, пастаянна папаўняючы іх кантынгент. Адначасова ён стварае з суседзяў Расіі - Аўстрыі і Прусіі франка-аўстра-прускі ваенны саюз, абяцаючы ім пашырыць іх тэрыторыі за кошт зямель, якія ўваходзілі ў склад Расіі. У лютым 1812 г. Напалеон заключыў дагавор з Прусіяй, а ў сакавіку - з Аўстрыяй. Прусія абавязалася выставіць 20 тыс. салдат, Аўстрыя - 30 тыс., перадаць іх пад французскае камандаванне і прадставіць усё неабходнае для забеспячэння саюзнай арміі. Армія Герцагства Варшаўскага ўжо ў сакавіку 1811 г. налічвала 60 тыс. чалавек. Такім чынам, супраць Расіі Напалеон здолеў выставіць 647 158 чалавек войска і 1 372 гарматы.
Падрыхтоўка Францыі да вайны не была тайнай для Расіі. Расійскі ўрад рыхтаваўся да абароны. Буйным поспехам расійскай дыпламатыі напярэдадні вайны стала заключэнне саюзных дагавораў з Швецыяй, Вялікабрытаніяй і Іспаніяй. Перамога Расіі ў руска-турэцкай вайне 1806 - 1812 гг. і Бухарэсцкі мірны дагавор, заключаны ў маі 1812 г., выключылі магчымасць удзелу Турцыі ў вайне на баку Францыі.
Еще по теме Міжнароднае становішча ў Еўропе напярэдадні вайны.:
- 2. Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны
- 5. СССР напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- Народная гаспадарка БССР напярэдадні вайны
- § 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- 13Л. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
- РАЗДЗЕЛ VIII. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (верасень 1939 г. - верасень 1945 г.)
- § 1. Пачатак і прычыны Першай сусветнай вайны. Адносіны да вайны розных класаў і партый
- 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе
- Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе
- Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
- Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
- Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.