<<
>>

“Польскае пытанне” ва ўрадавай палітыцы Расіі.

Падзелы Рэчы Паспалітай абумовілі ўзнікненне “польскага пытання”, сутнасць якога заключалася ў пастаянным імкненні пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці.

У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі “польскае пытанне” было амаль што самым вострым і аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

У пачатку ХІХ ст. па ініцыятыве Аляксандра І пачала абмяркоўвацца магчымасць аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы. Гэта дапамагло прыцягнуць да супрацоўніцтва з імперскімі ўладамі польскіх дзеячаў, у тым ліку А. Чартарыйскага і М. Агінскага. У 1815 г. Каралеўству Польскаму, створанаму паводле пастановы Венскага кангрэсу, была падаравана Канстытуцыя, у адпаведнасць з якой у Польшчы стваралася мясцовая адміністрацыя.

Канстытуцыйныя імкненні Аляксандра І (ёсць звесткі, што ён нават планаваў перадаць у склад будучай Польшчы заходнія губерні Беларусі) выклікалі ў польскім грамадстве хвалю паланафільскіх настрояў і падагравалі надзею на хуткае аднаўленне дзяржаўнай самастойнасці. Узмацненню польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванню пазіцый каталіцызму ў беларускіх губернях спрыяла і тое, што ўся тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару сваёй дзейнасці.

Аднак выкрыццё ў пачатку 1820-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў польскай моладзі выклікала змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі. З гэтага часу асноўным яе кірункам стала паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. Менавіта гэтай мэце адпавядала перадача ў 1824 г. з Віленскай навучальнай акругі ў Пецярбургскую дзвюх беларускіх губерняў - Віцебскай і Магілёўскай, а таксама замена А. Чартарыйскага М. Навасільцавым на пасадзе папячыцеля Віленскай навучальнай акругі.

Курс на аслабленне польскага ўплыву на беларускіх землях яшчэ больш узмацніўся ў канцы 20-х гадоў і асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830 -1831 гг.

<< | >>
Источник: Вучэбны дапаможнік па курсу «Гісторыя Беларусі». 2006

Еще по теме “Польскае пытанне” ва ўрадавай палітыцы Расіі.:

  1. § 4. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі ў 30 - 50-я гг. ХІХ ст.
  2. Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
  3. Падрыхтоўка Расіі да вайны і сацыяльна-палітычная сітуацыя ў заходніх губернях.
  4. § 2. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і контррэформы 80-90-х гадоў Неабходнасць рэфармавання дзяржаўна-палітычнага ладу Расіі.
  5. Саслоўная палітыка,
  6. Рэформа дзяржаўнай вёскі.
  7. § 1. Паўстанне 1863 - 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі Прычыны паўстання. Палітычныя плыні ў паўстанні 1863 - 1864 гг.
  8. § 1. Сацыяльна-эканамічнае становішча заходнебеларускіх зямель
  9. Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
  10. Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава (1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны
  11. § 4. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху
  12. Саслоўная палітыка расійскага ўрада.
  13. Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
  14. § 1. Беларусь пасля падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Сацыяльна- эканамічныя пераўтварэнні і культурнае будаўніцтва на свабоднай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі
  15. § 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі у канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст.
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История варварских народов - История Византии - История Грузии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Древней Греции - История Казахстана - История Крыма - История мировых цивилизаций - История науки и техники - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История рыцарства - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Методы исторического исследования - Музееведение - Новейшая история России - ОГЭ - Первая мировая война - Ранний железный век - Ранняя история индоевропейцев - Советская Украина - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век - Этнография и этнология -